Return to Video

Як змянілася сітуацыя з бытавым гвалтам (Эківок: дапамог фатаапарат Паларойд)

  • 0:01 - 0:03
    Я хачу, каб вы сабе ўявілі,
  • 0:03 - 0:05
    якімі жыццязмяняльнымі былі
  • 0:05 - 0:07
    для жанчын, якія перажылі гвалт,
  • 0:07 - 0:09
    80-я гады.
  • 0:09 - 0:13
    Яны прыходзілі ў шпіталь хуткай дапамогі
  • 0:13 - 0:16
    з сымптомамі таго, што паліцыя
    называла "сваркай каханкаў",
  • 0:16 - 0:20
    і я бачыла збітую жанчыну,
  • 0:20 - 0:25
    я бачыла паламаныя насы, расколатыя ручыцы
  • 0:25 - 0:26
    і напухлыя вочы.
  • 0:26 - 0:30
    Будучы актывістамі, мы вымалі
    нашыя фатаапараты Паларойд,
  • 0:30 - 0:33
    рабілі здымак,
  • 0:33 - 0:35
    і праз 90 секунд
  • 0:35 - 0:38
    у яе было пацверджанне.
  • 0:38 - 0:40
    З гэтым пацверджаннем
  • 0:40 - 0:43
    можна было ісці напрасткі ў суд.
  • 0:43 - 0:48
    Мы рабілі нябачнае бачным.
  • 0:48 - 0:50
    І я гэтым займаюся ўжо 30 год.
  • 0:50 - 0:52
    Я ўдзельнічаю ў сацыяльным руху,
  • 0:52 - 0:54
    які працуе над спыненнем
  • 0:54 - 0:58
    гвалту супраць жанчын і дзяцей.
  • 0:58 - 1:01
    І на працягу ўсіх гэтых год,
  • 1:01 - 1:06
    я зацята падтрымлівала
  • 1:06 - 1:08
    не заўсёды папулярную думку,
  • 1:08 - 1:12
    што гвалт -- не нешта неадхільнае,
  • 1:12 - 1:15
    а нешта вывучанае, а калі яно вывучанае,
  • 1:15 - 1:19
    то ад яго можна адвучыць, і значыцца яго прадухіліць.
  • 1:19 - 1:26
    (Воплескі)
  • 1:26 - 1:28
    Чаму я ў гэта веру?
  • 1:28 - 1:30
    Таму што гэта -- праўда.
  • 1:30 - 1:32
    Гэта абсалютная праўда.
  • 1:32 - 1:38
    Паміж 1993-ім і 2010-м
  • 1:38 - 1:41
    бытавы гвалт супраць дарослых жанчын
  • 1:41 - 1:43
    у Злучаных Штатах
  • 1:43 - 1:46
    паменшыўся на 64 адсоткі,
  • 1:46 - 1:49
    і гэта добра.
  • 1:49 - 1:52
    (Воплескі)
  • 1:52 - 1:55
    Шэсцьдзясят чатыры адсоткі.
    Як мы гэтага дамагліся?
  • 1:55 - 1:56
    З шырока расплюшчанымі вачыма.
  • 1:56 - 1:59
    Трыццаць год таму жанчын збівалі,
  • 1:59 - 2:01
    іх пераследвалі, іх згвалчвалі,
  • 2:01 - 2:04
    і пра гэта ніхто не размаўляў.
  • 2:04 - 2:05
    Правасуддзя не было.
  • 2:05 - 2:10
    Для актывыста гэта было недастаткова.
  • 2:10 - 2:12
    Наступным крокам нашага руху
  • 2:12 - 2:14
    было арганізаванне
  • 2:14 - 2:17
    гэткай надзвычайнай
  • 2:17 - 2:20
    нябачнае сеткі надзвычайных жанчын,
  • 2:20 - 2:22
    што адчынілі прытулкі,
  • 2:22 - 2:24
    а калі яны іх не адчынілі,
  • 2:24 - 2:26
    яны адчынялі свае дамы,
  • 2:26 - 2:29
    каб жанчыны і дзеці былі ў бяспецы.
  • 2:29 - 2:30
    Ведаеце, што яшчэ мы рабілі?
