Return to Video

10 шляхоў стаць лепшым суразмоўцам

  • 0:01 - 0:03
    Падыміце рукі тыя,
  • 0:03 - 0:05
    хто выдаляў сяброў з Фэйсбуку
  • 0:05 - 0:09
    за тое, што яны сказалі штосьці
    абразлівае наконт палітыкі, рэлігіі,
  • 0:09 - 0:11
    догляду за дзецьмі ці ежы?
  • 0:11 - 0:13
    (Смех)
  • 0:13 - 0:16
    А колькі з вас ведаюць хаця б аднаго
    чалавека, якога вы пазбягаеце,
  • 0:16 - 0:19
    таму што вы проста не хочаце
    размяўляць з ім?
  • 0:19 - 0:21
    (Смех)
  • 0:21 - 0:23
    Раней, каб весці ветлівую размову,
  • 0:23 - 0:27
    трэба было толькі прытрымлівацца
    парадаў з "Маёй выдатнай ледзі":
  • 0:27 - 0:29
    размаўляй пра надвор'е і здароўе.
  • 0:29 - 0:33
    Але зараз, са зменай клімату і модай
    на адмову ад прышчэпак, гэтыя тэмы --
  • 0:33 - 0:34
    (Смех)
  • 0:34 - 0:35
    небяспечныя таксама.
  • 0:35 - 0:38
    Гэты свет, у якім мы жывем,
  • 0:39 - 0:41
    у якім кожная размова
  • 0:41 - 0:43
    мае патэнцыял ператварыцца ў спрэчку,
  • 0:43 - 0:46
    у якім нашы палітыкі не могуць размаўляць
    адзін з адным,
  • 0:46 - 0:51
    і ў якім нават простыя пытанні
    распальваюць спрэчкі, --
  • 0:51 - 0:53
    такі свет ненармальны.
  • 0:53 - 0:56
    Цэнтр Pew Research правёў апытанне 10 000
    дарослых амерыканцаў
  • 0:56 - 0:59
    і выявыіў, што наша грамадства больш
    палярызаванае,
  • 0:59 - 1:00
    больш падзеленае,
  • 1:00 - 1:03
    чым калі-небудзь за ўсю гісторыю.
  • 1:03 - 1:05
    Мы менш схільныя да кампрамісу,
  • 1:05 - 1:07
    што азначае, што мы не слухаем адзін
    аднаго.
  • 1:07 - 1:09
    Мы вырашаем, дзе жыць,
  • 1:09 - 1:12
    з кім ажаніцца і нават хто будзе нашымі
    сябрамі,
  • 1:12 - 1:14
    грунтуючыся на сваіх перакананнях.
  • 1:14 - 1:17
    І гэта азначае, што мы не слухаем адзін
    аднаго.
  • 1:17 - 1:20
    Размова патрабуе балансу паміж гаварэннем
    і слуханнем,
  • 1:20 - 1:23
    але дзесьці на шляху мы згубілі гэты
    баланс.
  • 1:23 - 1:25
    Адна з прычынаў -- развіццё тэхналогій.
  • 1:25 - 1:28
    Тыя самыя смартфоны, якія вы трымаеце ў
    руках
  • 1:28 - 1:30
    ці дастаткова блізка, каб хутка іх
    дастаць.
  • 1:30 - 1:32
    Паводле дадзеных цэнтра Pew Research,
  • 1:32 - 1:34
    каля траціны амерыканскіх падлеткаў
  • 1:34 - 1:37
    дасылаюць больш за сотню паведамленняў на
    дзень.
  • 1:37 - 1:41
    І шмат з іх, амаль усе, аддаюць
    перавагу паведамленням,
  • 1:41 - 1:43
    а не размове твар у твар.
  • 1:44 - 1:46
    У часопісе The Atlantic школьны настаўнік
  • 1:46 - 1:49
    Пол Барнуэл напісаў цікавы артыкул.
  • 1:49 - 1:51
    Ён даў сваім навучэнцам праект,
  • 1:51 - 1:55
    мэтай якога было навучыць іх выступаць
    без апоры на запісы.
  • 1:55 - 1:57
    І ён напісаў наступнае: "Я зразумеў..."
