Return to Video

Чаму я лічу, што дрэннае абыходжанне з жанчынамі з’яўляецца парушэннем нумар адзін у галіне правоў чалавека.

  • 0:00 - 0:02
    На самой справе,
  • 0:02 - 0:05
    я спрабаваў думаць аб сваёй кар'еры
    з тых часоў як я пакінуў Белы дом,
  • 0:05 - 0:10
    і найлепшы прыклад, які я маю --
    карыкатура ў The New Yorker пару год таму.
  • 0:10 - 0:12
    Маленькі хлопчык, гледзячы на бацьку,
  • 0:12 - 0:16
    гаворыць: "Тата, калі я вырасту,
    я хачу быць экс-прэзідэнтам."
  • 0:16 - 0:17
    (Смех)
  • 0:17 - 0:21
    Я меў вялікае блаславенне,
    як былы прэзідэнт,
  • 0:21 - 0:24
    таму што я меў доступ,
  • 0:24 - 0:26
    які нешматлікія людзі ў свеце
    мелі калі-небудзь,
  • 0:26 - 0:30
    пазнаёміцца з людзьмі з усяго свету.
  • 0:30 - 0:34
    Я знаёмы не толькі з 50 штатамі у Амерыцы,
  • 0:34 - 0:38
    але мы з жонкай наведалі
    больш за 145 краін свету,
  • 0:38 - 0:43
    ў Цэнтры Картэра былі
    рэгулярныя праграмы ў 80 краінах на Зямлі.
  • 0:43 - 0:45
    Шмат разоў, калі мы едзем у краіну,
  • 0:45 - 0:47
    мы не толькі сустракаемся
    з каралём або прэзідэнтам,
  • 0:47 - 0:51
    але таксама наведваем жыхароў вёсак,
    якія жывуць у самых далекіх раёнах Афрыкі.
  • 0:51 - 0:55
    Такім чынам, абавязкам Цэнтра Картэра
  • 0:55 - 0:57
    з'яўляецца прасоўванне правоў чалавека,
  • 0:57 - 1:02
    і, ведаючы свет так, як ведаю яго я,
    магу сказаць без аніякай двухсэнсоўнасці,
  • 1:02 - 1:06
    што нумар адзін у парушэнні
    правоў чалавека на Зямлі,
  • 1:06 - 1:11
    на які так часта закрываюць вочы, --
    гэта гвалт над жанчынамі і дзяўчатамі.
  • 1:11 - 1:15
    (Плясканні)
  • 1:15 - 1:20
    Ёсць некалькі прычын, якія я згадаю.
  • 1:20 - 1:25
    Перш за ўсё, гэта няправільнае тлумачэнне
    рэлігійных пісанняў, святых пісанняў,
  • 1:25 - 1:29
    у Бібліі, Старым Запавеце, Новым Запавеце,
    Каране і гэтак далей,
  • 1:29 - 1:36
    яны былі няправільна зразуметы мужчынамі,
    якія знаходзяцца на ўзыходзячых пазіцыях
  • 1:36 - 1:39
    у сінагогах, цэрквах і ў мячэцях.
  • 1:39 - 1:43
    Яны інтэрпрэтуюць гэтыя правілы,
    каб пераканацца, што жанчынам
  • 1:43 - 1:47
    звычайна адводзяцца
    другарадныя пазіцыі
  • 1:47 - 1:50
    у параўнанні з мужчынамі ў вачах Бога.
  • 1:50 - 1:55
    Гэта вельмі сур'ёзная праблема,
    якую як праблему звычайна не разглядаюць.
  • 1:55 - 1:57
    Некалькі год таму назад, у 2000 годзе,
  • 1:57 - 2:00
    Я быў баптыстам, паўднёвым баптыстам
    на працягу 70 гадоў --
  • 2:00 - 2:03
    Шчыра кажучы, я дагэтуль выкладаю
    ў нядзельнай школе кожную нядзелю;
  • 2:03 - 2:05
    У гэтую нядзелю я таксама буду выкладаць --
  • 2:05 - 2:09
    але Паўднёвая баптысцкая канвенцыя
    ў 2000 годзе вырашыла,
  • 2:09 - 2:12
    што жанчыны павінны граць на другіх ролях,
  • 2:12 - 2:14
    падуладных мужчынам.
