Return to Video

Забытая гісторыя аўтызму

  • 0:01 - 0:03
    Адразу пасля леташніх Калядаў
  • 0:03 - 0:07
    132 дзіця з Каліфорніі захварэла
    на адзёр пасля таго,
  • 0:07 - 0:09
    як пабылі ў Дыснэйлэндзе
  • 0:09 - 0:12
    ці пасля стасункаў с кімсьці,
    хто адтуль прыехаў.
  • 0:12 - 0:15
    Пасля гэтага вірус перакінуўся
    і на тэрыторыю Канады,
  • 0:15 - 0:19
    дзе на адзёр захварэлі
    100 дзяцей з Квебека.
  • 0:19 - 0:22
    Цікава і трагічна тое,
  • 0:22 - 0:26
    што адзёр можа прывесці да смерці
    дзіцяці з паслабленым імунітэтам.
  • 0:26 - 0:30
    І пры гэтым яго вельмі
    лёгка папярэдзіць.
  • 0:30 - 0:32
    Эфектыўная прышчэпка
  • 0:32 - 0:34
    супраць гэтай хваробы даступная
  • 0:34 - 0:36
    больш за палову стагоддзя.
  • 0:36 - 0:38
    Але вялікая колькасць дзяцей,
  • 0:38 - 0:40
    захварэлых на адзёр
    пасля візіту ў Дыснэйлэнд,
  • 0:40 - 0:42
    не былі прышчэпленыя,
  • 0:42 - 0:44
    таму што іхнія бацькі баяліся
  • 0:44 - 0:47
    чагосьці нібыта горшага,
  • 0:47 - 0:49
    а менавіта аўтызму.
  • 0:49 - 0:51
    Але пачакайце.
    Ці Брытанскі медычны часопіс

  • 0:51 - 0:54
    не развянчаў даследванне, якое
    выклікала
  • 0:54 - 0:57
    супярэчнасці наконт аўтызму
    і вакцынацыі?
  • 0:57 - 0:59
    Ці не было паказана наўмыснае
  • 0:59 - 1:01
    махлярства ягоных аўтараў?
  • 1:01 - 1:03
    Ці дасведчаныя ў навуцы людзі
    не ведаюць,
  • 1:03 - 1:08
    што тэорыя аб прышчэпках,
    якія выклікаюць аўтызм, звычайная хлусня?
  • 1:08 - 1:09
    Вы напэўна ведаеце,
  • 1:09 - 1:12
    але мільёны бацькоў па ўсім свеце
    ўсё яшчэ баяцца,
  • 1:12 - 1:17
    што праз прышчэпкі іхнія
    дзеці могуць стать аўтыстамі.
  • 1:17 - 1:18
    Чаму?
  • 1:19 - 1:20
    Зараз я вам растлумачу.
  • 1:20 - 1:25
    Вось дадзеныя пра павелічэнне
    распаўсюджанасці аўтызму ў часе.
  • 1:25 - 1:27
    На працягу 20 стагоддзя
  • 1:27 - 1:31
    аўтызм лічыўся вельмі рэдкім
    станам.
  • 1:31 - 1:34
    Тыя нешматлікія псіхолагі і педыятры,
    якія чулі пра аўтызм,
  • 1:34 - 1:37
    разумелі, што хутчэй
    за ўсё ніколі з ім
  • 1:37 - 1:40
    не сутыкнуцца.
  • 1:40 - 1:44
    Доўгі час колькасць выпадкаў
    не павялічвалася.
  • 1:44 - 1:47
    Толькі 3-4 дзіцяці з 10 000
    мелі аўтызм.
  • 1:47 - 1:49
    Але затым, у 90-я,
    колькасць захворванняў
  • 1:49 - 1:51
    пачала неверагодна хутка павялічвацца.
  • 1:51 - 1:55
    Такія дабрачынныя арганізацыі, як
    "Аўтысты гавораць"
  • 1:55 - 1:58
    звычайна характэрызуюць
    аўтызм як эпідэмію,
  • 1:58 - 2:01
    быццам вы можаце захварэць на яго
    пасля кантакту з дзіцяці ў Дыснэйлэндзе.
