Return to Video

Цвёрдасць характару: сіла запалу і настойлівасці

  • 0:01 - 0:03
    Калі мне было 27 гадоў,
  • 0:03 - 0:06
    я кінула вельмі адказную працу
    ў сферы кіраўнічага кансалтынгу
  • 0:06 - 0:11
    і замяніла яе яшчэ больш
    адказнай — выкладаннем.
  • 0:11 - 0:14
    Я стала выкладаць сямікласнікам матэматыку
  • 0:14 - 0:16
    ў нью-ёркскіх дзяржаўных школах.
  • 0:16 - 0:19
    Як кожны настаўнік, я праводзіла
    тэсты і кантрольныя работы,
  • 0:19 - 0:21
    задавала дамашнюю работу.
  • 0:21 - 0:24
    Затым я іх правярала і ставіла адзнакі.
  • 0:25 - 0:29
    Мяне ўразіла тое, што ўзровень IQ
    не быў адзіным адрозненнем
  • 0:29 - 0:32
    паміж маімі лепшымі і горшымі вучнямі.
  • 0:33 - 0:38
    Некаторыя з маіх лепшых вучняў
    не мелі завоблачных IQ-паказчыкаў.
  • 0:38 - 0:42
    Некаторыя з маіх найразумнейшых дзяцей
    не спраўляліся з заданнямі.
  • 0:42 - 0:44
    І гэта прымусіла мяне задумацца.
  • 0:44 - 0:47
    Тэмы, якія вывучаюцца
    ў сёмым класе па матэматыцы,
  • 0:47 - 0:52
    вядома, цяжкія: каэфіцыенты,
    дзесятковыя дробы, плошча паралелаграма.
  • 0:53 - 0:55
    Але гэтыя рэчы не занадта цяжкія,
  • 0:55 - 0:59
    і я была цвёрда ўпэўнена,
    што кожны з маіх навучэнцаў
  • 1:00 - 1:02
    зможа вывучыць матэрыял,
  • 1:02 - 1:04
    калі будзе працаваць доўга і ўпарта.
  • 1:05 - 1:07
    Пасля некалькіх год выкладання
  • 1:07 - 1:11
    я прыйшла да высновы,
    што адукацыйная сфера
  • 1:11 - 1:15
    мае патрэбу ў лепшым разуменні
    студэнтаў і працэса навучання,
  • 1:15 - 1:19
    з матывацыйнага і псіхалагічнага
    пункту гледжання.
  • 1:20 - 1:25
    У адукацыі мы лепш за ўсё ведаем,
    як вымераць IQ.
  • 1:26 - 1:30
    Але што, калі поспех у школе і ў жыцці
  • 1:30 - 1:32
    залежыць ад значна большага,
  • 1:32 - 1:36
    чым здольнасць навучацца хутка і лёгка?
  • 1:36 - 1:42
    Я пакінула школу і пайшла ў аспірантуру,
    каб стаць псіхолагам.
  • 1:42 - 1:47
    Я пачала вывучаць дзяцей і дарослых
    у разнастайных вельмі складаных умовах.
  • 1:47 - 1:52
    У кожным даследаванні маім пытаннем было:
    хто тут паспяховы і чаму?
  • 1:52 - 1:56
    Мая даследчая група і я
    наведалі вайсковую акадэмію Вэст Поінт.
  • 1:56 - 1:58
    Мы спрабавалі прадказаць, хто з кадэтаў
  • 1:58 - 2:02
    працягне вайсковую падрыхтоўку,
    а хто будзе выключаны.
  • 2:02 - 2:05
    Мы пабывалі
    на нацыянальным спаборніцтве па арфаграфіі
  • 2:05 - 2:09
    і паспрабавалі прадказаць,
    якія дзеці зоймуць найвышэйшыя месцы.
  • 2:10 - 2:14
    Мы вывучалі настаўнікаў-практыкантаў,
    якія працавалі ў крымінагенных раёнах,
  • 2:14 - 2:17
    і задаваліся пытаннем: якія
    настаўнікі застануцца тут выкладаць
  • 2:17 - 2:19
    да канца навучальнага году?
  • 2:19 - 2:25
    Хто з іх апынецца найбольш эфектыўным
    у навучанні сваіх студэнтаў?
  • 2:25 - 2:27
    Мы супрацоўнічалі з прыватнымі кампаніямі,
  • 2:27 - 2:31
