Як рабіць цяжкія выбары
-
0:02 - 0:04Падумайце пра цяжкі выбар, з якім вы
мусіце сутыкнуцца ў бліжэйшай будучыні. -
0:04 - 0:06Гэта можа быць выбар паміж
дзвюма кар'ерамі, -
0:06 - 0:08мастака і бухгалтара,
-
0:08 - 0:11або паміж тым, дзе жыць,
у горадзе ці ў вёсцы, -
0:11 - 0:13або нават паміж дзвюма нявестамі.
-
0:13 - 0:17Ажаніцца з Бэці ці з Лалітаю.
-
0:17 - 0:19Або гэта можа быць выбар пра тое,
ці заводзіць дзяцей, -
0:19 - 0:22ці прывозіць да сябе хворых бацькоў,
-
0:22 - 0:24ці выхоўваць вашае дзіця
па рэлігіёзных канонах, -
0:24 - 0:25якіх прытрымліваецца ваш партнёр,
-
0:25 - 0:27але якія вам не да спадобы.
-
0:27 - 0:30Або, ці ахвяраваць усе вашыя
ашчаджанні на дабрачыннасць. -
0:30 - 0:33Ёсць верагоднасць, што той цяжкі выбар,
пра які вы задумаліся, -
0:33 - 0:35гэта нешта вялікае, нешта істотнае,
-
0:35 - 0:36нешта важнае для вас.
-
0:36 - 0:39Здаецца, цяжкі выбар -- нагода
-
0:39 - 0:41для пакутаў, выкручвання рук
-
0:41 - 0:44ды скрыгату зубоў.
-
0:44 - 0:46Але я мяркую, што мы няслушна зразумелі
цяжкі выбар -
0:46 - 0:48і ролю, якую ён адыгрывае
ў нашым жыцці. -
0:48 - 0:50Разуменне цяжкага выбару
-
0:50 - 0:52раскрывае схаваны патэнцыял,
-
0:52 - 0:55якім валодае кожны з нас.
-
0:55 - 0:57Цяжкім робіць выбар тое,
-
0:57 - 0:59як узаемазвязаны альтэрнатывы.
-
0:59 - 1:00Калі выбар лёгкі,
-
1:00 - 1:03адна альтэрнатыва лепшая за другую.
-
1:03 - 1:04Калі выбар цяжкі,
-
1:04 - 1:06адна альтэрнатыва лепшая
у некаторых адносінах, -
1:06 - 1:09другая альтэрнатыва лепшая
ў іншых адносінах, -
1:09 - 1:12і ніводная з іх не лепшая за другую цалкам.
-
1:12 - 1:15Вы пакутуеце, абіраючы паміж тым,
ці застацца -
1:15 - 1:17на цяперашняй працы ў горадзе,
-
1:17 - 1:19або тым, каб зрушыць сваё жыццё
-
1:19 - 1:21для больш захапляльнай працы ў вёсцы,
-
1:21 - 1:24бо застацца лепш з аднаго боку,
-
1:24 - 1:25пераехаць лепш з іншых бакоў,
-
1:25 - 1:29і ніводны варыянт не лепшы цалкам.
-
1:29 - 1:33Мы не павінны думаць, што
ўсе цяжкія выбары -- вялікія. -
1:33 - 1:35Скажам, вы абіраеце,
што з'есці на сняданак. -
1:35 - 1:38Можна з'есці мюслі з клятчаткаю
-
1:38 - 1:40або шакаладны пончык.
-
1:40 - 1:41Мяркуючы, што для гэтага выбару істотныя
-
1:41 - 1:44смачнасць і здаровасць,
-
1:44 - 1:47мюслі карыснейшыя для вас,
-
1:47 - 1:49але пончык смачнейшы,
-
1:49 - 1:51ды ніводнае з іх не лепш цалкам --
-
1:51 - 1:53цяжкі выбар.
-
1:53 - 1:55Разуменне таго, што неістотны выбар
-
1:55 - 1:57таксама можа быць цяжкім,
-
1:57 - 2:01можа дапамагчы зрабіць вялікі выбар
менш непахісным. -
2:01 - 2:04Зрэшты рэшт, нам удаецца разабрацца з тым,
што выбраць на сняданак, -
2:04 - 2:06а гэта азначае, што таксама
мажліва разабрацца з тым, -
2:06 - 2:07ці застацца ў горадзе
-
2:07 - 2:11або пераехаць на новую працу ў вёску.
