Return to Video

Як пасябраваць са стрэсам

  • 0:00 - 0:05
    Я хачу зрабіць прызнанне,
  • 0:05 - 0:08
    але спачатку я хачу,
  • 0:08 - 0:11
    каб вы трошкі падзяліліся са мной.
  • 0:11 - 0:15
    Я хачу, каб вы паднялі руку, калі ў мінулым годзе
  • 0:15 - 0:18
    вы перажылі адносна невялікі стрэс.
  • 0:18 - 0:21
    Хто-небудзь?
  • 0:21 - 0:23
    Як наконт умеранага стрэсу?
  • 0:23 - 0:26
    Хто выцярпеў шмат стрэсу?
  • 0:26 - 0:29
    Так. Я таксама.
  • 0:29 - 0:31
    Але гэта не тое, у чым я хацела прызнацца.
  • 0:31 - 0:35
    Мая споведзь заключаецца ў наступным: я псіхолаг здароўя,
  • 0:35 - 0:39
    і мая задача - дапамагчы людзям быць шчаслівымі і здаровымі.
  • 0:39 - 0:43
    Але я баюся, што тое, чаму я вучу
  • 0:43 - 0:47
    апошнія 10 гадоў, робіць больш шкоды, чым карысці,
  • 0:47 - 0:50
    і гэта звязана са стрэсам.
  • 0:50 - 0:53
    На працягу многіх гадоў я казала людзям, што стрэс робіць вас хворымі.
  • 0:53 - 0:56
    Стрэс павялічвае рызыку захворванняў: ад застуды
  • 0:56 - 0:58
    да сардэчна-сасудзістых хвароб.
  • 0:58 - 1:02
    Такім чынам, я ператварыла стрэс у ворага.
  • 1:02 - 1:05
    Але я змяніла свой погляд на стрэс,
  • 1:05 - 1:09
    і сення я хачу змяніць ваш.
  • 1:09 - 1:11
    Дазвольце мне пачаць з даследавання, якое прымусіла мяне пераасэнсаваць
  • 1:11 - 1:14
    увесь мой падыход да стрэсу.
  • 1:14 - 1:17
    У гэтым даследванні назіраліся 30,000 дарослых у Злучаных Штатах
  • 1:17 - 1:21
    на працягу васьмі гадоў, і яны пачалі з пытання:
  • 1:21 - 1:25
    «Як часта вы адчувалі стрэс у мінулым годзе?»
  • 1:25 - 1:28
    Яны таксама спыталі: «Ці верыце вы,
  • 1:28 - 1:32
    што стрэс шкодны для здароўя?»
  • 1:32 - 1:34
    А пасля яны выкарысталі статыстыку смяротнасці,
  • 1:34 - 1:36
    каб высветліць, хто памёр.
  • 1:36 - 1:37
    (Смех у зале)
  • 1:37 - 1:41
    Добра. Але спачатку дрэнныя навіны.
  • 1:41 - 1:45
    Стрэс, які людзі перажылі ў мінулым годзе,
  • 1:45 - 1:48
    прыводзіў да павелічэнне рызыкі смерці на 43 праценты.
  • 1:48 - 1:52
    Але гэта спраўдзілася толькі для тых людзей,
  • 1:52 - 1:57
    якія лічылі, што стрэс шкодны для здароўя.
  • 1:57 - 1:59
    (Смех)
  • 1:59 - 2:01
    У людзей, якія перажылі моцны стрэс,
  • 2:01 - 2:03
    але не лічылі яго шкодным,
  • 2:03 - 2:05
    даследчыкі не назірaлі павышэння смяротнасці.
  • 2:05 - 2:08
    Наадварот, у іх была заўважана самая нізкая рызыка смерці
  • 2:08 - 2:10
    сярод усіх даследваных, у тым ліку сярод людзей,
  • 2:10 - 2:13
    якія перажылі адносна невялікі стрэс.
