Return to Video

Як выгадаваць паспяховых дзяцей – без залішняй апекі

  • 0:01 - 0:04
    Ведаеце, я не збіралася быць
    экспертам у выхаванні дзяцей.
  • 0:05 - 0:08
    Насамрэч, я не вельмі ў гэтым зацікаўлена.
  • 0:09 - 0:13
    Справа ў тым, што зараз існуе
    стыль бацькоўства,
  • 0:13 - 0:16
    які перашкаджае дзецям,
  • 0:16 - 0:21
    не даючы ім стаць самімі сабой.
  • 0:21 - 0:24
    Той стыль бацькоўства,
  • 0:24 - 0:25
    які толькі замінае.
  • 0:25 - 0:27
    Думаю, я хачу сказаць,
  • 0:27 - 0:29
    што мы зашмат турбуемся
    пра тых бацькоў,
  • 0:29 - 0:32
    якія мала цікавяцца
    жыццём сваіх дзяцей,
  • 0:32 - 0:34
    іх адукацыяй ці іх выхаваннем
  • 0:34 - 0:35
    і гэта нездарма.
  • 0:36 - 0:38
    Але з іншага боку
  • 0:38 - 0:41
    таксама вельмі кепска і тое,
  • 0:41 - 0:44
    калі бацькі адчуваюць, быццам
    дзіця не можа дасягнуць поспехаў
  • 0:44 - 0:48
    пакуль бацькі не абароняць і
    не папярэдзяць на кожным павароце,
  • 0:48 - 0:52
    не будуць чакаць паблізу і
    кантраляваць кожны момант,
  • 0:52 - 0:57
    не падштурхнуць сваё дзіця
    да пэўнай кар'еры і каледжаў.
  • 0:59 - 1:01
    Калі мы так выхоўваем дзяцей,
  • 1:01 - 1:03
    і я кажу "мы",
  • 1:03 - 1:06
    бо Божа ведае, выхоўваючы
    двох сваіх падлеткаў,
  • 1:06 - 1:09
    я сама прытрымлівалася такіх тэндэнцый,
  • 1:09 - 1:13
    у выніку дзяцінства нашых дзяцей
    аказваецца цалкам распланаваным.
  • 1:13 - 1:16
    І вось як такое дзяцінства выглядае.
  • 1:16 - 1:19
    Мы трымаем дзяцей у небяспецы,
  • 1:19 - 1:21
    накормленымі і напоенымі,
  • 1:22 - 1:24
    ды хочам упэўніцца, што яны
    пойдуць у правільныя школы,
  • 1:24 - 1:27
    што яны ў правільных класах
    і правільных школах,
  • 1:27 - 1:30
    атрымліваюць правільныя адзнакі ў
    правільных класах у правільных школах.
  • 1:30 - 1:32
    Але не толькі адзнакі, яшчэ і балы,
  • 1:32 - 1:35
    і не толькі адзнакі і балы,
    а яшчэ ўшанаванне ды ўзнагароды,
  • 1:35 - 1:38
    заняткі спортам, гурткі, лідарства.
  • 1:38 - 1:40
    Мы кажам дзецям: "Не далучайся да клуба,
  • 1:40 - 1:42
    а распачні яго, бо гэта
    хочуць бачыць каледжы.
  • 1:42 - 1:44
    Ды займіся грамадскай працай.
  • 1:44 - 1:46
    Маю на ўвазе, пакажы,
    што клапоцішся пра іншых.
  • 1:48 - 1:53
    І ўсё гэта робіцца дзеля нейкай
    спадзяванай дасканаласці.
  • 1:54 - 1:56
    Мы чакаем, што дзеці дасягнуць
  • 1:56 - 1:59
    таго ўзроўню ідэала, які ніколі
    не патрабаваўся ад нас,
  • 1:59 - 2:01
    і таму, што столькі патрабуецца,
  • 2:01 - 2:03
    мы думаем,
  • 2:03 - 2:06
    што бацькі, вядома, павінны
    спрачацца з кожным настаўнікам,
  • 2:06 - 2:08
    і дырэктарам, і трэнерам, і суддзём,
  • 2:09 - 2:11
    і паводзіць сябе так, як кансьерж
    свайго дзіцяці,
  • 2:11 - 2:13
    і асабісты памочнік,
  • 2:14 - 2:16
    і сакратар.