  • 2:14 - 2:17
    Такім чынам, яны выдалі ўказ, які, па сутнасці,
  • 2:17 - 2:23
    перашкаджае жанчынам быць святарамі,
    пастарамі, дыяканамі ў царкве,
  • 2:23 - 2:25
    або святарамі ў арміі,
  • 2:25 - 2:28
    калі жанчына навучае ў класе
  • 2:28 - 2:30
    ў Паўднёвай баптысцкай семінарыі,
  • 2:30 - 2:34
    яна не можа выкладаць,
    калі хлопчык у пакоі,
  • 2:34 - 2:36
    таму што вы можаце знайсці вершы ў Бібліі,
  • 2:36 - 2:39
    а ў Бібліі больш за 30,000 вершаў,
  • 2:39 - 2:41
    дзе сказана, што жанчына
    не павінна вучыць мужчыну, і гэтак далей.
  • 2:41 - 2:44
    Але асноўнае, гэта тое,
    што пісанні няправільна патлумачаныя,
  • 2:44 - 2:47
    каб трымаць мужчын
    ў больш высокім становішчы.
  • 2:47 - 2:49
    Гэта распаўсюджаная праблема,
  • 2:49 - 2:54
    таму што мужчыны могуць ужываць сілу,
    напрыклад, тады,
  • 2:54 - 3:00
    калі зняважлівы муж або працадаўца
    хоча падмануць жанчын,
  • 3:00 - 3:04
    яны могуць сказаць, што,
    калі жанчыны не роўныя ў вачах Бога,
  • 3:04 - 3:06
    чаму я павінен ставіцца да іх як да роўных?
  • 3:06 - 3:10
    Чаму я павінен плаціць ім такое ж узнагароджанне
    за выкананне аднолькавай працы?
  • 3:10 - 3:12
    Іншая вельмі сур'ёзная шкода,
  • 3:12 - 3:16
    якую выклікае гэтая праблема --
    празмерны зварот да гвалту,
  • 3:16 - 3:21
    гэта надзвычайна павялічваецца
    ва ўсім свеце.
  • 3:21 - 3:24
    У ЗША, напрыклад, мы мелі
  • 3:24 - 3:28
    велізарнае павелічэнне
    абразы беднякоў,
  • 3:28 - 3:33
    у асноўным цёмнаскурых людзей і меншасцяў,
    якія былі пасаджаны ў турмы.
  • 3:33 - 3:36
    Калі я быў у адміністрацыі ў якасці
    губернатара Джорджыі,
  • 3:36 - 3:39
    1 з 1000 амерыканцаў знаходзіўся ў турме.
  • 3:39 - 3:44
    Цяпер 7,3 чалавекі з 1000 знаходзяцца ў турмах.
  • 3:44 - 3:46
    Гэта сяміразовае павелічэнне.
  • 3:46 - 3:48
    З таго часу як я пакінуў Белы дом,
  • 3:48 - 3:51
    адбылося павелічэнне на 800 адсоткаў
  • 3:51 - 3:54
    цёмнаскурых жанчын ў турмах.
  • 3:54 - 3:56
    Мы адна з нямногіх краін на Зямлі,
  • 3:56 - 4:00
    якая дагэтуль мае смяротнае пакаранне,
    з'яўляючыся развітой краінай.
  • 4:00 - 4:04
    Мы займаем месца ў адным шэрагу з краінамі,
    якія найбольш зняважлівыя
  • 4:04 - 4:08
    ва ўсіх адносінах да правоў чалавека
    ў дачыненні падтрымкі смяротнага пакарання.
  • 4:08 - 4:10
    Мы зараз у Каліфорніі,
    і я даведаўся на днях,
  • 4:10 - 4:13
    што Каліфорнія змарнавала
    4 мільярды даляраў
  • 4:13 - 4:18
    на асуджэнне 13 чалавек
    да смяротнага пакарання.