  • 2:13 - 2:15
    Даследчыікі падлічылі, што за восем гадоў
  • 2:15 - 2:17
    статыстыка смяротнасці паказала,
  • 2:17 - 2:20
    што 182,000 амерыканцаў памерла заўчасна,
  • 2:20 - 2:23
    але не ад стрэсу, а ад пераканання,
  • 2:23 - 2:26
    што стрэс шкодны для нас. (Смех)
  • 2:26 - 2:30
    Гэта значыць больш за 20 000 смерцяў за год.
  • 2:30 - 2:33
    Калі гэты разлік з'яўляецца дакладным,
  • 2:33 - 2:35
    вера ў тое, што стрэс шкодны для нас
  • 2:35 - 2:37
    зробіць яго 15тай найбуйнейшай прычынай смерці
  • 2:37 - 2:39
    ў Злучаных Штатах за мінулы год,
  • 2:39 - 2:41
    забіваючы больш людзей, чым рак скуры,
  • 2:41 - 2:44
    ВІЧ/СНІД і забойствы.
  • 2:44 - 2:47
    (Смех)
  • 2:47 - 2:50
    Можна зразумець, чаму гэта даследванне ўсхвалявала мяне.
  • 2:50 - 2:54
    Я патраціла шмат энергіі кажучы людзям,
  • 2:54 - 2:57
    што стрэс з'яўляецца шкодным для здароўя.
  • 2:57 - 2:59
    Вось чаму гэта даследванне зацікавіла мяне:
  • 2:59 - 3:01
    ці можа тое, што вы думаеце пра стрэс,
  • 3:01 - 3:05
    зрабіць вас здаравейшымі? І вось навука кажа, што можа.
  • 3:05 - 3:07
    Калі вы зменіце сваё меркаванне пра стрэс,
  • 3:07 - 3:10
    вы можаце змяніць рэакцыю арганізма на стрэс.
  • 3:10 - 3:12
    Зараз да тлумачэння як гэта працуе:
  • 3:12 - 3:15
    я хачу каб вы ўявілі сябе ўдзельнікамі
  • 3:15 - 3:18
    даследвання, мэта якога прывесці вас у стан стрэсу.
  • 3:18 - 3:21
    Гэта завецца тэстам на сацыяльны стрэс.
  • 3:21 - 3:23
    Вы прыходзіце ў лабараторыю,
  • 3:23 - 3:26
    і вам кажуць, што вы павінны выступіць з пяці-хвіліннай
  • 3:26 - 3:29
    імправізаванай прамовай пра вашыя асабістыя слабасці
  • 3:29 - 3:33
    перад групай экспертаў-ацэншчыкаў, якія сядзяць проста перад вамі,
  • 3:33 - 3:35
    а каб гарантаваць, што вы адчуваеце ціск,
  • 3:35 - 3:38
    яркія лямпы і камера напраўлены ў вашы твар -
  • 3:38 - 3:41
    накшталт гэтага.
  • 3:41 - 3:43
    Гэтыя ацэншчыкі натрэніраваныя
  • 3:43 - 3:48
    даваць нудлівы, невербальны водгук, як гэты.
  • 3:53 - 3:57
    (Смех)
  • 3:57 - 3:59
    Цяпер, калі вы дастаткова дэмаралізаваны,
  • 3:59 - 4:02
    час для другой часткі - тэст па матэматыцы.
  • 4:02 - 4:04
    І незаўважна для вас,
  • 4:04 - 4:08
    адзін эксперыментатар быў інструктаваны дапякаць вас падчас задання.
  • 4:08 - 4:11
    Цяпер мы зробім гэта разам.
  • 4:11 - 4:12
    Нам будзе весела.
  • 4:12 - 4:13
    Прынамсі мне.
  • 4:13 - 4:18
    Добра. Я хачу, каб вы ўсе палічылі ў зваротным парадку
  • 4:18 - 4:21
    ад 996 з крокам у сем.
  • 4:21 - 4:23
    Вы зробіце гэта ўслых
  • 4:23 - 4:27
    як мага хутчэй, пачынаючы з 996.
  • 4:27 - 4:28
    Марш!
