1 00:00:00,085 --> 00:00:02,830 [Яго Святасць Папа Францішак, запіс зроблены ў Ватыкане 2 00:00:02,830 --> 00:00:04,370 і ўпершыню паказаны на TED2017] 3 00:00:04,900 --> 00:00:06,010 Добры вечар. 4 00:00:06,740 --> 00:00:11,200 Ці добрай раніцы -- я не ўпэўнены, якая ў вас гадзіна. 5 00:00:12,700 --> 00:00:19,100 Якая б гадзіна ні была, я вельмі ўсцешаны прыняць удзел у вашай сустрэчы. 6 00:00:20,780 --> 00:00:24,460 Мне вельмі падабаецца яе назва -- “The future you” (анг. "Будучы ты"), 7 00:00:25,820 --> 00:00:32,380 таму што яна, гледзячы ў заўтрашні дзень, ужо сёння запрашае да дыялогу: 8 00:00:33,500 --> 00:00:37,820 гледзячы ў будучыню, запрашае звярнуцца да "сябе". 9 00:00:39,380 --> 00:00:40,380 “The future you” -- 10 00:00:41,820 --> 00:00:48,780 гэта будучыня, што створана з "цябе", створана з сустрэч, 11 00:00:49,660 --> 00:00:52,220 бо жыццё цячэ скрозь адносіны. 12 00:00:54,460 --> 00:00:56,380 Шмат гадоў майго жыцця 13 00:00:56,380 --> 00:00:59,900 яшчэ больш зацвердзілі маё перакананне, 14 00:00:59,900 --> 00:01:06,909 што існаванне кожнага з нас цесна звязана з існаваннем іншых: 15 00:01:07,709 --> 00:01:13,660 жыццё -- гэта не час, якi праходзіць, а чаc сустрэч. 16 00:01:16,380 --> 00:01:20,620 Калі я сустракаю ці слухаю хворых людзей, што пакутуюць, 17 00:01:21,620 --> 00:01:26,380 мігрантаў, што сутыкаюцца з неймавернымі цяжкасцямі 18 00:01:26,380 --> 00:01:28,380 ў пошуках лепшага лёсу, 19 00:01:29,220 --> 00:01:33,300 вязняў, што нясуць пекла ў сваіх сэрцах, 20 00:01:33,820 --> 00:01:38,060 людзей, асабліва маладых, што не маюць працы, 21 00:01:38,940 --> 00:01:41,740 у мяне часта паўстае пытанне: 22 00:01:43,460 --> 00:01:46,970 "Чаму яны, а не я?" 23 00:01:48,850 --> 00:01:52,750 Я таксама нарадзіўся ў сям'і мігрантаў: 24 00:01:54,540 --> 00:01:59,980 мой тата і яго бацькі, як і шмат якія італійцы, 25 00:01:59,980 --> 00:02:02,060 адправіліся ў Аргентыну 26 00:02:02,060 --> 00:02:06,540 і спазналі лёс тых, хто застаецца ні з чым. 27 00:02:08,220 --> 00:02:12,140 Я таксама мог бы быць сярод "непатрэбных" сёння людзей. 28 00:02:13,850 --> 00:02:17,340 Таму ў маім сэрцы заўсёды застаецца пытанне: 29 00:02:18,550 --> 00:02:21,540 "Чаму яны, а не я?" 30 00:02:24,220 --> 00:02:28,740 Мне перш за ўсе хацелася б, каб гэтая сустрэча дапамагла нам узгадаць, 31 00:02:28,740 --> 00:02:32,580 што ўсе мы патрэбныя адно адному, 32 00:02:33,260 --> 00:02:35,900 што ніводзін з нас не з'яўляецца выспай, 33 00:02:37,100 --> 00:02:41,150 аўтаномным і незалежным "Я", 34 00:02:42,020 --> 00:02:45,670 што будучыню можна пабудаваць толькі разам, 35 00:02:46,390 --> 00:02:48,950 не выключаючы нікога. 