  • 1:57 - 2:00
    (Смех)
  • 2:00 - 2:03
    "Я зразумеў, што мы не вучым уменню весці
    дыялог.
  • 2:03 - 2:07
    Гэты навык выпучшаны з-пад увагі.
  • 2:08 - 2:12
    Кожны дзень вучні праводзяць гадзіны,
    размаўляючы адзін з адным праз маніторы,
  • 2:12 - 2:14
    але ў іх рэдка ёсць магчымасць
  • 2:14 - 2:16
    адтачыць навыкі міжасабовай камунікацыі.
  • 2:16 - 2:19
    Пытанне можа здацца смешным, але мы
    павінны спытаць сябе:
  • 2:20 - 2:21
    ці ёсць навык у XXI стагоддзі
  • 2:21 - 2:27
    больш значны за здольнасць складна і
    ўпэўнена весці гутарку?
  • 2:27 - 2:29
    Размаўляць з людзьмі -- мая праца.
  • 2:29 - 2:32
    З Нобелеўскімі лаўрэатамі і кіроўцамі
    грузавікоў,
  • 2:32 - 2:34
    з мільярдэрамі і выхавацелямі ў дзіцячых
    садках,
  • 2:34 - 2:37
    з палітыкамі і сантэхнікамі.
  • 2:37 - 2:40
    З людзьмі, якія мне падабаюцца.
    З людзьмі, якіх я не люблю.
  • 2:40 - 2:44
    Я размаўляю з людзьмі, з якімі я нязгодна
    на асабістым узроўні.
  • 2:44 - 2:46
    Але я ўсё роўна магу мець з імі выдатную
    размову.
  • 2:46 - 2:50
    Таму я б хацела за наступныя 10 хвілін
    навучыць вас размаўляць
  • 2:50 - 2:52
    і навучыць слухаць.
  • 2:53 - 2:55
    Многія з вас чулі даволі шмат парад на
    гэты конт.
  • 2:55 - 2:57
    Напрыклад, глядзіце чалавеку ў вочы,
  • 2:57 - 3:01
    загадзя прыдумайце цікавыя тэмы для
    абмеркавання,
  • 3:01 - 3:06
    глядзіце, ківайце і ўсміхайцеся, каб
    паказаць, што ўважліва слухаеце,
  • 3:06 - 3:09
    паўтарайце, што вы толькі што пачулі
    ці падсумоўвайце.
  • 3:09 - 3:11
    Я хачу, каб вы забылі ўсё гэта.
  • 3:11 - 3:12
    Гэта лухта.
  • 3:12 - 3:15
    (Смех)
  • 3:15 - 3:19
    Няма сэнсу вучыцца дэманстраваць увагу,
  • 3:19 - 3:23
    калі вы на самой справе сочыце за
    гутаркай.
  • 3:23 - 3:25
    (Смех)
  • 3:25 - 3:28
    (Апладысменты)
  • 3:28 - 3:31
    Працуючы прафесійным інтэрв'юэрам,
    я карыстаюся дакладна такімі ж навыкамі,
  • 3:31 - 3:34
    якія я выкарыстоўваю ў паўсядзённым жыцці.
  • 3:34 - 3:38
    Я навучу вас, як браць інтэрв'ю ў людзей,
  • 3:38 - 3:42
    а гэта ўжо дапаможа вам навучыцца быць
    лепшымі суразмоўцамі.
  • 3:42 - 3:43
    Навучыцца весці гутарку
  • 3:43 - 3:45
    без марнавання свайго часу, не паміраючы
    з нуды,
  • 3:46 - 3:49
    і, не дай Божа, нікога пры гэтым не
    крыўдзячы.
  • 3:49 - 3:51
    У нас ва ўсіх калісьці былі выдатныя
    размовы.
  • 3:51 - 3:53
    Таму вы ведаеце, у чым іх асаблівасці.
  • 3:53 - 3:57
    Пасля іх вы адчуваеце дачыненне і
    натхненне,
  • 3:57 - 4:00
    ці адчуваеце, што ў вас атрымалася
    ўсталяваць сувязь,
  • 4:00 - 4:02
    ці што вас цалкам зразумелі.