  • 4:28 - 4:29
    Аўдыторыя: (лічыць)
  • 4:29 - 4:32
    Хутчэй. Хутчэй калі ласка.
  • 4:32 - 4:34
    Гэта занадта павольна.
  • 4:34 - 4:36
    Стоп. Стоп, стоп, стоп.
  • 4:36 - 4:38
    Вунь той хлопец зрабіў памылку.
  • 4:38 - 4:40
    Нам прыйдзецца пачаць усё нанова. (Смех у зале)
  • 4:40 - 4:43
    Не надта адрымліваецца, так?
  • 4:43 - 4:45
    Добра, цяпер вы разумеце.
  • 4:45 - 4:46
    А зараз, калі б вы на самой справе былі ў гэтым даследванні,
  • 4:46 - 4:48
    вы, верагодна, адчулі б невялікі ціск.
  • 4:48 - 4:50
    Ваша сэрца магчыма выскоквае,
  • 4:50 - 4:53
    можа вы дыхаеце часта, а то і ў пот кідае.
  • 4:53 - 4:56
    Звычайна, мы тлумачым гэтыя фізічныя змены
  • 4:56 - 4:58
    трывогай,
  • 4:58 - 5:01
    або прыкметамі таго, што мы не вельмі добра спраўляемся з ціскам.
  • 5:01 - 5:03
    Але што, калі б вы разглядалі іх наадварот,
  • 5:03 - 5:05
    як прыкметы таго, што вашае цела напаўняецца энергіяй,
  • 5:05 - 5:09
    рыхтуецца адказаць на выклік?
  • 5:09 - 5:12
    Вось гэта менавіта тое, што было сказана ўдзельнікам
  • 5:12 - 5:14
    падчас даследвання, праведзеным у Гарвардскім універсітэце.
  • 5:14 - 5:17
    Перад тым як яны прайшлі гэты тэст на сацыяльны стрэс,
  • 5:17 - 5:20
    яны атрымалі настаўленне пераасэнсаваць сваю рэакцыю на стрэс як карысную.
  • 5:20 - 5:24
    Сэрца, якое моцна б'ецца, рыхтуе вас да дзеянняў.
  • 5:24 - 5:27
    Калі вы дыхаеце хутчэй - гэта не праблема.
  • 5:27 - 5:30
    Гэта дае больш кіслароду вашаму мозгу.
  • 5:30 - 5:33
    Такім чынам, удзельнікі, якія навучыліся ўспрымаць рэакцыю на стрэс
  • 5:33 - 5:35
    як карысную для іх прадукцыйнасці,
  • 5:35 - 5:36
    сама меней, былі менш напружанымі,
  • 5:36 - 5:38
    менш усхваляванымі, і больш упэўненымі,
  • 5:38 - 5:40
    але самай цікавай знаходкай для мяне
  • 5:40 - 5:44
    было тое, як змянілася іх фізічная рэакцыя на стрэс.
  • 5:44 - 5:46
    Зараз, у тыповай рэакцыі на стрэс
  • 5:46 - 5:48
    ваш пульс учашчаецца,
  • 5:48 - 5:52
    і крывяносныя сасуды звужаюцца вось так.
  • 5:52 - 5:55
    І гэта адна з прычын таго, што хранічны стрэс,
  • 5:55 - 5:58
    падчас, асацыюецца з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі.
  • 5:58 - 6:01
    Гэта не вельмі здарова - быць у гэтым стане ўвесь час.
  • 6:01 - 6:03
    Але ў даследаванні, калі ўдзельнікі разглядалі
  • 6:03 - 6:06
    сваю рэакцыю на стрэс як карысную,
  • 6:06 - 6:09
    іх крывяносныя сасуды заставаліся расслабленымі, вось так.
  • 6:09 - 6:10
    Іх сэрца па-ранейшаму калацілася,
  • 6:10 - 6:14
    але гэта значна здаравейшая сардэчна-сасудзістая мадэль.