  • 2:01 - 2:03
    Такім чынам, што адбываецца?
  • 2:03 - 2:06
    І калі прышчэпкі не вінаватыя,
    што з'яўляецца прычынай?
  • 2:06 - 2:07
    Калі запытаць супрацоўнікаў
  • 2:07 - 2:10
    Цэнтру па кантролі
    і прафілактыцы хвароб у Атланце
  • 2:10 - 2:11
    аб прычынах выбуху аўтызму,
  • 2:11 - 2:13
    вы хутчэй за ўсё пачуеце
  • 2:13 - 2:16
    завучаныя фразы накшталт
  • 2:16 - 2:18
    "пашырэнне дыягнастычных крытэрыяў" і
  • 2:18 - 2:21
    "наяўнасць сродкаў, якія
    палягчаюць дыягностыку хваробы".
  • 2:21 - 2:23
    Але такія адказы
  • 2:23 - 2:26
    не змягчаюць жах
    маладой маці,
  • 2:26 - 2:30
    якая чакае, калі яе двухгадовае
    дзіця паглядзіць ёй у вочы.
  • 2:30 - 2:33
    Калі дыягнастычныя крытэрыі
    павінны быць пашыраны,
  • 2:33 - 2:36
    чаму яны былі такімі вузкімі
    першапачаткова?
  • 2:36 - 2:39
    Чаму выпадкі аўтызму было
    вельмі складана выявіць
  • 2:39 - 2:41
    да 90-х гадоў?
  • 2:41 - 2:47
    Пяць гадоў таму я вырашыў знайсці
    адказы на гэтыя пытанні.
  • 2:47 - 2:49
    Я прыйшоў да высновы, што
  • 2:49 - 2:53
    гэтая сітуацыя ёсць не столькі вынікам
    павольнага і асцярожнага развіцця навукі,
  • 2:53 - 2:56
    колькі вынікам спакуслівай сілы апавядання.
  • 2:57 - 2:59
    Тэорыя, якую ў 20 стагоддзі
  • 2:59 - 3:01
    лекары выкарыстоўвалі для тлумачэння
  • 3:01 - 3:05
    аўтызму і яго гісторыі,
  • 3:05 - 3:08
    апынулася памылковай.
  • 3:08 - 3:09
    Яе наступствы пакідаюць
  • 3:09 - 3:13
    разбуральнае ўздзеянне
    на здароўе грамадства па ўсім свеце.
  • 3:13 - 3:17
    Але існуе і іншая,
    больш дакладная гісторыя аўтызму.
  • 3:17 - 3:19
    Нажаль, страчаная і забытая
  • 3:19 - 3:22
    сярод вялікай колькасці
    медычнай літаратуры.
  • 3:22 - 3:26
    Гэтая гісторыя аўтызму тлумачыць нам
    сённяшнюю сітуацыю
  • 3:26 - 3:29
    і дае парады, што рабіць далей.
  • 3:29 - 3:34
    Першая гісторыя звязаная з Леа Каннэрам,
    дзіцячым псіхіятарам
  • 3:34 - 3:36
    з шпіталя Джона Хопкінса.
  • 3:36 - 3:39
    У 1943 ён выдаў працу,
  • 3:39 - 3:44
    у якой апісаў 11 маладых пацыентаў,
    якія нібыта жылі ў сваім прыватным свеце
  • 3:44 - 3:46
    і ігнаравалі людзей навокал.
  • 3:46 - 3:48
    Нават сваіх бацкоў.
  • 3:48 - 3:51
    Яны маглі забаўляць
    сябе гадзінамі,
  • 3:51 - 3:53
    толькі пляскаючы рукамі.
  • 3:53 - 3:55
    Пры тым яны пачыналі панікаваць,
  • 3:55 - 3:59
    калі хто-небудзь перасоўваў
    іх любімую ляльку
  • 3:59 - 4:01
    без іх дазволу.
