0:00:00.965,0:00:04.468 Я нарадзіўся ды быў выхаваны ў[br]Паўночнай Карэі. 0:00:04.468,0:00:09.268 Хаця мая сям'я няспынна[br]змагалася з галечай, 0:00:09.268,0:00:12.796 мяне заўсёды любілі ды даглядалі, 0:00:12.796,0:00:14.947 бо я быў адзіным сынам 0:00:14.947,0:00:18.117 і малодшым з двух дзяцей у сям'і. 0:00:18.117,0:00:21.724 Але ў 1994 пачаўся вялікі голад. 0:00:21.724,0:00:24.183 Мне было 4 гады. 0:00:24.183,0:00:27.980 Мне і маёй сястры даводзілася[br]хадзіць у пошуках дроваў, 0:00:27.980,0:00:29.956 пачынаючы з 5 раніцы 0:00:29.956,0:00:32.762 і вяртаючыся папоўначы. 0:00:32.762,0:00:36.650 Я блукаў па вуліцах у пошуках ежы, 0:00:36.650,0:00:38.823 і я памятаю, як бачыў малое дзіця 0:00:38.823,0:00:41.645 на спіне ў маці, якое ела чыпсы, 0:00:41.645,0:00:44.869 і мне хацелася іх скрасці. 0:00:44.869,0:00:49.702 Голад – гэта прыніжэнне.[br]Голад – гэта безнадзейнасць. 0:00:49.702,0:00:52.905 Галоднае дзіця пра палітыку ды волю 0:00:52.905,0:00:55.657 нават не думае. 0:00:55.657,0:00:57.845 На мой дзявяты Дзень народзінаў 0:00:57.845,0:01:01.774 бацькі не маглі мне даць ніякай ежы. 0:01:01.774,0:01:05.718 Але хаця я і быў малы, я мог адчуць цяжар 0:01:05.718,0:01:08.753 у іх сэрцах. 0:01:08.753,0:01:13.953 Больш за мільён паўночнакарэйцаў[br]памерлі ад голаду ў той час, 0:01:13.968,0:01:17.664 і ў 2003, калі мне было 13 год, 0:01:17.664,0:01:20.577 мой бацька стаў адным з іх. 0:01:20.577,0:01:24.465 Я бачыў, як ён згасаў і памёр. 0:01:24.465,0:01:28.597 Аднойчы, у той жа год, знікла мая маці, 0:01:28.597,0:01:30.402 і сястра сказала, 0:01:30.402,0:01:33.003 што яна збіраецца ў Кітай,[br]каб зарабіць грошай, 0:01:33.003,0:01:37.198 але хутка яна вернецца з грашыма і ежай. 0:01:37.198,0:01:40.149 Мы ніколі не былі паасобку, 0:01:40.149,0:01:43.119 і я думаў, што мы заўсёды будзем разам, 0:01:43.119,0:01:46.992 таму я яе нават не абняў пры раставанні. 0:01:46.992,0:01:51.205 Гэта была мая самая вялікая[br]памылка за ўсё жыццё. 0:01:51.205,0:01:52.916 Але зноў жа, я не ведаў, 0:01:52.916,0:01:56.404 што раставанне будзе доўгім. 0:01:56.404,0:02:01.341 З таго часу я больш не бачыў[br]ні маму, ні сястру. 0:02:01.341,0:02:05.560 Раптам я застаўся сіратой і бяздомным. 0:02:05.560,0:02:08.649 Маё штодзённае жыццё стала вельмі цяжкім, 0:02:08.649,0:02:10.701 але вельмі простым. 0:02:10.701,0:02:14.724 Маёй мэтай было знайсці пыльны[br]кавалак хлеба ў смецці. 0:02:14.724,0:02:17.631 Але так не выжыць. 0:02:17.631,0:02:22.349 Я пачаў разумець, што[br]жабрацтва не выйсце. 0:02:22.349,0:02:27.675 Так я пачаў красці з фургончыкаў з[br]ежай на нелегальных рынках. 