  • 4:02 - 4:03
    Няма нічога, што можа перашкодзіць
  • 4:03 - 4:06
    усім вашым размовам быць менавіта такімі.
  • 4:06 - 4:09
    У мяне ёсць 10 правілаў. Мы з вамі па іх
    зараз пройдземся.
  • 4:09 - 4:13
    Калі вы проста абераце адно з іх і
    авалодаеце ім,
  • 4:13 - 4:16
    вы ўжо зможаце атрымаць асалоду ад
    лепшай размовы.
  • 4:16 - 4:18
    Першае: не рабіце некалькі справаў
    адначасова.
  • 4:18 - 4:21
    І я маю на ўвазе не толькі вашыя
    мабільныя тэлефоны,
  • 4:21 - 4:23
    планшэты ці яшчэ штосьці ў вашай
    руцэ.
  • 4:23 - 4:25
    Будзьце прысутнымі падчас гутаркі.
  • 4:25 - 4:27
    Будзьце ў тым моманце.
  • 4:27 - 4:30
    Не думайце аб спрэчцы з начальнікам.
  • 4:30 - 4:33
    Не думайце аб тым, што прыгатаваць на
    вячэру.
  • 4:33 - 4:35
    Калі хочаце ўстаць і сыйсці,
  • 4:35 - 4:36
    пакіньце размову і сыдзіце.
  • 4:36 - 4:38
    Але не будзьце прысутнымі толькі напалову.
  • 4:38 - 4:41
    Другое: ня трэба мудрагеліць.
  • 4:41 - 4:43
    Калі хочаце выказаць сваё меркаванне
  • 4:43 - 4:49
    і вам нецікава меркаванне ці аргументы
    іншых на гэты конт,
  • 4:49 - 4:51
    тады проста пішыце ў блог.
  • 4:51 - 4:54
    (Смех)
  • 4:54 - 4:57
    Менавіта таму я не запрашаю да сябе ў
    эфір разумнікаў.
  • 4:57 - 4:59
    Таму што яны сумныя.
  • 4:59 - 5:03
    Калі трапіцца кансерватар, ён абавязкова
    будзе ненавідзець Абаму і аборты,
  • 5:03 - 5:05
    а калі ліберал -- ён будзе крытыкаваць
  • 5:05 - 5:07
    банкі, нафтавыя карпарацыі і Дзіка Чэйні.
  • 5:07 - 5:08
    Цалкам прадказальна.
  • 5:08 - 5:10
    Вы не хочаце быць такімі, як яны.
  • 5:10 - 5:15
    Кожная размова павінна стаць для вас
    магчымасцю даведацца штосьці новае.
  • 5:16 - 5:18
    Вядомы псіхіятр М. Скот Пек сказаў:
  • 5:18 - 5:22
    "Каб навучыцца слухаць, трэба
    адгарадзіцца ад самога сябе".
  • 5:22 - 5:26
    І часам гэта азначае, што трэба грэбаваць
    сваім асабістым меркаваннем.
  • 5:26 - 5:29
    Ён сказаў, што, усвядоміўшы важнасць
    гэтага,
  • 5:30 - 5:32
    суразмоўца стане менш уразлівым,
  • 5:32 - 5:35
    і ў яго з'явіцца магчымасць звярнуць
  • 5:35 - 5:37
    свой розум на ўспрыманне слухача.
  • 5:37 - 5:40
    Памятайце, што вам ёсць чаму павучыцца.
  • 5:41 - 5:45
    Біл Най: "Кожны, каго вы сустрэнеце,
    ведае штосьці, чаго не ведаеце вы".
  • 5:45 - 5:47
    Перафразую:
  • 5:47 - 5:50
    кожны з людзей -- эксперт у чымсьці.
  • 5:51 - 5:54
    Трэцяе: задавайце адкрытыя пытанні.
  • 5:54 - 5:56
    Рабіце, як сапраўдныя журналісты.
  • 5:56 - 5:59
    Пачынайце свае пытанні са словаў "хто",
    "што", "калі", "дзе", "чаму" і "як".
  • 5:59 - 6:03
    Калі задаць простае пытанне, вы атрымаеце
    просты адказ.