36 00:02:50,140 --> 00:02:56,180 Мы не задумваемся пра гэта, але ўсё сапраўды ўзаемазвязана, 37 00:02:56,180 --> 00:03:01,250 і нам неабходна аздаравiць гэтыя сувязі: 38 00:03:01,900 --> 00:03:04,740 нават моцнае асуджэнне, што я трымаю ў сваім сэрцы 39 00:03:04,740 --> 00:03:07,820 ў адносінах да майго брата ці маёй сястры, 40 00:03:07,820 --> 00:03:11,900 тая рана, якую ніколі не лячылі, тая не выбачаная мною крыўда, 41 00:03:11,900 --> 00:03:14,940 азлобленасць, што прынясе толькі боль, -- 42 00:03:14,940 --> 00:03:18,060 гэта частка вайны, што я нясу ў сабе, 43 00:03:18,060 --> 00:03:20,980 полымя ў сэрцы, якое трэба патушыць, 44 00:03:20,980 --> 00:03:26,100 бо інакш разгарыцца пажар і пакіне толькі попел. 45 00:03:27,220 --> 00:03:29,540 Сёння шмат хто з розных прычын, 46 00:03:30,180 --> 00:03:34,550 здаецца, перасталі верыць, што шчаслівая будучыня магчымая. 47 00:03:35,740 --> 00:03:38,370 Да гэтых страхаў трэба ставіцца сур'ёзна. 48 00:03:39,300 --> 00:03:41,670 Але яны не з'яўляюцца непераможнымі. 49 00:03:42,620 --> 00:03:48,780 Іх магчыма пераадолець, калі не замыкацца ў сабе. 50 00:03:49,780 --> 00:03:52,540 Таму што шчасце магчыма зведаць толькі 51 00:03:53,300 --> 00:03:57,420 як дар гармоніі кожнай часцінкі з усім цэлым. 52 00:03:59,100 --> 00:04:02,020 Нават навука -- аб гэтым вам вядома лепш за мяне -- 53 00:04:02,700 --> 00:04:07,780 падцвярджае такое разуменне рэальнасці, 54 00:04:07,780 --> 00:04:14,770 дзе кожны элемент існуе ў сувязі, у бясконцым узаемадзеянні з усім астатнім. 55 00:04:16,529 --> 00:04:21,519 І так я падыходжу да свайго другога паведамлення. 56 00:04:22,780 --> 00:04:24,540 Як цудоўна было б, 57 00:04:25,859 --> 00:04:30,780 калі б рост навуковых і тэхналагічных інавацый 58 00:04:31,580 --> 00:04:37,660 суправаджаўся яшчэ большай роўнасцю і сацыяльнай інклюзіяй! 59 00:04:38,780 --> 00:04:43,940 Як цудоўна было б, калі, адкрываючы новыя далёкія планеты, 60 00:04:44,940 --> 00:04:51,490 мы адчулі б патрэбы нашых брата і сястры, што круцяцца вакол нас! 61 00:04:52,260 --> 00:04:55,500 Як было б цудоўна, калі б братэрства, 62 00:04:55,500 --> 00:04:59,020 такое прыгожае і часам нязручнае слова, 63 00:04:59,940 --> 00:05:03,940 не зводзілася толькі да сацыяльнай дапамогі, 64 00:05:03,940 --> 00:05:07,620 а стала б галоўным клопатам 65 00:05:07,620 --> 00:05:12,380 падчас прыняцця палітычных, эканамічных, навуковых рашэнняў 66 00:05:13,220 --> 00:05:17,870 і ў адносінах між людзьмі, народамі і краінамі. 67 00:05:19,260 --> 00:05:26,100 Толькі выхаванне людзей у братэрстве і салідарнасці 68 00:05:27,020 --> 00:05:30,910 дапаможа пераадолець "культуру непатрэбных", 69 00:05:31,400 --> 00:05:35,460 і гэта тычыцца не толькі ежы ці тавараў, 70 00:05:37,420 --> 00:05:40,100 а перш за ўсё людзей, 71 00:05:40,100 --> 00:05:45,180 якія сталі адкінутымі на ўскраіны тэхна-эканамічнымі сістэмамі, 72 00:05:45,940 --> 00:05:49,420 у цэнтры ўвагі каторых несвядома 73 00:05:50,340 --> 00:05:55,510 знаходзіцца ўжо не чалавек, а тавары. 