Чаму адзіная вартая высілкаў будучыня ўключае кожнага з нас
-
0:00 - 0:03[Яго Святасць Папа Францішак,
запіс зроблены ў Ватыкане -
0:03 - 0:04і ўпершыню паказаны на TED2017]
-
0:05 - 0:06Добры вечар.
-
0:07 - 0:11Ці добрай раніцы -- я не ўпэўнены,
якая ў вас гадзіна. -
0:13 - 0:19Якая б гадзіна ні была, я вельмі ўсцешаны
прыняць удзел у вашай сустрэчы. -
0:21 - 0:24Мне вельмі падабаецца яе назва --
“The future you” (анг. "Будучы ты"), -
0:26 - 0:32таму што яна, гледзячы ў заўтрашні дзень,
ужо сёння запрашае да дыялогу: -
0:34 - 0:38гледзячы ў будучыню,
запрашае звярнуцца да "сябе". -
0:39 - 0:40“The future you” --
-
0:42 - 0:49гэта будучыня, што створана з "цябе",
створана з сустрэч, -
0:50 - 0:52бо жыццё цячэ скрозь адносіны.
-
0:54 - 0:56Шмат гадоў майго жыцця
-
0:56 - 1:00яшчэ больш зацвердзілі
маё перакананне, -
1:00 - 1:07што існаванне кожнага з нас
цесна звязана з існаваннем іншых: -
1:08 - 1:14жыццё -- гэта не час, якi праходзіць,
а чаc сустрэч. -
1:16 - 1:21Калі я сустракаю ці слухаю
хворых людзей, што пакутуюць, -
1:22 - 1:26мігрантаў, што сутыкаюцца
з неймавернымі цяжкасцямі -
1:26 - 1:28ў пошуках лепшага лёсу,
-
1:29 - 1:33вязняў, што нясуць пекла ў сваіх сэрцах,
-
1:34 - 1:38людзей, асабліва маладых,
што не маюць працы, -
1:39 - 1:42у мяне часта паўстае пытанне:
-
1:43 - 1:47"Чаму яны, а не я?"
-
1:49 - 1:53Я таксама нарадзіўся ў сям'і мігрантаў:
-
1:55 - 2:00мой тата і яго бацькі,
як і шмат якія італійцы, -
2:00 - 2:02адправіліся ў Аргентыну
-
2:02 - 2:07і спазналі лёс тых,
хто застаецца ні з чым. -
2:08 - 2:12Я таксама мог бы быць
сярод "непатрэбных" сёння людзей. -
2:14 - 2:17Таму ў маім сэрцы заўсёды
застаецца пытанне: -
2:19 - 2:22"Чаму яны, а не я?"
-
2:24 - 2:29Мне перш за ўсе хацелася б,
каб гэтая сустрэча дапамагла нам узгадаць, -
2:29 - 2:33што ўсе мы патрэбныя адно адному,
-
2:33 - 2:36што ніводзін з нас
не з'яўляецца выспай, -
2:37 - 2:41аўтаномным і незалежным "Я",
-
2:42 - 2:46што будучыню можна пабудаваць
толькі разам, -
2:46 - 2:49не выключаючы нікога.
-
2:50 - 2:56Мы не задумваемся пра гэта,
але ўсё сапраўды ўзаемазвязана, -
2:56 - 3:01і нам неабходна аздаравiць
гэтыя сувязі: -
3:02 - 3:05нават моцнае асуджэнне,
што я трымаю ў сваім сэрцы -
3:05 - 3:08ў адносінах да майго брата
ці маёй сястры, -
3:08 - 3:12тая рана, якую ніколі не лячылі,
тая не выбачаная мною крыўда, -
3:12 - 3:15азлобленасць, што прынясе
толькі боль, -- -
3:15 - 3:18гэта частка вайны,
што я нясу ў сабе, -
3:18 - 3:21полымя ў сэрцы, якое трэба патушыць,
-
3:21 - 3:26бо інакш разгарыцца пажар
і пакіне толькі попел. -
3:27 - 3:30Сёння шмат хто з розных прычын,
-
3:30 - 3:35здаецца, перасталі верыць,
што шчаслівая будучыня магчымая. -
3:36 - 3:38Да гэтых страхаў трэба
ставіцца сур'ёзна. -
3:39 - 3:42Але яны не з'яўляюцца непераможнымі.
