Return to Video

Сям'я, якую я згубіў у Паўночнай Карэі. І сям'я, якую я знайшоў.

  • 0:01 - 0:04
    Я нарадзіўся ды быў выхаваны ў
    Паўночнай Карэі.
  • 0:04 - 0:09
    Хаця мая сям'я няспынна
    змагалася з галечай,
  • 0:09 - 0:13
    мяне заўсёды любілі ды даглядалі,
  • 0:13 - 0:15
    бо я быў адзіным сынам
  • 0:15 - 0:18
    і малодшым з двух дзяцей у сям'і.
  • 0:18 - 0:22
    Але ў 1994 пачаўся вялікі голад.
  • 0:22 - 0:24
    Мне было 4 гады.
  • 0:24 - 0:28
    Мне і маёй сястры даводзілася
    хадзіць у пошуках дроваў,
  • 0:28 - 0:30
    пачынаючы з 5 раніцы
  • 0:30 - 0:33
    і вяртаючыся папоўначы.
  • 0:33 - 0:37
    Я блукаў па вуліцах у пошуках ежы,
  • 0:37 - 0:39
    і я памятаю, як бачыў малое дзіця
  • 0:39 - 0:42
    на спіне ў маці, якое ела чыпсы,
  • 0:42 - 0:45
    і мне хацелася іх скрасці.
  • 0:45 - 0:50
    Голад – гэта прыніжэнне.
    Голад – гэта безнадзейнасць.
  • 0:50 - 0:53
    Галоднае дзіця пра палітыку ды волю
  • 0:53 - 0:56
    нават не думае.
  • 0:56 - 0:58
    На мой дзявяты Дзень народзінаў
  • 0:58 - 1:02
    бацькі не маглі мне даць ніякай ежы.
  • 1:02 - 1:06
    Але хаця я і быў малы, я мог адчуць цяжар
  • 1:06 - 1:09
    у іх сэрцах.
  • 1:09 - 1:14
    Больш за мільён паўночнакарэйцаў
    памерлі ад голаду ў той час,
  • 1:14 - 1:18
    і ў 2003, калі мне было 13 год,
  • 1:18 - 1:21
    мой бацька стаў адным з іх.
  • 1:21 - 1:24
    Я бачыў, як ён згасаў і памёр.
  • 1:24 - 1:29
    Аднойчы, у той жа год, знікла мая маці,
  • 1:29 - 1:30
    і сястра сказала,
  • 1:30 - 1:33
    што яна збіраецца ў Кітай,
    каб зарабіць грошай,
  • 1:33 - 1:37
    але хутка яна вернецца з грашыма і ежай.
  • 1:37 - 1:40
    Мы ніколі не былі паасобку,
  • 1:40 - 1:43
    і я думаў, што мы заўсёды будзем разам,
  • 1:43 - 1:47
    таму я яе нават не абняў пры раставанні.
  • 1:47 - 1:51
    Гэта была мая самая вялікая
    памылка за ўсё жыццё.
  • 1:51 - 1:53
    Але зноў жа, я не ведаў,
  • 1:53 - 1:56
    што раставанне будзе доўгім.
  • 1:56 - 2:01
    З таго часу я больш не бачыў
    ні маму, ні сястру.
  • 2:01 - 2:06
    Раптам я застаўся сіратой і бяздомным.
  • 2:06 - 2:09
    Маё штодзённае жыццё стала вельмі цяжкім,
  • 2:09 - 2:11
    але вельмі простым.
  • 2:11 - 2:15
    Маёй мэтай было знайсці пыльны
    кавалак хлеба ў смецці.
  • 2:15 - 2:18
    Але так не выжыць.
  • 2:18 - 2:22
    Я пачаў разумець, што
    жабрацтва не выйсце.
  • 2:22 - 2:28
    Так я пачаў красці з фургончыкаў з
    ежай на нелегальных рынках.
  • 2:28 - 2:31
    Часам я знаходзіў падпрацоўкі
  • 2:31 - 2:33
    ў абмен на ежу.