-
2:11 - 2:16Таксама не варта думаць, што цяжкі выбар
такі цяжкі, -
2:16 - 2:19бо мы дурныя.
-
2:19 - 2:20Калі я скончыла універсітэт,
-
2:20 - 2:22то не магла вызначыцца паміж
дзвюма кар'ерамі: -
2:22 - 2:24філасофіяй і правам.
-
2:24 - 2:27Я насамрэч любіла філасофію.
-
2:27 - 2:29Існуе шмат неверагодных рэчаў,
якім можна навучыцца -
2:29 - 2:30як філосафу,
-
2:30 - 2:34седзячы ў зручным фатэлі.
-
2:34 - 2:37Але я нарадзілася
ў сціплай імігранцкай сям'і, -
2:37 - 2:38дзе маё ўяўленне раскошы складалася
-
2:38 - 2:41з бутэрброду са свінога языка з жэле
-
2:41 - 2:43ў маёй школьнай ссабойцы,
-
2:43 - 2:45таму сама ідэя правесці ўсё жыццё
-
2:45 - 2:49седзячы ў фатэлях і проста разважаючы
-
2:49 - 2:53так бы мовіць, здавалася мне пікам
экстравагантнасці і фрывольнасці. -
2:53 - 2:55Таму я ўзяла свой жоўты нататнік,
-
2:55 - 2:57правяла рыску пасярэдзіне
-
2:57 - 2:59і пастаралася з усіх сіл прадумаць
-
2:59 - 3:03усе за ды супраць кожнай з альтэрнатыў.
-
3:03 - 3:05Памятаю, я падумала,
-
3:05 - 3:08каб толькі я ведала, якім бы стала
маё жыццё -
3:08 - 3:10у кожнай з кар'ер.
-
3:10 - 3:14Калі б толькі Божа або Нэтфлікс
мог бы даслаць мне DVD -
3:14 - 3:17з мажлівымі варыянтамі развіцця
дзьвюх кар'ер, я б абрала адразу. -
3:17 - 3:19Я параўнала б іх крок за крокам,
-
3:19 - 3:21убачыла б, што адна з іх лепей,
-
3:21 - 3:24і выбар быў бы лёгкім.
-
3:24 - 3:26Але я не атрымала DVD,
-
3:26 - 3:28і з-за таго, што мне не ўдалася зразумець,
якая з кар'ер лепшая, -
3:28 - 3:31я зрабіла тое, што многія з нас робяць
у сітуацыі складанага выбару: -
3:31 - 3:34я абрала бяспечнейшы варыянт.
-
3:34 - 3:37Страх застацца беспрацоўным філосафам
-
3:37 - 3:40прывёў мяне да прафесіі адваката,
-
3:40 - 3:42але як я потым зразумела,
-
3:42 - 3:43адвакацтва не вельмі мне падыходзіла.
-
3:43 - 3:46Гэта не была сапраўдная я.
-
3:46 - 3:47Таму цяпер я філосаф,
-
3:47 - 3:49і я вывучаю цяжкі выбар,
-
3:49 - 3:53і я магу сказаць вам,
што страх невядомага, -
3:53 - 3:55хаця і з'яўляецца звычайнай матывацыяй
-
3:55 - 3:58у сітуацыях цяжкога выбару,
-
3:58 - 4:00насамрэч трымаецца на
неразуменні такіх сітуацый. -
4:00 - 4:03Будзе памылкай меркаваць,
што ў цяжкім выбары -
4:03 - 4:06адна альтэрнатыва сапраўды лепш за другую,
-
4:06 - 4:08але гэта мы такія дурныя,
каб высветліць якая з іх лепш, -
4:08 - 4:10і таму, што не ведаем гэтага,
мы схіляемся -
4:10 - 4:13абіраць найменш рызыкоўны варыянт.
-
4:13 - 4:16Нават калі разгледзець дзьве альтэрнатывы
крок за крокам, -
4:16 - 4:20валодаючы поўнай інфармацыяй,
выбар усё роўна будзе цяжкім. -
4:20 - 4:22Цяжкі выбар такі цяжкі
-
4:22 - 4:24не праз нас або нашую дурноту;
-
4:24 - 4:29ён цяжкі, бо лепшага варыянта
проста не існуе. -
4:29 - 4:31У такім выпадку, калі лепшы варыянт
не існуе, -
4:31 - 4:35калі вагі не нахіляюцца ў бок
аднаго варыянту, -
4:35 - 4:36а не другога,
-
4:36 - 4:40тады, пэўна, варыянты
мусяць быць аднолькава добрымі, -
4:40 - 4:42таму, відаць, слушна будзе сказаць
пра цяжкі выбар, -
4:42 - 4:45што ён адбываецца паміж двума
аднолькава добрымі варыянтамі. -
4:45 - 4:46Але так быць не можа.