74 00:05:57,340 --> 00:06:01,120 Салідарнасць -- гэта слова, 75 00:06:01,120 --> 00:06:04,760 якое шмат хто хацеў бы выкінуць са слоўніка. 76 00:06:05,380 --> 00:06:09,700 Салідарнасць, аднак, -- гэта не нейкі аўтаматычны механізм, 77 00:06:10,380 --> 00:06:12,900 яе немагчыма запраграмаваць ці кіраваць ёю: 78 00:06:13,660 --> 00:06:18,140 гэта вольны выбар, што нараджаецца ў сэрцы кожнага з нас. 79 00:06:18,700 --> 00:06:21,340 Так, менавіта вольны! 80 00:06:22,220 --> 00:06:24,440 Калі чалавек зразумее, што яго жыццё, 81 00:06:24,440 --> 00:06:27,020 нават у гушчары шматлікіх супярэчнасцяў, 82 00:06:27,020 --> 00:06:28,220 гэта дар, 83 00:06:28,220 --> 00:06:31,940 любоў -- гэта крыніца і сэнс жыцця, 84 00:06:32,700 --> 00:06:37,690 як можна пераважыць у сабе жаданне чыніць дабро іншым людзям? 85 00:06:39,060 --> 00:06:40,870 А каб чыніць дабро, 86 00:06:40,870 --> 00:06:46,110 патрэбна памяць, мужнасць і нават крэатыўнасць. 87 00:06:48,300 --> 00:06:50,720 Я даведаўся, што TED 88 00:06:52,110 --> 00:06:55,660 збірае шмат вельмі крэатыўных людзей. 89 00:06:57,105 --> 00:06:58,880 Так, 90 00:06:58,880 --> 00:07:05,380 любоў патрабуе крэатыўных, канкрэтных, нестандартных рашэнняў. 91 00:07:07,860 --> 00:07:12,500 Не дастаткова проста добрых інтэнцый і звыклых формул, 92 00:07:12,500 --> 00:07:17,900 што часта служаць толькі для ўласнага заспакаення. 93 00:07:19,100 --> 00:07:22,340 Давайце ж разам дапаможам адно адному запомніць, 94 00:07:22,900 --> 00:07:26,940 што іншыя людзі -- гэта не проста статыстыка ці лічбы: 95 00:07:27,990 --> 00:07:29,620 кожны з іх мае твар, 96 00:07:30,540 --> 00:07:34,360 "ты" -- гэта заўсёды канкрэты твар, 97 00:07:34,360 --> 00:07:38,230 гэта брат, варты клопату. 98 00:07:41,360 --> 00:07:44,620 Існуе прыпавесць, якую Езус распавёў, 99 00:07:44,620 --> 00:07:47,210 каб дапамагчы нам зразумець розніцу 100 00:07:47,210 --> 00:07:50,160 паміж тымі, хто думае аб уласным камфорце, 101 00:07:50,160 --> 00:07:53,660 і тымі, хто дбае пра іншых. 102 00:07:55,380 --> 00:08:00,590 Вы яе пэўна чулі: гэта прыпавесць аб Міласэрным Самараніне. 103 00:08:02,100 --> 00:08:05,580 Калі ў Езуса пыталіся "Хто мой сусед?", 104 00:08:06,180 --> 00:08:10,010 што значыць "Пра каго мне клапаціцца?", 105 00:08:11,020 --> 00:08:13,300 Ён распавядаў гэтую прыпавесць, 106 00:08:13,890 --> 00:08:15,060 прыпавесць пра чалавека, 107 00:08:15,060 --> 00:08:20,900 на якога напалі злодзеі, абрабавалі, збілі яго і пакінулі на дарозе. 108 00:08:22,340 --> 00:08:27,260 Два вельмі паважаныя ў тыя часы чалавекі -- святар і лявіт -- 109 00:08:27,260 --> 00:08:29,130 убачылі яго, 110 00:08:29,130 --> 00:08:32,620 але прайшлі, не зважаючы, і не спыніліся. 111 00:08:33,580 --> 00:08:39,698 Потым праходзіў самаранін -- чалавек з этнічнай групы, якой пагарджалі. 