  • 4:18 - 4:23
    Гэта значыць, што 307 мільёнаў даляраў
    каштуе ў Каліфорніі
  • 4:23 - 4:26
    адправіць чалавека на пакаранне.
  • 4:26 - 4:30
    Небраска на гэтым тыдні прыняла закон,
    які адмяняе смяротнае пакаранне,
  • 4:30 - 4:34
    таму што гэта каштуе замнога.
    (Плясканні)
  • 4:35 - 4:39
    Зварот да гвалту і жорсткага абыходжання
    з беднякамі і бездапаможнымі людзьмі
  • 4:39 - 4:43
    з'яўляецца яшчэ адной прычынай павелічэння
    гвалту над жанчынамі.
  • 4:43 - 4:46
    Дазвольце мне прывесці прыклады парушэнняў,
    якія тычацца жанчын,
  • 4:46 - 4:48
    што мяне больш за ўсё турбуюць,
  • 4:48 - 4:49
    я буду даволі кароткім,
  • 4:49 - 4:52
    таму што абмежаваны часам, як вы ведаеце.
  • 4:52 - 4:56
    Адным з іх з'яўляецца абразанне палавых органаў.
  • 4:56 - 5:00
    Абразанне геніталій жудасна
    і невядома амерыканкам,
  • 5:00 - 5:04
    але ў некаторых краінах, у многіх краінах,
  • 5:04 - 5:09
    калі нараджаецца дзяўчынка, хутка ў яе жыцці
  • 5:09 - 5:15
    яе геніталіі будуць выразаныя так званым разаком,
  • 5:15 - 5:19
    які мае лязо, нестэрыльным чынам,
  • 5:19 - 5:23
    яны здымаюць вонкавыя часткі жаночых геніталій.
  • 5:23 - 5:26
    Часам, у больш экстрэмальных выпадках,
  • 5:26 - 5:28
    але не надта рэдкіх выпадках,
  • 5:28 - 5:29
    зашываюць адтуліну так,
    што дзяўчына можа
  • 5:29 - 5:31
    толькі памачыцца і для менструацыі.
  • 5:31 - 5:35
    А потым, калі яна выходзіць замуж, такі ж разак
  • 5:35 - 5:37
    адчыняе адтуліну, каб можна было займацца сэксам.
  • 5:37 - 5:40
    Гэта не рэдкасць, хаця гэта і супраць закону
  • 5:40 - 5:41
    ў большасці краінах.
  • 5:41 - 5:43
    У Егіпце, напрыклад,
  • 5:43 - 5:47
    91 адсоткі ўсіх жанчын, якія жывуць у Егіпце сёння,
  • 5:47 - 5:50
    былі сэксуальна знявечаныя такім чынам.
  • 5:50 - 5:53
    У некаторых краінах
    гэта больш за 98 адсоткаў
  • 5:53 - 5:57
    жанчын, абрэзаных гэтак
    да дасягнення сталасці.
  • 5:57 - 6:00
    Гэта жудаснае бедства
  • 6:00 - 6:04
    для ўсіх жанчын,
    якія жывуць у тых краінах.
  • 6:04 - 6:05
    Яшчэ адна вельмі сур'ёзная рэч --
  • 6:05 - 6:07
    гэта забойства гонару,
  • 6:07 - 6:09
    дзе сям'я з няправільным тлумачэннем,
  • 6:09 - 6:11
    зноў жа, святога пісання --
  • 6:11 - 6:13
    няма нічога ў Каране, што загадвае гэта --
  • 6:13 - 6:18
    заб'е дзяўчыну са сваёй сям'і,
  • 6:18 - 6:19
    калі яна была згвалтаваная
  • 6:19 - 6:20
    або калі яна выходзіць замуж
  • 6:20 - 6:23
    за чалавека, якога яе бацька не прымае,
  • 6:23 - 6:25
    або, часам, нават калі яна носіць
  • 6:25 - 6:26
    неадпаведнае адзенне.