-
4:46 - 4:48Калі варыянты аднолькава добрыя,
-
4:48 - 4:50то вы павінны проста падкінуць манетку,
каб абраць паміж імі, -
4:50 - 4:52але здаецца няслушнай думка,
-
4:52 - 4:55што менавіта так варта вырашаць
паміж кар'ерамі, -
4:55 - 4:59месцажыхарствам, нявестамі:
падкінь манетку. -
4:59 - 5:00І вось яшчэ адна нагода меркаваць,
-
5:00 - 5:03што цяжкі выбар не з'яўляецца выбарам
-
5:03 - 5:06паміж аднолькава добрымі варыянтамі.
-
5:06 - 5:09Уявіце, што ў вас ёсць выбар паміж
дзьвюма кар'ерамі: -
5:09 - 5:12вы можаце стаць інвестыцыйным банкірам
-
5:12 - 5:15або мастаком-графікам.
-
5:15 - 5:18Існуе мноства рэчаў,
важных у такім выбары, -
5:18 - 5:20такіх як захапленне працай,
-
5:20 - 5:22дасягненне фінансавай трываласці,
-
5:22 - 5:25час на сям'ю, і гэтак далей.
-
5:25 - 5:28Мажліва, кар'ера мастака дазволіць вам
-
5:28 - 5:30быць на хвалі найноўшых формаў
-
5:30 - 5:32мастацкага выяўлення.
-
5:32 - 5:33Мажліва, што банкаўская кар'ера
-
5:33 - 5:35прынясе вас на хвалю
-
5:35 - 5:39найноўшых формаў фінансавых маніпуляцый.
-
5:39 - 5:42Уявіце абедзьве працы якім заўгодна чынам,
-
5:42 - 5:45але так, каб ніводная не была лепшай.
-
5:45 - 5:48Зараз уявіце, што мы трошкі палепшым
адну з іх. -
5:48 - 5:51Напрыклад банк, каб вас
у свой бок падахвоціць, -
5:51 - 5:54дадае 500 даляраў да вашага
штомесяцовага заробку. -
5:54 - 5:58Ці робіць гэта банкаўскую працу
-
5:58 - 6:01лепшай за мастакоўскую?
-
6:01 - 6:03Не абавязкова.
-
6:03 - 6:05Вышэйшы заробак робіць банкаўскую працу
-
6:05 - 6:07лепш, чым яна была раней,
-
6:07 - 6:09але гэтага можа быць недастаткова,
каб зрабіць перспектыву -
6:09 - 6:13стаць банкірам лепшай
за перспектыву стаць мастаком. -
6:13 - 6:16Але калі паляпшэнне ў адной з прац
-
6:16 - 6:18не робіць яе лепшай за другую,
-
6:18 - 6:19то дзьве першапачатковыя працы
-
6:19 - 6:22не маглі быць аднолькава добрымі.
-
6:22 - 6:24Калі вы пачынаеце з дзьвюх
аднолькава добрых рэчаў, -
6:24 - 6:25а потым паляпшаеце адну з іх,
-
6:25 - 6:28тады яна павінна стаць лепей за другую.
-
6:28 - 6:33Але гэта не пра варыянты
ў цяжкім выбары. -
6:33 - 6:36Вось такая атрымліваецца загадка.
-
6:36 - 6:37У нас ёсць дзьве працы.
-
6:37 - 6:39Ніводная з іх не лепшая за другую,
-
6:39 - 6:41але яны і не аднолькава добрыя.
-
6:41 - 6:44Дык як мы мусім зрабіць выбар?
-
6:44 - 6:48Нешта дакладна не так.
-
6:48 - 6:51Мажліва, сам выбар праблематычны
-
6:51 - 6:54і параўнанне немагчымае.
-
6:54 - 6:56Не можа такога быць.
-
6:56 - 6:57Мы ж не намагаемся абраць паміж
-
6:57 - 7:00дзьвюма непараўнальнымі рэчамі.
-
7:00 - 7:03Мы ўзважваем перавагі абедзьвюх прац,
зрэшты рэшт, -
7:03 - 7:05а не перавагі ліку дзевяць
-
7:05 - 7:08і талеркі яечні.