  • 4:01 - 4:04
    Пасля даследвання дзяцей
    у клініцы
  • 4:04 - 4:07
    ён выказаў здагадку, што
    аўтызм - вельмі рэдкі стан.
  • 4:07 - 4:12
    Да 1950 году, Кэннэр, як
    галоўны адмысловец па аўтызме,
  • 4:12 - 4:14
    заявіў, што ён бачыў менш за 150
  • 4:14 - 4:17
    сапраўдных выпадкаў гэтага сіндрому,
  • 4:17 - 4:21
    пры тым, што ён праводзіў даследванні
    ў розных кірунках ад Паўночнай Афрыкі.
  • 4:21 - 4:24
    І гэта зусім не дзіўна,
  • 4:24 - 4:27
    бо яго дыягнастычныя крытэры
  • 4:27 - 4:29
    былі вельмі спрошчаныя.
  • 4:29 - 4:35
    Напрыклад, ён не лічыў дзяцей, хворых
    на сутаргі, аўтыстамі,
  • 4:35 - 4:38
    але зараз мы ведаем, што эпілепсія вельмі
    распаўсюджана сярод аўтыстаў.
  • 4:38 - 4:41
    Аднойчы ён выхваліўся,
  • 4:41 - 4:45
    што адмовіў у аўтызме
    дзевяці з дзесяці дзяцей,
  • 4:45 - 4:48
    якія былі накіраваны да
    яго іншымі лекарамі.
  • 4:49 - 4:51
    Каннэр быў кемлівым чалавекам,
  • 4:51 - 4:53
    але не ўсе яго тэорыі
    былі абгрунтаваныя.
  • 4:53 - 4:57
    Ён класіфікаваў аўтызм як форму
    дзіцячага псіхозу,
  • 4:57 - 4:59
    прычынамі якого з'яўляюцца
    абыякавае стаўленне бацькоў
  • 4:59 - 5:01
    і адсутнасць любові ў сям'і.
  • 5:01 - 5:03
    Ён казаў, што гэтых дзяцей
  • 5:03 - 5:07
    пасадзілі ў лядоўню, якую ніколі
    не размарожвалі.
  • 5:07 - 5:09
    Пры гэтым ён заўважыў,
  • 5:09 - 5:12
    што некаторыя з пацыентаў
  • 5:12 - 5:15
    хутка ўсё запамінаюць ці
  • 5:15 - 5:19
    маюць здольнасці ў такіх
    галінах як музыка і матэматыка.
  • 5:19 - 5:22
    Адзін хлопчых з яго
    клінікі,
  • 5:22 - 5:26
    якому было менш за 2 гады,
    мог адрозніць 18 сімфоній,
  • 5:26 - 5:28
    Калі яго маці ўключыла
    адзін з яго любімых запісаў,
  • 5:28 - 5:32
    ён адразу здагадаўся,
    што гэта Бетховен.
  • 5:32 - 5:35
    Але Каннэр не быў захоплены
    гэткімі здольнасцямі.
  • 5:35 - 5:38
    Ён тлумачыў гэта тым,
    што дзеці проста паўтаралі рэчы,
  • 5:38 - 5:41
    якя казалі іхнія напышлівыя бацькі
  • 5:41 - 5:43
    без спадзеву пачуць іх ухвалу.
  • 5:43 - 5:49
    У выніку, дзеці з аўтызмам сталі
    крыніцай сораму і ганьбы для сямей,
  • 5:49 - 5:51
    і два пакаленні такіх дзяцей
  • 5:51 - 5:54
    былі выключаны з усялякіх
    установаў для іх жа карысці.
  • 5:54 - 5:58
    Такім чынам, іх не было бачна
    сярод іншых дзяцей.
  • 5:58 - 6:03
    Дзіўна, але сітуацыя не змянілася
    да 1970-х,
  • 6:03 - 6:05
    калі даследчыкі вырашылі праверыць
  • 6:05 - 6:08
    тэорыю Каннэра пра
    нераспаўсюджанасць аўтызму.
