Што гэта за рэчы «плаваюць» у вас у вачах? — Міхаэль Маўзер
-
0:07 - 0:10Вы калі-небудзь заўважалі, як нешта быццам
плавае ў полі вашага зроку? -
0:10 - 0:14Гэта падобна да малога чарвяка
або празрыстай кроплі, -
0:14 - 0:18але калі вы пачынаеце
пільна ўглядацца, яно прападае, -
0:18 - 0:22а потым раптам зноў узнікае,
калі пераводзіце позірк. -
0:22 - 0:24Але вочы мыць не трэба!
-
0:24 - 0:26Тое, што вы бачыце,
даволі распаўсюджаная з'ява, -
0:26 - 0:28якая атрымала назву
лятаючыя мушкі. -
0:28 - 0:33Навуковая назва гэтых «істот» —
muscae volintates, -
0:33 - 0:35што на латыні значыць «лятаючыя мухі»,
-
0:35 - 0:38і ў адпаведнаці з іх назвай
яны могуць быць дакучлівымі. -
0:38 - 0:42Але сапраўды гэта не насякомыя
і нават навогул не аб'екты звонку. -
0:42 - 0:45На самой справе яны існуюць
унутры вочнага яблыка. -
0:45 - 0:49Падаецца, быццам мушкі жывыя,
таму што яны варушацца і змяняюць форму, -
0:49 - 0:50але насамрэч гэта не так.
-
0:51 - 0:55Лятаючыя мушкі — гэта маленькія часціцы,
што кідаюць цень на сятчатку, -
0:55 - 0:58святлоадчувальную тканку
на ўнутранай паверхні вока. -
0:58 - 1:00Гэта могуць быць рэшткі тканак,
-
1:00 - 1:01чырвоныя крывяныя клеткі,
-
1:01 - 1:03або згусткі бялкоў.
-
1:03 - 1:06Яны трапляюць ў шклопадобнае цела,
-
1:06 - 1:09падобную на гель вадкасць,
што змешчана ўнутры вока, -
1:09 - 1:12і таму мушкі «плаваюць»,
калі вочы рухаюцца, -
1:12 - 1:15а калі зрок прыпыніць,
то здаецца, што мушкі «падскокваюць». -
1:15 - 1:19Большасць часу
лятаючых мушак цяжка заўважыць. -
1:19 - 1:23Яны робяцца больш прыкметнымі,
калі набліжаюцца да сятчаткі, -
1:23 - 1:26гэта тое самае, як
калі паднесці руку бліжэй да святла, -
1:26 - 1:29то ў выніку цень будзе больш прыкметным.
-
1:30 - 1:32А мушак лепш заўважыць,
-
1:32 - 1:35калі глядзець на паверхню,
што аднолькава ярка асвечана, -
1:35 - 1:36напрыклад, белы экран манітору,
-
1:36 - 1:37снег
-
1:37 - 1:39або чыстае неба,
-
1:39 - 1:43на іх аднолькавым фоне
лёгка ўбачыць мушак. -
1:43 - 1:47Чым ярчэй святло,
тым больш звужаецца зрэнка. -
1:47 - 1:49Тут такі ж эфект,
калі замяніць вялікую лямпачку, -
1:49 - 1:51што свеціць рассеяным святлом,
-
1:51 - 1:53на адну звычайную лямпачку,
-
1:53 - 1:55тады цень таксама стане ярчэй.