0:02:27.675,0:02:30.640 Часам я знаходзіў падпрацоўкі 0:02:30.640,0:02:32.970 ў абмен на ежу. 0:02:32.970,0:02:36.116 Адной зімой я два месяцы правёў 0:02:36.116,0:02:37.859 працуючы ў вугальнай шахце, 0:02:37.859,0:02:43.634 33 метры пад зямлёй без аніякай засцярогі 0:02:43.634,0:02:47.067 да 16 гадзін на суткі. 0:02:47.067,0:02:49.431 Мая гісторыя не адзіная. 0:02:49.431,0:02:56.992 Шмат іншых сірот былі прымушаныя[br]выжываць такім чынам ці горш. 0:02:56.992,0:03:01.128 Калі я не мог заснуць праз люты холад 0:03:01.128,0:03:02.595 ці боль ад голаду, 0:03:02.595,0:03:05.443 я спадзяваўся, што наступнай раніцай 0:03:05.443,0:03:08.006 мая сястра вернецца, каб мяне абудзіць 0:03:08.006,0:03:10.276 з маёй любімай ежай. 0:03:10.276,0:03:13.426 Гэтая надзея падтрымлівала маё жыццё. 0:03:13.426,0:03:16.224 Я не маю на ўвазе вялікую, значную надзею. 0:03:16.224,0:03:19.346 Я кажу пра надзею, якая дапамагала верыць, 0:03:19.346,0:03:21.809 што ў наступнай кучы смецця будзе хлеб, 0:03:21.809,0:03:24.942 хоць звычайна яго не было. 0:03:24.942,0:03:28.385 Але калі б я не верыў, я б[br]ніколі і не спрабаваў 0:03:28.385,0:03:30.478 і тады я б памёр. 0:03:30.478,0:03:34.416 Надзея падтрымлівала жыццё. 0:03:34.416,0:03:37.176 Кожны дзень я сабе казаў, што, 0:03:37.176,0:03:39.904 нягледзячы на тое, як цяжка ўсё робіцца, 0:03:39.904,0:03:43.806 я павінен жыць. 0:03:43.806,0:03:47.936 Пасля трох гадоў чакання, [br]пакуль вернецца мая сястра, 0:03:47.936,0:03:52.288 я вырашыў сам пашукаць яе ў Кітаі. 0:03:52.288,0:03:55.148 Я зразумеў, 0:03:55.148,0:03:58.798 што болей так трымацца не магу. 0:03:58.798,0:04:01.603 Я ведаў, што падарожжа будзе рызыкоўным, 0:04:01.603,0:04:04.500 але я ў любым выпадку рызыкаваў[br]сваім жыццём. 0:04:04.500,0:04:08.686 Я мог памерці ад голаду ў Паўночнай Карэі,[br]як мой бацька, 0:04:08.686,0:04:12.144 ці мог прынамсі паспрабаваць[br]дасягнуць лепшага, 0:04:12.144,0:04:15.380 калі б уцёк у Кітай. 0:04:15.380,0:04:18.610 Я даведаўся, што шмат хто[br]спрабаваў перасекчы 0:04:18.610,0:04:23.397 кітайскую мяжу ўначы, [br]каб не быць заўважанымі. 0:04:23.397,0:04:27.355 Памежнікі Паўночнай Карэі часта[br]стралялі ды забівалі людзей, 0:04:27.355,0:04:30.728 што спрабавалі перасекчы мяжу без дазволу. 0:04:30.728,0:04:33.379 Кітайскія салдаты лавілі 0:04:33.379,0:04:35.233 ды адпраўлялі назад паўночнакарэйцаў, 0:04:35.233,0:04:39.573 дзе іх сустракала жорсткае пакаранне. 0:04:39.573,0:04:42.654 Я вырашыў перабегчы ўдзень, 0:04:42.654,0:04:48.087 па-першае, таму, што я быў усё яшчэ[br]дзіцём ды баяўся цемры, 0:04:48.087,0:04:52.736 па-другое, я ведаў, што рызыкую[br]ў любым выпадку, 0:04:52.736,0:04:56.151 і таму, што мала хто спрабаваў[br]перабегчы ўдзень, 0:04:56.151,0:04:57.841 я думаў, што ў мяне атрымаецца 0:04:57.841,0:05:01.266 і ніхто не заўважыць. 0:05:01.266,0:05:05.174 Я апынуўся ў Кітаі 15 лютага 2006 года. 0:05:05.174,0:05:07.402 Мне было 16. 