Return to Video

Пазнаёмцеся з маладой прадпрымальніцай, дызайнерам, актывісткай...

  • 0:03 - 0:07
    Сэрвер-афіцыянт: Чаго пажадаеце?
  • 0:07 - 0:10
    Кліент: Гмм, давайце паглядзім.
  • 0:10 - 0:12
    Сэрвер: Прапаную падсмажаную
    памылку рэгістру,
  • 0:12 - 0:14
    патрушаную найлепшымі
    карумпаванымі дадзенымі,
  • 0:14 - 0:16
    хлябцы з двайковага коду,
    бутэрброды з аператыўнай,
  • 0:16 - 0:18
    чыпсы-чарвякі Канфікер,
  • 0:18 - 0:20
    да гэтага салаты са скрыпту
    з паліморфнай паліўкай,
  • 0:20 - 0:23
    і падпечаны шашлык з кодаў.
  • 0:27 - 0:29
    Кліент: Мне, калі ласка, бутэрброд
    з аператыўнай памяццю,
  • 0:29 - 0:33
    а выпіць -- кілішак вашага
    найлепшага штрых-коду.
  • 0:33 - 0:35
    Сэрвер: Што-небудзь на салодкае?
  • 0:35 - 0:37
    У нас адметныя высочваючыя
    радкі дадзеных.
  • 0:37 - 0:40
    Кліент: Дайце падборку
    радкоў-зомбі, калі-ласка.
  • 0:40 - 0:42
    Сэрвер: Прынясу найхутчэй.
  • 0:42 - 0:46
    Я хутка сэрвірую ваш заказ.
  • 0:46 - 0:50
    (Воплескі)
  • 0:53 - 0:56
    Мая Пэн: Я малюю з тае пары,
    як навучылася трымаць аловак у руцэ,
  • 0:56 - 0:58
    і я малюю мульцікі-гарталаўкі ў нататніках
  • 0:58 - 1:00
    з 3-х гадовага ўзросту.
  • 1:00 - 1:03
    Тады ж я даведалася,
    хто такія аніматары.
  • 1:03 - 1:06
    Па тэлебачанні паказвалі
    праграму пра прафесіі,
  • 1:06 - 1:07
    якія большасць дзяцей не ведае.
  • 1:07 - 1:09
    Калі я зразумела, што
    аніматары -- гэта тыя,
  • 1:09 - 1:11
    што робяць мульцікі, якія я пасля
    гляджу на экране,
  • 1:11 - 1:15
    я неадкладна сказала:
    "Я хочу стаць аніматаркай!"
  • 1:15 - 1:17
    Я не ведаю, ці я ўслых
    гэта сказала, ці сама сабе,
  • 1:17 - 1:21
    але гэта быў вялікі вырашальны
    момант майго жыцця.
  • 1:21 - 1:25
    Выраб анімацыяў і мастацтва заўсёды
    былі маімі ўлюбёнымі справамі.
  • 1:25 - 1:27
    Але зацікаўленасць кампутарнымі
    тэхналогіямі нарадзіла ідэю
  • 1:27 - 1:29
    стварэння анімацыі "Златворныя стравы".
    ("Malicious Dishes", гл. пачатак)
  • 1:29 - 1:31
    На маім кампутары быў вірус,
  • 1:31 - 1:33
    я спрабавала ад яго пазбавіцца,
  • 1:33 - 1:34
    і раптам я падумала,
  • 1:34 - 1:37
    а што, калі ў вірусаў існуе свой
    маленькі свет у сярэдзіне кампутара?
  • 1:37 - 1:40
    Можа там ёсць які шынок,
    дзе яны сустракаюцца
  • 1:40 - 1:41
    каб разам павірусаваць?
  • 1:41 - 1:45
    Такім чынам нарадзіліся
    "Златворныя стравы".
  • 1:45 - 1:47
    Калі мне было 4-ы гады,
    тата паказаў мне,
  • 1:47 - 1:50
    як разабраць кампутар на часткі
    і скласці яго нанова.
  • 1:50 - 1:52
    Гэтак у мяне з'явілася цяга
    да кампутарных тэхналогіяў.
  • 1:52 - 1:55
    Першую маю інтэрнэт-старонку
    я пабудавала на мове HTML,
  • 1:55 - 1:58
    а зараз я вучу мовы JavaScript і Python.
  • 1:58 - 1:59
    Я таксама распрацоўваю новую анімацыю,
  • 1:59 - 2:01
    што завецца "Апыляльнікі".
  • 2:01 - 2:03
    Яна пра пчол і іншых апыляльнікаў,
    што існуюць у наваколлі,
  • 2:03 - 2:05
    і чаму яны карысныя.
  • 2:05 - 2:08
    Калі б кветкі не апыляліся
    гэтымі апыляльнікамі,
  • 2:08 - 2:10
    то ўсе стварэнні, што
    залежаць ад раслін,
  • 2:10 - 2:12
    мы ўключна, памерлі б з голаду.
  • 2:12 - 2:14
    Таму я вырашыла выкарыстаць