  • 2:16 - 2:18
    І потым з дзецьмі, з нашымі
    дарагімі дзецьмі,
  • 2:18 - 2:20
    мы праводзім столькі часу,
    падштурхоўваючы,
  • 2:20 - 2:24
    улагоджваючы, падказваючы, памагаючы,
    чапляючыся, назаляючы, у розных выпадках,
  • 2:25 - 2:27
    каб упэўніцца, што яны нічога не сапсуюць,
  • 2:27 - 2:30
    не пазачыняюць дзверы,
  • 2:30 - 2:32
    не знішчаць сваю будучыню,
  • 2:32 - 2:35
    нейкае спадзяванае паступленне
  • 2:35 - 2:37
    ў невялічкую жменьку каледжаў,
  • 2:37 - 2:40
    якія адмаўляюць амаль кожнаму абітурыенту.
  • 2:43 - 2:48
    І вось як адчувае сябе дзіця
    з такім распланаваным дзяцінствам.
  • 2:48 - 2:51
    Па-першае, няма вольнага часу для гульняў.
  • 2:51 - 2:52
    Няма яго па абедзе,
  • 2:52 - 2:55
    бо ўсё павінна ўзбагачаць, як мы лічым.
  • 2:55 - 2:59
    Быццам кожнае хатняе заданне,
    кожны тэст, дадатковыя заняткі –
  • 2:59 - 3:03
    гэта пераломны момант для будучыні,
    якую мы самі для іх павыдумлялі,
  • 3:03 - 3:06
    і мы вызваляем іх ад дапамогі па хаце,
  • 3:06 - 3:10
    нават ад таго, каб яны дастаткова спалі,
  • 3:10 - 3:15
    пакуль яны звяраюцца з
    пунктамі свайго плана.
  • 3:15 - 3:18
    І ў распланаваным дзяцінстве мы кажам,
    што проста хочам, каб яны былі шчаслівыя,
  • 3:18 - 3:20
    але калі яны вяртаюцца са школы,
  • 3:21 - 3:24
    усё, што мы часцей за ўсё пытаем,
  • 3:24 - 3:27
    гэта іх дамашняя работа ды іх адзнакі.
  • 3:27 - 3:29
    І па нашых тварах яны бачаць,
  • 3:29 - 3:31
    што нашае ўхваленне, любоў,
  • 3:31 - 3:33
    што ўся іх каштоўнасць –
  • 3:33 - 3:35
    гэта вынік высокіх адзнак.
  • 3:35 - 3:37
    А потым мы ідзем побач з імі
  • 3:37 - 3:42
    і кудахтаючы хвалім, нібыта трэнер з
    Вэстмінстэрскага дог-шоў,
  • 3:43 - 3:49
    угаворваючы падскочыць крыху
    вышэй і падляцець далей,
  • 3:49 - 3:52
    дзень у дзень.
  • 3:52 - 3:54
    Пераходзячы ў вышэйшую школу,
  • 3:54 - 3:56
    яны не думаюць над тым, што
    самі б хацелі вывучаць
  • 3:57 - 3:58
    ці чым яшчэ займацца.
  • 3:58 - 3:59
    Яны пытаюцца ў кансультантаў:
  • 4:00 - 4:03
    "Што мне трэба рабіць, каб трапіць
    у правільны каледж?"
  • 4:03 - 4:06
    А потым, калі ў школе іх
    завальваюць адзнакамі,
  • 4:06 - 4:08
    і яны атрымліваюць 4,
  • 4:08 - 4:10
    ці, не дай Божа, 3,
  • 4:10 - 4:12
    яны адразу пішуць сябрам:
  • 4:12 - 4:17
    "З такімі адзнакамі хто-небудзь
    трапляў у каледж?"
  • 4:18 - 4:19
    І нашыя дзеці,
  • 4:20 - 4:23
    нягледзячы на тое, як
    яны заканчваюць школу,
  • 4:23 - 4:24
    застаюцца ледзь жывымі.
  • 4:25 - 4:27
    Яны ломкія.
  • 4:27 - 4:28
    Яны крыху выгарэлыя.