  • 6:26 - 6:29
    Гэта робіцца членамі сваёй сям'і,
  • 6:29 - 6:31
    так сям'я становіцца забойцамі,
  • 6:31 - 6:36
    калі дзяўчына прыносіць
    так званую ганьбу ў сям'ю.
  • 6:36 - 6:39
    Не так даўно аналіз ААН
    быў праведзены ў Егіпце.
  • 6:39 - 6:43
    Ён паказаў, што 75 адсоткаў
    гэтых забойстваў дзяўчат
  • 6:43 - 6:49
    здзяйсняюцца бацькам,
    дзядзькам або братам,
  • 6:49 - 6:52
    25 адсоткаў забойстваў
    праводзяцца жанчынамі.
  • 6:52 - 6:54
    Іншая праблема, якая існуе ў свеце
  • 6:54 - 6:57
    ў дачыненні да жанчын -- гэта рабства,
  • 6:57 - 6:59
    ці гандаль людзьмі,
    як гэта называецца цяпер.
  • 6:59 - 7:01
    Каля 12.5 мільёнаў чалавек
    былі прададзеныя
  • 7:01 - 7:04
    з Афрыкі ў рабства
  • 7:04 - 7:08
    ў Новы Свет яшчэ ў 19 і ў 18 стагоддзях.
  • 7:08 - 7:12
    30 мільёнаў чалавек
    жывуць сёння ў рабстве.
  • 7:12 - 7:15
    Дзяржаўны дэпартамент ЗША мае
  • 7:15 - 7:17
    мандат ад Кангрэсу,
  • 7:17 - 7:20
    каб даваць справаздачу кожны год,
  • 7:20 - 7:21
    і Дзяржаўны дэпартамент паведамляе,
  • 7:21 - 7:24
    што 800 тысяч чалавек прадаюцца ў рабства
  • 7:24 - 7:28
    праз міжнародныя межы кожны год,
  • 7:28 - 7:31
    80 адсоткаў з тых прададзеных -- жанчыны,
  • 7:31 - 7:33
    якія трапляюць у сэксуальнае рабства.
  • 7:33 - 7:36
    У Злучаных Штатах менавіта ў гэты момант,
  • 7:36 - 7:39
    60 тысяч чалавек жывуць пад гнётам
    або ў рабстве.
  • 7:39 - 7:42
    Атланта, Джорджыя,
    дзе знаходзіцца Цэнтр Картэра
  • 7:42 - 7:45
    і дзе я выкладаю ва Універсітэце Эмары,
  • 7:45 - 7:48
    паміж 200 і 300 жанчын, людзей
  • 7:48 - 7:51
    прадаюцца ў рабства штомесяц.
  • 7:51 - 7:54
    Гэта месца нумар адзін
    у краіне з-за гэтага.
  • 7:54 - 7:55
    У Атланце знаходзіцца
  • 7:55 - 7:56
    самы загружаны аэрапорт у свеце,
  • 7:56 - 7:58
    Маецца таксама шмат пасажыраў,
  • 7:58 - 8:01
    якія прыехалі з Паўднёвага паўшар'я.
  • 8:01 - 8:04
    Калі ўладальнік бардэля
  • 8:04 - 8:06
    хоча купіць дзяўчыну,
    якая мае карычневы
  • 8:06 - 8:07
    або чорны колер скуры,
  • 8:07 - 8:10
    яны могуць зрабіць гэта за 1000 даляраў.
  • 8:10 - 8:11
    Беласкурая дзяўчына прыносіць
  • 8:11 - 8:14
    у некалькі разоў больш,
  • 8:14 - 8:15
    сярэдні ўладальнік бардэля ў Атланце
  • 8:15 - 8:17
    і ў Злучаных Штатах
  • 8:17 - 8:22
    можа зарабіць каля $ 35000 з рабыні.
  • 8:22 - 8:24
    Сэкс-гандаль у Атланце, штат Джорджыя,
  • 8:24 - 8:27
    перавышае агульны
    гандаль наркотыкамі ў Атланце.