  • 6:08 - 6:11
    Лорна Уінг была кагітыўным псіхолагам
    у Лондане.
  • 6:11 - 6:15
    На яе думку, тэорыя пра
    "гадаванне дзяцей без пяшчоты"

  • 6:15 - 6:18
    была бязглуздзіцай.
  • 6:18 - 6:22
    Яна і яе муж Джон былі
    вельмі добрымі і любячымі бацькамі,
  • 6:22 - 6:25
    але іх дачка Сьюзі была аўтыстам.
  • 6:25 - 6:30
    Лорна і Джон ведалі ўсе цяжкасці
    гадавання такіх дзяцей
  • 6:30 - 6:32
    без усялякай дапамогі
    з боку сацыяльных служб,
  • 6:32 - 6:33
    без адмысловай адукацыі,
  • 6:33 - 6:38
    без іншых сродкаў па-за дасягальнасцю
    без афіцыйнага дыягназу.
  • 6:38 - 6:40
    З мэтай інфармавання Нацыянальнай
    службы аховы здароўя
  • 6:40 - 6:46
    аб дадатковых сродках, якія неабходныя
    для дзяцей з аўтызмам і іх сем'ям
  • 6:46 - 6:48
    Лорна і яе калега Юдзіф Гулд
  • 6:48 - 6:52
    вырашылі зрабіць тое, што
    павінна было быць зроблена 30 год таму.
  • 6:52 - 6:54
    Яны распачалі даследванне
  • 6:54 - 6:57
    распаўсюджанасці аўтызму
    сярод усяго грамадства.
  • 6:57 - 7:01
    Яны спадзяваліся знайсці
    дзяцей з аўтыўзмам у
  • 7:01 - 7:03
    Камбэруэлле, у прыгарадзе Лондана.
  • 7:03 - 7:05
    Тое, што яны пабачылі,
  • 7:05 - 7:06
    дапамагло ім зразумець,
  • 7:06 - 7:08
    што Каннэр быў вельмі абмежаваны
  • 7:08 - 7:10
    ў сваіх поглядах на аўтызм.
  • 7:10 - 7:14
    У рэчаіснасці, усё было больш
    складана і разнастайна.
  • 7:15 - 7:17
    Некаторыя дзеці не гаварылі наогул,
  • 7:17 - 7:22
    але іншыя падоўгу распавядалі
    аб сваім захапленні астрафізікай,
  • 7:22 - 7:25
    дыназаўрамі ці шляхецкай генеалогіяй.
  • 7:25 - 7:29
    Іншымі словамі, пра гэтых дзяцей
  • 7:29 - 7:32
    нельга гаварыць з выкарыстаннем
    нейкіх крытэрыяў.
  • 7:32 - 7:34
    І яны бачылі шмат такіх дзяцей.
  • 7:34 - 7:38
    Каннэр быў бы вельмі
    здзіўлены.
  • 7:38 - 7:41
    Спачатку ім было вельмі складана
    зрабіць нейкія высновы.
  • 7:41 - 7:44
    Чаму ніхто раней не звяртаў увагі на
    гэтых дзяцей?
  • 7:44 - 7:46
    Праз нейкі час Лорна знайшла спасылку
  • 7:46 - 7:48
    на нямецкае даследванне 1944 году,
  • 7:48 - 7:51
    якое выйшла праз год пасля
  • 7:51 - 7:53
    даследвання Каннера.
  • 7:53 - 7:55
    Але тады ніхто яго не заўважыў.
  • 7:55 - 7:57
    Яно было пахавана з попелам таго
    страшнага часу,
  • 7:57 - 8:00
    пра які ніхто не хацеў
    узгадваць ці думаць.
  • 8:00 - 8:03
    Каннэр ведаў пра гэта даследванне,
  • 8:03 - 8:08
    але старанна пазбягаў усялякіх
    спасылак на яго ў сваіх уласных працах.
  • 8:08 - 8:10
    Яно нават не было перакладзена
    на англійскую мову.
