1 00:00:00,965 --> 00:00:04,468 Я нарадзіўся ды быў выхаваны ў Паўночнай Карэі. 2 00:00:04,468 --> 00:00:09,268 Хаця мая сям'я няспынна змагалася з галечай, 3 00:00:09,268 --> 00:00:12,796 мяне заўсёды любілі ды даглядалі, 4 00:00:12,796 --> 00:00:14,947 бо я быў адзіным сынам 5 00:00:14,947 --> 00:00:18,117 і малодшым з двух дзяцей у сям'і. 6 00:00:18,117 --> 00:00:21,724 Але ў 1994 пачаўся вялікі голад. 7 00:00:21,724 --> 00:00:24,183 Мне было 4 гады. 8 00:00:24,183 --> 00:00:27,980 Мне і маёй сястры даводзілася хадзіць у пошуках дроваў, 9 00:00:27,980 --> 00:00:29,956 пачынаючы з 5 раніцы 10 00:00:29,956 --> 00:00:32,762 і вяртаючыся папоўначы. 11 00:00:32,762 --> 00:00:36,650 Я блукаў па вуліцах у пошуках ежы, 12 00:00:36,650 --> 00:00:38,823 і я памятаю, як бачыў малое дзіця 13 00:00:38,823 --> 00:00:41,645 на спіне ў маці, якое ела чыпсы, 14 00:00:41,645 --> 00:00:44,869 і мне хацелася іх скрасці. 15 00:00:44,869 --> 00:00:49,702 Голад – гэта прыніжэнне. Голад – гэта безнадзейнасць. 16 00:00:49,702 --> 00:00:52,905 Галоднае дзіця пра палітыку ды волю 17 00:00:52,905 --> 00:00:55,657 нават не думае. 18 00:00:55,657 --> 00:00:57,845 На мой дзявяты Дзень народзінаў 19 00:00:57,845 --> 00:01:01,774 бацькі не маглі мне даць ніякай ежы. 20 00:01:01,774 --> 00:01:05,718 Але хаця я і быў малы, я мог адчуць цяжар 21 00:01:05,718 --> 00:01:08,753 у іх сэрцах. 22 00:01:08,753 --> 00:01:13,953 Больш за мільён паўночнакарэйцаў памерлі ад голаду ў той час, 23 00:01:13,968 --> 00:01:17,664 і ў 2003, калі мне было 13 год, 24 00:01:17,664 --> 00:01:20,577 мой бацька стаў адным з іх. 25 00:01:20,577 --> 00:01:24,465 Я бачыў, як ён згасаў і памёр. 26 00:01:24,465 --> 00:01:28,597 Аднойчы, у той жа год, знікла мая маці, 27 00:01:28,597 --> 00:01:30,402 і сястра сказала, 28 00:01:30,402 --> 00:01:33,003 што яна збіраецца ў Кітай, каб зарабіць грошай, 29 00:01:33,003 --> 00:01:37,198 але хутка яна вернецца з грашыма і ежай. 30 00:01:37,198 --> 00:01:40,149 Мы ніколі не былі паасобку, 31 00:01:40,149 --> 00:01:43,119 і я думаў, што мы заўсёды будзем разам, 32 00:01:43,119 --> 00:01:46,992 таму я яе нават не абняў пры раставанні. 33 00:01:46,992 --> 00:01:51,205 Гэта была мая самая вялікая памылка за ўсё жыццё. 34 00:01:51,205 --> 00:01:52,916 Але зноў жа, я не ведаў, 35 00:01:52,916 --> 00:01:56,404 што раставанне будзе доўгім. 36 00:01:56,404 --> 00:02:01,341 З таго часу я больш не бачыў ні маму, ні сястру. 37 00:02:01,341 --> 00:02:05,560 Раптам я застаўся сіратой і бяздомным. 38 00:02:05,560 --> 00:02:08,649 Маё штодзённае жыццё стала вельмі цяжкім, 39 00:02:08,649 --> 00:02:10,701 але вельмі простым. 