  • 6:03 - 6:05
    Калі запытаць: "Ці баяліся вы?" --
  • 6:05 - 6:08
    суразмоўца будзе рэагаваць на самае
    моцнае слова ў пытанні,
  • 6:08 - 6:12
    і ў дадзеным выпадку "баяліся", і адказам
    будзе "так" ці "не".
  • 6:12 - 6:14
    "Вы раззлаваліся?"
    "Так, я раззлаваўся".
  • 6:14 - 6:17
    Дазвольце суразмоўцу распавесці самому.
    Ён лепш ведае, што адчуваў.
  • 6:17 - 6:20
    Спытайце лепш: "Як гэта было?"
  • 6:20 - 6:21
    "Што вы адчувалі?"
  • 6:21 - 6:26
    Суразмоўцу прыйдзецца замаўчаць на
    хвіліну і сапраўды задумацца,
  • 6:26 - 6:29
    і тады вы атрымаеце больш цікавы адказ.
  • 6:29 - 6:31
    Чацвёртае: плывіце па плыні.
  • 6:32 - 6:35
    Вам будуць прыходзіць у галаву думкі,
  • 6:35 - 6:38
    і вам трэба навучыцца адпускаць іх.
  • 6:38 - 6:40
    Часта падчас інтэрв'ю можна пачуць,
  • 6:40 - 6:42
    як госць некалькі хвілін штосьці
    распавядае,
  • 6:42 - 6:44
    і затым вядучы задае яму пытанне,
  • 6:44 - 6:48
    якое, здаецца, не мае ніякага дачынення
    да тэмы ці на якое госць ужо адказаў.
  • 6:48 - 6:51
    Гэта значыць, што вядучы перастаў слухаць
    некалькі хвілінаў таму,
  • 6:51 - 6:54
    таму што прыдумляў неверагодна разумнае
    пытанне
  • 6:54 - 6:57
    і рашуча хацеў запытаць яго.
  • 6:57 - 6:59
    І мы робім такую ж памылку.
  • 6:59 - 7:02
    Мы размаўляем з нашым суразмоўцам,
  • 7:02 - 7:06
    і затым ўзгадваем момант, калі сустрэлі
    Х'ю Джэкмана ў кафэ.
  • 7:06 - 7:07
    (Смех)
  • 7:07 - 7:09
    І мы тут жа перастаем слухаць.
  • 7:09 - 7:11
    Вам у галаву будуць прыходзіць думкі і
    ідэі.
  • 7:11 - 7:14
    Няхай прыходзяць, навучыцеся іх адпускаць.
  • 7:14 - 7:18
    Пятае: калі вы чагосьці не ведаеце,
    прызнайцеся ў гэтым.
  • 7:18 - 7:21
    Людзі, якія працуюць у эфіры, тым
    больш на Нацыянальным Грамадскім Радыё,
  • 7:21 - 7:24
    выдатна ведаюць, што іх запісваюць,
  • 7:24 - 7:28
    і таму яны вельмі асцярожныя ў сваіх
    заявах
  • 7:28 - 7:30
    і калі кажуць, што ў чымсьці разбіраюцца.
  • 7:30 - 7:32
    Бярыце прыклад з іх. Не рызыкуйце.
  • 7:32 - 7:34
    Размова не павінна быць павярхоўнай.
  • 7:35 - 7:38
    Шостае: не прыраўноўвайце свой вопыт да
    вопыту суразмоўцаў.
  • 7:39 - 7:42
    Калі яны загаварылі пра страту блізкіх
    людзей,
  • 7:42 - 7:45
    не пачынайце прыводзіць прыклады на гэту
    тэму.
  • 7:45 - 7:48
    Калі яны загаварылі пра праблему на працы,
  • 7:48 - 7:50
    не кажыце, як моцна вы ненавідзеце сваю.
  • 7:50 - 7:52
    Гэта не адно і тое ж.
    Няма аднолькавых гісторый.
  • 7:52 - 7:54
    Кожны вопыт унікальны.
  • 7:54 - 7:57
    І, што больш важна, гэта не пра вас.