  • 2:30 - 2:34
    Мы прадавалі самаробнае печыва,
    мылі машыны,
  • 2:34 - 2:36
    рабілі ўсё магчымае, каб назбіраць грошай.
  • 2:36 - 2:38
    А пасля аднойчы мы сабе сказалі,
  • 2:38 - 2:40
    што ўжо самы час звярнуцца
  • 2:40 - 2:42
    да федэральнай адміністрацыі
  • 2:42 - 2:44
    і папрасіць заробку за прапанаванне
  • 2:44 - 2:48
    гэтае надзвычайнае дапамогі,
    якая бароніць людзям жыццё.
  • 2:48 - 2:51
    Слушна? (Воплескі)
  • 2:51 - 2:54
    Гэтак на другім кроку нашага шляху
  • 2:54 - 2:56
    мы ўпэўніліся, што трэба змяніць законы.
  • 2:56 - 2:58
    Таму мы паехалі ў Вашынгтон
  • 2:58 - 3:03
    і пачалі размовы пра змены ў першым законе.
  • 3:03 - 3:06
    Я памятаю, як я йшла праз калідоры
  • 3:06 - 3:08
    амерыканскага Капітоля
    [дзе засядае нацыянальны сход ЗША],
  • 3:08 - 3:13
    мне было 30 з нечым, маё жыццё мела мэту,
  • 3:13 - 3:15
    і я не магла сабе ўявіць,
  • 3:15 - 3:17
    што нехта будзе супраць
  • 3:17 - 3:19
    гэтага важнага закону.
  • 3:19 - 3:22
    Мне было каля 30-ці, і я,
    думаю, была вельмі наіўнай.
  • 3:22 - 3:24
    Але я пачула пра законатворца,
  • 3:24 - 3:26
    у якога на гэты конт былі
    іншыя гледжанні.
  • 3:26 - 3:28
    Вы ведаеце, як ён назваў
  • 3:28 - 3:31
    гэты важны заканадаўчы акт?
  • 3:31 - 3:34
    Ён назваў яго актам пра спыненне
    забаваў у брачным статусе.
  • 3:34 - 3:37
    Спыненне забаваў у інстытуце брака.
  • 3:37 - 3:39
    Спадарыні і спадары, гэта было ў 1984-м
  • 3:39 - 3:42
    у ЗША, і мне шкада, што не было тады Твітара.
  • 3:42 - 3:45
    (Смех)
  • 3:45 - 3:49
    Дзесяць год пазней, шмат над ім папрацаваўшы,
  • 3:49 - 3:52
    мы нарэшце дамагліся прыняцця
    закону супраць гвалту над жанчынамі.
  • 3:52 - 3:54
    Гэты закон быў жыццязмяняльным,
  • 3:54 - 3:57
    і абярог шмат жыццяў. (Воплескі)
  • 3:57 - 3:58
    Дзякуй.
  • 3:58 - 4:01
    Я ганаруся сваім удзелам у гэтай працы,
  • 4:01 - 4:04
    бо гэта праца змяніла закон,
  • 4:04 - 4:06
    і яна накіравала мільёны даляраў
    у людскія супольнасці.
  • 4:06 - 4:09
    Ведаеце, што яшчэ ён зрабіў?
    Назбіраў дадзенных.
  • 4:09 - 4:11
    Трэба вам прызнацца, я натхняюся дадзенымі.
  • 4:11 - 4:14
    Мяне нават можна назваць фанаткай дадзеных.
  • 4:14 - 4:16
    Я думаю гэткіх фанатаў у залі хапае.
  • 4:16 - 4:17
    Я фанатка дадзеных,
  • 4:17 - 4:20
    а прычына гэтаму тое,
    што я хачу ўпэўніцца,
  • 4:20 - 4:24
    што калі даляр страчаны, то праграма працуе,
  • 4:24 - 4:28
    а калі яна не працуе, дык
    нам патрэбны новы план.
  • 4:28 - 4:32
    І яшчэ дадам --
  • 4:32 - 4:34
    мы не вырашым праблемы
  • 4:34 - 4:37
    будоўляй новых турмаў,
  • 4:37 - 4:39
    ці нават будоўляй новых прытулкаў.