40 00:02:10,701 --> 00:02:14,724 Маёй мэтай было знайсці пыльны кавалак хлеба ў смецці. 41 00:02:14,724 --> 00:02:17,631 Але так не выжыць. 42 00:02:17,631 --> 00:02:22,349 Я пачаў разумець, што жабрацтва не выйсце. 43 00:02:22,349 --> 00:02:27,675 Так я пачаў красці з фургончыкаў з ежай на нелегальных рынках. 44 00:02:27,675 --> 00:02:30,640 Часам я знаходзіў падпрацоўкі 45 00:02:30,640 --> 00:02:32,970 ў абмен на ежу. 46 00:02:32,970 --> 00:02:36,116 Адной зімой я два месяцы правёў 47 00:02:36,116 --> 00:02:37,859 працуючы ў вугальнай шахце, 48 00:02:37,859 --> 00:02:43,634 33 метры пад зямлёй без аніякай засцярогі 49 00:02:43,634 --> 00:02:47,067 да 16 гадзін на суткі. 50 00:02:47,067 --> 00:02:49,431 Мая гісторыя не адзіная. 51 00:02:49,431 --> 00:02:56,992 Шмат іншых сірот былі прымушаныя выжываць такім чынам ці горш. 52 00:02:56,992 --> 00:03:01,128 Калі я не мог заснуць праз люты холад 53 00:03:01,128 --> 00:03:02,595 ці боль ад голаду, 54 00:03:02,595 --> 00:03:05,443 я спадзяваўся, што наступнай раніцай 55 00:03:05,443 --> 00:03:08,006 мая сястра вернецца, каб мяне абудзіць 56 00:03:08,006 --> 00:03:10,276 з маёй любімай ежай. 57 00:03:10,276 --> 00:03:13,426 Гэтая надзея падтрымлівала маё жыццё. 58 00:03:13,426 --> 00:03:16,224 Я не маю на ўвазе вялікую, значную надзею. 59 00:03:16,224 --> 00:03:19,346 Я кажу пра надзею, якая дапамагала верыць, 60 00:03:19,346 --> 00:03:21,809 што ў наступнай кучы смецця будзе хлеб, 61 00:03:21,809 --> 00:03:24,942 хоць звычайна яго не было. 62 00:03:24,942 --> 00:03:28,385 Але калі б я не верыў, я б ніколі і не спрабаваў 63 00:03:28,385 --> 00:03:30,478 і тады я б памёр. 64 00:03:30,478 --> 00:03:34,416 Надзея падтрымлівала жыццё. 65 00:03:34,416 --> 00:03:37,176 Кожны дзень я сабе казаў, што, 66 00:03:37,176 --> 00:03:39,904 нягледзячы на тое, як цяжка ўсё робіцца, 67 00:03:39,904 --> 00:03:43,806 я павінен жыць. 68 00:03:43,806 --> 00:03:47,936 Пасля трох гадоў чакання, пакуль вернецца мая сястра, 69 00:03:47,936 --> 00:03:52,288 я вырашыў сам пашукаць яе ў Кітаі. 70 00:03:52,288 --> 00:03:55,148 Я зразумеў, 71 00:03:55,148 --> 00:03:58,798 што болей так трымацца не магу. 72 00:03:58,798 --> 00:04:01,603 Я ведаў, што падарожжа будзе рызыкоўным, 73 00:04:01,603 --> 00:04:04,500 але я ў любым выпадку рызыкаваў сваім жыццём. 74 00:04:04,500 --> 00:04:08,686 Я мог памерці ад голаду ў Паўночнай Карэі, як мой бацька, 75 00:04:08,686 --> 00:04:12,144 ці мог прынамсі паспрабаваць дасягнуць лепшага, 76 00:04:12,144 --> 00:04:15,380 калі б уцёк у Кітай. 