  • 7:57 - 8:01
    Не трэба выкарыстоўваць гэты момант,
    каб даказаць сваю крутасць
  • 8:01 - 8:03
    ці колькі вам давялося пакутаваць.
  • 8:03 - 8:06
    Аднойчы Стывена Хокінга запыталі аб яго
    IQ, і ён адказаў:
  • 8:06 - 8:09
    "Не ўяўляю. Тыя, хто выхваляюцца
    сваім IQ, -- няўдачнікі".
  • 8:09 - 8:11
    (Смех)
  • 8:11 - 8:14
    Гутарка -- не магчымасць для рэкламавання
    сябе.
  • 8:17 - 8:18
    Сёмае правіла:
  • 8:19 - 8:21
    старайцеся не паўтарацца.
  • 8:21 - 8:23
    Гэта гучыць паблажліва і стамляе.
  • 8:23 - 8:25
    І мы схільныя рабіць гэта часта.
  • 8:25 - 8:29
    Асабліва з калегамі ці з дзецьмі,
  • 8:29 - 8:30
    каб "лепш" зразумелі.
  • 8:30 - 8:33
    Для гэтага мы выказваем адну думку
    рознымі словамі.
  • 8:34 - 8:35
    Не рабіце гэтага.
  • 8:35 - 8:37
    Восьмае: пазбягайце лішніх дэталяў.
  • 8:37 - 8:40
    Шчыра кажучы, людзям бяз розніцы
  • 8:40 - 8:43
    даты, імёны,
  • 8:43 - 8:45
    усе гэтыя дэталі,
  • 8:45 - 8:47
    якія вы з цяжкасцю спрабуеце ўзгадаць.
  • 8:47 - 8:49
    Ім ўсё роўна. Яны зацікаўлены ў вас.
  • 8:50 - 8:51
    Ім цікава, што вы за чалавек,
  • 8:52 - 8:54
    і што ў вас ёсць агульнага.
  • 8:54 - 8:56
    Так што забудзьцеся на дэталі.
    Апусціце іх.
  • 8:57 - 8:58
    Нумар дзевяць:
  • 8:58 - 9:01
    Гэта не апошні пункт, але самы важны.
  • 9:01 - 9:03
    Слухайце.
  • 9:03 - 9:06
    Безліч вядомых людзей казалі,
  • 9:06 - 9:10
    што ўменне слухаць з'яўляецца, магчыма,
    самым-самым важным навыкам
  • 9:10 - 9:12
    з усіх магчымых.
  • 9:12 - 9:13
    Буда сказаў, і я перафразую:
  • 9:13 - 9:16
    "Калі ваш рот адчынены, вы не вучыцеся".
  • 9:16 - 9:18
    А Калвін Кулідж сказаў:
  • 9:18 - 9:21
    "Нікога яшчэ не звольнілі
    з працы за тое, што яны шмат слухалі".
  • 9:21 - 9:22
    (Смех)
  • 9:22 - 9:24
    Чаму мы не слухаем адзін аднаго?
  • 9:25 - 9:27
    Па-першае, нам больш падабаецца
    размаўляць.
  • 9:27 - 9:29
    Калі я размаўляю, у мяне ёсць кантроль.
  • 9:29 - 9:32
    Я не павінна слухаць штосьці, што мне
    нецікава.
  • 9:32 - 9:33
    Я ў цэнтры ўвагі.
  • 9:33 - 9:35
    Я магу ўмацаваць сваю ўласную
    ідэнтычнасць.
  • 9:35 - 9:36
    Але ёсць і іншая прычына:
  • 9:37 - 9:38
    гэта адцягвае ўвагу.
  • 9:38 - 9:42
    У сярэднім, чалавек размаўляе з хуткасцю
    225 словаў за хвіліну,
  • 9:42 - 9:46
    а ўспрымаць на слых мы можам да 500
    словаў за хвіліну.
  • 9:46 - 9:50
    Такім чынам, мозг самастойна запаўняе
    адсутныя 275 словаў.
  • 9:50 - 9:53
    Я ведаю, што гэта патрабуе намаганняў і
    энергіі,
  • 9:53 - 9:55
    каб сачыць за прамовай суразмоўцы,
  • 9:55 - 9:58
    але калі не вы робіце гэтага, вы не
    ведзяце дыялог.