112 00:08:41,020 --> 00:08:45,540 І гэты самаранін, калі ўбачыў на зямлі зраненага чалавека, 113 00:08:46,180 --> 00:08:50,930 не прайшоў міма як іншыя, быццам яго там і не было, 114 00:08:51,740 --> 00:08:54,400 але пашкадаваў яго. 115 00:08:55,340 --> 00:08:58,860 I гэта спачуванне 116 00:08:58,870 --> 00:09:03,350 схіліла яго да канкрэтных дзеянняў: 117 00:09:04,220 --> 00:09:08,390 ён перавязаў раны бедаку, паліваючы іх алеем і віном, 118 00:09:09,052 --> 00:09:11,010 прывёз яго ў гатэль, 119 00:09:11,010 --> 00:09:14,950 і заплаціў з уласнай кішэні за тое, каб за ім даглялалі. 120 00:09:15,900 --> 00:09:19,700 Прыпавесць аб Міласэрным Самараніне -- гісторыя сучаснага чалавецтва. 121 00:09:20,740 --> 00:09:23,390 Шляхі народаў поўняцца ранамі 122 00:09:23,390 --> 00:09:30,070 з-за таго, што ўсё сканцэнтравана вакол грашэй і рэчаў, 123 00:09:30,820 --> 00:09:32,740 а не людзей. 124 00:09:32,740 --> 00:09:38,660 У тых, хто лічыць сябе "прыстойнымі", ёсць звычка 125 00:09:38,660 --> 00:09:41,260 не хвалявацца пра іншых 126 00:09:41,260 --> 00:09:44,130 і пакідаць такім чынам шмат людзей, 127 00:09:45,900 --> 00:09:51,410 нават цэлыя народы, ззаду, на ўскраіне дарогі. 128 00:09:53,620 --> 00:09:57,460 Алё ёсць таксама і тыя, хто стварае новы свет 129 00:09:58,340 --> 00:10:03,500 праз дапамогу іншым людзям, выдаткоўваючы ўласнае. 130 00:10:04,460 --> 00:10:08,270 Дарэчы, Маці Тэрэза з Калькуты казала: 131 00:10:08,270 --> 00:10:13,610 "Немагчыма любіць, калі не за кошт самога сябе". 132 00:10:15,140 --> 00:10:19,970 Нам трэба вельмі шмат зрабіць, і мы павінны рабіць гэта разам. 133 00:10:21,100 --> 00:10:24,020 Але як гэта зрабіць пры ўсім тым зле, якім мы дыхаем? 134 00:10:27,020 --> 00:10:27,780 Дзякуй Богу, 135 00:10:28,660 --> 00:10:33,860 ніводная сістэма не можа забараніць нам адкрыцца насустрач дабру, спачуванню 136 00:10:33,860 --> 00:10:36,460 і здольнасці процістаяць злу, 137 00:10:36,460 --> 00:10:38,950 што зыходзяць з глыбіні нашых сэрцаў. 138 00:10:39,700 --> 00:10:40,740 Цяпер вы мне скажаце: 139 00:10:40,740 --> 00:10:42,460 "Гэта ўсё прыгожыя словы, 140 00:10:42,460 --> 00:10:46,940 але я не Міласэрны Самаранін і не Маці Тэрэза з Калькуты". 141 00:10:47,980 --> 00:10:52,020 Аднак кожны з нас каштоўны, 142 00:10:52,020 --> 00:10:57,420 кожны з нас незаменны ў вачах Бога. 143 00:10:58,980 --> 00:11:03,260 І ў цемры канфліктаў, праз якія мы прабіраемся, 144 00:11:03,260 --> 00:11:07,820 кожны з нас можа стаць яркай свечкай, 145 00:11:07,820 --> 00:11:11,580 напамінам пра тое, што святло заўжды перамагае цемру, 146 00:11:12,900 --> 00:11:15,380 а не наадварот. 147 00:11:16,620 --> 00:11:21,230 Для нас, хрысціян, будучыня мае імя, 148 00:11:21,530 --> 00:11:23,940 і імя гэта -- надзея. 149 00:11:25,220 --> 00:11:30,390 Спадзявацца не значыць быць наіўнымі аптымістамі, 150 00:11:31,100 --> 00:11:37,020 што ігнаруюць зло чалавецтва. 