1 00:00:00,880 --> 00:00:02,930 Калі мне было 27 гадоў, 2 00:00:02,978 --> 00:00:06,301 я кінула вельмі адказную працу ў сферы кіраўнічага кансалтынгу 3 00:00:06,301 --> 00:00:11,228 і замяніла яе яшчэ больш адказнай — выкладаннем. 4 00:00:11,298 --> 00:00:13,778 Я стала выкладаць сямікласнікам матэматыку 5 00:00:13,802 --> 00:00:15,702 ў нью-ёркскіх дзяржаўных школах. 6 00:00:16,202 --> 00:00:19,083 Як кожны настаўнік, я праводзіла тэсты і кантрольныя работы, 7 00:00:19,107 --> 00:00:21,083 задавала дамашнюю работу. 8 00:00:21,107 --> 00:00:23,829 Затым я іх правярала і ставіла адзнакі. 9 00:00:24,758 --> 00:00:29,310 Мяне ўразіла тое, што ўзровень IQ не быў адзіным адрозненнем 10 00:00:29,334 --> 00:00:32,470 паміж маімі лепшымі і горшымі вучнямі. 11 00:00:33,017 --> 00:00:37,784 Некаторыя з маіх лепшых вучняў не мелі завоблачных IQ-паказчыкаў. 12 00:00:38,345 --> 00:00:41,583 Некаторыя з маіх найразумнейшых дзяцей не спраўляліся з заданнямі. 13 00:00:42,297 --> 00:00:43,824 І гэта прымусіла мяне задумацца. 14 00:00:44,432 --> 00:00:47,392 Тэмы, якія вывучаюцца ў сёмым класе па матэматыцы, 15 00:00:47,416 --> 00:00:52,318 вядома, цяжкія: каэфіцыенты, дзесятковыя дробы, плошча паралелаграма. 16 00:00:52,668 --> 00:00:55,344 Але гэтыя рэчы не занадта цяжкія, 17 00:00:55,368 --> 00:00:59,478 і я была цвёрда ўпэўнена, што кожны з маіх навучэнцаў 18 00:00:59,502 --> 00:01:02,082 зможа вывучыць матэрыял, 19 00:01:02,106 --> 00:01:04,169 калі будзе працаваць доўга і ўпарта. 20 00:01:04,842 --> 00:01:07,304 Пасля некалькіх год выкладання 21 00:01:07,328 --> 00:01:11,062 я прыйшла да высновы, што адукацыйная сфера 22 00:01:11,086 --> 00:01:14,546 мае патрэбу ў лепшым разуменні студэнтаў і працэса навучання, 23 00:01:14,570 --> 00:01:19,260 з матывацыйнага і псіхалагічнага пункту гледжання. 24 00:01:19,815 --> 00:01:25,308 У адукацыі мы лепш за ўсё ведаем, як вымераць IQ. 25 00:01:26,172 --> 00:01:30,024 Але што, калі поспех у школе і ў жыцці 26 00:01:30,048 --> 00:01:32,142 залежыць ад значна большага, 27 00:01:32,166 --> 00:01:35,546 чым здольнасць навучацца хутка і лёгка? 28 00:01:36,371 --> 00:01:41,537 Я пакінула школу і пайшла ў аспірантуру, каб стаць псіхолагам. 29 00:01:41,877 --> 00:01:46,797 Я пачала вывучаць дзяцей і дарослых у разнастайных вельмі складаных умовах. 30 00:01:46,908 --> 00:01:52,246 У кожным даследаванні маім пытаннем было: хто тут паспяховы і чаму? 31 00:01:52,384 --> 00:01:55,977 Мая даследчая група і я наведалі вайсковую акадэмію Вэст Поінт. 32 00:01:56,386 --> 00:01:58,246 Мы спрабавалі прадказаць, хто з кадэтаў 33 00:01:58,246 --> 00:02:01,668 працягне вайсковую падрыхтоўку, а хто будзе выключаны. 34 00:02:02,344 --> 00:02:04,915 Мы пабывалі на нацыянальным спаборніцтве па арфаграфіі 35 00:02:04,915 --> 00:02:09,208 і паспрабавалі прадказаць, якія дзеці зоймуць найвышэйшыя месцы. 