  • 6:14 - 6:16
    Як ні дзіўна, гэта больш выглядае як тое, што здараецца
  • 6:16 - 6:21
    ў момант радасці і мужнасці.
  • 6:21 - 6:24
    На працягу ўсяго жыцця, напоўненага стрэсавымі сітуацыямі,
  • 6:24 - 6:27
    усяго толькі адна біялагічная змена
  • 6:27 - 6:28
    можа стаць розніцай
  • 6:28 - 6:31
    паміж выкліканым стрэсам сардэчным прыступам ва ўзросце 50 гадоў,
  • 6:31 - 6:34
    і доўгім жыццём больш за 90 гадоў.
  • 6:34 - 6:37
    І гэта сапраўды тое, што паказвае сучасная навука аб стрэсе:
  • 6:37 - 6:41
    тое, што вы думаеце аб стрэсе, мае сэнс.
  • 6:41 - 6:44
    Такім чынам, мая мэта, як псіхолага здароўя, змянілася.
  • 6:44 - 6:46
    Я больш не хачу пазбавіцца ад стрэсу.
  • 6:46 - 6:49
    Я хачу, каб вы спраўляліся лепш са стрэсам.
  • 6:49 - 6:52
    І мы толькі што зрабілі невялікае ўмяшанне.
  • 6:52 - 6:53
    Калі вы паднялі руку і сказалі,
  • 6:53 - 6:56
    што вы перажылі шмат стрэсу ў мінулым годзе,
  • 6:56 - 6:57
    мы маглі б выратаваць ваша жыццё,
  • 6:57 - 6:59
    таму што, спадзяюся, у наступны раз,
  • 6:59 - 7:01
    калі ваша сэрца калоціцца ад стрэсу,
  • 7:01 - 7:03
    вы узгадаеце гэтую размову,
  • 7:03 - 7:05
    і ўявіце сабе,
  • 7:05 - 7:10
    што гэта ваша цела дапамагае вам справіцца з гэтай праблемай.
  • 7:10 - 7:13
    Так, калі вы ўспрымаеце стрэс такім чынам,
  • 7:13 - 7:15
    ваша цела верыць вам,
  • 7:15 - 7:18
    і рэакцыя на стрэс становіцца здаравейшай.
  • 7:18 - 7:22
    Я казала, што больш за дзесяць гадоў я жыла з лютым стрэсам,
  • 7:22 - 7:24
    але я пазбавілася ад яго,
  • 7:24 - 7:27
    а зараз яшчэ адно ўмяшанне.
  • 7:27 - 7:29
    Я хачу расказаць вам аб адным з самых
  • 7:29 - 7:32
    недаацэненых аспектаў стрэсавай рэакцыі,
  • 7:32 - 7:34
    і гэтая ідэя ў наступным:
  • 7:34 - 7:37
    стрэс робіць вас таварыскімі.
  • 7:37 - 7:39
    Каб зразумець гэты бок стрэсу,
  • 7:39 - 7:42
    нам трэба пагутарыць пра гармон аксытацын,
  • 7:42 - 7:45
    і я ведаю, што аксытацын ужо атрымаў
  • 7:45 - 7:47
    дастаткова шуміхі.
  • 7:47 - 7:50
    У яго нават ёсць сваё ўласнае, цудоўнае прозвішча - гармон абдымкаў,
  • 7:50 - 7:53
    таму што ён вылучаецца, калі вы абдымаеце кагосьці.
  • 7:53 - 7:57
    Але гэта толькі невялікая частка ўласцівасцяў аксытацына.
  • 7:57 - 8:00
    Аксытацын з'яўляецца нейра-гармонам.
  • 8:00 - 8:03
    Ён наладжвае сацыяльныя інстынкты вашага мозгу.
  • 8:03 - 8:06
    Ён cтымулюе вас рабіць рэчы,
  • 8:06 - 8:09
    якія ўмацоўваюць блізкія адносіны.
  • 8:09 - 8:12
    Дзякуючы аксытацыну, вам хочацца быць бліжэй
  • 8:12 - 8:14
    да сяброў і членаў сям'і.