-
7:08 - 7:11Параўнанне агульных пераваг дзьвюх прац --
-
7:11 - 7:13гэта тое, што мы здольныя зрабіць,
-
7:13 - 7:17і тое, што мы часта робім.
-
7:17 - 7:19Я мяркую, што загадка ўзнікае
-
7:19 - 7:22праз беспадстаўнае меркаванне,
-
7:22 - 7:24якое мы маем наконт каштоўнасцяў.
-
7:24 - 7:27Мы няслушна мяркуем, што каштоўнасці
-
7:27 - 7:30кшталту справядлівасці, прыгажосці, дабрыні
-
7:30 - 7:33падобныя да навуковых якасцяў
-
7:33 - 7:37кшталту даўжыні, масы і вагі.
-
7:37 - 7:40Возьмем любое параўнальнае пытанне,
у якім справа ідзе не пра каштоўнасці, -
7:40 - 7:44напрыклад, якая з дзвюх валізак цяжэйшая?
-
7:44 - 7:46Існуе толькі тры варыянты.
-
7:46 - 7:49Вага адной большая, меншая
-
7:49 - 7:52або роўная вазе другой.
-
7:52 - 7:55Якасці кшталту вагі могуць быць апісаныя
-
7:55 - 7:57простымі лікамі -- адзін, два, тры
і гэтак далей -- -
7:57 - 8:01і існуе толькі тры магчымыя параўнанні
-
8:01 - 8:03паміж любымі двума простымі лікамі.
-
8:03 - 8:05Адзін з лікаў большы, меншы
-
8:05 - 8:08або роўны другому.
-
8:08 - 8:11З каштоўнасцямі не так.
-
8:11 - 8:13Як стварэнні эпохі пост-асветніцтва
-
8:13 - 8:15мы маем тэндэнцыю меркаваць,
-
8:15 - 8:18што навуковае мысленне дае рады
-
8:18 - 8:21ўсяму важнаму ў нашым свеце,
-
8:21 - 8:22але свет каштоўнасцяў
-
8:22 - 8:24адрозніваецца ад навуковага свету.
-
8:24 - 8:26У адным свеце ўсё
-
8:26 - 8:28можна апісаць простымі лікамі.
-
8:28 - 8:31У іншым свеце -- нельга.
-
8:31 - 8:33Не варта меркаваць,
-
8:33 - 8:35што свет існага, даўжыні і вагі
-
8:35 - 8:38мае такую ж структуру, як свет маральнага,
-
8:38 - 8:41нашых этычных абавязкаў.
-
8:41 - 8:43Таму калі тое, што істотна для нас --
-
8:43 - 8:46дзіцячая радасць, каханне,
якое вы адчуваеце да сваёй паловінкі, -- -
8:46 - 8:49немажліва апісаць простымі лікамі,
-
8:49 - 8:51то няма нагоды верыць,
-
8:51 - 8:55што ў выбары існуе толькі тры варыянты --
-
8:55 - 8:58што адна альтэрнатыва лепш, горш або роўная
-
8:58 - 9:00другой.
-
9:00 - 9:04Мы павінны ўвесці новае,
чацвёртае вымярэнне адносінаў, -
9:04 - 9:08акрамя лепшасці, горшасці ці роўнасці,
-
9:08 - 9:12якое вытлумачыць тое, што адбываецца
ў сітуацыі цяжкога выбару. -
9:12 - 9:14Я б сказала, што варыянты знаходзяцца
-
9:14 - 9:15"на роўных".
-
9:15 - 9:17Калі альтэрнатывы на роўных,
-
9:17 - 9:20можа быць вельмі важным,
якую з іх вы абіраеце, -
9:20 - 9:23але адна з іх не лепш за другую.
-
9:23 - 9:25Хутчэй, альтэрнатывы знаходзяцца
-
9:25 - 9:28ў адной сферы каштоўнасцяў,
-
9:28 - 9:30у адной катэгорыі каштоўнасцяў,
-
9:30 - 9:32будучы ў той жа час вельмі рознымі
-
9:32 - 9:34па самой каштоўнасці.
-
9:34 - 9:37Вось чаму выбар цяжкі.
-
9:37 - 9:40Разуменне цяжкога выбару такім чынам
-
9:40 - 9:44раскрывае нешта пра нас саміх,
чаго мы не ведалі. -
9:44 - 9:46Кожны з нас валодае мажлівасцю
-
9:46 - 9:50ствараць прычыны.