  • 2:33 - 2:36
    Адной зімой я два месяцы правёў
  • 2:36 - 2:38
    працуючы ў вугальнай шахце,
  • 2:38 - 2:44
    33 метры пад зямлёй без аніякай засцярогі
  • 2:44 - 2:47
    да 16 гадзін на суткі.
  • 2:47 - 2:49
    Мая гісторыя не адзіная.
  • 2:49 - 2:57
    Шмат іншых сірот былі прымушаныя
    выжываць такім чынам ці горш.
  • 2:57 - 3:01
    Калі я не мог заснуць праз люты холад
  • 3:01 - 3:03
    ці боль ад голаду,
  • 3:03 - 3:05
    я спадзяваўся, што наступнай раніцай
  • 3:05 - 3:08
    мая сястра вернецца, каб мяне абудзіць
  • 3:08 - 3:10
    з маёй любімай ежай.
  • 3:10 - 3:13
    Гэтая надзея падтрымлівала маё жыццё.
  • 3:13 - 3:16
    Я не маю на ўвазе вялікую, значную надзею.
  • 3:16 - 3:19
    Я кажу пра надзею, якая дапамагала верыць,
  • 3:19 - 3:22
    што ў наступнай кучы смецця будзе хлеб,
  • 3:22 - 3:25
    хоць звычайна яго не было.
  • 3:25 - 3:28
    Але калі б я не верыў, я б
    ніколі і не спрабаваў
  • 3:28 - 3:30
    і тады я б памёр.
  • 3:30 - 3:34
    Надзея падтрымлівала жыццё.
  • 3:34 - 3:37
    Кожны дзень я сабе казаў, што,
  • 3:37 - 3:40
    нягледзячы на тое, як цяжка ўсё робіцца,
  • 3:40 - 3:44
    я павінен жыць.
  • 3:44 - 3:48
    Пасля трох гадоў чакання,
    пакуль вернецца мая сястра,
  • 3:48 - 3:52
    я вырашыў сам пашукаць яе ў Кітаі.
  • 3:52 - 3:55
    Я зразумеў,
  • 3:55 - 3:59
    што болей так трымацца не магу.
  • 3:59 - 4:02
    Я ведаў, што падарожжа будзе рызыкоўным,
  • 4:02 - 4:04
    але я ў любым выпадку рызыкаваў
    сваім жыццём.
  • 4:04 - 4:09
    Я мог памерці ад голаду ў Паўночнай Карэі,
    як мой бацька,
  • 4:09 - 4:12
    ці мог прынамсі паспрабаваць
    дасягнуць лепшага,
  • 4:12 - 4:15
    калі б уцёк у Кітай.
  • 4:15 - 4:19
    Я даведаўся, што шмат хто
    спрабаваў перасекчы
  • 4:19 - 4:23
    кітайскую мяжу ўначы,
    каб не быць заўважанымі.
  • 4:23 - 4:27
    Памежнікі Паўночнай Карэі часта
    стралялі ды забівалі людзей,
  • 4:27 - 4:31
    што спрабавалі перасекчы мяжу без дазволу.
  • 4:31 - 4:33
    Кітайскія салдаты лавілі
  • 4:33 - 4:35
    ды адпраўлялі назад паўночнакарэйцаў,
  • 4:35 - 4:40
    дзе іх сустракала жорсткае пакаранне.
  • 4:40 - 4:43
    Я вырашыў перабегчы ўдзень,
  • 4:43 - 4:48
    па-першае, таму, што я быў усё яшчэ
    дзіцём ды баяўся цемры,
  • 4:48 - 4:53
    па-другое, я ведаў, што рызыкую
    ў любым выпадку,
  • 4:53 - 4:56
    і таму, што мала хто спрабаваў
    перабегчы ўдзень,
  • 4:56 - 4:58
    я думаў, што ў мяне атрымаецца
  • 4:58 - 5:01
    і ніхто не заўважыць.
  • 5:01 - 5:05
    Я апынуўся ў Кітаі 15 лютага 2006 года.
  • 5:05 - 5:07
    Мне было 16.
  • 5:07 - 5:10
    Я думаў, у Кітаі будзе прасцей,
  • 5:10 - 5:14
    бо там больш ежы.