-
3:43 - 3:49Іх магчыма пераадолець,
калі не замыкацца ў сабе. -
3:50 - 3:53Таму што шчасце магчыма зведаць толькі
-
3:53 - 3:57як дар гармоніі кожнай часцінкі
з усім цэлым. -
3:59 - 4:02Нават навука --
аб гэтым вам вядома лепш за мяне -- -
4:03 - 4:08падцвярджае такое разуменне рэальнасці,
-
4:08 - 4:15дзе кожны элемент існуе ў сувязі,
у бясконцым узаемадзеянні з усім астатнім. -
4:17 - 4:22І так я падыходжу
да свайго другога паведамлення. -
4:23 - 4:25Як цудоўна было б,
-
4:26 - 4:31калі б рост навуковых
і тэхналагічных інавацый -
4:32 - 4:38суправаджаўся яшчэ
большай роўнасцю і сацыяльнай інклюзіяй! -
4:39 - 4:44Як цудоўна было б, калі,
адкрываючы новыя далёкія планеты, -
4:45 - 4:51мы адчулі б патрэбы нашых
брата і сястры, што круцяцца вакол нас! -
4:52 - 4:56Як было б цудоўна, калі б братэрства,
-
4:56 - 4:59такое прыгожае і часам нязручнае слова,
-
5:00 - 5:04не зводзілася толькі
да сацыяльнай дапамогі, -
5:04 - 5:08а стала б галоўным клопатам
-
5:08 - 5:12падчас прыняцця палітычных,
эканамічных, навуковых рашэнняў -
5:13 - 5:18і ў адносінах між людзьмі,
народамі і краінамі. -
5:19 - 5:26Толькі выхаванне людзей
у братэрстве і салідарнасці -
5:27 - 5:31дапаможа пераадолець
"культуру непатрэбных", -
5:31 - 5:35і гэта тычыцца не толькі ежы ці тавараў,
-
5:37 - 5:40а перш за ўсё людзей,
-
5:40 - 5:45якія сталі адкінутымі на ўскраіны
тэхна-эканамічнымі сістэмамі, -
5:46 - 5:49у цэнтры ўвагі каторых несвядома
-
5:50 - 5:56знаходзіцца ўжо не чалавек,
а тавары. -
5:57 - 6:01Салідарнасць -- гэта слова,
-
6:01 - 6:05якое шмат хто хацеў бы
выкінуць са слоўніка. -
6:05 - 6:10Салідарнасць, аднак, --
гэта не нейкі аўтаматычны механізм, -
6:10 - 6:13яе немагчыма запраграмаваць
ці кіраваць ёю: -
6:14 - 6:18гэта вольны выбар,
што нараджаецца ў сэрцы кожнага з нас. -
6:19 - 6:21Так, менавіта вольны!
-
6:22 - 6:24Калі чалавек зразумее, што яго жыццё,
-
6:24 - 6:27нават у гушчары шматлікіх
супярэчнасцяў, -
6:27 - 6:28гэта дар,
-
6:28 - 6:32любоў -- гэта крыніца
і сэнс жыцця, -
6:33 - 6:38як можна пераважыць у сабе
жаданне чыніць дабро іншым людзям? -
6:39 - 6:41А каб чыніць дабро,
-
6:41 - 6:46патрэбна памяць, мужнасць
і нават крэатыўнасць. -
6:48 - 6:51Я даведаўся, што TED
-
6:52 - 6:56збірае шмат вельмі крэатыўных людзей.
-
6:57 - 6:59Так,
-
6:59 - 7:05любоў патрабуе крэатыўных, канкрэтных,
нестандартных рашэнняў. -
7:08 - 7:12Не дастаткова проста
добрых інтэнцый і звыклых формул, -
7:12 - 7:18што часта служаць толькі
для ўласнага заспакаення. -
7:19 - 7:22Давайце ж разам дапаможам
адно адному запомніць, -
7:23 - 7:27што іншыя людзі --
гэта не проста статыстыка ці лічбы: -
7:28 - 7:30кожны з іх мае твар,
-
7:31 - 7:34"ты" -- гэта заўсёды канкрэты твар,
-
7:34 - 7:38гэта брат, варты клопату.