    задаючыся пытаннем: хто з мэнэджараў
    па продажах захавае свае пазіцыі?
  • 2:31 - 2:32
    І хто з іх заробіць больш за ўсіх?
  • 2:33 - 2:35
    Ва ўсіх гэтых розных кантэкстах
  • 2:35 - 2:40
    адна характэрыстыка апынулася
    значным прадказальнікам поспеху.
  • 2:40 - 2:42
    І гэта не сацыяльныя навыкі,
  • 2:43 - 2:46
    не знешняя прыгажосць, не фізічнае здароўе
  • 2:46 - 2:47
    і не IQ.
  • 2:48 - 2:49
    Гэта была цвёрдасць характару.
  • 2:50 - 2:52
    Цвёрдасць характару —
    гэта запал і настойлівасць
  • 2:52 - 2:55
    у дасягненні доўгатэрміновых мэтаў.
  • 2:55 - 2:58
    Цвёрдасць характару значыць
    мець запас жыццёвых сілаў.
  • 2:58 - 3:00
    Цвёрдасць характару
    дазваляе прытрымлівацца
  • 3:00 - 3:01
    сваёй будучыні дзень за днём,
  • 3:01 - 3:05
    не на тыдзень, не на месяц,
  • 3:05 - 3:06
    а на доўгія гады цяжкай працы,
  • 3:06 - 3:10
    каб зрабіць будучыню рэальнасцю.
  • 3:11 - 3:15
    Мець цвёрды характар — гэта
    пражываць жыццё як марафон, а не спрынт.
  • 3:16 - 3:18
    Некалькі гадоў таму
  • 3:18 - 3:21
    я пачала даследваць цвёрдасць характару
    ў чыкагскіх дзяржаўных школах.
  • 3:21 - 3:23
    Я папрасіла тысячы старшакласнікаў
  • 3:23 - 3:26
    прайсці апытанне
    на вызначэнне цвёрдасці характару,
  • 3:26 - 3:28
    затым я чакала больш за год,
    каб паглядзець,
  • 3:28 - 3:30
    хто паспяхова скончыць школу.
  • 3:30 - 3:33
    Апынулася, што дзеці, якія валодалі
    большай цвёрдасцю характара,
  • 3:33 - 3:35
    мелі больш высокія шанцы
    паспяхова скончыць школу,
  • 3:35 - 3:39
    нават калі я параўнала іх
    па кожным іншым вымяральным паказчыку,
  • 3:39 - 3:41
    як сямейны заробак,
  • 3:41 - 3:44
    вынікі стандардызаваных тэстаў
  • 3:44 - 3:47
    і нават адчуванне бяспекі ў школе.
  • 3:47 - 3:51
    Не толькі ў Вэст Пойнце ці на нацыянальным
    спаборніцтве па арфаграфіі
  • 3:51 - 3:52
    важна цвёрдасць характару.
  • 3:52 - 3:53
    Яна таксама істотная ў школах,
  • 3:53 - 3:56
    асабліва для дзяцей,
    якія рызыкуюць быць адлічанымі.
  • 3:57 - 4:00
    У пытанні цвёрдасці характару
    мяне скаланула тое,
  • 4:00 - 4:02
    як мала мы ведаем,
  • 4:02 - 4:05
    як мала навукоўцы ведаюць пра тое,
    як яе выхаваць.
  • 4:05 - 4:07
    Кожны дзень
    бацькі і настаўнікі пытаюць мяне:
  • 4:07 - 4:10
    «Як мне выхаваць
    цвёрдасць характару ў дзецях?
  • 4:10 - 4:12
    Як навучыць дзяцей
    грунтоўнай працоўнай этыцы?
  • 4:13 - 4:15
    Як падтрымліваць іх матывацыю?»
  • 4:16 - 4:18
    Я шчыра адказваю:
  • 4:18 - 4:19
    «Я не ведаю».
  • 4:19 - 4:20
    (Смех)
  • 4:20 - 4:24
    Але я дакладна ведаю, што талент
    не выхоўвае цвёрдасць характару.
  • 4:24 - 4:26
    Вынікі нашых даследванняў паказваюць,
  • 4:26 - 4:28
    што ёсць шмат таленавітых людзей,
  • 4:28 - 4:31
    якія проста не прытрымліваюцца
    сваіх абавязкаў.
  • 4:32 - 4:36
    На самай справе, па нашых дадзеных,