  • 4:28 - 4:30
    Яны пастарэлі крыху раней,
  • 4:30 - 4:34
    жадаючы, каб дарослыя ім сказалі:
    "Таго, што ты зрабіў, дастаткова,
  • 4:34 - 4:37
    тваіх дзіцячых намаганняў дастаткова".
  • 4:37 - 4:42
    І зараз яны вянуць пад цяжкім ціскам
    хваляванняў і дэпрэсій,
  • 4:42 - 4:44
    і некаторыя з іх пытаюць сябе:
  • 4:44 - 4:48
    "А ці акупіцца ўсё гэта?"
  • 4:50 - 4:52
    Так, мы, бацькі,
  • 4:52 - 4:55
    мы, бацькі, даволі ўпэненыя, што акупіцца.
  • 4:55 - 4:56
    Мы паводзім сябе, быццам
  • 4:56 - 4:59
    сур'ёзна думаем, што ў
    дзяцей не будзе будучыні,
  • 4:59 - 5:04
    калі яны не трапяць у пэўныя каледжы ці
    не зробяць пэўную кар'еру,
  • 5:04 - 5:05
    якую мы для іх запланавалі.
  • 5:06 - 5:09
    Альбо магчыма, мы проста баімося,
  • 5:09 - 5:11
    што ў іх не будзе будучыні,
    якой можна хваліцца
  • 5:11 - 5:15
    перад нашымі сябрамі альбо
    сцікерамі на сваіх машынах.
  • 5:18 - 5:19
    Так.
  • 5:25 - 5:27
    Але калі вы паглядзіце, што мы нарабілі,
  • 5:27 - 5:31
    калі ў вас сапраўды ёсць мужнасць
    паглядзець на гэта,
  • 5:31 - 5:34
    вы убачыце, што не толькі дзеці
    лічаць, што іх каштоўнасць –
  • 5:34 - 5:36
    гэта вынік адзнак і балаў,
  • 5:36 - 5:40
    але што мы жывем непасрэдна ў іх такіх
    дарагіх галавах, якія толькі развіваюцца,
  • 5:40 - 5:44
    увесь час, нібыта гэта нашая версія
    фільма "Быць Джонам Малкавічам",
  • 5:44 - 5:46
    мы дасылаем нашым дзецям паведамленне:
  • 5:46 - 5:51
    "Гэй, дзіця, я не думаю, што без мяне ты
    можаш нечага дасягнуць".
  • 5:51 - 5:54
    Такім чынам, з нашай звышдапамогай,
  • 5:54 - 5:57
    звышапекай, празмерным кіраваннем і
    трыманнем за руку
  • 5:57 - 6:01
    мы не даем нашым дзецям шанцу
    стаць самадастатковымі,
  • 6:01 - 6:04
    што сапраўды з'яўляецца фундаментальным
    прынцыпам чалавечай псіхікі,
  • 6:04 - 6:07
    важнейшым за пачуццё
    ўласнай годнасці, якое яны
  • 6:07 - 6:09
    атрымліваюць ад апладысментаў.
  • 6:09 - 6:15
    Самадастатковасць з'яўляецца, калі чалавек
    бачыць, што яго дзейнасць вядзе да вынікаў,
  • 6:15 - 6:17
    а не
  • 6:17 - 6:18
    Вось так
  • 6:22 - 6:25
    не дзейнасць яго бацькоў ад яго імя,
  • 6:25 - 6:28
    яго асабістая дзейнасць вядзе да вынікаў.
  • 6:28 - 6:30
    Прасцей кажучы,
  • 6:30 - 6:35
    калі нашым дзецям трэба будаваць
    самадастатковасць, а яны і павінны,
  • 6:35 - 6:40
    ім трэба нашмат больш думаць,
    планаваць, вырашаць,
  • 6:40 - 6:44
    рабіць, спадзявацца, спраўляцца,
    вучыцца на памылках,
  • 6:44 - 6:47
    марыць і спрабаваць жыццё
  • 6:47 - 6:48
    самім.
  • 6:49 - 6:52
    Так, ці я кажу,
  • 6:52 - 6:54
    што кожнае дзіця працавітае і
    зматываванае
  • 6:54 - 6:57
    і не патрабуе зацікаўленнасці
    бацькоў у сваім жыцці,
  • 6:57 - 6:59
    і мы павінны проста адчапіцца ад іх?