  • 8:10 - 8:13
    На шчасце, яе муж валодаў нямецкай мовай
  • 8:13 - 8:16
    і пераклаў гэтае даследванне.
  • 8:16 - 8:20
    Яно прапаноўвала зусім іншы погляд
    на аўтызм.
  • 8:20 - 8:22
    Аўтарам даследвання быў Ганс Аспергер,
  • 8:22 - 8:26
    уладар установы ў Вене, дзе змяшчаліся
    клініка і школа
  • 8:26 - 8:28
    на працягу 1930-х.
  • 8:28 - 8:32
    Ідэі Аспергера аб навучанні дзяцей
    з асаблівасцямі
  • 8:32 - 8:35
    былі прагрэсіўнымі нават
    па сучасных стандартах.
  • 8:35 - 8:40
    Ранкам дзеці выконвалі
    практыкаванні пад музыку.
  • 8:40 - 8:43
    А нядзельнымі вечарамі яны
    ўдзельнічалі ў спектаклях.
  • 8:43 - 8:46
    Замест абвінавачвання бацькоў
    у аўтызме іх дзяцей,
  • 8:46 - 8:47
    Аспергер азначыў аўтызм як
  • 8:47 - 8:50
    працяглую полігенетычную
    няздольнасць чалавека,
  • 8:50 - 8:52
    пры якой неабходны спачуванне,
  • 8:52 - 8:55
    падтрымка і адмысловыя ўмовы існавання
  • 8:55 - 8:58
    на працягу ўсяго жыцця.
  • 8:58 - 9:01
    Аспергер не ставіўся да гэтых дзяцей,
    як да пацыентаў.
  • 9:01 - 9:04
    Замест гэтага, ён называў іх
    сваімі маленькімі прафесарамі.
  • 9:04 - 9:08
    І выкарыстоўваў іх дамапогу
    пры распрацоўцы спосабаў

  • 9:08 - 9:11
    адукацыі, якія б лепш пасавалі ім.
  • 9:11 - 9:16
    Важна разумець, што Аспергер
    разглядаў аўтызм як разнастайны кантынуум,
  • 9:16 - 9:19
    у якім суіснуюць такія
    цяжка сумяшчальныя рэчы,
  • 9:19 - 9:22
    як адоранасць і абмежаванасць.
  • 9:22 - 9:25
    Ён верыў, што аўтызм і
    творчыя рысы
  • 9:25 - 9:27
    заўсёды былі блізкія.
  • 9:27 - 9:28
    Аспекты гэтага кантынуума можна
  • 9:28 - 9:30
    разглядзець у такіх знаёмых
  • 9:30 - 9:32
    архетыпах сучаснай папулярнай культуры,
  • 9:32 - 9:35
    як навукоўцы-сацыяфобы
  • 9:35 - 9:37
    ці рассеяныя прафесары.
  • 9:37 - 9:39
    Ён нават сцвярджаў,
  • 9:39 - 9:43
    што для таго, как быць паспяховым ў
    навуцы і мастацтве,
  • 9:43 - 9:46
    неабходна хоць трошкі быць аўтыстам.
  • 9:46 - 9:51
    Лорна і Юдзіф зразумелі,
    што Каннэр памыляўся
  • 9:51 - 9:54
    ў высновах пра малую распаўсюджанасць
    і прычыны аўтызму.
  • 9:54 - 9:56
    Наступныя некалькі год
  • 9:56 - 9:58
    яны працавалі з
    Асацыяцыяй псіхіятараў Амерыкі
  • 9:58 - 10:00
    з мэтай пашырэння крытэрыяў
  • 10:00 - 10:02
    дыягностыкі аўтызму для таго,
  • 10:02 - 10:03
    каб адлюстраваць усю разнастайнасць
  • 10:03 - 10:04
    спектра расстройстваў,
  • 10:04 - 10:06
    якія маюць дачыненне да аўтызму.