151 00:11:37,940 --> 00:11:40,940 Надзея -- гэта дабрадзейнасць сэрца, 152 00:11:40,940 --> 00:11:45,700 што не замыкаецца ў цемры, не засяроджваецца на мінулым, 153 00:11:45,700 --> 00:11:48,930 не вязне ў сучаснасці, 154 00:11:48,930 --> 00:11:51,910 але здольная бачыць будучыню. 155 00:11:52,500 --> 00:11:55,180 Надзея -- гэта дзверы, адчыненыя ў будучыню. 156 00:11:55,180 --> 00:12:00,460 Надзея -- гэта пакорнае і схаванае зярнятка жыцця, 157 00:12:00,460 --> 00:12:04,700 якое з часам вырастае ў вялікае дрэва. 158 00:12:05,780 --> 00:12:11,180 Яна, як нябачныя дрожджы, што дазваляюць усяму цесту падняцца, 159 00:12:11,980 --> 00:12:14,180 яна надае смак усяму жыццю. 160 00:12:15,130 --> 00:12:17,360 Яна здольная зрабіць шмат, 161 00:12:17,940 --> 00:12:24,420 таму што дастаткова аднога пробліска святла, што жывіцца надзеяй, 162 00:12:25,440 --> 00:12:29,470 і цемра не будзе такой апраметнай. 163 00:12:30,860 --> 00:12:34,660 Каб існавала надзея, дастаткова аднаго чалавека, 164 00:12:35,420 --> 00:12:38,380 і гэтым чалавекам можаш быць ты. 165 00:12:40,060 --> 00:12:44,520 Потым з'явіцца другі "ты", і яшчэ адзін "ты", 166 00:12:46,420 --> 00:12:48,670 і вось гэта ўжо "мы". 167 00:12:49,460 --> 00:12:51,020 А калі ёсць "мы", 168 00:12:52,350 --> 00:12:53,740 ці тады пачынаецца надзея? 169 00:12:53,740 --> 00:12:56,650 Не, яна ўжо пачалася з "цябе". 170 00:12:57,580 --> 00:13:01,820 Калі ёсць"мы", пачынаецца рэвалюцыя! 171 00:13:05,230 --> 00:13:08,700 Трэцяе і апошняе паведамленне, якое б я хацеў сёння данесці, 172 00:13:08,700 --> 00:13:13,940 датычыцца акурат рэвалюцыі: рэвалюцыі пяшчотнасці. 173 00:13:15,220 --> 00:13:16,980 Што такое пяшчота? 174 00:13:17,980 --> 00:13:20,460 Гэта любоў, блізкая і адчувальная. 175 00:13:21,180 --> 00:13:23,380 Гэта рух, што ўзнікае ў сэрцы 176 00:13:23,380 --> 00:13:27,060 і дасягае вачэй, вушэй і рук. 177 00:13:27,580 --> 00:13:31,980 Пяшчота азначае мець вочы, каб бачыць іншых, 178 00:13:32,540 --> 00:13:34,820 вушы, каб чуць іншых, 179 00:13:34,820 --> 00:13:41,060 каб слухаць плач дзяцей, беднякоў, тых, хто баіцца будучыні, 180 00:13:41,060 --> 00:13:46,510 каб пачуць ціхі крык нашага агульнага дома -- 181 00:13:46,510 --> 00:13:49,540 нашай забруджанай і хворай планеты. 182 00:13:50,740 --> 00:13:55,860 Пяшчота азначае мець рукі і сэрца, 183 00:13:56,460 --> 00:14:01,970 каб даглядаць іншага, клапаціцца пра яго. 184 00:14:02,900 --> 00:14:07,480 Пяшчота -- гэта мова дзетак, 185 00:14:07,480 --> 00:14:10,480 тых, каму патрэбны іншыя. 186 00:14:11,450 --> 00:14:16,980 Дзіцятка любіць і пазнае сваіх тату і маму 187 00:14:16,980 --> 00:14:22,900 праз іх дотык, погляд, голас і пяшчоту. 