    гэтыя файныя стварэнні
  • 2:14 - 2:18
    і зрабіць з іх каманду
    супер-герояў.
  • 2:18 - 2:23
    (Воплескі)
  • 2:26 - 2:29
    (Грумкаценне ног)
  • 2:29 - 2:34
    (Музыка)
  • 2:36 - 2:38
    (Рык)
  • 2:38 - 2:41
    Апыляльнік: Абезлесвалус! Хто ж яшчэ!
  • 2:41 - 2:43
    Трэба пазваць рэшту Апыляльнікаў!
  • 2:43 - 2:49
    (Музыка)
  • 2:55 - 2:58
    Дзякуй. (Воплескі)
  • 2:58 - 3:01
    Усе мае анімацыі распачаліся з ідэй,
  • 3:01 - 3:04
    але што такое ідэі?
  • 3:04 - 3:07
    Ідэі могуць натхняць рухі.
  • 3:07 - 3:11
    Ідэі -- гэта мажлівасці і новыя распрацоўкі.
  • 3:11 - 3:15
    Дзякуючы ідэям насамрэч свет варочаецца наўкола.
  • 3:15 - 3:17
    Калі б не ідэі, мы б не былі там,
  • 3:17 - 3:19
    дзе знаходзімся зараз, не было б
  • 3:19 - 3:23
    тэхналагічных ці медыцынскіх вынаходак,
    не было б мастацтва, культуры, нашага стылю жыцця.
  • 3:23 - 3:25
    Калі мне было 8 гадоў,
    я ўзяла свае ідэі
  • 3:25 - 3:28
    і адкрыла фірму "Ідэі Маі,"
  • 3:28 - 3:31
    а поруч з ім фонд "Ідэі Маі для планеты."
  • 3:31 - 3:33
    (Смех)
  • 3:33 - 3:36
    Я вырабляю экалагічную
    вопратку і аксэсуары.
  • 3:36 - 3:39
    Мне зараз 13, і нягледзячы на тое,
    што я распачала з фірмай
  • 3:39 - 3:40
    у 2008-ым,
  • 3:40 - 3:44
    маё мастацкае развіццё
    распачалося нашмат раней.
  • 3:44 - 3:46
    Вялікі ўплыў на мяне заўсёды аказвала мастацтва,
  • 3:46 - 3:49
    і я хацела дапасаваць яго да ўсяго,
    што я раблю, ўключаючы сваю фірму.
  • 3:49 - 3:51
    Знаходзячы кавалачкі
    рознае тканіны ў хаце,
  • 3:51 - 3:53
    я думала сабе, з гэтага можна
    зрабіць шалік ці шапачку --
  • 3:53 - 3:56
    у мяне было столькі ідэяў апрацоўкі матэрыялу!
  • 3:56 - 3:58
    Я заўважыла, што калі я
    апранала свае вырабы,
  • 3:58 - 4:00
    мяне спынялі на вуліцы з пытаннем:
  • 4:00 - 4:02
    "Як прыгожа. Дзе такое можна купіць?"
  • 4:02 - 4:05
    Я сабе і падумала, што з гэтага можна
    зрабіць справу і адкрыць фірму.
  • 4:05 - 4:07
    Таму што мне было толькі 8 год,
  • 4:07 - 4:09
    асаблівых планаў развіцця фірмы ў мяне не было.
  • 4:09 - 4:11
    Я толькі ведала, што хачу
    вырабляць прыгожыя рэчы.
  • 4:11 - 4:12
    якія б не пагражалі асяроддзю,
  • 4:12 - 4:14
    і што я хацела падзяліцца з тымі,
    каму менш за мяне пашэнціла ў жыцці.
  • 4:14 - 4:16
    Мама навучыла мяне шыць,
  • 4:16 - 4:18
    і я садзілася на прыступку
    за хатай і рабіла
  • 4:18 - 4:19
    павязкі на галаву з лентаў,
  • 4:19 - 4:22
    а на бірцы я пісала назву і цану
    для кожнага свайго вырабу.
  • 4:22 - 4:24
    Я пачала ствараць больш вырабаў,
  • 4:24 - 4:26
    такіх як шапачкі, шалікі і торбачкі.
  • 4:26 - 4:28
    Хутка мае вырабы пачалі купляць па ўсім свеце.
  • 4:28 - 4:31
    У мяне з'явіліся кліенты у Даніі,
    Італіі, Аўстраліі,
  • 4:31 - 4:34
    Канадзе і іншых краінах.
  • 4:34 - 4:37
    Зразумела ж, мне трэ было шмат
    што вывучыць пра кіраванне справамі,
  • 4:37 - 4:38
    як, напрыклад, фірмовую назву
    і распродаж,
  • 4:38 - 4:40
    як падтрымліваць адносіны з кліентамі
  • 4:40 - 4:43
    і назіраць за тым, што прадаецца лепш ці горш.
  • 4:43 - 4:46
    Хутка фірма пачала расці.
  • 4:46 - 4:50
    А аднойчы, калі мне было 10 год, са мной
    звязаліся з часопіса "Forbes".