  • 10:06 - 10:09
    Напрыканцы 80-х і пачатку 90-х
  • 10:09 - 10:11
    усе гэтыя змены прывялі да таго,
  • 10:11 - 10:13
    што абмежаваная мадэль Каннэра
  • 10:13 - 10:17
    саступіла больш распрацаванай
    мадэлі Аспергера.
  • 10:17 - 10:19
    Гэта змяніла многае.
  • 10:19 - 10:23
    Час, калі Лорна і Юдзіф працавалі
  • 10:23 - 10:25
    над пашырэннем крытэрыяў
    супаў з тым часам,
  • 10:25 - 10:30
    калі людзі па ўсім свеце ўпершыню ўбачылі
    дарослых людзей з аўтызмам.
  • 10:30 - 10:34
    Да таго, як кінастужка "Чалавек дажджу"
    выйшла ў 1988 годзе,
  • 10:34 - 10:38
    толькі невялікае кола экспертаў ведала,
    што такое аўтызм.
  • 10:38 - 10:43
    Але пасля таго, як Дасцін Хофман
    бліскуча сыграў Райманда Біббіта
  • 10:43 - 10:46
    і фільм атрымаў чатыры ўзнагароды "Оскар",
  • 10:46 - 10:49
    педыятары, псіхолагі,
  • 10:49 - 10:54
    настаўнікі і бацькі па ўсім свеце
    даведаліся пра аўтызм.
  • 10:54 - 10:56
    Дарэчы, адначасова
  • 10:56 - 11:02
    спрошчаныя тэсты для дыягностыкі
    аўтызма былі паказаны свету.
  • 11:02 - 11:07
    Больш не было патрэбы належаць
    да вузкага кола экспертаў,
  • 11:07 - 11:09
    каб абследваць дзіця.
  • 11:09 - 11:11
    Разам "Чалавек дажджу",
  • 11:11 - 11:15
    змены ў крытэрыях дыягностыкі і новыя тэсты
  • 11:15 - 11:18
    зрабілі людзей больш абазнанымі
  • 11:18 - 11:21
    у праблемах аўтызму.
  • 11:21 - 11:24
    Колькасць выяўленнага
    аўтызму пачала павялічвацца,
  • 11:24 - 11:28
    як Лорна і Юдзіф і прадбачылі.
  • 11:28 - 11:30
    Яны сапраўды спадзяваліся,
  • 11:30 - 11:32
    што гэта дапаможа людзям
    з аўтызмам і іхным бацькам
  • 11:32 - 11:36
    атрымаць тую падтрымку,
    якую яны заслугоўваюць.
  • 11:36 - 11:38
    Затым Эндру Вэйкфілд
    абвінаваціў вакцынацыю
  • 11:38 - 11:42
    ў павелічэнні выпадкаў аўтызму.
  • 11:42 - 11:44
    Гэта была простая і моцная
    гісторыя,
  • 11:44 - 11:47
    у якую вельмі лёгка было паверыць.
  • 11:47 - 11:49
    Але яна была памылковая,
  • 11:49 - 11:51
    як і тэорыя Каннэра.
  • 11:51 - 11:54
    Калі Цэнтр па кантролі і прафілактыцы
    захворванняў США
  • 11:54 - 11:55
    мае рацыю ў тым,
  • 11:55 - 11:56
    што ў Амерыцы адно з 68 дзяцей
  • 11:56 - 11:58
    уваходзіць у аўтыстычны спектр,
  • 11:58 - 11:59
    то можна сцвярджаць,
  • 11:59 - 12:03
    што людзі з аўтызмам з'яўляюцца
    самай вялікай меншасцю ў свеце.
  • 12:03 - 12:05
    Апошнім часам людзі з аўтызмам
  • 12:05 - 12:06
    аб'ядналіся ў сеціве,
  • 12:06 - 12:08
    каб пераканаць людзей
  • 12:08 - 12:09
    у сваім меркаванні аб тым,
  • 12:09 - 12:11
    што наступнае буйное
    медычнае дасягненне
  • 12:11 - 12:13
    павінна знайсці лек супраць аўтызму.