  • 5:14 - 5:17
    Я думаў, больш людзей мне дапаможа.
  • 5:17 - 5:21
    Але там было цяжэй за Паўночную Карэю,
  • 5:21 - 5:22
    бо я не быў вольны.
  • 5:22 - 5:25
    Я заўсёды хваляваўся, што мяне зловяць
  • 5:25 - 5:28
    ды адашлюць назад.
  • 5:28 - 5:31
    Цудам, праз некалькі месяцаў,
  • 5:31 - 5:33
    я сустрэў кіраўніка
  • 5:33 - 5:36
    нелегальнага сховішча
    для паўночнакарэйцаў,
  • 5:36 - 5:39
    і мне дазволілі там жыць
  • 5:39 - 5:44
    і рэгулярна есці ўпершыню за многія гады.
  • 5:44 - 5:48
    Пазней у тым годзе адзін актывіст
    дапамог мне збегчы з Кітая
  • 5:48 - 5:53
    і патрапіць у Штаты ў якасці ўцекача.
  • 5:53 - 5:56
    Я апынуўся ў Амерыцы, не ведаючы
    ніводнага англійскага слова,
  • 5:56 - 6:00
    але мой сацыяльны працаўнік сказаў, што я
    павінен пайсці ў школу.
  • 6:00 - 6:04
    Нават у Паўночнай Карэі я быў двоечнікам.
  • 6:04 - 6:06
    (Смех)
  • 6:06 - 6:10
    І я ледзь скончыў пачатковую школу.
  • 6:10 - 6:13
    Памятаю, як я біўся ў школе
    па некалькі разоў на дзень.
  • 6:13 - 6:17
    Падручнікі ды бібліятэка не былі
    маім месцам для гульняў.
  • 6:17 - 6:21
    Мой бацька вельмі стараўся
    натхніць мяне вучыцца,
  • 6:21 - 6:23
    але ў яго не атрымалася.
  • 6:23 - 6:26
    У адзін момант ён проста
    перастаў пытацца.
  • 6:26 - 6:30
    Сказаў: "Ты мне болей не сын".
  • 6:30 - 6:35
    Мне было 11 ці 12, але гэта
    мяне вельмі раніла.
  • 6:35 - 6:38
    Тым не менш, узровень маёй матывацыі
  • 6:38 - 6:42
    не змяняўся да яго смерці.
  • 6:42 - 6:45
    Таму ў Амерыцы было даволі смешна,
  • 6:45 - 6:48
    што мне сказалі ісці ў старэйшую школу.
  • 6:48 - 6:51
    Я нават у сярэднюю не хадзіў.
  • 6:51 - 6:54
    Я вырашыў пайсці толькі
    таму, што так сказалі,
  • 6:54 - 6:56
    не прыкладаючы намаганняў.
  • 6:56 - 7:00
    Але аднойчы я прышоў дадому,
    а мая прыёмная маці
  • 7:00 - 7:03
    прыгатавала на абед курыныя крылцы.
  • 7:03 - 7:06
    І калі я еў, мне захацелася яшчэ
    аднаго крылца,
  • 7:06 - 7:09
    але я зразумеў, што іх на ўсіх не хопіць,
  • 7:09 - 7:13
    таму вырашыў не браць.
  • 7:13 - 7:15
    Калі я паглядзеў на сваю талерку,
  • 7:15 - 7:20
    я ўбачыў апошняе крыльца, якое мне аддаў
    мой прыёмны бацька.
  • 7:20 - 7:23
    Я быў такі шчаслівы.
  • 7:23 - 7:25
    Я паглядзеў на яго, які сядзеў побач.
  • 7:25 - 7:28
    А ён проста цёпла паглядзеў на мяне,
  • 7:28 - 7:31
    але нічога не сказаў.
  • 7:31 - 7:36
    Раптам я ўзгадаў свайго
    біялагічнага бацьку.