  • 4:39 - 4:42
    Трэба даць жанчынам мажлівасць зарабляць,
  • 4:42 - 4:45
    трэба даць параненым жыццём дзецям любоў,
  • 4:45 - 4:48
    трэба пачынаць з Прадухілення, а не лячэння.
  • 4:48 - 4:53
    Таму трэці крок нашага шляху.
  • 4:53 - 4:56
    Мы ведаем, што для павелічэння ўплыву руху
  • 4:56 - 4:58
    трэба ўзмацніць гук,
  • 4:58 - 5:00
    трэба павялічыць бачнасць,
  • 5:00 - 5:03
    трэба размаўляць публічна.
  • 5:03 - 5:07
    Ведаючы ўсё гэта, мы звярнуліся ў Савет рэкламы,
  • 5:07 - 5:09
    і папрасілі дапамогі
  • 5:09 - 5:11
    са стварэннем кампаніі
    па адукацыі грамадства.
  • 5:11 - 5:14
    Мы паглядзелі па ўсім свеце, з Канады,
  • 5:14 - 5:17
    Аўстраліі, Бразіліі і да частак Афрыкі,
  • 5:17 - 5:18
    склалі разам гэтыя веды
  • 5:18 - 5:21
    і распрацавалі першую нацыянальную
  • 5:21 - 5:23
    кампанію адукацыі грамадства
  • 5:23 - 5:25
    з назвай "Бытавому гвалту няма прабачэнняў".
  • 5:25 - 5:28
    Гляньце на адзін з ролікаў.
  • 5:28 - 5:30
    (Відэа) Мужчына: Дзе вячэра?
  • 5:30 - 5:33
    Жанчына: Я думала, што ты будзеш дома
    некалькі гадзін таму, я ўсё прыбрала і...
  • 5:33 - 5:36
    М: Што гэта? Піцца?
    Ж: Калі б ты мне патэлефанаваў, я б ведала...
  • 5:36 - 5:39
    М: Вячэра? Гатовая вячэра гэта піцца?
    Ж: Любы, не гэтак голасна.
  • 5:39 - 5:41
    Калі ласка, не. Пусці мяне!
  • 5:41 - 5:44
    М: Марш на кухню!
    Ж: Не! Ратуйце!
  • 5:44 - 5:46
    М: Хочаш ведаць, што балюча? (Біе жанчыну)
  • 5:46 - 5:50
    Гэта балюча! Гэта вельмі балюча! (Б'ецца шкло)
  • 5:50 - 5:52
    Ж: Ратуйце!
  • 5:52 - 5:55
    [Дзеці глядзяць на сцэну.
    Подпіс: "Якое твае прабачэнне?"]
  • 5:55 - 5:57
    Эста Солер: У працэсе
  • 5:57 - 5:59
    выпуску кампаніі
  • 5:59 - 6:01
    арыштавалі А.Дж. Сымпсана
  • 6:01 - 6:05
    за забойства свае жонкі і яе сябра.
  • 6:05 - 6:08
    Мы даведаліся, што ў праблемы
    бытавога гвалту
  • 6:08 - 6:09
    даўнія карані.
  • 6:09 - 6:11
    СМІ засяродзіліся на працэсе.
  • 6:11 - 6:13
    Артыкулы пра бытавы гвалт
  • 6:13 - 6:15
    перасунуліся з апошняе старонкі,
  • 6:15 - 6:18
    нават з адсутнасці старонкі,
    на першую.
  • 6:18 - 6:21
    Нашыя рэкламныя ролікі
    запаланілі эфір,
  • 6:21 - 6:23
    і ўпершыню жанчыны
  • 6:23 - 6:25
    пачалі расказваць пра свае здарэнні.
  • 6:25 - 6:28
    Для ажыцяўлення рухаў патрэбныя моманты,
  • 6:28 - 6:31
    і гэты момант стаў нашым.
  • 6:31 - 6:33
    Чаго мы дасягнулі? Вось прыклад.
  • 6:33 - 6:36
    Ці вы ведаеце, колькі было
  • 6:36 - 6:40
    артыкулаў пра бытавы гвалт
    у газеце Нью Ёрк Таймз
  • 6:40 - 6:43
    да 1980-га?
  • 6:43 - 6:46
    Я вам скажу - 158.
  • 6:46 - 6:51
    А ў 2000-ых -- больш за 7 000.