-
9:50 - 9:53Уявіце свет, у якім кожны выбар,
з якім вы сутыкаецеся, -- -
9:53 - 9:55лёгкі выбар,
-
9:55 - 9:57то бок, заўжды існуе лепшы варыянт.
-
9:57 - 9:59Калі ёсць лепшы варыянт,
-
9:59 - 10:00то гэта яго вы павінны абраць,
-
10:00 - 10:02таму што гэта рацыянальна --
-
10:02 - 10:05рабіць лепшае замест горшага,
-
10:05 - 10:08абіраючы тое, на што ў вас больш прычын.
-
10:08 - 10:10У такім свеце
-
10:10 - 10:12у нас бы было больш прычын
-
10:12 - 10:15насіць чорныя шкарпэткі замест ружовых,
-
10:15 - 10:17есці мюслі замест пончыкаў,
-
10:17 - 10:18жыць у горадзе замест вёскі,
-
10:18 - 10:21ажаніцца з Бэці, а не з Лалітаю.
-
10:21 - 10:24Свет, у якім існуе толькі лёгкі выбар,
-
10:24 - 10:28зрабіў бы нас рабамі прычынаў.
-
10:28 - 10:30Калі вы задумаецеся пра гэта,
-
10:30 - 10:33будзе бязглузда паверыць,
-
10:33 - 10:36што дадзеныя вам звонку прычыны
-
10:36 - 10:41прадыктавалі тое, чаму вы вырашылі
займацца менавіта тымі хоббі, -
10:41 - 10:44якімі вы займаецеся,
-
10:44 - 10:46жыць у той хаце, дзе вы жывяце,
-
10:46 - 10:49выконваючы тую працу,
на якой вы зараз працуеце. -
10:49 - 10:52Замест таго, вы сутыкнуліся
з альтэрнатывамі, -
10:52 - 10:55якія былі на роўных, цяжкім выбарам,
-
10:55 - 10:58і вы стварылі прычыны для сябе,
-
10:58 - 11:03каб абраць гэтае хоббі,
гэтую хату і гэтую працу. -
11:03 - 11:05Калі альтэрнатывы на роўных,
-
11:05 - 11:07прычыны, якія нам даюцца, тыя,
-
11:07 - 11:10што вызначаюць, ці робім мы памылку,
-
11:10 - 11:13маўчаць у адносінах да таго,
што нам зрабіць. -
11:13 - 11:16Менавіта тут, у сферы цяжкога выбару,
-
11:16 - 11:18нам даводзіцца карыстацца
-
11:18 - 11:21прынцыпамі нарматыўнай этыкі,
-
11:21 - 11:24паводлі якіх мы ствараем
прычыны для саміх сябе, -
11:24 - 11:25робім з сябе
-
11:25 - 11:28таго чалавека,
-
11:28 - 11:30для якога вясковае жыццё
-
11:30 - 11:33стаіць перад гарадскім жыццём.
-
11:33 - 11:35Калі мы абіраем паміж
-
11:35 - 11:36варыянтамі, якія знаходзяцца на роўных,
-
11:36 - 11:40мы можам зрабіць нешта насамрэч
вельмі выбітнае. -
11:40 - 11:44Мы можам паставіць сябе саміх
за адным з варыянтаў. -
11:44 - 11:47Вось дзе я знаходжуся.
-
11:47 - 11:50Вось хто я. Я той, хто любіць банкі.
-
11:50 - 11:54Я той, хто любіць шакаладныя пончыкі.
-
11:54 - 11:56Гэтакі адказ у цяжкім выбары --
-
11:56 - 11:58гэта рацыянальны адказ,
-
11:58 - 12:01але ён не прадыктаваны знешнімі прычынамі,
дадзенымі нам. -
12:01 - 12:08Ён, хутчэй, падтрымліваецца прычынамі,
што мы стварылі для сябе. -
12:08 - 12:10Калі мы самі ствараем прычыны для сябе,
-
12:10 - 12:13каб стаць менавіта такой асобай,
а не іншай, -
12:13 - 12:17мы ад усяго сэрца становімся тымі,
хто мы ёсць. -
12:17 - 12:20Можна сказаць, мы становімся аўтарамі
-
12:20 - 12:23нашага ўласнага жыцця.
-
12:23 - 12:25Таму калі мы сутыкаемся з цяжкім выбарам,
-
12:25 - 12:27нам не трэба біцца галавой аб сценку,
-
12:27 - 12:30намагаючыся ўцяміць,
якая з альтэрнатыў лепшая. -
12:30 - 12:32Лепшай альтэрнатывы не існуе.