  • 7:36 - 7:39
    Праяўленне любові майго
    прыёмнага бацькі
  • 7:39 - 7:41
    нагадала мне майго тату,
  • 7:41 - 7:44
    які часта дзяліўся са мной сваёй ежай,
  • 7:44 - 7:49
    калі ён хацеў есці, і
    нават калі ён галадаў.
  • 7:49 - 7:53
    Дыханне заняло ад разумення, што ў мяне
    ў Амерыцы столькі ежы,
  • 7:53 - 7:56
    а мой бацька памёр ад голаду.
  • 7:56 - 8:01
    Маім адзіным жаданнем тады было
    прыгатаваць яму паесці,
  • 8:01 - 8:04
    і той ноччу я задумаўся пра тое,
    што яшчэ я магу зрабіць,
  • 8:04 - 8:06
    каб ушанаваць яго памяць.
  • 8:06 - 8:09
    І адказам стала абяцанне самому сабе
  • 8:09 - 8:13
    старанна вучыцца і атрымаць
    найлепшую адукацыю
  • 8:13 - 8:16
    ў Амерыцы ў гонар яго ахвяры.
  • 8:16 - 8:19
    Я пачаў сур'ёзна ставіцца да школы,
  • 8:19 - 8:21
    і ўпершыню ў сваім жыцці
  • 8:21 - 8:25
    я атрымаў акадэмічную ўзнагароду
    за выдатную вучобу
  • 8:25 - 8:31
    і патрапіў у спіс лепшых вучняў з першага
    семестра старэйшай школы.
  • 8:31 - 8:39
    (Воплескі)
  • 8:39 - 8:41
    Тое курынае крыльца змяніла маё жыццё.
  • 8:41 - 8:45
    (Смех)
  • 8:45 - 8:49
    Надзея – гэта асабістае.
    Надзея – гэта тое,
  • 8:49 - 8:51
    што ніхто не можа вам даць.
  • 8:51 - 8:54
    Вы павінны вырашыць верыць у надзею.
  • 8:54 - 8:58
    Вы павінны зрабіць гэта самі.
  • 8:58 - 9:01
    У Паўночнай Карэі я зрабіў гэта сам.
  • 9:01 - 9:04
    Надзея перанесла мяне ў Амерыку.
  • 9:04 - 9:07
    Але ў Амерыцы я не ведаў, што мне рабіць,
  • 9:07 - 9:12
    бо тут свабода кружыла галаву.
  • 9:12 - 9:16
    Мой прыёмны бацька за тым абедам
    накіраваў мяне,
  • 9:16 - 9:19
    натхніў мяне і даў мэту
  • 9:19 - 9:23
    жыць у Амерыцы.
  • 9:23 - 9:26
    Я апынуўся тут не сам.
  • 9:26 - 9:31
    У мяне была надзея, але
    адной надзеі недастаткова.
  • 9:31 - 9:35
    Шмат хто дапамагаў мне на шляху сюды.
  • 9:35 - 9:39
    Паўночнакарэйцы цяжка змагаюцца за жыццё.
  • 9:39 - 9:42
    Яны павінны прымушаць сябе
    застацца жывымі,
  • 9:42 - 9:45
    мець надзею выжыць,
  • 9:45 - 9:50
    але яны не могуць зрабіць
    гэта без дапамогі.
  • 9:50 - 9:52
    Гэта маё пасланне да вас.
  • 9:52 - 9:55
    Майце надзею ў сабе,
  • 9:55 - 9:58
    а таксама і ў кожнага іншага.
  • 9:58 - 10:04
    Жыццё бывае цяжкім для кожнага,
    дзе б вы ні жылі.
  • 10:04 - 10:08
    Мой прыёмны бацька не меў намеру
    змяніць маё жыццё.
  • 10:08 - 10:12
    Такім чынам вы таксама можаце
    змяніць нечае жыццё
  • 10:12 - 10:17
    нязначным праяўленнем любові.
  • 10:17 - 10:22
    Кавалак хлеба можа спаталіць голад,
  • 10:22 - 10:25
    а надзея можа даць вам хлеб,
  • 10:25 - 10:28
    які дапаможа застацца жывым.