77 00:04:15,380 --> 00:04:18,610 Я даведаўся, што шмат хто спрабаваў перасекчы 78 00:04:18,610 --> 00:04:23,397 кітайскую мяжу ўначы, каб не быць заўважанымі. 79 00:04:23,397 --> 00:04:27,355 Памежнікі Паўночнай Карэі часта стралялі ды забівалі людзей, 80 00:04:27,355 --> 00:04:30,728 што спрабавалі перасекчы мяжу без дазволу. 81 00:04:30,728 --> 00:04:33,379 Кітайскія салдаты лавілі 82 00:04:33,379 --> 00:04:35,233 ды адпраўлялі назад паўночнакарэйцаў, 83 00:04:35,233 --> 00:04:39,573 дзе іх сустракала жорсткае пакаранне. 84 00:04:39,573 --> 00:04:42,654 Я вырашыў перабегчы ўдзень, 85 00:04:42,654 --> 00:04:48,087 па-першае, таму, што я быў усё яшчэ дзіцём ды баяўся цемры, 86 00:04:48,087 --> 00:04:52,736 па-другое, я ведаў, што рызыкую ў любым выпадку, 87 00:04:52,736 --> 00:04:56,151 і таму, што мала хто спрабаваў перабегчы ўдзень, 88 00:04:56,151 --> 00:04:57,841 я думаў, што ў мяне атрымаецца 89 00:04:57,841 --> 00:05:01,266 і ніхто не заўважыць. 90 00:05:01,266 --> 00:05:05,174 Я апынуўся ў Кітаі 15 лютага 2006 года. 91 00:05:05,174 --> 00:05:07,402 Мне было 16. 92 00:05:07,402 --> 00:05:10,322 Я думаў, у Кітаі будзе прасцей, 93 00:05:10,322 --> 00:05:13,595 бо там больш ежы. 94 00:05:13,595 --> 00:05:16,651 Я думаў, больш людзей мне дапаможа. 95 00:05:16,651 --> 00:05:20,664 Але там было цяжэй за Паўночную Карэю, 96 00:05:20,664 --> 00:05:22,359 бо я не быў вольны. 97 00:05:22,359 --> 00:05:25,104 Я заўсёды хваляваўся, што мяне зловяць 98 00:05:25,104 --> 00:05:27,899 ды адашлюць назад. 99 00:05:27,899 --> 00:05:31,170 Цудам, праз некалькі месяцаў, 100 00:05:31,170 --> 00:05:32,613 я сустрэў кіраўніка 101 00:05:32,613 --> 00:05:35,955 нелегальнага сховішча для паўночнакарэйцаў, 102 00:05:35,955 --> 00:05:38,563 і мне дазволілі там жыць 103 00:05:38,563 --> 00:05:43,915 і рэгулярна есці ўпершыню за многія гады. 104 00:05:43,915 --> 00:05:48,396 Пазней у тым годзе адзін актывіст дапамог мне збегчы з Кітая 105 00:05:48,396 --> 00:05:52,617 і патрапіць у Штаты ў якасці ўцекача. 106 00:05:52,617 --> 00:05:55,917 Я апынуўся ў Амерыцы, не ведаючы ніводнага англійскага слова, 107 00:05:55,917 --> 00:06:00,296 але мой сацыяльны працаўнік сказаў, што я павінен пайсці ў школу. 108 00:06:00,296 --> 00:06:04,495 Нават у Паўночнай Карэі я быў двоечнікам. 109 00:06:04,495 --> 00:06:05,879 (Смех) 110 00:06:05,879 --> 00:06:09,586 І я ледзь скончыў пачатковую школу. 111 00:06:09,586 --> 00:06:12,890 Памятаю, як я біўся ў школе па некалькі разоў на дзень. 112 00:06:12,890 --> 00:06:16,828 Падручнікі ды бібліятэка не былі маім месцам для гульняў. 113 00:06:16,828 --> 00:06:20,573 Мой бацька вельмі стараўся натхніць мяне вучыцца, 114 00:06:20,573 --> 00:06:23,124 але ў яго не атрымалася. 