  • 8:14 - 8:16
    Гэта павышае вашу здольнасць суперажываць.
  • 8:16 - 8:19
    Вы імкняцеся дапамагаць і падтрымліваць
  • 8:19 - 8:22
    дарагіх вам людзей.
  • 8:22 - 8:23
    Некаторыя нават прапанавалі
  • 8:23 - 8:27
    ўдыхаць аксытацын,
  • 8:27 - 8:31
    каб стаць больш спачувальнымі і клапатлівымі.
  • 8:31 - 8:34
    А зараз тое, што большасць людзей не разумеюць
  • 8:34 - 8:36
    пра аксытацын.
  • 8:36 - 8:39
    Гэта гармон стрэсу.
  • 8:39 - 8:42
    Ваш гіпофіз выпампоўвае гэтaе рэчыва
  • 8:42 - 8:44
    як частку рэакцыі на стрэс.
  • 8:44 - 8:46
    Гэта такая ж рэакцыя на стрэс,
  • 8:46 - 8:50
    як і адрэналін, які прымушае ваша сэрца калаціцца.
  • 8:50 - 8:53
    Так, калі аксытацын вылучаецца падчас рэакцыі на стрэс,
  • 8:53 - 8:56
    гэта падштурхоўвае вас шукаць падтрымкі.
  • 8:56 - 8:58
    Ваша біялагічная рэакцыя на стрэс
  • 8:58 - 9:02
    прымушае вас падзяліцца тым, што вы адчуваеце,
  • 9:02 - 9:04
    замест таго, каб заглушыць гэта.
  • 9:04 - 9:07
    Ваша рэакцыя на стрэс хоча пераканацца, што вы заўважыце,
  • 9:07 - 9:10
    калі нехта іншы ў вашым жыцці змагаецца з цяжкасцямі,
  • 9:10 - 9:12
    каб вы маглі падтрымаць адзін аднаго.
  • 9:12 - 9:16
    У цяжкія хвіліны жыцця, рэакцыя на стрэс хоча,
  • 9:16 - 9:21
    каб вы былі ў асяроддзі людзей, якія хвалююцца за вас.
  • 9:21 - 9:24
    Добра, дык як гэтыя веды аб стрэсе
  • 9:24 - 9:26
    могуць зрабіць вас здаравейшымі?
  • 9:26 - 9:28
    Аксытацын дзейнічае не толькі на мозг.
  • 9:28 - 9:31
    Ён таксама ўплывае на ваша цела,
  • 9:31 - 9:33
    і адной з яго галоўных роляў у вашым целе
  • 9:33 - 9:36
    з'яўляецца абарона сардэчна-сасудзістай сістэмы
  • 9:36 - 9:38
    ад наступстваў стрэсу.
  • 9:38 - 9:41
    Гэта натуральны процізапаленчы сродак.
  • 9:41 - 9:44
    Ён таксама дапамагае крывяносным сасудам заставацца паслабленымі падчас стрэсу.
  • 9:44 - 9:47
    Але мой самы любімы эфект - гэта эфект на сэрца.
  • 9:47 - 9:51
    Ваша сэрца лёгка ўспрымае гэты гармон,
  • 9:51 - 9:55
    і аксытацын дапамагае рэгенераваць клеткі сэрца,
  • 9:55 - 9:59
    а таксама справіцца з любым пашкоджаннем, выкліканым стрэсам.
  • 9:59 - 10:03
    Гэты гармон стрэсу ўмацоўвае ваша сэрца,
  • 10:03 - 10:07
    і выдатна тое, што гэтыя ўласцівасці аксытацына
  • 10:07 - 10:10
    павышаюцца за кошт сацыяльных кантактаў
  • 10:10 - 10:12
    і сацыяльнай падтрымкі,
  • 10:12 - 10:15
    таму калі вы звяртаецеся да кагосьці ў стане стрэсу,
  • 10:15 - 10:18
    каб атрымаць падтрымку або дапамагчы,
  • 10:18 - 10:20
    вы вылучаеце больш гэтага гармону,
  • 10:20 - 10:22
    ваша рэакцыя на стрэс становіцца здаравейшай,
  • 10:22 - 10:25
    і вы, на самой справе, хутчэй аднаўляeцеся пасля стрэсу.