  • 4:50 - 4:52
    (Смех)
  • 4:52 - 4:54
    Яны хацелі напісаць пра мяне і маю фірму
  • 4:54 - 4:56
    ў сваім атрыкуле.
  • 4:56 - 4:58
    Шмат хто мяне пытае,
  • 4:58 - 5:01
    чаму мае вырабы экалагічныя?
  • 5:01 - 5:03
    З маленькага ўзросту я моцна цікавілася
  • 5:03 - 5:05
    асяроддзем і стварэннямі, што ў ім жывуць.
  • 5:05 - 5:07
    Мае бацькі рана навучылі мяне
  • 5:07 - 5:10
    дзяліцца з тымі, каму менш пашэнціла,
    і з розумам і пашанай ставіцца да асяроддзя.
  • 5:10 - 5:12
    Я даведалася, што фарбы для тканіны
  • 5:12 - 5:15
    ці нават працэс вырабу рэчаў
  • 5:15 - 5:17
    небяспечныя для людзей і планеты.
  • 5:17 - 5:19
    Я пачала свае даследванні
  • 5:19 - 5:22
    і даведалася, што нават
    пасля афарбоўкі
  • 5:22 - 5:24
    існуе праблема для асяроддзя ў тым,
  • 5:24 - 5:26
    што невядома, што рабіць з рэшткамі.
  • 5:26 - 5:28
    З рэшткамі працэсу расцірання фарбаў
  • 5:28 - 5:31
    ці з рэшткамі самое сухое фарбы.
  • 5:31 - 5:32
    Гэтае забруджвае паветра,
  • 5:32 - 5:36
    робячы яго таксічным
    для ўсіх і ўсяго, хто ім дыхае.
  • 5:36 - 5:38
    Таму калі я пачала з фірмай,
  • 5:38 - 5:40
    я ведала дзьве рэчы:
  • 5:40 - 5:43
    ўсе мае вырабы павінны быць
    экалагічнымі,
  • 5:43 - 5:45
    і што 10-20 адсоткаў майго заробку
  • 5:45 - 5:47
    павінна ахвяравацца мясцовым і сусветным
  • 5:47 - 5:49
    дабрачынным арганізацыям.
  • 5:49 - 5:53
    (Воплескі)
  • 5:53 - 5:55
    Я лічу сябе часткай новай хвалі прадпрымальнікаў,
  • 5:55 - 5:57
    якія не толькі хочуць зарабіць грошы,
  • 5:57 - 6:00
    але і спрыяць ўстойліваму развіццю свету.
  • 6:00 - 6:02
    Я веру, што магу задаволіць
    маіх пакупнікоў,
  • 6:02 - 6:05
    ашчадна ставячыся да мажлівасці
    будучых пакаленняў
  • 6:05 - 6:08
    жыць больш экалагічна чыстае жыццё.
  • 6:08 - 6:10
    Мы жывем у вялікім, разнастайным
    і прыгожым свеце,
  • 6:10 - 6:13
    і ад гэтага мне яшчэ больш карціць абараніць яго.
  • 6:13 - 6:15
    Пранесці тое, што здараецца ў свеце
    толькі праз галаву і думкі --
  • 6:15 - 6:17
    недастаткова.
  • 6:17 - 6:19
    Усё трэба пранесці праз сэрца,
  • 6:19 - 6:21
    таму што менавіта тады
  • 6:21 - 6:23
    ствараецца ідэя арганізоўваць рухі.
  • 6:23 - 6:25
    Менавіта тады мажлівасці
  • 6:25 - 6:26
    і вынаходкі бачаць свет,
  • 6:26 - 6:29
    гэтак ідэі робяцца рэальнасцю.
  • 6:29 - 6:34
    Дзякуй, усім міра і шчасця.
  • 6:34 - 6:40
    (Воплескі)
  • 6:40 - 6:43
    Дзякуй. (Воплескі)
  • 6:43 - 6:46
    Пэт Мітчэл: Вы кагадзе пачулі,
    як Мая размаўляла пра сваіх бацькоў,
  • 6:46 - 6:49
    якія за спінай
  • 6:49 - 6:51
    гэтае чароўнае жанчыны. Дзе яны?
  • 6:51 - 6:54
    Калі ласка, спадар і спадарыня Пэн, можа вы... Вах.
  • 6:54 - 6:58
    (Воплескі)
Title:
Пазнаёмцеся з маладой прадпрымальніцай, дызайнерам, актывісткай...
Speaker:
Мая Пэн
Description:

Мая Пэн распачала сваю першую фірму ва ўзросце 8-і год, і яна сур'ёзна думае пра тое, як ставіцца з шанаваннем як да сваіх пакупнікоў, так і да планеты. Яна дзеліцца некаторымі сваімі дасягненнямі, ўключаючы анімацыйныя фільмы, дызайны аксэсуараў, а таксама сваёй нястомнай энэргіяй у гэтай чароўнай прамове.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TEDTalks
Duration:
07:16

Belarusian subtitles

Revisions