  • 6:51 - 6:54
    Намі распачатыя змены былі ў наяўнасці.
  • 6:54 - 6:57
    Але яшчэ не хапала аднаго крытычнага элементу.
  • 6:57 - 7:02
    Гэтак, крок чатыры: ўдзел мужчын.
  • 7:02 - 7:04
    Праблемы не вырашыць,
  • 7:04 - 7:07
    калі палова насельніцтва
    не ўдзельнічае ў вырашэнні.
  • 7:07 - 7:10
    Я вам ужо казала, што я -- фанатка дадзеных.
  • 7:10 - 7:13
    Нацыянальнае апытанне паведаміла нам,
    што мужчыны адчувалі сябе звінавачанымі
  • 7:13 - 7:16
    і недалучанымі да размовы.
  • 7:16 - 7:19
    Вось мы і памеркавалі, як іх далучыць.
  • 7:19 - 7:21
    Як папрасіць мужчын размаўляць
  • 7:21 - 7:24
    пра гвалт супраць жанчын і дзяўчат?
  • 7:24 - 7:27
    Адзін мой знаёмы адвёў мяне ў бок
  • 7:27 - 7:30
    і сказаў: "Вы хочаце, каб мужчыны
    размаўлялі пра гвалт
  • 7:30 - 7:33
    супраць жанчын і дзяўчат. Мужчыны
    ніколі не размаўляюць."
  • 7:33 - 7:35
    (Смех)
  • 7:35 - 7:37
    Мае выбычэнні мужчынам з аўдыторыі.
  • 7:37 - 7:39
    Я ведаю, што вы размаўляеце.
  • 7:39 - 7:41
    Ён дадаў: "Але ведаеце, што яны
    абавязкова робяць?
  • 7:41 - 7:42
    Яны размаўляюць са сваімі дзецьмі.
  • 7:42 - 7:46
    Яны размаўляюць з імі ці то ў якасці
    бацькоў, ці то спартыўных трэнераў."
  • 7:46 - 7:48
    Гэтак мы і зрабілі.
  • 7:48 - 7:49
    Мы дапасаваліся да мужчын,
  • 7:49 - 7:51
    і стварылі праграму.
  • 7:51 - 7:53
    Пасля ў нас была адна прамова,
  • 7:53 - 7:55
    якая застанецца ў маім сэрцы назаўжды,
  • 7:55 - 7:57
    калі трэнер па баскетболе
  • 7:57 - 8:01
    размаўляў з аўдыторыяй мужчын-атлетаў
  • 8:01 - 8:04
    і папросту мужчын з розных хадоў жыцця.
  • 8:04 - 8:06
    Ён размаўляў пра важнасць
  • 8:06 - 8:07
    трэніроўкі хлапчукоў мужчынасці
  • 8:07 - 8:09
    і пра змену культуры пакою пераапранання,
  • 8:09 - 8:12
    пра тое, што мужчынаў патрэбна
    навучыць механізмам здаровых адносінаў.
  • 8:12 - 8:15
    Раптам ён паглядзеў назад аўдыторыі
  • 8:15 - 8:17
    і, ўбачыўшы там сваю дачку,
  • 8:17 - 8:20
    назваў яе імя, Міхаэла,
  • 8:20 - 8:21
    і падазваў яе падысці бліжэй.
  • 8:21 - 8:24
    Ёй было дзевяць год,
    яна трохі саромелася.
  • 8:24 - 8:25
    Яна падышла,
  • 8:25 - 8:28
    ён ёй сказаў: "Сядай каля мяне."
  • 8:28 - 8:30
    Яна села блізенька.
  • 8:30 - 8:33
    Ён яе моцна абняў і сказаў:
  • 8:33 - 8:36
    "Мяне пытаюць, чаму я
    раблю такія выступы.
  • 8:36 - 8:39
    Я іх раблю, бо я ейны бацька,
  • 8:39 - 8:42
    і я не хачу, каб хтосьці
    кольвесь яе пакрыўдзіў."
  • 8:42 - 8:46
    Як маці, я яго разумею,
  • 8:46 - 8:48
    Я яго разумею,
  • 8:48 - 8:51
    асабліва ведаючы колькасць згвалчванняў
  • 8:51 - 8:52
    у кампусах універсітэтаў,
  • 8:52 - 8:56
    як яны шырока распаўсюджаны, і як няшмат
    заяўленняў пра іх трапляе ў паліцыю.