  • 8:27 - 8:28
    Так што гэта яшчэ адна
    вельмі сур'ёзная праблема,
  • 8:28 - 8:31
    а асноўнай праблемай
    з'яўляецца прастытуцыя,
  • 8:31 - 8:35
    таму што няма бардэляў у Амерыцы,
  • 8:35 - 8:38
    якія невядомыя мясцовым чыноўнікам,
  • 8:38 - 8:40
    мясцоваму паліцэйскаму,
    або начальніку паліцыі,
  • 8:40 - 8:42
    або мэру і г.д.
  • 8:42 - 8:44
    Гэта прыводзіць да адной
    з найгоршых праблемаў,
  • 8:44 - 8:46
    жанчыны купляюцца і прадаюцца
  • 8:46 - 8:49
    ў сэксуальнае рабства ўсё часцей,
  • 8:49 - 8:51
    ва ўсіх краінах свету.
  • 8:51 - 8:53
    Швецыя мае добры падыход да гэтага.
  • 8:53 - 8:57
    15-20 год таму Швецыя
    вырашыла змяніць закон,
  • 8:57 - 8:59
    і жанчыны больш
    не пераследуюцца па законе,
  • 8:59 - 9:02
    калі яны знаходзяцца
    ў сэксуальным рабстве,
  • 9:02 - 9:05
    але ўладальнікі бардэляў, суценёры
  • 9:05 - 9:08
    і кліенты-мужчыны пераследуюцца,
  • 9:08 - 9:12
    і -- (Плясканні) --
    прастытуцыя пайшла на спад.
  • 9:12 - 9:13
    У Злучаных Штатах,
  • 9:13 - 9:15
    мы прытрымліваемся супрацьлеглай пазіцыі.
  • 9:15 - 9:19
    На аднаго мужчыну, арыштаванага
  • 9:19 - 9:22
    за незаконны сэкс-гандаль,
  • 9:22 - 9:27
    25 жанчын былі арыштаваныя ў ЗША.
  • 9:27 - 9:31
    Канада, Ірландыя, я ўжо сказаў, Швецыя,
  • 9:31 - 9:33
    Францыя і іншыя краіны
    рухаюцца цяпер да гэтай,
  • 9:33 - 9:35
    так званай шведскай мадэлі.
  • 9:35 - 9:37
    Гэта іншая справа,
    якая можа быць зроблена.
  • 9:37 - 9:39
    Мы маем два вялікія інстытуты ў краіне,
  • 9:39 - 9:41
    якімі ўсе мы захапляемся:
  • 9:41 - 9:45
    наша армія і выдатная ўніверсітэцкая сістэма.
  • 9:45 - 9:46
    У арміі аналізуецца,
  • 9:46 - 9:49
    колькі здарылася сэксуальных нападаў.
  • 9:49 - 9:50
    Апошні даклад, які я атрымаў,
    кажа, што
  • 9:50 - 9:53
    26 000 выпадкаў сэксуальных нападаў
  • 9:53 - 9:56
    адбылося ў арміі --
  • 9:56 - 9:57
    26,000.
  • 9:57 - 10:00
    Толькі 3000, нямногім больш за 1 адсотак,
  • 10:00 - 10:02
    на самай справе
    крымінальна пераследуецца,
  • 10:02 - 10:07
    і прычына ў тым,
    што камандзір любой арганізацыі --
  • 10:07 - 10:08
    карабля, як мая падводнай лодка,
  • 10:08 - 10:11
    або батальёну ў арміі,
  • 10:11 - 10:13
    або экіпажу ў марской пяхоце --
  • 10:13 - 10:17
    камандзір мае права па закону на рашэнне
  • 10:17 - 10:18
    аб узбуджэнні крымінальнай справы
  • 10:18 - 10:20
    ў адносінах да гвалтаўніка або не,
  • 10:20 - 10:21
    і, вядома, апошняе, што яны хочуць,
  • 10:21 - 10:23
    каб хто-небудзь даведаўся,
  • 10:23 - 10:24
    што пад іх камандаваннем
  • 10:24 - 10:26
    адбываюцца сэксуальныя напады,
  • 10:26 - 10:28
    такім чынам, яны не робяць гэтага.
