Return to Video

Чаму нас вучаць пратаптаныя сцежкі?

  • 0:01 - 0:03
    Калі мы распрацоўваем новы прадукт,
  • 0:03 - 0:05
    паслугу або бізнэс,
  • 0:05 - 0:08
    адзіная магчымасць даведацца,
    ці яны ўдалыя,
  • 0:08 - 0:09
    ці добры ў іх дызайн,
  • 0:09 - 0:14
    гэта ўбачыць, як яны выкарыстоўваюцца
    ў рэальным жыцці, у кантэксце.
  • 0:15 - 0:19
    Я ўзгадваю пра гэта кожны раз,
    калі іду ўздоўж Highbury Fields
  • 0:19 - 0:20
    у паўночным Лондане.
  • 0:20 - 0:22
    Там надзвычайна прыгожа.
  • 0:22 - 0:23
    Вялікая адкрытая зялёная прастора.
  • 0:23 - 0:26
    Будынкі ў геаргіянскім стылі паабапал.
  • 0:26 - 0:29
    І раптам гэтая брудная сцежка,
    пратаптаная акурат пасярэдзіне.
  • 0:30 - 0:33
    Відавочна, людзям недаспадобы
    прагульвацца ўвесь час па краі.
  • 0:33 - 0:35
    Наадварот, ім па душы зрэзаць шлях,
  • 0:35 - 0:38
    таму гэтая сцяжына ніколі не зарасце.
  • 0:39 - 0:42
    Гэткая з'ява называецца
    жаданай сцежкай (desire path),
  • 0:42 - 0:45
    і часцей за ўсё яна вядзе па шляху
    найменшага супраціву.
  • 0:45 - 0:46
    Мяне яны захапляюць,
  • 0:46 - 0:52
    бо часта з'яўляюцца тым пунктам,
    дзе дызайн і досвед карыстальніка разыходзяцца.
  • 0:52 - 0:54
    Тут я мушу папрасіць прабачэння,
  • 0:54 - 0:57
    бо вы пасля гэтага пачняце
    бачыць гэтыя сцежкі паўсюль.
  • 0:57 - 1:00
    Але сёння я абраў тры прыклады,
    якія мне падаліся цікавымі,
  • 1:00 - 1:02
    і падзялюся з вамі тым,
    наколькі яны нагадваюць мне
  • 1:02 - 1:05
    пра запуск новых прадуктаў і паслугаў.
  • 1:05 - 1:09
    Гэтая першая са сталіцы Бразіліі --
    горада Бразіліа.
  • 1:09 - 1:11
    Яна нагадвае мне, што часам
  • 1:11 - 1:14
    трэба ўсяго толькі сфакусавацца
    на дызайне для рэальных патрэбаў
  • 1:15 - 1:16
    з малымі разыходжаннямі.
  • 1:16 - 1:18
    Бразіліа неверагодная.
  • 1:18 - 1:21
    Яе спраектаваў Німэер у 50-ых.
  • 1:21 - 1:23
    Гэта была залатая эпоха авіяцыі,
  • 1:23 - 1:26
    таму ён спраектаваў горад ў форме летака,
    як можна ўбачыць.
  • 1:26 - 1:28
    Злёгку заклапочаны,
  • 1:28 - 1:31
    ён размясціў большасць важных
    дзяржаўных будынкаў у кабіне пілотаў.
  • 1:31 - 1:34
    Але калі наблізіць мапу,
    у самы цэнтр Бразіліі,
  • 1:34 - 1:36
    на гэтую кропку,
  • 1:36 - 1:39
    вы ўбачыце, як яна прасвечвае
    пратаптанымі сцежкамі.
  • 1:39 - 1:41
    Яны абсалютна паўсюль.
  • 1:41 - 1:44
    Стваральнікі лічылі, што
    прадумалі дызайн на будучыню.
  • 1:44 - 1:47
    Яны меркавалі, што ў будучыні
    нам не давядзецца хадзіць пешкі --
  • 1:47 - 1:49
    мы зможам паўсюль ездзіць --
  • 1:49 - 1:52
    таму ў сцежках і ходніках
    не было вялікай патрэбы.