36 00:02:09,867 --> 00:02:13,923 Мы вывучалі настаўнікаў-практыкантаў, якія працавалі ў крымінагенных раёнах, 37 00:02:13,947 --> 00:02:17,364 і задаваліся пытаннем: якія настаўнікі застануцца тут выкладаць 38 00:02:17,388 --> 00:02:19,382 да канца навучальнага году? 39 00:02:19,406 --> 00:02:25,177 Хто з іх апынецца найбольш эфектыўным у навучанні сваіх студэнтаў? 40 00:02:25,392 --> 00:02:27,452 Мы супрацоўнічалі з прыватнымі кампаніямі, 41 00:02:27,462 --> 00:02:30,811 задаючыся пытаннем: хто з мэнэджараў па продажах захавае свае пазіцыі? 42 00:02:30,811 --> 00:02:32,431 І хто з іх заробіць больш за ўсіх? 43 00:02:32,797 --> 00:02:35,455 Ва ўсіх гэтых розных кантэкстах 44 00:02:35,479 --> 00:02:39,980 адна характэрыстыка апынулася значным прадказальнікам поспеху. 45 00:02:40,464 --> 00:02:42,242 І гэта не сацыяльныя навыкі, 46 00:02:42,662 --> 00:02:45,647 не знешняя прыгажосць, не фізічнае здароўе 47 00:02:45,671 --> 00:02:46,989 і не IQ. 48 00:02:47,758 --> 00:02:49,184 Гэта была цвёрдасць характару. 49 00:02:49,899 --> 00:02:52,219 Цвёрдасць характару — гэта запал і настойлівасць 50 00:02:52,219 --> 00:02:54,989 у дасягненні доўгатэрміновых мэтаў. 51 00:02:54,989 --> 00:02:57,600 Цвёрдасць характару значыць мець запас жыццёвых сілаў. 52 00:02:57,600 --> 00:02:59,650 Цвёрдасць характару дазваляе прытрымлівацца 53 00:02:59,650 --> 00:03:01,462 сваёй будучыні дзень за днём, 54 00:03:01,462 --> 00:03:04,827 не на тыдзень, не на месяц, 55 00:03:04,851 --> 00:03:06,383 а на доўгія гады цяжкай працы, 56 00:03:06,407 --> 00:03:10,128 каб зрабіць будучыню рэальнасцю. 57 00:03:10,969 --> 00:03:15,238 Мець цвёрды характар — гэта пражываць жыццё як марафон, а не спрынт. 58 00:03:16,156 --> 00:03:17,587 Некалькі гадоў таму 59 00:03:17,611 --> 00:03:20,975 я пачала даследваць цвёрдасць характару ў чыкагскіх дзяржаўных школах. 60 00:03:21,141 --> 00:03:23,383 Я папрасіла тысячы старшакласнікаў 61 00:03:23,383 --> 00:03:25,781 прайсці апытанне на вызначэнне цвёрдасці характару, 62 00:03:25,781 --> 00:03:28,131 затым я чакала больш за год, каб паглядзець, 63 00:03:28,141 --> 00:03:29,597 хто паспяхова скончыць школу. 64 00:03:29,597 --> 00:03:32,650 Апынулася, што дзеці, якія валодалі большай цвёрдасцю характара, 65 00:03:32,650 --> 00:03:35,064 мелі больш высокія шанцы паспяхова скончыць школу, 66 00:03:35,064 --> 00:03:38,730 нават калі я параўнала іх па кожным іншым вымяральным паказчыку, 67 00:03:38,754 --> 00:03:41,004 як сямейны заробак, 68 00:03:41,028 --> 00:03:43,750 вынікі стандардызаваных тэстаў 69 00:03:43,774 --> 00:03:46,798 і нават адчуванне бяспекі ў школе. 70 00:03:47,257 --> 00:03:50,514 Не толькі ў Вэст Пойнце ці на нацыянальным спаборніцтве па арфаграфіі 71 00:03:50,514 --> 00:03:51,942 важна цвёрдасць характару. 72 00:03:51,942 --> 00:03:53,417 Яна таксама істотная ў школах, 73 00:03:53,441 --> 00:03:55,892 асабліва для дзяцей, якія рызыкуюць быць адлічанымі. 74 00:03:57,116 --> 00:04:00,074 У пытанні цвёрдасці характару мяне скаланула тое, 75 00:04:00,098 --> 00:04:02,057 як мала мы ведаем, 76 00:04:02,081 --> 00:04:04,583 як мала навукоўцы ведаюць пра тое, як яе выхаваць. 