-
12:32 - 12:35Замест таго каб шукаць знешнія прычыны,
-
12:35 - 12:37варта пашукаць прычынаў унутры.
-
12:37 - 12:40Кім мне быць?
-
12:40 - 12:43Вы можаце вырашыць стаць
ружовашкарпэтнікам, -
12:43 - 12:47аматарам мюслі, вясковым банкірам,
-
12:47 - 12:51а я магу вырашыць стаць чорнашкарпэтніцай,
-
12:51 - 12:54гарадской мастачкай, аматаркай пончыкаў.
-
12:54 - 12:57Тое, што мы робім у цяжкім выбары, збольшага
-
12:57 - 13:01залежыць ад кожнага з нас.
-
13:01 - 13:05Таму тыя, хто не прытрамліваюцца сваіх нарматыўных статутаў ў цяжкім выбары, --
-
13:05 - 13:07гэта тыя, хто плыве з плыняю.
-
13:07 - 13:09Усім нам вядомыя такія людзі.
-
13:09 - 13:11Я прыплыла ў адвакацтва.
-
13:11 - 13:13Я не паставіла свае існасці
за адвакацтвам. -
13:13 - 13:16Я не была той,
хто любіў адвакацтва. -
13:16 - 13:19Плыннікі дазваляюць свету
-
13:19 - 13:21пісаць гісторыю іхніх жыццяў.
-
13:21 - 13:25Яны дазваляюць механізмам
заахвочвання і пакарання -- -
13:25 - 13:29пагладжванне па галоўцы, запугванне,
лёгкасць выбару -- -
13:29 - 13:32вызначаць тое, што яны робяць.
-
13:32 - 13:34Такім чынам, урок цяжкога выбару
-
13:34 - 13:39адлюстроўвае, якую існасць вы ставіце
за сваім выбарам, -
13:39 - 13:41што вы насамрэч любіце,
-
13:41 - 13:44і праз цяжкі выбар
-
13:44 - 13:47вы становіцеся той самай асобай.
-
13:47 - 13:50Абсалютна далёкі ад нагоды
для пакутаў і страху, -
13:50 - 13:53цяжкі выбар -- бескаштоўная мажлівасць
-
13:53 - 13:55для нашага святкавання адмысловай
-
13:55 - 13:57чалавечай здольнасці,
-
13:57 - 14:00калі прычыны, што кіруюць нашым выбарам
-
14:00 - 14:02паміж слушным і няслушным,
-
14:02 - 14:03часам заканчваюцца,
-
14:03 - 14:07і тады менавіта тут,
у сітуацыі цяжкога выбару, -
14:07 - 14:08у нас з'яўляецца сіла
-
14:08 - 14:11самім ствараць прычыны для сябе,
-
14:11 - 14:14каб стаць тымі адрознымі асобамі,
якімі мы з'яўляемся. -
14:14 - 14:17І вось чаму цяжкі выбар --
гэта не праклён, -
14:17 - 14:19а блаславенне.
-
14:19 - 14:21Дзякуй.
-
14:21 - 14:25(Плясканні)
- Title:
- Як рабіць цяжкія выбары
- Speaker:
- Рут Чанг
- Description:
-
Гэта прамова можа літэральна змяніць вашае жыццё. Якую абраць кар'еру? Разысціся з чалавекам ці ажаніцца? Дзе лепшае для мяне месца жыць? Гэткія вялікія рашэнні могуць быць пакутнымі. Але гэта здараецца таму, што мы пра іх няслушна думаем, разважае філосаф Рут Чанг. Яна прапануе грунтоўны падмурак для стварэння самрэчных нас саміх.
- Video Language:
- English
- Team:
- closed TED
- Project:
- TEDTalks
- Duration:
- 14:41
Alena Zhaliazniak approved Belarusian subtitles for How to make hard choices | ||
Alena Zhaliazniak accepted Belarusian subtitles for How to make hard choices | ||
Alena Zhaliazniak edited Belarusian subtitles for How to make hard choices | ||
Alena Zhaliazniak edited Belarusian subtitles for How to make hard choices | ||
Alena Zhaliazniak edited Belarusian subtitles for How to make hard choices | ||
Alena Zhaliazniak edited Belarusian subtitles for How to make hard choices | ||
Alena Zhaliazniak edited Belarusian subtitles for How to make hard choices | ||
Alena Zhaliazniak edited Belarusian subtitles for How to make hard choices |