  • 7:00 - 7:01
    Ні ў якім разе.
  • 7:03 - 7:04
    Вось, што я кажу.
  • 7:04 - 7:08
    Што калі мы ставімся да адзнак,
    балаў, узнагарод
  • 7:08 - 7:10
    як да мэтаў дзяцінства,
  • 7:10 - 7:14
    усё ў мэтах садзейнічання паступленню
    ў нейкія пэўныя каледжы
  • 7:14 - 7:17
    ці доступу да пэўных кар'ер,
  • 7:17 - 7:21
    то гэта надта вузкае разуменне
    поспеху для нашых дзяцей.
  • 7:21 - 7:25
    І хоць мы можам дапамагчы ім дасягнуць
    нейкіх кароткатэрміновых перамог
  • 7:25 - 7:26
    сваёй звышдапамогай,
  • 7:26 - 7:30
    як калі яны атрымліваюць лепшую
    адзнаку дзякуючы нам,
  • 7:30 - 7:34
    у выніку нашай дапамогі рэзюмэ іх
    дзяцінства становіцца даўжэйшым,
  • 7:35 - 7:38
    я хачу сказаць, што гэта ўсё
    мае доўгатэрміновы ўплыў
  • 7:39 - 7:41
    на іх адчуванне сябе як асоб.
  • 7:41 - 7:43
    Я хачу сказаць, што мы павінны
    менш хвалявацца пра
  • 7:43 - 7:45
    каледжы,
  • 7:45 - 7:48
    у якія яны могуць паступіць,
  • 7:48 - 7:53
    і больш хвалявацца пра іх звычкі,
    спосаб мыслення, навыкі,
  • 7:53 - 7:58
    здароўе, поспехі, дзе б яны ні былі.
  • 7:58 - 7:59
    Я кажу, што
  • 7:59 - 8:04
    нашым дзецям патрэбна, каб мы былі
    менш апантаныя адзнакамі і баламі
  • 8:04 - 8:06
    і больш зацікаўленыя тым,
  • 8:06 - 8:11
    як зрабіць дзяцінства асновай іх поспеху,
  • 8:11 - 8:14
    пабудаваным на любові
  • 8:15 - 8:16
    і хатніх абавязках.
  • 8:23 - 8:26
    Я сказала абавязках? Абавязках? Сапраўды.
  • 8:28 - 8:30
    І вось чаму.
  • 8:31 - 8:35
    Самае доўгае даследаванне чалавецтва,
    з тых, што калі-небудзь праводзіліся,
  • 8:35 - 8:37
    называецца Harvard Grant Study.
  • 8:37 - 8:40
    У ім высветлілася, што прафесійныя
    поспехі ў жыцці,
  • 8:40 - 8:42
    якіх мы жадаем для нашых дзяцей,
  • 8:42 - 8:46
    узнікаюць дзякуючы выкананню ў
    дзяцінстве хатніх абавязкаў,
  • 8:46 - 8:48
    і чым раней вы пачынаеце, тым лепш,
  • 8:48 - 8:50
    што вобраз думак а-ля
    "закасвай рукавы ды працуй",
  • 8:50 - 8:53
    вобраз думак, які кажа,
    што ёсць непрыемная праца,
  • 8:53 - 8:55
    хтосьці павінен ёй заняцца,
    чаму б не я?
  • 8:55 - 8:56
    Вобраз думак, што кажа:
  • 8:56 - 8:59
    "Я прысвячу свае намаганні,
    каб зрабіць усё лепш".
  • 8:59 - 9:02
    Вобраз думак, які дапамагае дасягнуць
    поспехаў на працы.
  • 9:02 - 9:05
    Мы ўсе гэта ведаем. Вы гэта ведаеце.