77 00:04:05,003 --> 00:04:07,254 Кожны дзень бацькі і настаўнікі пытаюць мяне: 78 00:04:07,278 --> 00:04:09,538 «Як мне выхаваць цвёрдасць характару ў дзецях? 79 00:04:09,538 --> 00:04:12,419 Як навучыць дзяцей грунтоўнай працоўнай этыцы? 80 00:04:12,753 --> 00:04:15,241 Як падтрымліваць іх матывацыю?» 81 00:04:15,860 --> 00:04:17,835 Я шчыра адказваю: 82 00:04:17,859 --> 00:04:18,936 «Я не ведаю». 83 00:04:18,960 --> 00:04:20,435 (Смех) 84 00:04:20,459 --> 00:04:23,578 Але я дакладна ведаю, што талент не выхоўвае цвёрдасць характару. 85 00:04:23,578 --> 00:04:25,837 Вынікі нашых даследванняў паказваюць, 86 00:04:25,837 --> 00:04:28,290 што ёсць шмат таленавітых людзей, 87 00:04:28,294 --> 00:04:31,433 якія проста не прытрымліваюцца сваіх абавязкаў. 88 00:04:31,814 --> 00:04:36,012 На самай справе, па нашых дадзеных, цвёрдасць характару звычайна не залежыць 89 00:04:36,012 --> 00:04:39,173 ці нават адваротна прапарцыйна велічыні таленту. 90 00:04:40,345 --> 00:04:41,754 Дагэтуль, самая лепшая ідэя, 91 00:04:41,754 --> 00:04:44,584 якую я чула пра выхаванне цвёрдасці характару ў дзецях, 92 00:04:44,584 --> 00:04:46,806 называецца «арыентацыя на развіццё». 93 00:04:47,449 --> 00:04:51,119 Гэта ідэя, прапанаваная Кэрал Двэк, прафесарам Стэнфардскага ўніверсітэта, 94 00:04:51,143 --> 00:04:56,241 асноўваецца на перакананні, што здольнасць вучыцца не фіксаваная, 95 00:04:56,265 --> 00:04:58,732 а можа змяняцца ў залежнасці ад вашых намаганняў. 96 00:04:59,440 --> 00:05:00,859 Доктар Двэк прадэманстравала, 97 00:05:00,859 --> 00:05:03,938 што калі дзеці чытаюць і вывучаюць працу мозга, 98 00:05:03,938 --> 00:05:07,450 як ён змяняецца і расце ў адказ на выклік, 99 00:05:07,450 --> 00:05:11,587 яны з большай верагоднасцю будуць працягваць пачатае пасля няўдачы, 100 00:05:11,587 --> 00:05:16,070 таму што яны не вераць, што няўдача — гэта пастаянны стан. 101 00:05:17,052 --> 00:05:20,532 Арыентацыя на развіццё — выдатная ідэя для гадавання цвёрдасці характару. 102 00:05:20,742 --> 00:05:22,261 Але нам неабходна больш. 103 00:05:22,825 --> 00:05:24,735 І на гэтым я, бадай, скончу свой выступ, 104 00:05:24,735 --> 00:05:28,521 таму што менавіта на гэтым месцы мы і знаходзімся. Гэта задача на будучыню. 105 00:05:28,521 --> 00:05:32,384 Нам трэба ўзяць нашы лепшыя ідэі, нашы наймацнейшыя здагадкі 106 00:05:32,408 --> 00:05:34,043 і пратэставаць іх. 107 00:05:34,512 --> 00:05:37,223 Нам трэба вызначыць, ці былі мы паспяховымі, 108 00:05:37,247 --> 00:05:40,953 мы павінны быць гатовымі да няўдач і памылак, 109 00:05:40,977 --> 00:05:43,615 каб з вывучанымі ўрокамі пачаць зноў. 110 00:05:44,336 --> 00:05:47,204 Іншымі словамі, мы павінны мець цвёрды характар, 111 00:05:47,204 --> 00:05:50,153 каб выхаваць у нашых дзецях яшчэ большую цвёрдасць характару. 112 00:05:50,153 --> 00:05:51,209 Дзякуй. 113 00:05:53,095 --> 00:05:53,345 (Апладысменты)