  • 10:28 - 10:31
    Гэты закон павінен быць зменены.
  • 10:31 - 10:32
    Адна з чатырох дзяўчат,
  • 10:32 - 10:35
    якія навучаюцца
    ў амерыканскіх універсітэтах,
  • 10:35 - 10:37
    будзе сэксуальна згвалтаваная
    да заканчэння,
  • 10:37 - 10:40
    гэта цяпер мае шмат галоснасці,
  • 10:40 - 10:42
    часткова з-за маёй кнігі,
    але і з-за іншых рэчаў,
  • 10:42 - 10:46
    такім чынам 89 універсітэтаў
    у Амерыцы асуджаныя
  • 10:46 - 10:49
    аддзелам адукацыі
    ў адпаведнасці з Раздзелам IX,
  • 10:49 - 10:51
    таму што службовыя асобы ВНУ
  • 10:51 - 10:54
    не клапоцяцца пра жанчын,
  • 10:54 - 10:55
    каб абараніць іх ад сэксуальнага гвалту.
  • 10:55 - 10:57
    Міністэрства юстыцыі кажа,
  • 10:57 - 10:59
    што больш за палову згвалтаванняў
  • 10:59 - 11:01
    на тэрыторыі ўніверсітэцкага
    кампуса здзяйсняецца
  • 11:01 - 11:03
    серыйнымі гвалтаўнікамі,
  • 11:03 - 11:05
    таму што па-за ўніверсітэцкай сістэмай,
  • 11:05 - 11:06
    калі яны гвалцяць кагосьці,
  • 11:06 - 11:08
    яны будуць прыцягнутыя да адказнасці,
  • 11:08 - 11:10
    але калі яны апынаюцца
    ва ўніверсітэцкім кампусе,
  • 11:10 - 11:12
    яны могуць згвалціць беспакарана.
  • 11:12 - 11:14
    Яны не пераследуюцца.
  • 11:14 - 11:18
    Гэта рэчы, якія адбываюцца
    ў нашым грамадстве.
  • 11:18 - 11:20
    Іншая вельмі сур’ёзная справа ў дачыненні
  • 11:20 - 11:23
    да дрэннага абыходжання
    з жанчынамі і дзяўчатамі --
  • 11:23 - 11:26
    гэта адсутнасць роўнага ўзнагароджання
  • 11:26 - 11:28
    за аднолькавую працу,
  • 11:28 - 11:30
    як вы ведаеце. (Плясканні)
  • 11:30 - 11:34
    І гэта часам няправільна ўспрымаецца,
  • 11:34 - 11:37
    але за поўную занятасць
  • 11:37 - 11:38
    жанчына ў Злучаных Штатах атрымлівае
  • 11:38 - 11:40
    на 23 адсоткі менш за мужчыну.
  • 11:40 - 11:43
    Калі я стаў прэзідэнтам,
    розніца была 39 адсоткі.
  • 11:43 - 11:44
    Такім чынам, мы дамагліся
    пэўнага прагрэсу,
  • 11:44 - 11:47
    збольшага таму, што я быў прэзідэнтам,
  • 11:47 - 11:53
    і гэтак далей -- (Плясканні) (Смех) --
  • 11:53 - 11:55
    але за апошнія 15 гадоў,
  • 11:55 - 11:57
    не было дасягнута аніякага прагрэсу,
  • 11:57 - 11:59
    было толькі каля 23 або 24 адсоткі розніцы
  • 11:59 - 12:02
    за апошнія 15 гадоў.
  • 12:02 - 12:04
    Гэта тое, што адбываецца зараз.
  • 12:04 - 12:07
    Калі ўзяць 500 кампаній,
  • 12:07 - 12:10
    ў 23 з іх жанчыны-кіраўніцы,
  • 12:10 - 12:12
    з 500,
  • 12:12 - 12:15
    і гэтыя кіраўніцы, я скажу вам,
  • 12:15 - 12:17
    зарабляюць у сярэднім менш
  • 12:17 - 12:20
    за астатніх кіраўнікоў.
  • 12:20 - 12:22
    Гэта тое, што адбываецца ў нашай краіне.