  • 10:25 - 10:28
    Гэта цудоўна,
  • 10:28 - 10:32
    што ваша рэакцыя на стрэс мае ўбудаваны механізм
  • 10:32 - 10:34
    для стрэсаўстойлівасці,
  • 10:34 - 10:39
    і што гэты механізм - гэта чалавечыя ўзаемаадносіны.
  • 10:39 - 10:42
    Напрыканцы, я хачу вам расказаць пра яшчэ адно даследванне.
  • 10:42 - 10:46
    Слухайце ўважліва, таму што гэта даследванне можа таксама выратаваць жыццё.
  • 10:46 - 10:50
    У гэтым даследванні назіралася 1000 дарослых амерыканцаў
  • 10:50 - 10:54
    ва ўзросце ад 34 да 93,
  • 10:54 - 10:56
    а пачалі яны даследаванне спытаўшы:
  • 10:56 - 11:01
    "Колькі стрэсу вы зведалі ў мінулым годзе?"
  • 11:01 - 11:04
    Яны таксама спыталі: «Колькі часу вы патрацілі
  • 11:04 - 11:07
    на дапамогу сябрам, суседзям,
  • 11:07 - 11:10
    ды проста знаёмым?»
  • 11:10 - 11:13
    А пасля, на працягу наступных пяці гадоў, яны выкарыстоўвалі статыстыку смяротнасці,
  • 11:13 - 11:16
    каб высветліць, хто памёр.
  • 11:16 - 11:18
    Добра, але спачатку дрэнныя навіны:
  • 11:18 - 11:21
    кожнае сапраўды цяжкае, негатыўнае здарэнне,
  • 11:21 - 11:24
    такія як фінансавыя цяжкасці або сямейная крыза,
  • 11:24 - 11:28
    павялічвалі рызыку смерці на 30 адсоткаў.
  • 11:28 - 11:32
    Але - і я спадзяюся што вы ўжо чакалі «але» да гэтага часу -
  • 11:32 - 11:35
    гэта не спраўдзілася для ўсіх.
  • 11:35 - 11:39
    Людзі, якія праводзілі час у клопатах пра іншых,
  • 11:39 - 11:45
    не паказалі абсалютна ніякага звязанага са стрэсам павілічэння смяротнасці. Нуль.
  • 11:45 - 11:48
    Клопат стварае ўстойлівасць.
  • 11:48 - 11:50
    І вось мы яшчэ раз бачым,
  • 11:50 - 11:52
    што шкоднае ўздзеянне стрэсу на ваша здароўе
  • 11:52 - 11:54
    не з'яўляецца непазбежным.
  • 11:54 - 11:57
    Як вы думаеце, і як вы дзейнічаеце
  • 11:57 - 12:01
    можа перетварыць ваша адчуванне стрэсу.
  • 12:01 - 12:03
    Калі вы выбіраеце ўспрымаць рэакцыю на стрэс
  • 12:03 - 12:06
    як карысную,
  • 12:06 - 12:11
    вы ствараеце біялогію мужнасці.
  • 12:11 - 12:14
    І калі вы вырашылі звярнуцца да людзей ва ўмовах стрэсу,
  • 12:14 - 12:17
    вы аднаўляеце сваю загартоўку.
  • 12:17 - 12:20
    Цяпер, мне не абявязкова прасіць
  • 12:20 - 12:23
    больш стрэсавых сітуацый у маім жыцці,
  • 12:23 - 12:25
    гэта навука дала мне
  • 12:25 - 12:29
    зусім новую ўдзячнасць за стрэс.
  • 12:29 - 12:34
    Стрэс адчыняе дзверы ў нашыя сэрцы.