  • 1:52 - 1:55
    Але як вы бачыце,
    патрэба ўсё ж такі існуе.
  • 1:56 - 1:57
    Гэта вельмі небяспечныя сцежкі.
  • 1:57 - 1:59
    Калі абраць адну з іх, у цэнтры,
  • 1:59 - 2:03
    можна ўбачыць, што яна перасякае
    15 палосаў транспартных дарог.
  • 2:03 - 2:05
    Вас не здзівіць,
  • 2:05 - 2:08
    што ўзровень траўматызму пешаходаў
    у Бразіліі
  • 2:08 - 2:10
    ў 5 разоў вышэйшы
    за сярэдні горад у ЗША.
  • 2:11 - 2:12
    Людзі вельмі вынаходлівыя.
  • 2:12 - 2:16
    Яны заўсёды знойдуць шлях
    найменшага супраціву,
  • 2:16 - 2:18
    каб ашчадзіць грошы,
    ашчадзіць час.
  • 2:18 - 2:20
    Не ўсе гэтыя пратаптаныя сцежкі
    небяспечныя,
  • 2:20 - 2:24
    я ўзгадаў пра гэта, калі ляцеў сюды
    з Хітроў.
  • 2:24 - 2:26
    Многія з нас не любяць быць змушанымі
  • 2:26 - 2:29
    праходзіць праз duty-free крамы
    ў аэрапортах.
  • 2:31 - 2:32
    Мяне здзівіла,
  • 2:32 - 2:36
    як многія людзі не ішлі
    даўгой, выкручастай сцежкай злева,
  • 2:36 - 2:38
    а проста зразалі па правым баку,
  • 2:38 - 2:40
    ідучы пажаданай сцежкай.
  • 2:41 - 2:43
    Вось што цікава:
  • 2:43 - 2:46
    Пра што думаюць дызайнеры,
    калі бачаць такія нашыя паводзіны?
  • 2:46 - 2:48
    Ці лічаць яны нас неразумнымі?
  • 2:48 - 2:50
    Ці мяркуюць, што мы проста лянуемся?
  • 2:50 - 2:53
    Альбо прымаюць гэта як адзіную ісціну?
  • 2:53 - 2:55
    Гэта іхны прадукт.
  • 2:55 - 2:58
    Мы эфектыўна су-ствараем іхны прадукт.
  • 2:58 - 3:00
    Наша задача -- рабіць дызайн
    пад рэальныя патрэбы,
  • 3:00 - 3:03
    шляхом найменшага супраціву,
  • 3:03 - 3:07
    таму што калі гэтага не зробім мы,
    гэта зробіць сам кліент, так ці інакш.
  • 3:07 - 3:10
    Другі прыклад жаданай сцежкі,
    якім я хацеў падзяліцца,
  • 3:10 - 3:12
    знаходзіцца ў
    Каліфарнійскім універсітэце.
  • 3:12 - 3:13
    І нагадвае мне,
  • 3:13 - 3:16
    што часам лепшы спосаб
    прыйсці да добрага дызайну --
  • 3:16 - 3:18
    гэта проста запусціць яго.
  • 3:19 - 3:23
    Ва ўніверсітэцкіх кампусах
    заўжды поўна пратаптаных сцежак.
  • 3:23 - 3:26
    Я мяркую, гэта таму, што студэнты
    заўжды спазняюцца і да таго ж не дурні.
  • 3:26 - 3:28
    На лекцыі студэнты ідуць подбегам.
  • 3:28 - 3:30
    Яны заўжды знойдуць шлях зрэзаць.
  • 3:30 - 3:33
    І тут дызайнеры ведалі пра гэта.
  • 3:33 - 3:35
    Таму яны збудавалі будынкі,
  • 3:35 - 3:37
    пачакалі некалькі месяцаў,
    пакуль пратопчуцца сцежкі,
  • 3:38 - 3:39
    і потым заасфальтавалі іх.