  • 8:56 - 8:58
    Мы шмат чаго добрага зрабілі
    для дарослых жанчын.
  • 8:58 - 9:01
    Трэба больш зрабіць для нашых дзяцей.
  • 9:01 - 9:04
    Нам патрэбна. Мы вымушаны.
    (Воплескі)
  • 9:04 - 9:06
    Мы далёка прарухаліся
  • 9:06 - 9:09
    з часоў Паларойду.
  • 9:09 - 9:13
    Тэхналогія нам ў гэтым паспрыяла.
  • 9:13 - 9:17
    Мабільныя тэлефоны па ўсім
    свеце змяняюць сітуацыю
  • 9:17 - 9:19
    з пашырэннем мажлівасцяў для жанчын.
  • 9:19 - 9:23
    А Фэйсбук і Твітар, і Гугл, і Ютуб --
  • 9:23 - 9:27
    усе сацыяльныя сеткі
    дапамагаюць з'арганізавацца
  • 9:27 - 9:30
    і расказаць пра нашую сагу
    вялікай колькасці людзей.
  • 9:30 - 9:33
    Для тых ва аўдыторыі,
  • 9:33 - 9:34
    хто дапамог пабудаваць
    гэтыя праграмы
  • 9:34 - 9:37
    і гэтыя платформы, ад мяне-арганізатара
  • 9:37 - 9:39
    вялізная падзяка.
  • 9:39 - 9:41
    Насамрэч. Хвала вам.
  • 9:41 - 9:44
    (Воплескі)
  • 9:44 - 9:47
    Я -- дачка мужчыны,
  • 9:47 - 9:49
    які далучыўся толькі
    да адной групы ў сваім жыцці,
  • 9:49 - 9:53
    Клубу аптымістаў.
  • 9:53 - 9:56
    Гэтага пачуцця не нахлусіш.
  • 9:56 - 9:59
    І менавіта гэтае пачуццё
    і ягоны аптымізм
  • 9:59 - 10:01
    сталі часткай маіх генаў.
  • 10:01 - 10:03
    Я займаюся гэтай працай
  • 10:03 - 10:05
    ужо больш за 30 год,
  • 10:05 - 10:08
    і я ўпэўнена, зараз больш чым колісь,
  • 10:08 - 10:12
    што чалавек можа змяніцца.
  • 10:12 - 10:15
    Я ўпэўнена, што мы можам
    перагнуць дугу гісторыі
  • 10:15 - 10:18
    ў бок спачування і раўнапраўя.
  • 10:18 - 10:21
    Я таксама цвёрда веру,
  • 10:21 - 10:23
    зацята веру,
  • 10:23 - 10:26
    што гвалт не павінен быць
  • 10:26 - 10:28
    неразлучнай часткай развіцця чалавецтва.
  • 10:28 - 10:31
    Мой заклік да вас -- станьце побач
  • 10:31 - 10:35
    у нашым стварэнні будучыні без гвалту
  • 10:35 - 10:40
    для жанчын, дзяўчат, мужчын і хлопцаў паўсюль.
  • 10:40 - 10:42
    Вялікі дзякуй.
  • 10:42 - 10:48
    (Воплескі)
Title:
Як змянілася сітуацыя з бытавым гвалтам (Эківок: дапамог фатаапарат Паларойд)
Speaker:
Эста Солер
Description:

Калі Эста Солер у 1984-м дыспутавала ў падтрымку закона, які б забараніў бытавы гвалт, адзін з палітыкаў перамяніў назву на "Закон пра знішчэнне забавы ў інстытуце сям'і". "Вось было б добра, калі б тады ў мяне была падпіска на Твітар," -- кажа яна. У гэтай імпэтнай і аптымістычнай прамове ідзе размова пра 30 год тактыкі і тэхналагічных вынаходак (ад фатаапарату Паларойд да сацыяльных сетак), якія прывялі да зніжэння на 64 адсоткі сітуацыяў бытавога гвалту ў ЗША.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TEDTalks
Duration:
11:10

Belarusian subtitles

Revisions