0:05:07.402,0:05:10.322 Я думаў, у Кітаі будзе прасцей, 0:05:10.322,0:05:13.595 бо там больш ежы. 0:05:13.595,0:05:16.651 Я думаў, больш людзей мне дапаможа. 0:05:16.651,0:05:20.664 Але там было цяжэй за Паўночную Карэю, 0:05:20.664,0:05:22.359 бо я не быў вольны. 0:05:22.359,0:05:25.104 Я заўсёды хваляваўся, што мяне зловяць 0:05:25.104,0:05:27.899 ды адашлюць назад. 0:05:27.899,0:05:31.170 Цудам, праз некалькі месяцаў, 0:05:31.170,0:05:32.613 я сустрэў кіраўніка 0:05:32.613,0:05:35.955 нелегальнага сховішча [br]для паўночнакарэйцаў, 0:05:35.955,0:05:38.563 і мне дазволілі там жыць 0:05:38.563,0:05:43.915 і рэгулярна есці ўпершыню за многія гады. 0:05:43.915,0:05:48.396 Пазней у тым годзе адзін актывіст [br]дапамог мне збегчы з Кітая 0:05:48.396,0:05:52.617 і патрапіць у Штаты ў якасці ўцекача. 0:05:52.617,0:05:55.917 Я апынуўся ў Амерыцы, не ведаючы[br]ніводнага англійскага слова, 0:05:55.917,0:06:00.296 але мой сацыяльны працаўнік сказаў, што я[br]павінен пайсці ў школу. 0:06:00.296,0:06:04.495 Нават у Паўночнай Карэі я быў двоечнікам. 0:06:04.495,0:06:05.879 (Смех) 0:06:05.879,0:06:09.586 І я ледзь скончыў пачатковую школу. 0:06:09.586,0:06:12.890 Памятаю, як я біўся ў школе[br]па некалькі разоў на дзень. 0:06:12.890,0:06:16.828 Падручнікі ды бібліятэка не былі[br]маім месцам для гульняў. 0:06:16.828,0:06:20.573 Мой бацька вельмі стараўся[br]натхніць мяне вучыцца, 0:06:20.573,0:06:23.124 але ў яго не атрымалася. 0:06:23.124,0:06:26.267 У адзін момант ён проста[br]перастаў пытацца. 0:06:26.267,0:06:30.236 Сказаў: "Ты мне болей не сын". 0:06:30.236,0:06:34.988 Мне было 11 ці 12, але гэта[br]мяне вельмі раніла. 0:06:34.988,0:06:37.649 Тым не менш, узровень маёй матывацыі 0:06:37.649,0:06:42.356 не змяняўся да яго смерці. 0:06:42.356,0:06:45.161 Таму ў Амерыцы было даволі смешна, 0:06:45.161,0:06:48.188 што мне сказалі ісці ў старэйшую школу. 0:06:48.188,0:06:50.612 Я нават у сярэднюю не хадзіў. 0:06:50.612,0:06:53.996 Я вырашыў пайсці толькі[br]таму, што так сказалі, 0:06:53.996,0:06:56.404 не прыкладаючы намаганняў. 0:06:56.404,0:06:59.817 Але аднойчы я прышоў дадому,[br]а мая прыёмная маці 0:06:59.817,0:07:03.026 прыгатавала на абед курыныя крылцы. 0:07:03.026,0:07:06.280 І калі я еў, мне захацелася яшчэ[br]аднаго крылца, 0:07:06.280,0:07:09.476 але я зразумеў, што іх на ўсіх не хопіць, 0:07:09.476,0:07:12.973 таму вырашыў не браць. 0:07:12.973,0:07:15.298 Калі я паглядзеў на сваю талерку, 0:07:15.298,0:07:20.434 я ўбачыў апошняе крыльца, якое мне аддаў[br]мой прыёмны бацька. 0:07:20.434,0:07:22.752 Я быў такі шчаслівы. 0:07:22.752,0:07:25.015 Я паглядзеў на яго, які сядзеў побач. 0:07:25.015,0:07:28.331 А ён проста цёпла паглядзеў на мяне, 0:07:28.331,0:07:31.003 але нічога не сказаў. 