  • 12:13 - 12:14
    Яны нават прыдумалі новы тэрмін
  • 12:14 - 12:16
    "неўралагічая разнастайнасць",
  • 12:16 - 12:19
    каб адсвяткаваць усё багацце
    чалавечага пазнання.
  • 12:19 - 12:22
    Паспрабуйце паразважаць
    пра чалавечы мозг,
  • 12:22 - 12:25
    як пра аперацыйную сістэму.
  • 12:25 - 12:27
    Калі на ваш персанальны кампутар
    нельга ўсталяваць Windows,
  • 12:27 - 12:30
    ён што, паламаны?
  • 12:30 - 12:33
    З пункту гледжанння людзей з аўтызмам,
  • 12:33 - 12:35
    мозг звычайнага чалавека
  • 12:35 - 12:36
    вельмі сацыяльна апантаны,
  • 12:36 - 12:39
    звычайнага чалавека вельмі легка
    збіць з панталыку,
  • 12:39 - 12:41
    і ён пакутуе ад недастатковай увагі
    да дэталяў.
  • 12:41 - 12:43
    Можна быць упэўненымі, што
  • 12:43 - 12:44
    людзям з аўтызмам вельмі
  • 12:44 - 12:45
    цяжка жыць у грамадстве,
  • 12:45 - 12:47
    якое не было пабудаванае для іх.
  • 12:47 - 12:51
    70 год пасля адкрыцця Аспергера,
  • 12:51 - 12:54
    мы ўсё яшчэ на шляху да разумення,
  • 12:54 - 12:57
    што галоўнае для людзей з аўтызмам - гэта
  • 12:57 - 12:58
    настаўнікі, якія іх разумеюць,
  • 12:58 - 13:00
    ветлівыя працадаўцы,
  • 13:00 - 13:02
    грамадства, здольнае дапамагчы
  • 13:02 - 13:05
    і бацькі, якія вераць, што ў іх дзяцей
    ёсць будучыня.
  • 13:05 - 13:08
    Зося Закс, мужчына з аўтызмам,
    аднойчы сказаў:
  • 13:08 - 13:13
    "Мы павінны аб'яднацца,
    каб чалавецтва працягвала сваё развіццё".
  • 13:13 - 13:16
    Каб наша будучыня не была нявызначанай,
  • 13:16 - 13:20
    трэба выкарыстоўваць усе формы чалавечага
    інтэлекту,
  • 13:20 - 13:22
    каб працаваць разам для таго,
  • 13:22 - 13:25
    каб перамагчы ўсе выклікі,
    з якімі мы, як грамадства, сутыкаемся.
  • 13:25 - 13:28
    Нельга дазваляць марнаваць мазгі."
  • 13:28 - 13:30
    Дзякуй.
  • 13:30 - 13:34
    (Воплескі)
Title:
Забытая гісторыя аўтызму
Speaker:
Стыў Сілбермэн
Description:

Раней толькі невялікая колькасць педыятараў чула пра аўтызм. У 1975 годзе, уcяго ў аднаго з 5 000 дзяцей дыягнаставаўся аўтызм. Сёння, адзін з 65 дзяцей уваходзіць у спектар аўтызму. Што стала прычынай гэтага павелічэння? Стыў Сілберман распявадае пра "павялічэнне грамадскага ўсведамлення аўтызму", якое адбылося пасля таго, як некалькі лекараў прапанавалі новы погляд на праблему, а таксама пры дапамозе папулярнай культуры і новых дыягнастычных тэстаў. Але для сапраўднага разумення неабходна прасачыць доўгую гісторыю, якая пачалася з даследвання Ганса Аспергера ў 1944 годзе. Але яно было схавана ад грамадства, што прывяло да памылковага ўспрымання аўтызму. ( Гэтая прамова была часткай сессіі TED2015, куратарам якой быў часопіс Pop-Up: popupmagazine.com або @popupmag у Твітары.)

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TEDTalks
Duration:
13:48

Belarusian subtitles

Revisions Compare revisions