  • 12:22 - 12:25
    Яшчэ адна праблема са Злучанымі Штатамі:
  • 12:25 - 12:29
    мы самая ваяўнічая краіна на Зямлі.
  • 12:29 - 12:30
    Мы знаходзіліся
    ў стане вайны прыкладна
  • 12:30 - 12:33
    з 25 рознымі краінамі
  • 12:33 - 12:35
    з часоў Другой сусветнай вайны.
  • 12:35 - 12:38
    Часам нашы салдаты былі на месцы баёў.
  • 12:38 - 12:40
    Іншым разам, мы лёталі над галовамі,
  • 12:40 - 12:42
    скідаючы бомбы на людзей.
  • 12:42 - 12:43
    Часам, вядома,
    цяпер у нас ёсць беспілотнікі,
  • 12:43 - 12:46
    якія атакуюць людзей і гэтак далей.
  • 12:46 - 12:48
    Мы былі ў стане вайны з 25 рознымі краінамі
  • 12:48 - 12:51
    ці больш пасля Другой сусветнай вайны.
  • 12:51 - 12:53
    На працягу чатырох гадоў,
    я не буду казаць якіх,
  • 12:53 - 12:55
    мы не ваявалі --
  • 12:55 - 12:58
    (Плясканні) --
    мы не скінулі ніводнай бомбы,
  • 12:58 - 13:01
    мы не запусцілі ніводнай ракеты,
  • 13:01 - 13:02
    мы не стралялі.
  • 13:02 - 13:07
    Але ў любым выпадку, тыя рэчы,
    зварот да гвалту
  • 13:07 - 13:09
    і няправільнае тлумачэнне святых пісанняў --
  • 13:09 - 13:15
    асноўныя прычыны гвалту над жанчынамі.
  • 13:15 - 13:17
    Яшчэ адна грунтоўная прычына,
  • 13:17 - 13:18
    якую я не згадаў, --
  • 13:18 - 13:24
    Агулам, мужчынам напляваць.
  • 13:24 - 13:27
    (Плясканні)
    Гэта праўда.
  • 13:27 - 13:29
    Звычайны мужчына, які можа сказаць:
  • 13:29 - 13:32
    Я супраць жорсткага
    абыходжання з жанчынамі
  • 13:32 - 13:34
    спакойна прымае
    прывілеяванае становішча,
  • 13:34 - 13:36
    якое ён займае,
  • 13:36 - 13:40
    гэта вельмі падобна на тое, калі я быў малы,
  • 13:40 - 13:42
    калі раздзяленне і роўнасць суіснавалі.
  • 13:42 - 13:44
    Расавая дыскрымінацыя
  • 13:44 - 13:47
    юрыдычна праіснавала 100 гадоў,
  • 13:47 - 13:51
    з 1865, канца вайны паміж штатамі,
    грамадзянскай вайны,
  • 13:51 - 13:53
    аж да 1960-х гадоў,
  • 13:53 - 13:56
    калі Ліндан Джонсан увёў законапраекты
  • 13:56 - 13:58
    аб роўных правах.
  • 13:58 - 14:01
    Але на працягу гэтага часу
    было шмат белых людзей,
  • 14:01 - 14:04
    якія не лічылі,
    што дыскрымінацыя прымальна,
  • 14:04 - 14:06
    але яны маўчалі,
  • 14:06 - 14:09
    таму што карысталіся прывілеямі
  • 14:09 - 14:12
    лепшых працоўных месцаў,
  • 14:12 - 14:15
    унікальным доступам да суда прысяжных,
  • 14:15 - 14:17
    лепшых школ і ўсяго астатняга.
  • 14:17 - 14:19
    Гэта тое ж самае, што існуе сёння,
  • 14:19 - 14:21
    таму што звычайнага мужчыну,
    на самой справе,
  • 14:21 - 14:23
    гэта не хвалюе.
  • 14:23 - 14:26
    Нават калі яны кажуць:
    "Я супраць дыскрымінацыі
  • 14:26 - 14:29
    ў адносінах да дзяўчат і жанчын,"
  • 14:29 - 14:33
    яны карыстаюцца прывілеяваным становішчам.