  • 3:39 - 3:40
    (Смех)
  • 3:40 - 3:42
    Неверагодна трапны падыход.
  • 3:43 - 3:46
    Насамрэч, запуск пробнага сэрвісу
  • 3:46 - 3:48
    можа навучыць вас таму,
    чаго сапраўды жадаюць людзі.
  • 3:49 - 3:53
    Напрыклад, Эйр Мьюр з Бостану
    захацеў адчыніць рэстаран.
  • 3:53 - 3:54
    Але дзе яго лепш пабудаваць?
  • 3:55 - 3:56
    Што мусіць быць у меню?
  • 3:57 - 3:58
    Ён запусціў сэрвіс,
  • 3:58 - 4:00
    у яго выпадку гэта быў
    фургон-рэстаран,
  • 4:00 - 4:02
    і змяняў лакацыю штодня.
  • 4:02 - 4:06
    Ён пісаў рознае меню на фургоне
    маркерам,
  • 4:06 - 4:08
    каб зразумець, чаго хацелі людзі.
  • 4:08 - 4:11
    І цяпер у яго сетка рэстаранаў.
  • 4:11 - 4:13
    Як бачыце, неверагодна эфектыўна --
  • 4:13 - 4:15
    запускаць нешта,
    каб убачыць жаданыя сцежкі.
  • 4:16 - 4:19
    Трэцяя і апошняя жаданая сцежка,
    якой я хацеў з вамі падзяліцца,
  • 4:19 - 4:21
    гэта Амерыканскі нацыяльны
    інстытут здароўя.
  • 4:22 - 4:24
    Ён нагадвае мне пра тое, што свет
    пастаянна змяняецца,
  • 4:24 - 4:26
    і мы павінны рэагаваць на гэтыя змены.
  • 4:27 - 4:29
    Як вы здагадаліся, гэта шпіталь.
  • 4:29 - 4:32
    Злева я пазначыў для вас
    анкалагічнае аддзяленне.
  • 4:33 - 4:36
    Пацыенты звычайна жывуць
    у гатэлях унізе справа.
  • 4:38 - 4:40
    Тут з павагай ставяцца да пацыентаў,
  • 4:40 - 4:43
    таму ім прапаноўваюць аўто.
  • 4:44 - 4:47
    Але калі яны пачалі праводзіць
    хіміятэрапію, то зразумелі,
  • 4:47 - 4:50
    што пацыентам не хацелася пасля гэтага
    ехаць на машыне.
  • 4:50 - 4:54
    Яны блага пачуваліся
    і йшлі пешкі ў свае гатэлі.
  • 4:54 - 4:57
    Так была пратаптаная дыяганальная
    сцежка, якую вы бачыце.
  • 4:58 - 5:00
    Пацыенты нават назвалі яе
    "След хіміятэрапіі".
  • 5:01 - 5:03
    Калі ў шпіталі ўпершыню заўважылі
    гэтую сцежку,
  • 5:03 - 5:06
    яны паспрабавалі закласці яе
    назад дзёранам, ігнараваць яе.
  • 5:07 - 5:10
    Але праз нейкі час яны ўцямілі,
    што яна была сапраўды патрэбная
  • 5:10 - 5:12
    для іх пацыентаў,
  • 5:12 - 5:13
    і тады яны яе заасфальтавалі.
  • 5:13 - 5:17
    Я думаю, часта наша задача --
    брукаваць гэткія жаданыя сцежкі.
  • 5:17 - 5:20
    Калі мы вернемся да той сцежкі
    ў паўночным Лондане,
  • 5:20 - 5:22
    то заўважым, што яна не заўжды
    была тут.
  • 5:23 - 5:24
    Нагода для яе з'явілася,
  • 5:24 - 5:28
    калі людзі пачалі масава хадзіць
    на стадыён "Арсенала"
  • 5:29 - 5:30
    ў дні матчаў,
  • 5:30 - 5:32
    ад станцыі метро, якую вы бачыце
    ўнізе справа.
  • 5:33 - 5:34
    Цяпер вы бачыце жаданую сцежку.
