1 00:00:00,774 --> 00:00:03,166 У наступным месяцы мне споўніцца 44, 2 00:00:03,190 --> 00:00:07,670 я адчуваю, што гэта будзе добры год, 3 00:00:07,804 --> 00:00:10,595 год ажыццяўлення планаў і самарэалізацыі. 4 00:00:11,532 --> 00:00:12,895 Я маю гэта пачуцце 5 00:00:12,919 --> 00:00:15,966 не таму, што мяне чакае нешта асаблівае, 6 00:00:15,990 --> 00:00:18,750 а таму, што я прачытаў аб гэтым 7 00:00:18,774 --> 00:00:21,775 у кнізе 1968 года, якую напісаў Норман Мейлер. 8 00:00:22,497 --> 00:00:25,449 «Ён адчуваў свае сорак чатыры гады...», 9 00:00:25,473 --> 00:00:28,391 пісаў Мейлер у «Арміі ночы», 10 00:00:28,415 --> 00:00:30,877 «...адчуваў, нібыта ён быў трывалым увасабленнем 11 00:00:30,901 --> 00:00:34,671 касцей, мускулаў, сэрца, розуму, каб быць чалавекам, 12 00:00:34,855 --> 00:00:36,754 нібы ён дасягнуў пункту прызначэння». 13 00:00:37,207 --> 00:00:39,711 Я ведаю, што Мейлер пісаў не пра мяне. 14 00:00:40,295 --> 00:00:42,083 У той жа час, гэта не так. 15 00:00:42,617 --> 00:00:46,591 Усе мы, як і герой яго кнігі, 16 00:00:46,615 --> 00:00:48,825 старымся больш-менш аднолькава, 17 00:00:48,849 --> 00:00:51,814 ад нараджэння ідучы ў адзінай вялікай паслядоўнасці: 18 00:00:53,224 --> 00:00:55,782 праз цуды ды абмежаванні дзяцінства; 19 00:00:56,425 --> 00:00:59,761 праз набытую свабоду і расчараванні падлеткавага ўзросту; 20 00:01:00,380 --> 00:01:03,499 праз паўнамоцтвы і знакавыя падзеі дарослага свету; 21 00:01:04,188 --> 00:01:07,714 праз прызнанні і пакору старасці. 22 00:01:08,391 --> 00:01:10,270 У жыцці ёсць мадэлі, 23 00:01:10,530 --> 00:01:11,960 агульныя для ўсіх. 24 00:01:12,160 --> 00:01:17,120 Томас Ман пісаў: «Гэта здарыцца са мной, як з імі». 25 00:01:18,062 --> 00:01:19,929 Мы не проста пражываем гэтыя мадэлі, 26 00:01:20,013 --> 00:01:21,742 Мы таксама занатоўваем іх. 27 00:01:21,766 --> 00:01:24,973 Мы запісваем іх у кнігі, дзе яны становяцца гісторыямі, 28 00:01:24,997 --> 00:01:27,191 якія мы можам спазнаваць, чытаючы. 29 00:01:27,669 --> 00:01:29,960 Кнігі распавядаюць аб тым, кім мы былі, 30 00:01:29,984 --> 00:01:32,826 кім мы з'яўляемся, і, таксама, кім мы будзем. 31 00:01:33,492 --> 00:01:35,455 Так адбываецца на працягу тысячагоддзяў. 32 00:01:36,162 --> 00:01:37,805 Як пісаў Джэймс Сальтэр: 33 00:01:37,829 --> 00:01:41,756 «Калі жыццё і сыходзіць куды-небудзь, дык толькі на старонкі кніг». 34 00:01:42,979 --> 00:01:46,348 Такім чынам, шэсць гадоў таму ў мяне з'явілася думка: 35 00:01:46,372 --> 00:01:50,303 калі жыццё сыходзіць на старонкі, то дзе-небудзь 36 00:01:50,327 --> 00:01:52,687 можна знайсці радкі пра ўсе ўзросты. 37 00:01:52,711 --> 00:01:56,291 Калі знайсці іх, то можа атрымацца суцэльная гісторыя. 38 00:01:56,315 --> 00:01:58,353 Я змог бы скласці цэлае жыццё, 39 00:01:58,377 --> 00:02:01,123 жыццё даўжынёй у сто гадоў, 40 00:02:01,147 --> 00:02:03,440 поўная працягласць той вялікай паслядоўнасці, 41 00:02:03,464 --> 00:02:06,028 праз якую праходзяць самыя шчаслівыя з нас. 42 00:02:07,321 --> 00:02:09,797 У той час мне было 37 гадоў, 43 00:02:10,613 --> 00:02:13,469 «узрост разважлівасці», як пісаў Уільям Трэвар. 44 00:02:15,074 --> 00:02:18,298 Я быў схільны да разважанняў аб часе і ўзросце. 45 00:02:18,322 --> 00:02:21,165 Хвароба ў сям'і, а потым і траўма, якую атрымаў я, 46 00:02:21,189 --> 00:02:24,474 далі зразумець, што надыход старасці нельга прымаць за дадзенасць. 47 00:02:25,056 --> 00:02:28,691 Ды старэнне толькі адкладае непазбежнае. 48 00:02:28,715 --> 00:02:31,392 Час давядзе да канца тое, што не здолелі абставіны. 49 00:02:31,947 --> 00:02:33,755 Усё гэта трохі бянтэжыла. 50 00:02:34,413 --> 00:02:36,834 Насамрэч, у спіса больш шанцаў захавацца. 51 00:02:37,334 --> 00:02:40,479 Весці хроніку ўразлівых гадоў... 