  • 14:33 - 14:35
    Вельмі цяжка пераканаць большасць мужчын,
  • 14:35 - 14:38
    якія кантралююць універсітэцкую сістэму,
  • 14:38 - 14:41
    большасць мужчын,
    кантралюючых ваенную сістэму,
  • 14:41 - 14:44
    большасць мужчын,
    якія кантралююць ўладу ў свеце,
  • 14:44 - 14:50
    і большасць мужчын,
    якія кантралююць вялікія рэлігіі.
  • 14:50 - 14:53
    Якую асноўную рэч
    мы павінны зрабіць сёння?
  • 14:53 - 14:56
    Я б сказаў, самае лепшае,
    што мы маглі б зрабіць
  • 14:56 - 15:00
    для жанчын з магутных краін
  • 15:00 - 15:03
    як гэта, і адкуль вы родам,
  • 15:03 - 15:05
    Еўропа і гэтак далей, хто мае ўплыў
  • 15:05 - 15:08
    і хто мае свабоду гаварыць і дзейнічаць,
  • 15:08 - 15:13
    неабходна прыняць адказнасць на сябе,
  • 15:13 - 15:14
    каб быць больш пераканаўчымі
  • 15:14 - 15:16
    ў сваіх патрабаваннях,
  • 15:16 - 15:17
    каб скончыць расавую дыскрымінацыю
  • 15:17 - 15:20
    ў адносінах да дзяўчат і жанчын
  • 15:20 - 15:22
    ва ўсім свеце.
  • 15:22 - 15:25
    Звычайная жанчына ў Егіпце
  • 15:25 - 15:27
    не мае што сказаць
  • 15:27 - 15:30
    аб знявечанні генеталіяў яе дачкі.
  • 15:30 - 15:32
    Я нават не паглыбляюся ў дэталі аб гэтым.
  • 15:32 - 15:34
    Але я спадзяюся,
    што пасля гэтай канферэнцыі,
  • 15:34 - 15:39
    жанчыны пераканаюць сваіх мужэй,
  • 15:39 - 15:43
    аб гвалтах у кампусах каледжаў
    і ў арміі і г.д.,
  • 15:43 - 15:45
    і ў будучыні на рынку працы,
  • 15:45 - 15:50
    неабходна абараніць сваіх дачок і ўнучак.
  • 15:50 - 15:56
    У мяне 12 унукаў, чацвёра дзяцей
    і 10 праўнукаў,
  • 15:56 - 15:58
    я часта думаю пра іх,
  • 15:58 - 15:59
    і аб гаротным становішчы,
  • 15:59 - 16:01
    з якім яны будуць сутыкацца ў Амерыцы,
  • 16:01 - 16:03
    не толькі, калі яны жылі б у Егіпце
  • 16:03 - 16:04
    або ў іншай краіне за мяжой,
  • 16:04 - 16:07
    з тым каб мець роўныя правы,
  • 16:07 - 16:09
    і я спадзяюся, што ўсе вы далучыцеся да мяне
  • 16:09 - 16:13
    каб стаць чэмпіёнамі для жанчын
    ва ўсім свеце,
  • 16:13 - 16:14
    і абараніць іх правы чалавека.
  • 16:14 - 16:17
    Вялікі дзякуй.
  • 16:17 - 16:21
    (Плясканні)
Title:
Чаму я лічу, што дрэннае абыходжанне з жанчынамі з’яўляецца парушэннем нумар адзін у галіне правоў чалавека.
Speaker:
Джымі Картэр
Description:

Былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр з рашучасцю паглыбляецца ў тры нечаканыя прычыны, чаму жорсткае абыходжанне з жанчынамі і дзяўчатамі працягваецца ў розных праявах ў многіх частках свету, як развітых, так і тых, якія развіваюцца. Апошняя прычына, якую ён прапануе: "Агулам, мужчынам напляваць."

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TEDTalks
Duration:
16:36

Belarusian subtitles

Revisions