Return to Video

Мудрыя словы выдатных пісьменнікаў пра кожны год жыцця

  • 0:01 - 0:03
    У наступным месяцы мне споўніцца 44,
  • 0:03 - 0:08
    я адчуваю,
    што гэта будзе добры год,
  • 0:08 - 0:11
    год ажыццяўлення планаў
    і самарэалізацыі.
  • 0:12 - 0:13
    Я маю гэта пачуцце
  • 0:13 - 0:16
    не таму, што мяне чакае нешта асаблівае,
  • 0:16 - 0:19
    а таму, што я прачытаў аб гэтым
  • 0:19 - 0:22
    у кнізе 1968 года,
    якую напісаў Норман Мейлер.
  • 0:22 - 0:25
    «Ён адчуваў свае сорак чатыры гады...»,
  • 0:25 - 0:28
    пісаў Мейлер у «Арміі ночы»,
  • 0:28 - 0:31
    «...адчуваў, нібыта ён быў
    трывалым увасабленнем
  • 0:31 - 0:35
    касцей, мускулаў, сэрца,
    розуму, каб быць чалавекам,
  • 0:35 - 0:37
    нібы ён дасягнуў пункту прызначэння».
  • 0:37 - 0:40
    Я ведаю, што Мейлер пісаў не пра мяне.
  • 0:40 - 0:42
    У той жа час, гэта не так.
  • 0:43 - 0:47
    Усе мы, як і герой яго кнігі,
  • 0:47 - 0:49
    старымся больш-менш аднолькава,
  • 0:49 - 0:52
    ад нараджэння ідучы
    ў адзінай вялікай паслядоўнасці:
  • 0:53 - 0:56
    праз цуды ды абмежаванні дзяцінства;
  • 0:56 - 1:00
    праз набытую свабоду і расчараванні
    падлеткавага ўзросту;
  • 1:00 - 1:03
    праз паўнамоцтвы і знакавыя падзеі
    дарослага свету;
  • 1:04 - 1:08
    праз прызнанні і пакору старасці.
  • 1:08 - 1:10
    У жыцці ёсць мадэлі,
  • 1:11 - 1:12
    агульныя для ўсіх.
  • 1:12 - 1:17
    Томас Ман пісаў:
    «Гэта здарыцца са мной, як з імі».
  • 1:18 - 1:20
    Мы не проста пражываем гэтыя мадэлі,
  • 1:20 - 1:22
    Мы таксама занатоўваем іх.
  • 1:22 - 1:25
    Мы запісваем іх у кнігі,
    дзе яны становяцца гісторыямі,
  • 1:25 - 1:27
    якія мы можам спазнаваць, чытаючы.
  • 1:28 - 1:30
    Кнігі распавядаюць аб тым, кім мы былі,
  • 1:30 - 1:33
    кім мы з'яўляемся, і, таксама,
    кім мы будзем.
  • 1:33 - 1:35
    Так адбываецца на працягу тысячагоддзяў.
  • 1:36 - 1:38
    Як пісаў Джэймс Сальтэр:
  • 1:38 - 1:42
    «Калі жыццё і сыходзіць куды-небудзь,
    дык толькі на старонкі кніг».
  • 1:43 - 1:46
    Такім чынам, шэсць гадоў таму
    ў мяне з'явілася думка:
  • 1:46 - 1:50
    калі жыццё сыходзіць на старонкі,
    то дзе-небудзь
  • 1:50 - 1:53
    можна знайсці радкі пра ўсе ўзросты.
  • 1:53 - 1:56
    Калі знайсці іх, то можа атрымацца
    суцэльная гісторыя.
  • 1:56 - 1:58
    Я змог бы скласці цэлае жыццё,
  • 1:58 - 2:01
    жыццё даўжынёй у сто гадоў,
  • 2:01 - 2:03
    поўная працягласць
    той вялікай паслядоўнасці,
  • 2:03 - 2:06
    праз якую праходзяць
    самыя шчаслівыя з нас.
  • 2:07 - 2:10
    У той час мне было 37 гадоў,
  • 2:11 - 2:13
    «узрост разважлівасці»,
    як пісаў Уільям Трэвар.
  • 2:15 - 2:18
    Я быў схільны да разважанняў
    аб часе і ўзросце.
  • 2:18 - 2:21
    Хвароба ў сям'і, а потым і траўма,
    якую атрымаў я,
  • 2:21 - 2:24
    далі зразумець, што надыход старасці
    нельга прымаць за дадзенасць.
  • 2:25 - 2:29
    Ды старэнне толькі адкладае непазбежнае.
  • 2:29 - 2:31
    Час давядзе да канца тое,
    што не здолелі абставіны.
  • 2:32 - 2:34
    Усё гэта трохі бянтэжыла.
  • 2:34 - 2:37
    Насамрэч, у спіса больш шанцаў захавацца.
  • 2:37 - 2:40
    Весці хроніку ўразлівых гадоў...
  • 2:41 - 2:44
    Гэта значыць — схапіць мімалётнае,
  • 2:44 - 2:47
    даць магчымасць зазірнуць у будучыню,
  • 2:47 - 2:49
    незалежна ад таго, ці будзем мы там.
  • 2:50 - 2:54
    Працэс складання спіса
    хутка апанаваў мяне:
  • 2:54 - 2:57
    я гадзінамі шукаў патрэбныя старонкі.