52 00:02:40,503 --> 00:02:43,740 Гэта значыць — схапіць мімалётнае, 53 00:02:43,764 --> 00:02:47,107 даць магчымасць зазірнуць у будучыню, 54 00:02:47,131 --> 00:02:48,909 незалежна ад таго, ці будзем мы там. 55 00:02:49,574 --> 00:02:53,661 Працэс складання спіса хутка апанаваў мяне: 56 00:02:53,685 --> 00:02:56,878 я гадзінамі шукаў патрэбныя старонкі. 57 00:02:57,702 --> 00:03:01,937 Вось яны, прыступкі першай сотні гадоў. 58 00:03:02,624 --> 00:03:05,636 «Дваццаць сем ... час раптоўных адкрыццяў», 59 00:03:07,048 --> 00:03:10,616 «Шэсцьдзесят два ... час няўлоўных абясцэньванняў». 60 00:03:11,784 --> 00:03:15,764 Вядома, я разумеў, што гэтыя знаходкі — адносныя. 61 00:03:16,405 --> 00:03:20,460 Па-першае, зараз мы жывем даўжэй і старымся не так хутка. 62 00:03:21,151 --> 00:03:24,311 Крыстафер Ішырвуд выкарыстоўваў фразу «жоўты ліст», 63 00:03:24,335 --> 00:03:26,486 каб апісаць мужчыну 53 гадоў. 64 00:03:26,510 --> 00:03:30,829 Усяго стагоддзе да таго лорд Байран апісваў такім чынам сябе ў 36 гадоў. 65 00:03:30,853 --> 00:03:33,130 (Смех) 66 00:03:33,154 --> 00:03:36,773 Я таксама разумеў, што жыццё можа непрадказальна змяніцца 67 00:03:36,797 --> 00:03:38,585 ўсяго толькі за год, 68 00:03:38,609 --> 00:03:41,384 а людзі могуць адчуваць сябе па-рознаму ў адным узросце. 69 00:03:42,045 --> 00:03:45,619 Нават у такім выпадку, спіс зрастаўся, 70 00:03:45,643 --> 00:03:49,032 і на старонках, як ў люстэрку, было відаць 71 00:03:49,056 --> 00:03:50,972 жыццё, якое я пражыў: 72 00:03:51,710 --> 00:03:55,129 у 20 зразумеў, што « ... усё менш ясна, хто ты»; 73 00:03:56,002 --> 00:04:00,517 у 30 перайшоў з « ... пусткі падрыхтоўкі да актыўнага жыцця»; 74 00:04:01,057 --> 00:04:05,173 у 40 навучыўся «мякка зачыняць дзверы ў пакоі, 75 00:04:05,197 --> 00:04:07,326 куды больш не вярнуся». 76 00:04:08,720 --> 00:04:10,315 Я прайшоў праз гэта. 77 00:04:11,885 --> 00:04:14,143 Зразумела, як і ўсе мы. 78 00:04:14,762 --> 00:04:17,200 Выбітны графічны дызайнер Мільтан Глэйсер, 79 00:04:17,224 --> 00:04:20,035 які зрабіў прыгожую візуалізацыю, што вы тут пабачылі, 80 00:04:20,519 --> 00:04:22,379 мужчына 85 гадоў, 81 00:04:22,403 --> 00:04:26,503 гадоў «... выспявання і апафеозу» па словах Набокава, 82 00:04:27,211 --> 00:04:30,669 зазначыў мне, што разам з мастацтвам і колерам, 83 00:04:31,455 --> 00:04:34,307 літаратура дапамагае памятаць пра тое, што мы перажылі. 84 00:04:35,095 --> 00:04:38,833 Насамрэч, калі я паказаў спіс свайму дзядулю, 85 00:04:38,857 --> 00:04:40,593 ён выказаў сваю згоду. 86 00:04:41,339 --> 00:04:44,581 Яму было 95 тады, і ён быў блізкі да смерці. 87 00:04:45,234 --> 00:04:47,355 Быць у такім ўзросце, пісаў Раберта Баланьё, 88 00:04:47,379 --> 00:04:49,700 «... усё роўна, што быць бессмяротным». 89 00:04:51,556 --> 00:04:54,196 Азіраючыся назад, дзядуля пагадзіўся з Прустам: 90 00:04:55,357 --> 00:04:59,849 у 22 гады мы ўпэўненыя, што ніколі не памрэм. 91 00:05:01,873 --> 00:05:04,654 Таксама ён згадзіўся з танатолагам Эдвінам Шнейдманам: 92 00:05:04,788 --> 00:05:07,623 у 90 гадоў мы ўпэўненыя, што абавязкова памрэм. 93 00:05:09,229 --> 00:05:10,621 Гэта здарылася з ім, 94 00:05:11,234 --> 00:05:12,439 як і з іншымі людзьмі. 95 00:05:15,479 --> 00:05:16,932 Зараз спіс скончаны. 96 00:05:18,169 --> 00:05:20,189 У ім змешчаны сто гадоў. 97 00:05:21,443 --> 00:05:23,067 Праглядаючы гэты спіс, 98 00:05:24,298 --> 00:05:26,204 я ведаю, што я яшчэ не скончыў. 99 00:05:26,800 --> 00:05:28,895 Наперадзе ў мяне жыццё, 100 00:05:28,919 --> 00:05:31,419 мноства старонак, якія трэба пражыць. 101 00:05:32,546 --> 00:05:34,398 Памятаючы словы Мейлера, 102 00:05:34,422 --> 00:05:36,032 я чакаю свае 44 гады. 103 00:05:36,746 --> 00:05:37,924 Дзякуй. 104 00:05:38,063 --> 00:05:47,513 (Воплескі)