Return to Video

Што адбываецца падчас інфаркта? – Крышна Судхір

  • 0:07 - 0:10
    Кожны год прыблізна 7 мільёнаў чалавек
    па ўсім свеце
  • 0:10 - 0:12
    паміраюць ад інфаркта міякарда,
  • 0:12 - 0:15
    і сардэчна-сасудзістае захворванне,
  • 0:15 - 0:17
    якое прыводзіць да інфарктаў
    і іншых праблем,
  • 0:17 - 0:18
    як, напрыклад, інсульт,
  • 0:18 - 0:20
    з'яўляецца вядучым сусветным "забойцай".
  • 0:21 - 0:23
    З-за чаго ж развіваецца інфаркт?
  • 0:23 - 0:25
    Як усім мышцам, сэрцу патрэбны кісларод,
  • 0:25 - 0:28
    а падчас інфаркту яго не хапае.
  • 0:28 - 0:31
    Тлушчавыя адклады, ці бляшкі,
  • 0:31 - 0:33
    фарміруюцца на сценках
    каранарных артэрый.
  • 0:33 - 0:37
    Гэта сасуды, якія падаюць
    насычаную кіслародам кроў да сэрца.
  • 0:37 - 0:39
    Гэтыя бляшкі растуць з узростам,
  • 0:39 - 0:41
    часам павялічваюцца ў аб'ёмах,
  • 0:41 - 0:42
    цвярдзеюць,
  • 0:42 - 0:43
    ці запаляюцца.
  • 0:43 - 0:46
    У канчатковым выніку бляшкі могуць
    перарасці ў тромб.
  • 0:46 - 0:49
    Калі адна з бляшак разрываецца
    ці пашкоджваецца,
  • 0:49 - 0:52
    вакол гэтага месца праз хвіліны
    фарміруецца згустак крыві,
  • 0:52 - 0:56
    і часткова блакаванная артэрыя
    блакуецца цалкам.
  • 0:56 - 0:59
    Кроў не паступае да сардэчнай мышцы,
  • 0:59 - 1:03
    і клеткі без кіслароду пачынаюць паміраць
    праз некалькі хвілін.
  • 1:03 - 1:06
    Гэта інфаркт міякарда,
  • 1:06 - 1:07
    ці сардэчны прыступ.
  • 1:07 - 1:11
    Без медыцынскай дапамогі сітуацыя
    можа імкліва пагоршыцца.
  • 1:11 - 1:15
    Пашкоджаная мышца можа не перакачваць
    кроў так добра,
  • 1:15 - 1:17
    і яе рытм можа быць парушаны.
  • 1:17 - 1:21
    У найгоршым выпадку сардэчны прыступ
    можа стаць прычынай смерці.
  • 1:21 - 1:24
    А як распазнаць, што ў чалавека інфаркт?
  • 1:24 - 1:27
    Найбольш распаўсюджаны сімптом –
    болі ў грудзях,
  • 1:27 - 1:30
    выкліканыя недахопам кіслароду
    ў сардэчнай мышцы.
  • 1:30 - 1:33
    Пацыент апісвае гэты боль як інтэнсіўны
    ці моцны.
  • 1:33 - 1:35
    Боль можа аддаваць у левую руку,
  • 1:35 - 1:35
    сківіцу,
  • 1:35 - 1:36
    спіну,
  • 1:36 - 1:37
    ці жывот.
  • 1:37 - 1:42
    Але ён не заўсёды такі раптоўны
    і драматычны, як у кіно.
  • 1:42 - 1:44
    Некаторыя адчуваюць млосць
  • 1:44 - 1:45
    ці задышку.
  • 1:45 - 1:48
    Сімптомы могуць быць менш яўнымі
    ў жанчын ці сталых людзей.
  • 1:48 - 1:53
    Для іх слабасць і стомленнасць могуць быць
    галоўным сігналам.
  • 1:53 - 1:55
    На дзіва, у многіх людзей,
  • 1:55 - 1:59
    асабліва хворых на дыябет, які ўплывае
    на балявыя нервы,
  • 1:59 - 2:01
    інфаркт можа быць бязболевым.
  • 2:01 - 2:04
    Калі вы лічыце, што ў чалавека інфаркт,
  • 2:04 - 2:07
    важней за ўсё хутка рэагаваць.
  • 2:07 - 2:11
    Калі ў вас ёсць доступ да службы хуткай
    медыцынскай дапамогі, выклікайце іх.
  • 2:11 - 2:13
    Гэта самы хуткі спосаб
    трапіць у шпіталь.
  • 2:13 - 2:16
    Прыём аспірыну,
    які разрэджвае кроў,
  • 2:16 - 2:19
    і нітрагліцэрын,
    які адчыняе артэрыю,
  • 2:19 - 2:22
    можа дапамагчы не пагоршыць
    сардэчны прыступ.
  • 2:22 - 2:25
    У пункце хуткай дапамогі
    дактары могуць дыягнаставаць інфаркт.
  • 2:25 - 2:28
    Звычайна яны робяць электракардыяграму,
  • 2:28 - 2:30
    каб памераць электрычную актыўнасць
    у сэрцы,
  • 2:30 - 2:33
    і аналіз крыві, каб ацаніць
    ступень пашкоджання сардэчнай мышцы.
  • 2:33 - 2:37
    Пацыента змяшчаюць
    у кардыялагічнае аддзяленне,