  • 10:28 - 10:31
    Але я цалкам веру, што
  • 10:31 - 10:34
    праяўленне вашай любові ды клопату
  • 10:34 - 10:38
    таксама можа выратаваць
    яшчэ аднаго Джозэфа
  • 10:38 - 10:43
    і змяніць тысячы іншых Джозэфаў,
  • 10:43 - 10:47
    у якіх усё яшчэ ёсць надзея выжыць.
  • 10:47 - 10:48
    Дзякуй.
  • 10:48 - 10:57
    (Воплескі)
  • 11:25 - 11:27
    Эдріан Хонг: Джозэф, дзякуй за тое,
    што падзяліўся
  • 11:27 - 11:31
    такой асабістай ды незвычайнай
    гісторыяй з намі.
  • 11:31 - 11:34
    Я ведаю, што ты не бачыў сваю сястру ўжо,
    як ты сказаў,
  • 11:34 - 11:36
    амаль дакладна дзесяцігоддзе,
  • 11:36 - 11:39
    і можа ў яе будзе магчымасць убачыць гэта,
  • 11:39 - 11:40
    таму мы хацелі
  • 11:40 - 11:43
    паслаць ёй вестку.
  • 11:43 - 11:44
    Джозэф Кім: Па-карэйску?
  • 11:44 - 11:46
    ЭХ: Можна па-англійску, а потым
    і па-карэйску.
  • 11:46 - 11:50
    (Смех)
  • 11:50 - 11:53
    ДжК: Так, я не буду па-карэйску
    казаць больш,
  • 11:53 - 11:55
    бо не думаю, што магу зрабіць гэта
  • 11:55 - 11:59
    і не расплакацца.
  • 11:59 - 12:04
    Нуна, прайшло ўжо амаль 10 год
  • 12:04 - 12:10
    як я цябе не бачыў.
  • 12:10 - 12:14
    Я проста хацеў сказаць,
  • 12:14 - 12:18
    што сумую па табе і люблю цябе,
  • 12:18 - 12:22
    і калі ласка, вяртайся да мяне і
    застанься жывой.
  • 12:22 - 12:27
    І я – о Божа.
  • 12:27 - 12:31
    Я ўсё яшчэ не страціў надзею ўбачыць цябе.
  • 12:34 - 12:38
    Я буду жыць шчасліва
  • 12:38 - 12:42
    і вучыцца старанна
  • 12:42 - 12:44
    пакуль не ўбачу цябе,
  • 12:44 - 12:48
    і я абяцаю больш не плакаць.
  • 12:48 - 12:50
    (Смех)
  • 12:50 - 12:52
    Так, я проста чакаю сустрэчы з табой,
  • 12:52 - 12:55
    і калі ты не можаш знайсці мяне,
  • 12:55 - 12:58
    я таксама буду цябе шукаць,
  • 12:58 - 13:00
    і спадзяюся аднойчы цябе ўбачыць.
  • 13:00 - 13:04
    І можна мне зрабіць невялікі
    зварот да мамы?
  • 13:04 - 13:05
    ЭХ: Канешне, калі ласка.
  • 13:05 - 13:08
    ДжК: Я не шмат часу быў з табой,
  • 13:08 - 13:10
    але я ведаю, што ты ўсё яшчэ мяне любіш
  • 13:10 - 13:13
    і, магчыма, молішся за мяне
  • 13:13 - 13:16
    і думаеш пра мяне.
  • 13:16 - 13:18
    Я хацеў падзякаваць табе
  • 13:18 - 13:22
    за магчымасць быць у гэтым свеце.
  • 13:22 - 13:23
    Дзякуй.
  • 13:23 - 13:29
    (Воплескі)
Title:
Сям'я, якую я згубіў у Паўночнай Карэі. І сям'я, якую я знайшоў.
Speaker:
Джозэф Кім
Description:

Уцякач, які зараз жыве ў ЗША, Джозэф Кім распавядае гісторыю свайго жыцця ў Паўночнай Карэі падчас гадоў голаду. Ён пачаў ствараць новае жыццё, але ўсё яшчэ шукае страчаную сям'ю.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TEDTalks
Duration:
13:34

Belarusian subtitles

Revisions