115 00:06:23,124 --> 00:06:26,267 У адзін момант ён проста перастаў пытацца. 116 00:06:26,267 --> 00:06:30,236 Сказаў: "Ты мне болей не сын". 117 00:06:30,236 --> 00:06:34,988 Мне было 11 ці 12, але гэта мяне вельмі раніла. 118 00:06:34,988 --> 00:06:37,649 Тым не менш, узровень маёй матывацыі 119 00:06:37,649 --> 00:06:42,356 не змяняўся да яго смерці. 120 00:06:42,356 --> 00:06:45,161 Таму ў Амерыцы было даволі смешна, 121 00:06:45,161 --> 00:06:48,188 што мне сказалі ісці ў старэйшую школу. 122 00:06:48,188 --> 00:06:50,612 Я нават у сярэднюю не хадзіў. 123 00:06:50,612 --> 00:06:53,996 Я вырашыў пайсці толькі таму, што так сказалі, 124 00:06:53,996 --> 00:06:56,404 не прыкладаючы намаганняў. 125 00:06:56,404 --> 00:06:59,817 Але аднойчы я прышоў дадому, а мая прыёмная маці 126 00:06:59,817 --> 00:07:03,026 прыгатавала на абед курыныя крылцы. 127 00:07:03,026 --> 00:07:06,280 І калі я еў, мне захацелася яшчэ аднаго крылца, 128 00:07:06,280 --> 00:07:09,476 але я зразумеў, што іх на ўсіх не хопіць, 129 00:07:09,476 --> 00:07:12,973 таму вырашыў не браць. 130 00:07:12,973 --> 00:07:15,298 Калі я паглядзеў на сваю талерку, 131 00:07:15,298 --> 00:07:20,434 я ўбачыў апошняе крыльца, якое мне аддаў мой прыёмны бацька. 132 00:07:20,434 --> 00:07:22,752 Я быў такі шчаслівы. 133 00:07:22,752 --> 00:07:25,015 Я паглядзеў на яго, які сядзеў побач. 134 00:07:25,015 --> 00:07:28,331 А ён проста цёпла паглядзеў на мяне, 135 00:07:28,331 --> 00:07:31,003 але нічога не сказаў. 136 00:07:31,003 --> 00:07:35,847 Раптам я ўзгадаў свайго біялагічнага бацьку. 137 00:07:35,847 --> 00:07:38,820 Праяўленне любові майго прыёмнага бацькі 138 00:07:38,820 --> 00:07:41,041 нагадала мне майго тату, 139 00:07:41,041 --> 00:07:44,041 які часта дзяліўся са мной сваёй ежай, 140 00:07:44,041 --> 00:07:48,678 калі ён хацеў есці, і нават калі ён галадаў. 141 00:07:48,678 --> 00:07:53,010 Дыханне заняло ад разумення, што ў мяне ў Амерыцы столькі ежы, 142 00:07:53,010 --> 00:07:56,477 а мой бацька памёр ад голаду. 143 00:07:56,477 --> 00:08:00,680 Маім адзіным жаданнем тады было прыгатаваць яму паесці, 144 00:08:00,680 --> 00:08:04,171 і той ноччу я задумаўся пра тое, што яшчэ я магу зрабіць, 145 00:08:04,171 --> 00:08:06,387 каб ушанаваць яго памяць. 146 00:08:06,387 --> 00:08:09,121 І адказам стала абяцанне самому сабе 147 00:08:09,121 --> 00:08:12,551 старанна вучыцца і атрымаць найлепшую адукацыю 148 00:08:12,551 --> 00:08:16,115 ў Амерыцы ў гонар яго ахвяры. 