    цвёрдасць характару звычайна не залежыць
  • 4:36 - 4:39
    ці нават адваротна прапарцыйна
    велічыні таленту.
  • 4:40 - 4:42
    Дагэтуль, самая лепшая ідэя,
  • 4:42 - 4:45
    якую я чула пра выхаванне
    цвёрдасці характару ў дзецях,
  • 4:45 - 4:47
    называецца «арыентацыя на развіццё».
  • 4:47 - 4:51
    Гэта ідэя, прапанаваная Кэрал Двэк,
    прафесарам Стэнфардскага ўніверсітэта,
  • 4:51 - 4:56
    асноўваецца на перакананні, што
    здольнасць вучыцца не фіксаваная,
  • 4:56 - 4:59
    а можа змяняцца
    ў залежнасці ад вашых намаганняў.
  • 4:59 - 5:01
    Доктар Двэк прадэманстравала,
  • 5:01 - 5:04
    што калі дзеці чытаюць
    і вывучаюць працу мозга,
  • 5:04 - 5:07
    як ён змяняецца і расце ў адказ на выклік,
  • 5:07 - 5:12
    яны з большай верагоднасцю будуць
    працягваць пачатае пасля няўдачы,
  • 5:12 - 5:16
    таму што яны не вераць,
    што няўдача — гэта пастаянны стан.
  • 5:17 - 5:21
    Арыентацыя на развіццё — выдатная ідэя
    для гадавання цвёрдасці характару.
  • 5:21 - 5:22
    Але нам неабходна больш.
  • 5:23 - 5:25
    І на гэтым я, бадай, скончу свой выступ,
  • 5:25 - 5:29
    таму што менавіта на гэтым месцы
    мы і знаходзімся. Гэта задача на будучыню.
  • 5:29 - 5:32
    Нам трэба ўзяць нашы лепшыя ідэі,
    нашы наймацнейшыя здагадкі
  • 5:32 - 5:34
    і пратэставаць іх.
  • 5:35 - 5:37
    Нам трэба вызначыць,
    ці былі мы паспяховымі,
  • 5:37 - 5:41
    мы павінны быць гатовымі
    да няўдач і памылак,
  • 5:41 - 5:44
    каб з вывучанымі ўрокамі пачаць зноў.
  • 5:44 - 5:47
    Іншымі словамі,
    мы павінны мець цвёрды характар,
  • 5:47 - 5:50
    каб выхаваць у нашых дзецях
    яшчэ большую цвёрдасць характару.
  • 5:50 - 5:51
    Дзякуй.
  • 5:53 - 5:53
    (Апладысменты)
Title:
Цвёрдасць характару: сіла запалу і настойлівасці
Speaker:
Анджэла Лі Дакворт
Description:

Сышоўшы з прэстыжнай працы ў сферы кансалтынгу, Анджэла Лі Дакворт стала выкладаць матэматыку сямікласнікам у дзяржаўных школах Нью-Ёрку. Яна хутка ўсвядоміла, што ўзровень IQ не быў адзінай рэччу, якая адрознівала паспяховых вучняў ад непаспяховых. У прамове яна тлумачыць сваю тэорыю “цвёрдасці характару” як прадказальніка поспеху.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TEDTalks
Duration:
06:12
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The key to success? Grit
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for The key to success? Grit
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The key to success? Grit
Анастасия Подорожная accepted Belarusian subtitles for The key to success? Grit
Анастасия Подорожная edited Belarusian subtitles for The key to success? Grit
Анастасия Подорожная edited Belarusian subtitles for The key to success? Grit
Анастасия Подорожная edited Belarusian subtitles for The key to success? Grit
Анастасия Подорожная edited Belarusian subtitles for The key to success? Grit
Show all

Belarusian subtitles

Revisions Compare revisions