  • 12:34 - 12:38
    Спачувальнае сэрца, якое знаходзіць радасць і сэнс y тым,
  • 12:38 - 12:39
    каб дапамагчы людзям,
  • 12:39 - 12:43
    і сэрца, якое шалёна калоціцца,
  • 12:43 - 12:48
    старанна працуюць, каб даць вам сілы і энергію,
  • 12:48 - 12:51
    і калі вы ўспрымаеце стрэс такім чынам,
  • 12:51 - 12:54
    гэта не проста дазваляе вам спраўляцца як мага лепш са стрэсам,
  • 12:54 - 12:58
    на самой справе, вы робіце вельмі сур'ёзную заяву.
  • 12:58 - 13:01
    Вы заяўляеце, што вы здольныя давяраць сабе,
  • 13:01 - 13:04
    спраўляцца з выклікамі жыцця,
  • 13:04 - 13:07
    вы памятаеце, што
  • 13:07 - 13:09
    вы не павінны змагацца на самоце.
  • 13:09 - 13:11
    Дзякуй.
  • 13:11 - 13:20
    (Апладысменты)
  • 13:20 - 13:23
    Крыс Андэрсан: «Гэта даволі дзіўна, што вы тут кажаце.
  • 13:23 - 13:27
    Здаецца дзіўным, што перекананне наконт стрэсу
  • 13:27 - 13:32
    можа зрабіць такі вялікі ўплыў на працягласць жыцця.
  • 13:32 - 13:34
    Ці магчыма гэта распаўсюдзіць на параду,
  • 13:34 - 13:36
    тыпу, калі хтосьці робіць выбар пра лад жыцця
  • 13:36 - 13:40
    паміж, скажам, напружанай працай і ненапружанай працай,
  • 13:40 - 13:42
    ці мае гэта значэнне, якім шляхам яны пойдуць?
  • 13:42 - 13:46
    Гэта ў роўнай ступені мудра выбраць напружаную працу,
  • 13:46 - 13:48
    пакуль вы лічыце, што вы можаце справіцца з гэтым, у пэўным сэнсе?
  • 13:48 - 13:50
    Келлі МакГонігал: «Так, і адзінае, што мы ведаем напэўна,
  • 13:50 - 13:53
    што шукаць сэнс лепш для вашага здароўя,
  • 13:53 - 13:54
    чым спрабаваць пазбегнуць дыскамфорту.
  • 13:54 - 13:57
    І таму я бы сказала, што самы лепшы спосаб прымаць рашэнні -
  • 13:57 - 14:00
    гэта знайсці тое, што мае сэнс у вашым жыцці,
  • 14:00 - 14:03
    і даверыцца сабе ў тым, што вы можаце справіцца са стрэсам.
  • 14:03 - 14:06
    КА: Вялікі дзякуй, Келі. Гэта здорава.
    КМ: Дзякуй.
  • 14:06 - 14:10
    (Апладысменты)
Title:
Як пасябраваць са стрэсам
Speaker:
Келлі МакГонігал
Description:

Стрэс. Ён прымушае ваша сэрца калаціцца, дыханне паскарацца, і пот цячэ з ілба. У час, калі стрэс быў перетвораны ў агульнанароднага ворага здароўя, новыя даследаванні паказваюць, што стрэс з'яўляецца шкодным для вас толькі тады, калі вы верыце, што гэта так. Псіхолаг Келлі МакГонігал заклікае нас зірнуць на стрэс са станоўчага боку, і знаёміць нас з малавядомым механізмам зніжэння стрэсу: праз усталяванне кантакту з людзьмі.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TEDTalks
Duration:
14:28
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for How to make stress your friend
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for How to make stress your friend
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for How to make stress your friend
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for How to make stress your friend
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for How to make stress your friend
viktoryia smatrytskaya edited Belarusian subtitles for How to make stress your friend
viktoryia smatrytskaya edited Belarusian subtitles for How to make stress your friend
viktoryia smatrytskaya edited Belarusian subtitles for How to make stress your friend
Show all

Belarusian subtitles

Revisions