149 00:08:16,115 --> 00:08:18,651 Я пачаў сур'ёзна ставіцца да школы, 150 00:08:18,651 --> 00:08:21,451 і ўпершыню ў сваім жыцці 151 00:08:21,451 --> 00:08:25,348 я атрымаў акадэмічную ўзнагароду за выдатную вучобу 152 00:08:25,348 --> 00:08:30,962 і патрапіў у спіс лепшых вучняў з першага семестра старэйшай школы. 153 00:08:30,962 --> 00:08:38,594 (Воплескі) 154 00:08:38,594 --> 00:08:41,324 Тое курынае крыльца змяніла маё жыццё. 155 00:08:41,324 --> 00:08:45,381 (Смех) 156 00:08:45,381 --> 00:08:48,973 Надзея – гэта асабістае. Надзея – гэта тое, 157 00:08:48,973 --> 00:08:51,482 што ніхто не можа вам даць. 158 00:08:51,482 --> 00:08:54,402 Вы павінны вырашыць верыць у надзею. 159 00:08:54,402 --> 00:08:57,569 Вы павінны зрабіць гэта самі. 160 00:08:57,569 --> 00:09:00,809 У Паўночнай Карэі я зрабіў гэта сам. 161 00:09:00,809 --> 00:09:03,522 Надзея перанесла мяне ў Амерыку. 162 00:09:03,522 --> 00:09:06,522 Але ў Амерыцы я не ведаў, што мне рабіць, 163 00:09:06,522 --> 00:09:11,554 бо тут свабода кружыла галаву. 164 00:09:11,554 --> 00:09:15,605 Мой прыёмны бацька за тым абедам накіраваў мяне, 165 00:09:15,605 --> 00:09:19,131 натхніў мяне і даў мэту 166 00:09:19,131 --> 00:09:23,058 жыць у Амерыцы. 167 00:09:23,058 --> 00:09:26,178 Я апынуўся тут не сам. 168 00:09:26,178 --> 00:09:31,132 У мяне была надзея, але адной надзеі недастаткова. 169 00:09:31,132 --> 00:09:35,286 Шмат хто дапамагаў мне на шляху сюды. 170 00:09:35,286 --> 00:09:39,274 Паўночнакарэйцы цяжка змагаюцца за жыццё. 171 00:09:39,274 --> 00:09:42,063 Яны павінны прымушаць сябе застацца жывымі, 172 00:09:42,063 --> 00:09:44,818 мець надзею выжыць, 173 00:09:44,818 --> 00:09:49,579 але яны не могуць зрабіць гэта без дапамогі. 174 00:09:49,579 --> 00:09:51,925 Гэта маё пасланне да вас. 175 00:09:51,925 --> 00:09:54,634 Майце надзею ў сабе, 176 00:09:54,634 --> 00:09:57,746 а таксама і ў кожнага іншага. 177 00:09:57,746 --> 00:10:04,328 Жыццё бывае цяжкім для кожнага, дзе б вы ні жылі. 178 00:10:04,328 --> 00:10:08,114 Мой прыёмны бацька не меў намеру змяніць маё жыццё. 179 00:10:08,114 --> 00:10:12,486 Такім чынам вы таксама можаце змяніць нечае жыццё 180 00:10:12,486 --> 00:10:17,006 нязначным праяўленнем любові. 181 00:10:17,006 --> 00:10:22,124 Кавалак хлеба можа спаталіць голад, 182 00:10:22,124 --> 00:10:25,225 а надзея можа даць вам хлеб, 183 00:10:25,225 --> 00:10:27,510 які дапаможа застацца жывым. 184 00:10:27,510 --> 00:10:30,727 Але я цалкам веру, што 185 00:10:30,727 --> 00:10:34,185 праяўленне вашай любові ды клопату 186 00:10:34,185 --> 00:10:37,589 таксама можа выратаваць яшчэ аднаго Джозэфа 187 00:10:37,589 --> 00:10:43,031 і змяніць тысячы іншых Джозэфаў, 188 00:10:43,031 --> 00:10:47,033 у якіх усё яшчэ ёсць надзея выжыць. 