  • 9:58 - 10:01
    Вы проста два чалавекі, якія выкрыкваюць
    ледзь звязаныя сказы
  • 10:01 - 10:03
    ў адным месцы.
  • 10:03 - 10:04
    (Смех)
  • 10:04 - 10:07
    Трэба слухаць адзін аднаго.
  • 10:07 - 10:09
    Стывен Кові выдатна прыкмеціў:
  • 10:09 - 10:13
    "Большасць з нас слухаюць не з намерам
    зразумець,
  • 10:13 - 10:16
    а з намерам адказаць".
  • 10:17 - 10:21
    Дзясятае правіла: будзьце кароткімі.
  • 10:21 - 10:24
    [Добрая размова як міні-спадніца:
    дастаткова кароткая, каб зацікавіць,
  • 10:24 - 10:27
    але дастаткова доўгая, каб пакрыць
    самае галоўнае. -- Мая сястра]
  • 10:27 - 10:28
    (Смех)
  • 10:28 - 10:30
    (Апладысменты)
  • 10:30 - 10:35
    Усё вышэйсказанае можна абагульніць
    у адзін просты прынцып:
  • 10:35 - 10:38
    будзьце ўважлівыя да іншых людзей.
  • 10:38 - 10:41
    Я расла ў сям'і вельмі знакамітага дзеда,
  • 10:41 - 10:43
    і ў нас дома быў свой рытуал.
  • 10:43 - 10:45
    Да дзядулі часта прыходзілі паразмаўляць
    розныя людзі,
  • 10:45 - 10:48
    а калі яны сыходзілі, мая маці
    падыходзіла да нас
  • 10:48 - 10:50
    і пытала: "Вы ведаеце, хто гэта быў?
  • 10:50 - 10:52
    Гэта жанчына -- віцэ-міс Амерыкі.
  • 10:52 - 10:54
    А гэты мужчына -- мэр Сакрамэнта.
  • 10:54 - 10:57
    Гэта ўладальніца Пулітцэраўскай прэміі,
    яна -- артыстка рускага балета".
  • 10:57 - 11:00
    І я вырасла, мяркучы,
  • 11:00 - 11:03
    што ў кожнага ёсць нейкія дзіўныя сакрэты.
  • 11:04 - 11:07
    І, шчыра кажучы, гэта тое, што робіць
    мяне добрай вядучай эфіра.
  • 11:07 - 11:10
    Я стараюся часцей трымаць рот зачыненым,
  • 11:10 - 11:12
    а розум адчыненым,
  • 11:12 - 11:14
    і я заўсёды гатова быць здзіўленай,
  • 11:14 - 11:16
    і я ніколі не расчароўваюся.
  • 11:17 - 11:19
    Рабіце гэтаксама.
  • 11:19 - 11:21
    Ідзіце і размаўляйце з людзьмі,
  • 11:21 - 11:22
    слухайце іх,
  • 11:22 - 11:26
    і, самае галоўнае, будзьце
    гатовыя здзіўляцца.
  • 11:26 - 11:28
    Дзякуй.
  • 11:28 - 11:31
    (Апладысменты)
Title:
10 шляхоў стаць лепшым суразмоўцам
Speaker:
Селеста Хэдлі
Description:

Калі па родзе заняткаў вам неабходна ўмець размаўляць з людзьмі, вы даведваецеся шмат пра тое, як весці размову, і пра тое, што многія з нас рабіць гэтага не ўмеюць. Цягам многіх гадоў Селеста Хэдлі працуе вядучай эфіру на радыё і добра ведае складнікі выдатнай гутаркі: шчырасць, сцісласць, яснасць і ўменне слухаць. У гэтым выступе яна дзеліцца дзесяццю правіламі, якія дапамогуць вам стаць выдатнымі суразмоўцамі. "Ідзіце і размаўляйце з людзьмі, слухайце іх, - кажа яна. - І самае галоўнае -- будзьце гатовыя здзіўляцца".

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TEDTalks
Duration:
11:44

Belarusian subtitles

Revisions