  • 9:08 - 9:12
    Мы гэта ведаем, але ўсё роўна,
    распланоўваючы дзяцінства,
  • 9:12 - 9:16
    мы вызваляем дзяцей ад працы па хаце,
  • 9:16 - 9:18
    і ў выніку, на працоўнае месца
    яны прыходзяць,
  • 9:18 - 9:20
    усё чакаючы свайго плана,
  • 9:20 - 9:22
    але ён не існуе,
  • 9:22 - 9:25
    і, што больш важна, ім не хапае
    натхнення, інстынкту,
  • 9:25 - 9:27
    каб закасаць рукавы і прыняцца за працу,
  • 9:27 - 9:31
    каб аглядзецца ды задумацца: Чым
    можна быць карысным для сваіх калег?
  • 9:31 - 9:35
    Як можна наперад угадаць,
    што можа спатрэбіцца начальніку?
  • 9:36 - 9:40
    Другое вельмі важнае адкрыццё з
    таго самага даследавання
  • 9:41 - 9:43
    сведчыць пра тое, што шчасце ў жыцці
  • 9:44 - 9:46
    ідзе ад любові,
  • 9:46 - 9:47
    не любові да працы,
  • 9:47 - 9:50
    а кахання да людзей:
  • 9:50 - 9:54
    нашага мужа ці жонкі,
    партнёра, сяброў, сям'і.
  • 9:55 - 9:58
    Такім чынам, дзяцінства павінна
    навучыць нашых дзяцей любіць,
  • 9:58 - 10:01
    а яны не могуць любіць іншых,
    калі спачатку не палюбяць сябе,
  • 10:01 - 10:05
    і яны не палюбяць сябе, калі мы не
    падорым ім безумоўнае каханне.
  • 10:10 - 10:11
    Дакладна.
  • 10:12 - 10:14
    Такім чынам,
  • 10:14 - 10:16
    замест апантанасці адзнакамі і баламі,
  • 10:16 - 10:19
    калі наш дарагі нашчадак
    вяртаецца са школы,
  • 10:19 - 10:21
    ці мы вяртаемся з працы,
  • 10:21 - 10:24
    нам трэба забыцца на гаджэты,
    адкласці тэлефон,
  • 10:24 - 10:25
    паглядзець ім у вочы
  • 10:25 - 10:28
    і дазволіць убачыць ім тое шчасце,
    якое запаўняе нашыя сэрцы,
  • 10:28 - 10:31
    калі мы ўпершыню за некалькі
    гадзін бачым наша дзіця.
  • 10:31 - 10:33
    І потым мы павінны спытаць:
  • 10:33 - 10:34
    "Як прайшоў твой дзень?
  • 10:36 - 10:39
    Што табе ў ім спадабалася?"
  • 10:39 - 10:42
    І калі вашая дачка-падлетак
    кажа "Абед", як мая,
  • 10:42 - 10:44
    а я хацела пачуць пра тэст па матэматыцы,
  • 10:45 - 10:46
    а не абед,
  • 10:46 - 10:49
    вы павінны зацікавіцца і ім.
  • 10:49 - 10:52
    Варта спытаць: "І што ж такога
    цудоўнага было ў ім?"
  • 10:52 - 10:56
    Ім трэба ведаць, што для нас
    яны важныя як людзі,
  • 10:56 - 10:58
    незалежна ад свайго сярэдняга бала.
  • 11:00 - 11:02
    І зараз вы думаеце: "Абавязкі ды любоў,
  • 11:02 - 11:04
    гучыць цудоўна, але пачакайце.
  • 11:04 - 11:07
    Каледжы хочуць бачыць
    высокія балы ды адзнакі,
  • 11:07 - 11:11
    узнагароды",
    але вось што я вам скажу: "Не зусім".
  • 11:13 - 11:19
    Самыя элітныя школы патрабуюць
    гэтага ад маладых людзей,
  • 11:19 - 11:20
    але вось добрыя навіны.
  • 11:21 - 11:26
    Наперакор таму, у што нас прымушаюць
    верыць вымагальніцкія рэйтынгі каледжаў,
  • 11:32 - 11:35
    вам не трэба ісці ў элітную школу,
  • 11:35 - 11:37
    каб быць шчаслівым і паспяховым.
  • 11:37 - 11:40
    Шчаслівыя і паспяховыя людзі хадзілі
    ў дзяржаўныя школы,
  • 11:40 - 11:42
    маленькія каледжы, пра якія ніхто не чуў,
  • 11:42 - 11:43
    тэхнікумы,
  • 11:43 - 11:46
    звычайныя каледжы, потым з іх
    выляталі праз непаспяховасць.