189 00:10:47,033 --> 00:10:48,340 Дзякуй. 190 00:10:48,340 --> 00:10:57,438 (Воплескі) 191 00:11:24,561 --> 00:11:27,386 Эдріан Хонг: Джозэф, дзякуй за тое, што падзяліўся 192 00:11:27,386 --> 00:11:30,568 такой асабістай ды незвычайнай гісторыяй з намі. 193 00:11:30,568 --> 00:11:33,793 Я ведаю, што ты не бачыў сваю сястру ўжо, як ты сказаў, 194 00:11:33,793 --> 00:11:36,253 амаль дакладна дзесяцігоддзе, 195 00:11:36,253 --> 00:11:38,670 і можа ў яе будзе магчымасць убачыць гэта, 196 00:11:38,670 --> 00:11:40,497 таму мы хацелі 197 00:11:40,497 --> 00:11:42,725 паслаць ёй вестку. 198 00:11:42,725 --> 00:11:43,951 Джозэф Кім: Па-карэйску? 199 00:11:43,951 --> 00:11:46,469 ЭХ: Можна па-англійску, а потым і па-карэйску. 200 00:11:46,469 --> 00:11:50,377 (Смех) 201 00:11:50,377 --> 00:11:52,718 ДжК: Так, я не буду па-карэйску казаць больш, 202 00:11:52,718 --> 00:11:55,459 бо не думаю, што магу зрабіць гэта 203 00:11:55,459 --> 00:11:59,115 і не расплакацца. 204 00:11:59,115 --> 00:12:03,836 Нуна, прайшло ўжо амаль 10 год 205 00:12:03,836 --> 00:12:10,357 як я цябе не бачыў. 206 00:12:10,357 --> 00:12:13,749 Я проста хацеў сказаць, 207 00:12:13,749 --> 00:12:17,933 што сумую па табе і люблю цябе, 208 00:12:17,933 --> 00:12:22,276 і калі ласка, вяртайся да мяне і застанься жывой. 209 00:12:22,276 --> 00:12:27,162 І я – о Божа. 210 00:12:27,162 --> 00:12:31,482 Я ўсё яшчэ не страціў надзею ўбачыць цябе. 211 00:12:33,591 --> 00:12:38,253 Я буду жыць шчасліва 212 00:12:38,253 --> 00:12:41,572 і вучыцца старанна 213 00:12:41,572 --> 00:12:43,649 пакуль не ўбачу цябе, 214 00:12:43,649 --> 00:12:48,228 і я абяцаю больш не плакаць. 215 00:12:48,228 --> 00:12:49,785 (Смех) 216 00:12:49,785 --> 00:12:52,373 Так, я проста чакаю сустрэчы з табой, 217 00:12:52,373 --> 00:12:54,644 і калі ты не можаш знайсці мяне, 218 00:12:54,644 --> 00:12:57,716 я таксама буду цябе шукаць, 219 00:12:57,716 --> 00:13:00,452 і спадзяюся аднойчы цябе ўбачыць. 220 00:13:00,452 --> 00:13:03,788 І можна мне зрабіць невялікі зварот да мамы? 221 00:13:03,788 --> 00:13:05,439 ЭХ: Канешне, калі ласка. 222 00:13:05,439 --> 00:13:08,228 ДжК: Я не шмат часу быў з табой, 223 00:13:08,228 --> 00:13:10,140 але я ведаю, што ты ўсё яшчэ мяне любіш 224 00:13:10,140 --> 00:13:13,084 і, магчыма, молішся за мяне 225 00:13:13,084 --> 00:13:16,204 і думаеш пра мяне. 226 00:13:16,204 --> 00:13:18,356 Я хацеў падзякаваць табе 227 00:13:18,356 --> 00:13:21,890 за магчымасць быць у гэтым свеце. 228 00:13:21,890 --> 00:13:23,359 Дзякуй. 229 00:13:23,359 --> 00:13:28,683 (Воплескі)