  • 2:58 - 3:02
    Вось яны, прыступкі першай сотні гадоў.
  • 3:03 - 3:06
    «Дваццаць сем ...
    час раптоўных адкрыццяў»,
  • 3:07 - 3:11
    «Шэсцьдзесят два ...
    час няўлоўных абясцэньванняў».
  • 3:12 - 3:16
    Вядома, я разумеў,
    што гэтыя знаходкі — адносныя.
  • 3:16 - 3:20
    Па-першае, зараз мы жывем даўжэй
    і старымся не так хутка.
  • 3:21 - 3:24
    Крыстафер Ішырвуд выкарыстоўваў фразу
    «жоўты ліст»,
  • 3:24 - 3:26
    каб апісаць мужчыну 53 гадоў.
  • 3:27 - 3:31
    Усяго стагоддзе да таго лорд Байран
    апісваў такім чынам сябе ў 36 гадоў.
  • 3:31 - 3:33
    (Смех)
  • 3:33 - 3:37
    Я таксама разумеў,
    што жыццё можа непрадказальна змяніцца
  • 3:37 - 3:39
    ўсяго толькі за год,
  • 3:39 - 3:41
    а людзі могуць адчуваць сябе па-рознаму
    ў адным узросце.
  • 3:42 - 3:46
    Нават у такім выпадку, спіс зрастаўся,
  • 3:46 - 3:49
    і на старонках, як ў люстэрку, было відаць
  • 3:49 - 3:51
    жыццё, якое я пражыў:
  • 3:52 - 3:55
    у 20 зразумеў, што
    « ... усё менш ясна, хто ты»;
  • 3:56 - 4:01
    у 30 перайшоў з « ... пусткі падрыхтоўкі
    да актыўнага жыцця»;
  • 4:01 - 4:05
    у 40 навучыўся «мякка зачыняць
    дзверы ў пакоі,
  • 4:05 - 4:07
    куды больш не вярнуся».
  • 4:09 - 4:10
    Я прайшоў праз гэта.
  • 4:12 - 4:14
    Зразумела, як і ўсе мы.
  • 4:15 - 4:17
    Выбітны графічны дызайнер Мільтан Глэйсер,
  • 4:17 - 4:20
    які зрабіў прыгожую візуалізацыю,
    што вы тут пабачылі,
  • 4:21 - 4:22
    мужчына 85 гадоў,
  • 4:22 - 4:27
    гадоў «... выспявання і апафеозу»
    па словах Набокава,
  • 4:27 - 4:31
    зазначыў мне, што разам з мастацтвам
    і колерам,
  • 4:31 - 4:34
    літаратура дапамагае памятаць пра тое,
    што мы перажылі.
  • 4:35 - 4:39
    Насамрэч, калі я паказаў спіс
    свайму дзядулю,
  • 4:39 - 4:41
    ён выказаў сваю згоду.
  • 4:41 - 4:45
    Яму было 95 тады,
    і ён быў блізкі да смерці.
  • 4:45 - 4:47
    Быць у такім ўзросце,
    пісаў Раберта Баланьё,
  • 4:47 - 4:50
    «... усё роўна, што быць бессмяротным».
  • 4:52 - 4:54
    Азіраючыся назад, дзядуля пагадзіўся
    з Прустам:
  • 4:55 - 5:00
    у 22 гады мы ўпэўненыя,
    што ніколі не памрэм.
  • 5:02 - 5:05
    Таксама ён згадзіўся з танатолагам
    Эдвінам Шнейдманам:
  • 5:05 - 5:08
    у 90 гадоў мы ўпэўненыя,
    што абавязкова памрэм.
  • 5:09 - 5:11
    Гэта здарылася з ім,
  • 5:11 - 5:12
    як і з іншымі людзьмі.
  • 5:15 - 5:17
    Зараз спіс скончаны.
  • 5:18 - 5:20
    У ім змешчаны сто гадоў.
  • 5:21 - 5:23
    Праглядаючы гэты спіс,
  • 5:24 - 5:26
    я ведаю, што я яшчэ не скончыў.
  • 5:27 - 5:29
    Наперадзе ў мяне жыццё,
  • 5:29 - 5:31
    мноства старонак, якія трэба пражыць.
  • 5:33 - 5:34
    Памятаючы словы Мейлера,
  • 5:34 - 5:36
    я чакаю свае 44 гады.
  • 5:37 - 5:38
    Дзякуй.
  • 5:38 - 5:48
    (Воплескі)
Title:
Мудрыя словы выдатных пісьменнікаў пра кожны год жыцця
Speaker:
Джошуа Прагер
Description:

Усе людзі розныя, але нас аб'ядноўвае вялікая паслядоўнасць старэння, а агульныя заканамернасці жыцця знаходзяць адлюстраванне на старонках нашых улюбёных кніг. У гэтай хвалюючай прамове журналіст Джош Прагер даследуе этапы жыцця праз цытаты Нормана Мейлера, Джойс Кэрал Оўтс, Уільяма Трэвара ды іншых значных пісьменнікаў. Графічны дызайнер Мільтан Глэйсер падрыхтаваў візуальную частку выступу. Па словах Прагера, «Кнігі кажуць, хто мы, кім былі і кім будзем».

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TEDTalks
Duration:
06:01

Belarusian subtitles

Revisions