  • 5:34 - 5:37
    Калі адматаць час на пару
    год назад,
  • 5:37 - 5:39
    калі стадыён толькі будаваўся,
  • 5:39 - 5:41
    то сцежкі мы там не ўбачым.
  • 5:42 - 5:46
    Таму наша задача -- заўважаць
    узнікненне гэткіх жаданых сцежак,
  • 5:47 - 5:48
    і, калі магчыма, брукаваць іх,
  • 5:49 - 5:51
    як нехта зрабіў гэта тут.
  • 5:51 - 5:53
    Нехта ўсталяваў шлагбаўм,
  • 5:54 - 5:57
    і людзі пачалі абыходзіць яго знізу,
    як вы бачыце,
  • 5:57 - 5:59
    і тады яны зрабілі там сцежку.
  • 5:59 - 6:00
    (Смех)
  • 6:00 - 6:03
    Але я мяркую, што гэта яшчэ
    і добры напамін пра тое,
  • 6:03 - 6:05
    што свет, у прынцыпе,
    няспынна рухаецца,
  • 6:05 - 6:06
    пастаянна змяняецца,
  • 6:06 - 6:08
    таму што калі паглядзець
    на верх гэтай выявы,
  • 6:08 - 6:10
    там ствараецца яшчэ адна
    жаданая сцежка.
  • 6:11 - 6:14
    І гэтыя тры сцежкі нагадваюць мне,
  • 6:14 - 6:17
    што нам трэба рабіць дызайн
    пад рэальныя чалавечыя патрэбы.
  • 6:18 - 6:20
    Я думаю, што эмпатыя да таго,
    чаго жадае кліент,
  • 6:20 - 6:24
    напэўна самы вялікі паказчык
    поспеху бізнесу.
  • 6:24 - 6:26
    Праектуйце ў адпаведнасці
    з рэальнымі патрэбамі,
  • 6:26 - 6:28
    стварайце па прынцыпе
    найменшага супраціву,
  • 6:29 - 6:32
    таму што калі вы не прапануеце шлях
    меншага супраціву,
  • 6:32 - 6:34
    то гэта зробіць нехта іншы,
    часта сам кліент.
  • 6:35 - 6:39
    Па-другое, часта лепшы спосаб
    зразумець, чаго насамрэч жадаюць людзі, --
  • 6:39 - 6:41
    проста запусціць свой сэрвіс.
  • 6:41 - 6:44
    Адказ зрэдку нараджаецца ў будынку.
  • 6:44 - 6:46
    Выйдзіце на двор, і пабачце,
    чаго насамрэч хочуць людзі.
  • 6:47 - 6:49
    І нарэшце, часткова праз тэхналогіі,
  • 6:49 - 6:52
    свет няспынна рухаецца ў наш час.
  • 6:52 - 6:54
    Ён пастаянна змяняецца.
  • 6:54 - 6:57
    Гэтыя жаданыя сцежкі будуць
    расці хутчэй, чым калі-небудзь.
  • 6:58 - 7:01
    Наша задача -- абіраць самыя трапныя
  • 7:01 - 7:02
    і брукаваць іх.
  • 7:03 - 7:04
    Вялікі дзякуй.
  • 7:04 - 7:08
    (Апладысменты)
Title:
Чаму нас вучаць пратаптаныя сцежкі?
Speaker:
Том Хьюлм
Description:

Як стварыць прадукт, які насамрэч жадаюць людзі? Дазвольце спажыўцам стаць часткай працэсу. "Эмпатыя да таго, чаго жадаюць вашыя кліенты, напэўна, найбольшы паказнік поспеху бізнэсу," - кажа дызайнер Том Хьюлм. У сваёй кароткай прамове Хьюлм распавядае пра тры натхняльныя прыклады на стыку дызайну і досведу карыстальніка, калі людзі стваралі ўласныя жаданыя сцежкі праз патрэбу. Як толькі вы навучыцеся заўважаць іх, вы пачняце бачыць іх паўсюдна.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TEDTalks
Duration:
07:20

Belarusian subtitles

Revisions