  • 2:37 - 2:40
    дзе робяцца аналізы
    для вызначэння месца блакіроўкі.
  • 2:40 - 2:43
    Кардыёлагі могуць адчыніць
    заблакаваную артэрыю,
  • 2:43 - 2:47
    надуваючы шарык, пры працэдуры,
    якая завецца ангіяпластыка.
  • 2:47 - 2:51
    Часта яны таксама ўстауляюць
    металічны ці палімерны стэнт,
  • 2:51 - 2:53
    які будзе трымаць артэрыю раскрытай.
  • 2:53 - 2:58
    Больш вялікія тромбы могуць патрабаваць
    аортакаранарнага шунтавання.
  • 2:58 - 3:02
    Пры дапамозе часткі вены ці артэрыі
    з другой часткі цела,
  • 3:02 - 3:06
    кардыёхірургі могуць змяніць напрамак
    крыватоку ў абход тромба.
  • 3:06 - 3:09
    Гэтыя працэдуры вяртаюць цыркуляцыю
    ў сардэчную мышцу,
  • 3:09 - 3:11
    аднаўляючы сардэчную функцыю.
  • 3:11 - 3:13
    Лячэнне інфаркту прагрэсуе,
  • 3:13 - 3:15
    але прадухіленне неабходна.
  • 3:15 - 3:19
    Генэтыка і фактары спосабу жыцця
    ўплываюць на вашу рызыку.
  • 3:19 - 3:22
    Добрыя навіны ў тым, што вы можаце
    змяніць свой уклад жыцця.
  • 3:22 - 3:25
    Спорт, здаровае харчаванне
    і зніжэнне весу
  • 3:25 - 3:27
    разам паніжаюць рызыкі інфарктаў,
  • 3:27 - 3:29
    незалежна ад таго,
    ці былі яны ў вас раней.
  • 3:29 - 3:32
    Дактары рэкамендуюць займацца спортам
    некалькі разоў на тыдзень,
  • 3:32 - 3:35
    выконваючы і аэробныя, і сілавыя нагрузкі.
  • 3:35 - 3:39
    "Сардэчная" дыета ўключае
    памяншэнне цукру і насычаных тлушчоў,
  • 3:39 - 3:41
    якія прыводзяць да сардэчных захворванняў.
  • 3:41 - 3:43
    Што ж можна есці?
  • 3:43 - 3:44
    Шмат валокан з гародніны,
  • 3:44 - 3:47
    птушку і рыбу замест чырвонага мяса,
  • 3:47 - 3:50
    цэльныя злакі і арэхі
    накшталт грэцкіх, ці міндалю –
  • 3:50 - 3:52
    ўсё гэта вельмі карысна.
  • 3:52 - 3:57
    Добрая дыета і план фізічных нагрузак
    трымаюць вагу ў здаровым дыяпазоне,
  • 3:57 - 4:00
    што таксама зніжае
    рызыку інфарктаў.
  • 4:00 - 4:03
    І вядома, лекі могуць прадухіліць інфаркт.
  • 4:03 - 4:06
    Дактары часта выпісваюць слабадазаваны
    аспірын, напрыклад,
  • 4:06 - 4:10
    асабліва пацыентам, у якіх
    ужо быў інфаркт,
  • 4:10 - 4:12
    і тым, хто знаходзіцца ў группе
    павышанай рызыкі.
  • 4:12 - 4:15
    Усе лекі, што дапамагаюць спраўляцца
    з такімі фактарамі рызыкі,
  • 4:15 - 4:18
    як высокі крывяны ціск,
    халестэрол, і дыябет,
  • 4:18 - 4:21
    таксама памяншаюць магчымасць інфарктаў.
  • 4:21 - 4:23
    Магчыма, сардэчны прыступ
    шырока распаўсюджаны,
  • 4:23 - 4:25
    але не абавязкова непазбежны.
  • 4:25 - 4:26
    Здаровае харчаванне,
  • 4:26 - 4:28
    адмова ад курэння,
  • 4:28 - 4:29
    добрая фізічная форма,
  • 4:29 - 4:32
    доўгі сон і шмат смеху
  • 4:32 - 4:36
    маюць вялікі ўплыў на тое,
    каб самая важная мышца вашага цела
  • 4:36 - 4:37
    працягвала працаваць.
Title:
Што адбываецца падчас інфаркта? – Крышна Судхір
Speaker:
Krishna Sudhir
Description:

Глядзець урок цалкам: http://ed.ted.com/lessons/what-happens-during-a-heart-attack-krishna-sudhir

Прыкладна 7 мільёнаў чалавек по ўсім свеце кожны год паміраюць ад інфаркта міякарда. І сардэчна-сасудзістае захворванне, якое прыводзіць да інфарктаў і іншых праблем, як, напрыклад, інсульт, з'яўляецца вядучым сусветным забойцай. Што ж выклікае сардэчны прыступ? Крышна Судхір разглядае асноўныя прычыны і спосабы лячэння гэтага смяротнага захворвання.

Урок – Крышна Судхір, анімацыя – Чэдуік Уайтхэд.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TED-Ed
Duration:
04:54

Belarusian subtitles

Revisions