-
1:56 - 2:00Ёсць яшчэ адна зрокавая з'ява,
што нагадвае лятаючых мушак, -
2:00 - 2:02але яны не маюць дачынення
адзін да аднаго. -
2:02 - 2:05Калі вы бачылі маленькія кропкі свету,
што нібы раяцца, -
2:05 - 2:07калі вы глядзіце
на яскравае блакітнае неба, -
2:07 - 2:12то сутыкаецеся з тым, што называюць
энтапічны феномен сіняга поля. -
2:12 - 2:16У некаторым сэнсе гэта супрацьлеглая з'ява
ў адносінах да эфекту мушак. -
2:16 - 2:18Тут вы не бачыце цяней,
-
2:18 - 2:22а ўзнікаюць маленькія рухлівыя вокны,
што прапускаюць святло да сятчаткі. -
2:22 - 2:25Гэтыя вокны насамрэч узнікаюць
праз белыя крывяныя клеткі, -
2:25 - 2:28што рухаюцца па капілярах,
змешчаных на паверхні сятчаткі. -
2:29 - 2:33Лейкацыты могуць быць такімі вялікімі,
што яны амаль запаўняюць сабой капіляр, -
2:33 - 2:36і ім спатрэбіцца
больш прасторы за кошт плазмы. -
2:37 - 2:39Прастора капіляраў і белыя клеткі крыві
-
2:39 - 2:42лепей прапускаюць блакітнае святло,
-
2:42 - 2:45чым чырвоныя клеткі крыві,
што таксама прысутнічаюць у капілярах, -
2:45 - 2:48таму там, дзе гэта здараецца,
мы бачым кропку святла, -
2:48 - 2:52што рухаецца шляхам вашых капіляраў,
а таксама — у такт з пульсам. -
2:53 - 2:55Пры лепшых умовах да назірання
-
2:55 - 2:59вы можаце нават убачыць
за кропкай чорны хвост. -
2:59 - 3:03Гэта менавіта чырвоныя клеткі крыві,
што збіліся ў кучу за лейкацытам. -
3:03 - 3:05У некаторых музеях навукі ёсць стэнды,
-
3:05 - 3:08на якіх можна ўбачыць
экран з блакітным святлом, -
3:08 - 3:12што дазволіць вам лепей разгледзець
чароўныя кропкі блакітнага неба. -
3:13 - 3:16Падобныя эфекты ўзнікаюць
у вачах кожнага чалавека, -
3:16 - 3:19яны адрозніваюцца толькі памерамі і тыпам.
-
3:19 - 3:20У выпадку з лятаючымі мушкамі
-
3:20 - 3:24мы звычайна не заўважаем іх, таму што мозг
вучыцца ігнараваць гэтыя сігналы. -
3:24 - 3:26Але надзвычайна вялікая колькасць
-
3:26 - 3:29або вялікі памер мушак,
што перашкаджаюць зроку, -
3:29 - 3:34могуць сведчыць пра сур'ёзнае захворванне,
якое патрабуе неадкладнага лячэння. -
3:35 - 3:38Большасць часу такія з'явы,
-
3:38 - 3:41як лятаючыя мушкі або кропкі,
што рухаюцца на блакітным небе, -
3:41 - 3:44сведчаць пра тое, што не толькі
ад знешняга міра, -
3:44 - 3:47але яшчэ і ад будовы нашага арганізму
залежыць менавіта тое, -
3:47 - 3:49што нам здаецца, мы бачым.
- Title:
- Што гэта за рэчы «плаваюць» у вас у вачах? — Міхаэль Маўзер
- Speaker:
- Michael Mauser
- Description:
-
Пабачыць урок цалкам: http://ed.ted.com/lessons/what-are-those-floaty-things-in-your-eye-michael-mauser
Іншы раз, калі глядзець на роўны, ярка падсвечаны фон, напрыклад, блакітнага неба або камп'ютарнага манітору, вы можаце заўважыць невялікія рэчы, што быццам рухаюцца ў полі вашага зроку. Што гэта за такія лятаючыя істоты, і якім чынам мы бачым іх? Міхаэль Маўзер растлумачыць зрокавую з'яву так званых лятаючых мушак.
Урок — Міхаэль Маўзер, мультыплікацыя — Reflective Films.
- Video Language:
- English
- Team:
- closed TED
- Project:
- TED-Ed
- Duration:
- 04:05
TED Translators admin edited Belarusian subtitles for What are those floaty things in your eye? | ||
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for What are those floaty things in your eye? | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for What are those floaty things in your eye? | ||
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for What are those floaty things in your eye? | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for What are those floaty things in your eye? | ||
Ростислав Голод edited Belarusian subtitles for What are those floaty things in your eye? | ||
Ростислав Голод edited Belarusian subtitles for What are those floaty things in your eye? | ||
Ростислав Голод edited Belarusian subtitles for What are those floaty things in your eye? |