0:07:31.003,0:07:35.847 Раптам я ўзгадаў свайго[br]біялагічнага бацьку. 0:07:35.847,0:07:38.820 Праяўленне любові майго[br]прыёмнага бацькі 0:07:38.820,0:07:41.041 нагадала мне майго тату, 0:07:41.041,0:07:44.041 які часта дзяліўся са мной сваёй ежай, 0:07:44.041,0:07:48.678 калі ён хацеў есці, і [br]нават калі ён галадаў. 0:07:48.678,0:07:53.010 Дыханне заняло ад разумення, што ў мяне[br]ў Амерыцы столькі ежы, 0:07:53.010,0:07:56.477 а мой бацька памёр ад голаду. 0:07:56.477,0:08:00.680 Маім адзіным жаданнем тады было[br]прыгатаваць яму паесці, 0:08:00.680,0:08:04.171 і той ноччу я задумаўся пра тое,[br]што яшчэ я магу зрабіць, 0:08:04.171,0:08:06.387 каб ушанаваць яго памяць. 0:08:06.387,0:08:09.121 І адказам стала абяцанне самому сабе 0:08:09.121,0:08:12.551 старанна вучыцца і атрымаць[br]найлепшую адукацыю 0:08:12.551,0:08:16.115 ў Амерыцы ў гонар яго ахвяры. 0:08:16.115,0:08:18.651 Я пачаў сур'ёзна ставіцца да школы, 0:08:18.651,0:08:21.451 і ўпершыню ў сваім жыцці 0:08:21.451,0:08:25.348 я атрымаў акадэмічную ўзнагароду[br]за выдатную вучобу 0:08:25.348,0:08:30.962 і патрапіў у спіс лепшых вучняў з першага[br]семестра старэйшай школы. 0:08:30.962,0:08:38.594 (Воплескі) 0:08:38.594,0:08:41.324 Тое курынае крыльца змяніла маё жыццё. 0:08:41.324,0:08:45.381 (Смех) 0:08:45.381,0:08:48.973 Надзея – гэта асабістае.[br]Надзея – гэта тое, 0:08:48.973,0:08:51.482 што ніхто не можа вам даць. 0:08:51.482,0:08:54.402 Вы павінны вырашыць верыць у надзею. 0:08:54.402,0:08:57.569 Вы павінны зрабіць гэта самі. 0:08:57.569,0:09:00.809 У Паўночнай Карэі я зрабіў гэта сам. 0:09:00.809,0:09:03.522 Надзея перанесла мяне ў Амерыку. 0:09:03.522,0:09:06.522 Але ў Амерыцы я не ведаў, што мне рабіць, 0:09:06.522,0:09:11.554 бо тут свабода кружыла галаву. 0:09:11.554,0:09:15.605 Мой прыёмны бацька за тым абедам[br]накіраваў мяне, 0:09:15.605,0:09:19.131 натхніў мяне і даў мэту 0:09:19.131,0:09:23.058 жыць у Амерыцы. 0:09:23.058,0:09:26.178 Я апынуўся тут не сам. 0:09:26.178,0:09:31.132 У мяне была надзея, але[br]адной надзеі недастаткова. 0:09:31.132,0:09:35.286 Шмат хто дапамагаў мне на шляху сюды. 0:09:35.286,0:09:39.274 Паўночнакарэйцы цяжка змагаюцца за жыццё. 0:09:39.274,0:09:42.063 Яны павінны прымушаць сябе[br]застацца жывымі, 0:09:42.063,0:09:44.818 мець надзею выжыць, 0:09:44.818,0:09:49.579 але яны не могуць зрабіць[br]гэта без дапамогі. 0:09:49.579,0:09:51.925 Гэта маё пасланне да вас. 0:09:51.925,0:09:54.634 Майце надзею ў сабе, 0:09:54.634,0:09:57.746 а таксама і ў кожнага іншага. 0:09:57.746,0:10:04.328 Жыццё бывае цяжкім для кожнага,[br]дзе б вы ні жылі. 0:10:04.328,0:10:08.114 Мой прыёмны бацька не меў намеру[br]змяніць маё жыццё. 