-
7:41 - 7:45Існуе прыпавесць, якую Езус распавёў,
-
7:45 - 7:47каб дапамагчы нам зразумець розніцу
-
7:47 - 7:50паміж тымі, хто думае
аб уласным камфорце, -
7:50 - 7:54і тымі, хто дбае пра іншых.
-
7:55 - 8:01Вы яе пэўна чулі:
гэта прыпавесць аб Міласэрным Самараніне. -
8:02 - 8:06Калі ў Езуса пыталіся "Хто мой сусед?",
-
8:06 - 8:10што значыць "Пра каго мне клапаціцца?",
-
8:11 - 8:13Ён распавядаў гэтую прыпавесць,
-
8:14 - 8:15прыпавесць пра чалавека,
-
8:15 - 8:21на якога напалі злодзеі, абрабавалі,
збілі яго і пакінулі на дарозе. -
8:22 - 8:27Два вельмі паважаныя
ў тыя часы чалавекі -- святар і лявіт -- -
8:27 - 8:29убачылі яго,
-
8:29 - 8:33але прайшлі, не зважаючы, і не спыніліся.
-
8:34 - 8:40Потым праходзіў самаранін --
чалавек з этнічнай групы, якой пагарджалі. -
8:41 - 8:46І гэты самаранін, калі ўбачыў
на зямлі зраненага чалавека, -
8:46 - 8:51не прайшоў міма як іншыя,
быццам яго там і не было, -
8:52 - 8:54але пашкадаваў яго.
-
8:55 - 8:59I гэта спачуванне
-
8:59 - 9:03схіліла яго да канкрэтных дзеянняў:
-
9:04 - 9:08ён перавязаў раны бедаку,
паліваючы іх алеем і віном, -
9:09 - 9:11прывёз яго ў гатэль,
-
9:11 - 9:15і заплаціў з уласнай кішэні за тое,
каб за ім даглялалі. -
9:16 - 9:20Прыпавесць аб Міласэрным Самараніне --
гісторыя сучаснага чалавецтва. -
9:21 - 9:23Шляхі народаў поўняцца ранамі
-
9:23 - 9:30з-за таго, што ўсё сканцэнтравана
вакол грашэй і рэчаў, -
9:31 - 9:33а не людзей.
-
9:33 - 9:39У тых, хто лічыць сябе "прыстойнымі",
ёсць звычка -
9:39 - 9:41не хвалявацца пра іншых
-
9:41 - 9:44і пакідаць такім чынам шмат людзей,
-
9:46 - 9:51нават цэлыя народы, ззаду,
на ўскраіне дарогі. -
9:54 - 9:57Алё ёсць таксама і тыя,
хто стварае новы свет -
9:58 - 10:04праз дапамогу іншым людзям,
выдаткоўваючы ўласнае. -
10:04 - 10:08Дарэчы, Маці Тэрэза з Калькуты казала:
-
10:08 - 10:14"Немагчыма любіць,
калі не за кошт самога сябе". -
10:15 - 10:20Нам трэба вельмі шмат зрабіць,
і мы павінны рабіць гэта разам. -
10:21 - 10:24Але як гэта зрабіць пры ўсім тым зле,
якім мы дыхаем? -
10:27 - 10:28Дзякуй Богу,
-
10:29 - 10:34ніводная сістэма не можа забараніць нам
адкрыцца насустрач дабру, спачуванню -
10:34 - 10:36і здольнасці процістаяць злу,
-
10:36 - 10:39што зыходзяць з глыбіні нашых сэрцаў.
-
10:40 - 10:41Цяпер вы мне скажаце:
-
10:41 - 10:42"Гэта ўсё прыгожыя словы,
-
10:42 - 10:47але я не Міласэрны Самаранін
і не Маці Тэрэза з Калькуты". -
10:48 - 10:52Аднак кожны з нас каштоўны,
-
10:52 - 10:57кожны з нас незаменны ў вачах Бога.