188 00:14:24,740 --> 00:14:26,380 Мне падабаецца чуць, 189 00:14:27,060 --> 00:14:32,440 як тата ці мама размаўляюць са сваім маленькім дзіцяткам, 190 00:14:33,340 --> 00:14:36,400 калі i яны становяцца дзецьмі, 191 00:14:36,400 --> 00:14:40,310 размаўляючы так, як гэта робіць іх дзіця. 192 00:14:41,340 --> 00:14:47,090 Гэта і ёсць пяшчота: сыйсцi на адзiны ўзровень з іншымі. 193 00:14:48,020 --> 00:14:51,300 Так і Бог спусціўся ў вобразе Езуса, 194 00:14:52,600 --> 00:14:55,130 каб стаць з намі на адзін узровень. 195 00:14:55,540 --> 00:14:58,540 Гэта шлях, што прайшоў Міласэрны Самаранін. 196 00:14:59,260 --> 00:15:02,220 Гэта шлях самога Езуса, 197 00:15:03,100 --> 00:15:04,180 што спусціўся 198 00:15:04,820 --> 00:15:07,380 і пражыў цэлае чалавечае жыццё, 199 00:15:07,380 --> 00:15:10,640 кіруючыся моваю любові. 200 00:15:12,300 --> 00:15:15,780 Так, пяшчота -- гэта шлях, 201 00:15:15,780 --> 00:15:21,460 якім кіраваліся найбольш мужныя і моцныя мужчыны і жанчыны. 202 00:15:22,980 --> 00:15:26,390 Пяшчота -- гэта не слабасць, гэта моц. 203 00:15:27,100 --> 00:15:31,180 Гэта шлях салідарнасці, шлях пакоры. 204 00:15:32,900 --> 00:15:35,140 Дазвольце мне сказаць выразна: 205 00:15:36,020 --> 00:15:38,100 чым больш ты маеш улады, 206 00:15:38,700 --> 00:15:42,660 чым больш твае дзеянні маюць уплыў на людзей, 207 00:15:43,460 --> 00:15:46,420 тым больш пакорным павінен быць ты сам. 208 00:15:48,380 --> 00:15:52,240 Інакш твая ўлада цябе знішчыць, 209 00:15:52,890 --> 00:15:55,690 а ты загубіш іншых. 210 00:15:57,550 --> 00:15:59,210 У Аргентыне кажуць, 211 00:15:59,210 --> 00:16:05,050 што улада -- гэта як джын нашча. 212 00:16:07,740 --> 00:16:14,520 Дае ў галаву, робіць цябе п'яным, ты губляеш раўнавагу 213 00:16:14,520 --> 00:16:19,850 і робіш дрэнна сабе і іншым, 214 00:16:20,890 --> 00:16:24,510 калi не дадаеш пакору i пяшчоту. 215 00:16:27,580 --> 00:16:31,500 Аднак разам з пакорай і любоўю 216 00:16:32,340 --> 00:16:36,370 ўлада, нават найвышэйшая і наймацнейшая, 217 00:16:36,370 --> 00:16:40,670 пачынае служыць у інтэнцыі дабра. 218 00:16:41,740 --> 00:16:46,740 Будучыня чалавецтва знаходзіцца не толькі ў руках палітыкаў, 219 00:16:47,340 --> 00:16:51,460 вялікіх лідараў ды буйных карпарацый. 220 00:16:51,460 --> 00:16:54,260 Так, яны маюць велізарную адказнасць. 221 00:16:54,260 --> 00:16:59,100 Але будучыня перш за ўсё знаходзіцца ў руках людзей, 222 00:16:59,100 --> 00:17:02,100 што бачаць тваё "я", 223 00:17:03,130 --> 00:17:06,500 і сябе як часцінку "нас". 224 00:17:08,019 --> 00:17:10,530 Мы ўсе маем патрэбу адно ў адным. 225 00:17:11,019 --> 00:17:15,579 Таму, калі ласка, прашу вас і пра мяне ўспамінаць з пяшчотай, 226 00:17:15,579 --> 00:17:19,118 каб і я змог выканаць дадзеную мне місію служыць 227 00:17:19,118 --> 00:17:23,040 дзеля дабра іншых, дзеля дабра ўсіх. 228 00:17:23,910 --> 00:17:27,170 Усіх вас. Усіх нас. 229 00:17:27,819 --> 00:17:29,900 Дзякуй.