0:10:08.114,0:10:12.486 Такім чынам вы таксама можаце[br]змяніць нечае жыццё 0:10:12.486,0:10:17.006 нязначным праяўленнем любові. 0:10:17.006,0:10:22.124 Кавалак хлеба можа спаталіць голад, 0:10:22.124,0:10:25.225 а надзея можа даць вам хлеб, 0:10:25.225,0:10:27.510 які дапаможа застацца жывым. 0:10:27.510,0:10:30.727 Але я цалкам веру, што 0:10:30.727,0:10:34.185 праяўленне вашай любові ды клопату 0:10:34.185,0:10:37.589 таксама можа выратаваць[br]яшчэ аднаго Джозэфа 0:10:37.589,0:10:43.031 і змяніць тысячы іншых Джозэфаў, 0:10:43.031,0:10:47.033 у якіх усё яшчэ ёсць надзея выжыць. 0:10:47.033,0:10:48.340 Дзякуй. 0:10:48.340,0:10:57.438 (Воплескі) 0:11:24.561,0:11:27.386 Эдріан Хонг: Джозэф, дзякуй за тое,[br]што падзяліўся 0:11:27.386,0:11:30.568 такой асабістай ды незвычайнай[br]гісторыяй з намі. 0:11:30.568,0:11:33.793 Я ведаю, што ты не бачыў сваю сястру ўжо,[br]як ты сказаў, 0:11:33.793,0:11:36.253 амаль дакладна дзесяцігоддзе, 0:11:36.253,0:11:38.670 і можа ў яе будзе магчымасць убачыць гэта, 0:11:38.670,0:11:40.497 таму мы хацелі 0:11:40.497,0:11:42.725 паслаць ёй вестку. 0:11:42.725,0:11:43.951 Джозэф Кім: Па-карэйску? 0:11:43.951,0:11:46.469 ЭХ: Можна па-англійску, а потым[br]і па-карэйску. 0:11:46.469,0:11:50.377 (Смех) 0:11:50.377,0:11:52.718 ДжК: Так, я не буду па-карэйску[br]казаць больш, 0:11:52.718,0:11:55.459 бо не думаю, што магу зрабіць гэта 0:11:55.459,0:11:59.115 і не расплакацца. 0:11:59.115,0:12:03.836 Нуна, прайшло ўжо амаль 10 год 0:12:03.836,0:12:10.357 як я цябе не бачыў. 0:12:10.357,0:12:13.749 Я проста хацеў сказаць, 0:12:13.749,0:12:17.933 што сумую па табе і люблю цябе, 0:12:17.933,0:12:22.276 і калі ласка, вяртайся да мяне і[br]застанься жывой. 0:12:22.276,0:12:27.162 І я – о Божа. 0:12:27.162,0:12:31.482 Я ўсё яшчэ не страціў надзею ўбачыць цябе. 0:12:33.591,0:12:38.253 Я буду жыць шчасліва 0:12:38.253,0:12:41.572 і вучыцца старанна 0:12:41.572,0:12:43.649 пакуль не ўбачу цябе, 0:12:43.649,0:12:48.228 і я абяцаю больш не плакаць. 0:12:48.228,0:12:49.785 (Смех) 0:12:49.785,0:12:52.373 Так, я проста чакаю сустрэчы з табой, 0:12:52.373,0:12:54.644 і калі ты не можаш знайсці мяне, 0:12:54.644,0:12:57.716 я таксама буду цябе шукаць, 0:12:57.716,0:13:00.452 і спадзяюся аднойчы цябе ўбачыць. 0:13:00.452,0:13:03.788 І можна мне зрабіць невялікі[br]зварот да мамы? 0:13:03.788,0:13:05.439 ЭХ: Канешне, калі ласка. 0:13:05.439,0:13:08.228 ДжК: Я не шмат часу быў з табой, 0:13:08.228,0:13:10.140 але я ведаю, што ты ўсё яшчэ мяне любіш 0:13:10.140,0:13:13.084 і, магчыма, молішся за мяне 0:13:13.084,0:13:16.204 і думаеш пра мяне. 0:13:16.204,0:13:18.356 Я хацеў падзякаваць табе 0:13:18.356,0:13:21.890 за магчымасць быць у гэтым свеце. 0:13:21.890,0:13:23.359 Дзякуй. 0:13:23.359,0:13:28.683 (Воплескі)