-
10:59 - 11:03І ў цемры канфліктаў,
праз якія мы прабіраемся, -
11:03 - 11:08кожны з нас можа стаць яркай свечкай,
-
11:08 - 11:12напамінам пра тое, што святло
заўжды перамагае цемру, -
11:13 - 11:15а не наадварот.
-
11:17 - 11:21Для нас, хрысціян, будучыня мае імя,
-
11:22 - 11:24і імя гэта -- надзея.
-
11:25 - 11:30Спадзявацца не значыць быць
наіўнымі аптымістамі, -
11:31 - 11:37што ігнаруюць зло чалавецтва.
-
11:38 - 11:41Надзея -- гэта дабрадзейнасць сэрца,
-
11:41 - 11:46што не замыкаецца ў цемры,
не засяроджваецца на мінулым, -
11:46 - 11:49не вязне ў сучаснасці,
-
11:49 - 11:52але здольная бачыць будучыню.
-
11:52 - 11:55Надзея -- гэта дзверы,
адчыненыя ў будучыню. -
11:55 - 12:00Надзея -- гэта пакорнае і
схаванае зярнятка жыцця, -
12:00 - 12:05якое з часам вырастае ў вялікае дрэва.
-
12:06 - 12:11Яна, як нябачныя дрожджы,
што дазваляюць усяму цесту падняцца, -
12:12 - 12:14яна надае смак усяму жыццю.
-
12:15 - 12:17Яна здольная зрабіць шмат,
-
12:18 - 12:24таму што дастаткова аднога пробліска
святла, што жывіцца надзеяй, -
12:25 - 12:29і цемра не будзе такой апраметнай.
-
12:31 - 12:35Каб існавала надзея,
дастаткова аднаго чалавека, -
12:35 - 12:38і гэтым чалавекам можаш быць ты.
-
12:40 - 12:45Потым з'явіцца другі "ты",
і яшчэ адзін "ты", -
12:46 - 12:49і вось гэта ўжо "мы".
-
12:49 - 12:51А калі ёсць "мы",
-
12:52 - 12:54ці тады пачынаецца надзея?
-
12:54 - 12:57Не, яна ўжо пачалася з "цябе".
-
12:58 - 13:02Калі ёсць"мы", пачынаецца рэвалюцыя!
-
13:05 - 13:09Трэцяе і апошняе паведамленне,
якое б я хацеў сёння данесці, -
13:09 - 13:14датычыцца акурат рэвалюцыі:
рэвалюцыі пяшчотнасці. -
13:15 - 13:17Што такое пяшчота?
-
13:18 - 13:20Гэта любоў, блізкая і адчувальная.
-
13:21 - 13:23Гэта рух, што ўзнікае ў сэрцы
-
13:23 - 13:27і дасягае вачэй, вушэй і рук.
-
13:28 - 13:32Пяшчота азначае мець вочы,
каб бачыць іншых, -
13:33 - 13:35вушы, каб чуць іншых,
-
13:35 - 13:41каб слухаць плач дзяцей, беднякоў,
тых, хто баіцца будучыні, -
13:41 - 13:47каб пачуць ціхі крык
нашага агульнага дома -- -
13:47 - 13:50нашай забруджанай і хворай планеты.
-
13:51 - 13:56Пяшчота азначае мець рукі і сэрца,
-
13:56 - 14:02каб даглядаць іншага,
клапаціцца пра яго. -
14:03 - 14:07Пяшчота -- гэта мова дзетак,
-
14:07 - 14:10тых, каму патрэбны іншыя.
-
14:11 - 14:17Дзіцятка любіць і пазнае сваіх тату і маму
-
14:17 - 14:23праз іх дотык, погляд, голас і пяшчоту.
-
14:25 - 14:26Мне падабаецца чуць,
-
14:27 - 14:32як тата ці мама размаўляюць
са сваім маленькім дзіцяткам, -
14:33 - 14:36калі i яны становяцца дзецьмі,
-
14:36 - 14:40размаўляючы так, як гэта робіць іх дзіця.
-
14:41 - 14:47Гэта і ёсць пяшчота:
сыйсцi на адзiны ўзровень з іншымі. -
14:48 - 14:51Так і Бог спусціўся ў вобразе Езуса,
-
14:53 - 14:55каб стаць з намі на адзін узровень.