  • 11:53 - 11:56
    У гэтым памяшканні, у нашай
    супольнасці ёсць доказы,
  • 11:56 - 11:58
    што гэта ўсё праўда.
  • 11:58 - 12:00
    Калі б мы азірнуліся навокал
  • 12:00 - 12:02
    і задумаліся пра іншыя каледжы,
  • 12:02 - 12:05
    магчыма, забыліся на сваё эга,
  • 12:06 - 12:09
    мы б змаглі прыняць праўду і
    затым зразумець,
  • 12:09 - 12:11
    што наўрад ці будзе канцом света тое,
  • 12:11 - 12:15
    што нашыя дзеці не трапяць ў
    адну з тых элітных школ.
  • 12:16 - 12:17
    І нават больш важна,
  • 12:17 - 12:22
    калі яны пражылі дзяцінства не ў
    адпаведнасці з тыранічным планам,
  • 12:22 - 12:24
    то калі яны пойдуць у каледж,
  • 12:25 - 12:26
    якім бы ён ні быў,
  • 12:26 - 12:30
    яны пойдуць туды па сваім жаданні,
  • 12:30 - 12:32
    прымліваючыся сваіх захапленняў.
  • 12:32 - 12:35
    Здольныя і гатовыя дасягаць поспехаў.
  • 12:37 - 12:39
    Я вымушана ў нечым прызнацца.
  • 12:40 - 12:43
    Як і казала, у мяне двое дзяцей,
    Сойер і Эверы.
  • 12:43 - 12:45
    Яны падлеткі.
  • 12:45 - 12:46
    І калісьці,
  • 12:46 - 12:49
    думаю, я ставілася да Сойера і Эверы
  • 12:49 - 12:51
    як да маленькіх дрэваў бонсай,
  • 12:53 - 12:56
    я збіралася старанна іх падразаць,
  • 12:56 - 13:00
    каб сфармаваць з іх нейкіх
    ідэальных людзей,
  • 13:00 - 13:04
    дастаткова ідэальных, каб
    гарантаваць паступленне
  • 13:04 - 13:06
    ў каледж з адным з самых
    высокіх конкурсаў.
  • 13:07 - 13:11
    Але я пачала разумець пасля працы
    з тысячамі іншых дзяцей,
  • 13:14 - 13:17
    і гадуючы двух сваіх,
  • 13:18 - 13:20
    што мае дзеці не дрэвы бонсай.
  • 13:22 - 13:24
    Яны – палявыя кветкі
  • 13:24 - 13:27
    невядомага роду і віду,
  • 13:29 - 13:33
    і маё заданне – забяспечыць
    пажыўнае асяроддзе,
  • 13:33 - 13:35
    каб зрабіць іх мацнейшымі
    праз хатнія абавязкі,
  • 13:35 - 13:39
    і любіць іх, каб яны маглі любіць
    астатніх і атрымліваць любоў,
  • 13:39 - 13:42
    а каледж, профіль, кар'ера –
  • 13:42 - 13:44
    гэта іх выбар.
  • 13:44 - 13:50
    Мая праца не ў тым, каб зрабіць
    з іх тое, што хачу я,
  • 13:50 - 13:55
    а ў тым, каб падтрымаць іх на шляху
    станаўлення самімі сабой.
  • 13:55 - 13:57
    Дзякуй
Title:
Як выгадаваць паспяховых дзяцей – без залішняй апекі
Speaker:
Джулі Літкат-Хеймз
Description:

Перагружаючы дзяцей высокімі спадзяваннямі і празмерным кантролем, бацькі на самой справе ніяк не дапамагаюць. Прынамсі, так гэта бачыць Джулі Літкат-Хеймз. Былы дэкан першага курса Стэнфардскага ўніверсітэта тлумачыць, чаму бацькам неабходна перастаць атаясамліваць поспехі сваіх дзяцей з адзнакамі і баламі за тэсты. Замест гэтага, кажа яна, ім варта факусавацца на найстарэйшай ідэі: безумоўным каханні.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TEDTalks
Duration:
14:16

Belarusian subtitles

Revisions