-
14:56 - 14:59Гэта шлях, што прайшоў
Міласэрны Самаранін. -
14:59 - 15:02Гэта шлях самога Езуса,
-
15:03 - 15:04што спусціўся
-
15:05 - 15:07і пражыў цэлае чалавечае жыццё,
-
15:07 - 15:11кіруючыся моваю любові.
-
15:12 - 15:16Так, пяшчота -- гэта шлях,
-
15:16 - 15:21якім кіраваліся найбольш мужныя і моцныя
мужчыны і жанчыны. -
15:23 - 15:26Пяшчота -- гэта не слабасць, гэта моц.
-
15:27 - 15:31Гэта шлях салідарнасці, шлях пакоры.
-
15:33 - 15:35Дазвольце мне сказаць выразна:
-
15:36 - 15:38чым больш ты маеш улады,
-
15:39 - 15:43чым больш твае дзеянні
маюць уплыў на людзей, -
15:43 - 15:46тым больш пакорным павінен быць ты сам.
-
15:48 - 15:52Інакш твая ўлада цябе знішчыць,
-
15:53 - 15:56а ты загубіш іншых.
-
15:58 - 15:59У Аргентыне кажуць,
-
15:59 - 16:05што улада -- гэта як джын нашча.
-
16:08 - 16:15Дае ў галаву, робіць цябе п'яным,
ты губляеш раўнавагу -
16:15 - 16:20і робіш дрэнна сабе і іншым,
-
16:21 - 16:25калi не дадаеш пакору i пяшчоту.
-
16:28 - 16:32Аднак разам з пакорай і любоўю
-
16:32 - 16:36ўлада, нават найвышэйшая і наймацнейшая,
-
16:36 - 16:41пачынае служыць у інтэнцыі дабра.
-
16:42 - 16:47Будучыня чалавецтва знаходзіцца
не толькі ў руках палітыкаў, -
16:47 - 16:51вялікіх лідараў ды буйных карпарацый.
-
16:51 - 16:54Так, яны маюць велізарную адказнасць.
-
16:54 - 16:59Але будучыня перш за ўсё
знаходзіцца ў руках людзей, -
16:59 - 17:02што бачаць тваё "я",
-
17:03 - 17:06і сябе як часцінку "нас".
-
17:08 - 17:11Мы ўсе маем патрэбу адно ў адным.
-
17:11 - 17:16Таму, калі ласка, прашу вас
і пра мяне ўспамінаць з пяшчотай, -
17:16 - 17:19каб і я змог выканаць
дадзеную мне місію служыць -
17:19 - 17:23дзеля дабра іншых, дзеля дабра ўсіх.
-
17:24 - 17:27Усіх вас. Усіх нас.
-
17:28 - 17:30Дзякуй.
- Title:
- Чаму адзіная вартая высілкаў будучыня ўключае кожнага з нас
- Description:
-
''Для існавання надзеі дастаткова адной асобы, і гэтай асобай можаш стаць ты,'' -- кажа Яго Святасць Папа Францішак у гэтай палымянай TED-прамове наўпрост з Ватыкана. У сваім пасланні, поўным веры, для людзей усіх веравызнанняў, для тых, хто трымае і не трымае ўладу, духоўны лідар хрысціянства дае павучальны агляд справаў у сучасным свеце і заклікае нас да роўнасці, салідарнасці і пяшчоты. "Давайце ўсе разам дапаможам адно адному не забывацца, што "іншы" -- гэта не статыстыка і не лічба, -- кажа ён. -- Мы ўсе маем патрэбу адно ў адным".
- Video Language:
- Italian
- Team:
- closed TED
- Project:
- TEDTalks
- Duration:
- 17:28
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for TED2017 Surprise Speaker | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for TED2017 Surprise Speaker | ||
Maryia Anishchankava accepted Belarusian subtitles for TED2017 Surprise Speaker | ||
Maryia Anishchankava edited Belarusian subtitles for TED2017 Surprise Speaker | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for TED2017 Surprise Speaker | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for TED2017 Surprise Speaker | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for TED2017 Surprise Speaker | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for TED2017 Surprise Speaker |