Return to Video

Джэймс Б. Глэтфэльдар: хто кантралюе ўвесь свет?

  • 0:00 - 0:03
    «Калі распачаўся крызіс,
  • 0:03 - 0:06
    адразу ж выявіліся сур'ёзныя недахопы
  • 0:06 - 0:11
    ў існуючых эканамічных і фінансавых мадэлях.»
  • 0:11 - 0:16
    «Я таксама згодны з поглядам, паводле якога
  • 0:16 - 0:21
    дрэнныя ці спрошчаныя і занадта самаўпэўненныя эканамічныя рашэнні
  • 0:21 - 0:23
    паспрыялі стварэнню крызісу.»
  • 0:23 - 0:26
    Вы няйнач чулі ўжо падобныя крытычныя меркаванні
  • 0:26 - 0:29
    ад людзей, скептычных да капіталізму.
  • 0:29 - 0:31
    На гэты раз іншая сітуацыя.
  • 0:31 - 0:34
    Гэтыя меркаванні нараджаюцца ў самым цэнтры фінансавай сістэмы.
  • 0:34 - 0:37
    Першая вынятка – ад Жана-Клода Трышэ,
  • 0:37 - 0:41
    калі ён быў кіраўніком Еўрапейскага Цэнтральнага Банка.
  • 0:41 - 0:43
    Другая вынятка – ад галавы адміністрацыі
  • 0:43 - 0:47
    фінансавых аперацый Вялікабрытаніі.
  • 0:47 - 0:48
    Няўжо ж гэтыя людзі мяркуюць,
  • 0:48 - 0:51
    што ніхто не разумее эканамічную сістэму,
  • 0:51 - 0:54
    якая рухае сучасныя грамадствы?
  • 0:54 - 0:56
    Стан пагаршаецца.
  • 0:56 - 0:58
    «Мы марнуем мільярды даляраў на спробы
  • 0:58 - 1:02
    зразумець вытокі сусвету,
  • 1:02 - 1:05
    а ў той жа час не разумеем умовы існавання
  • 1:05 - 1:14
    ўстойлівага грамадства, дзейнай эканомікі і мірнага жыцця.»
  • 1:14 - 1:17
    Што тут робіцца? Ці гэта нават магчыма?
  • 1:17 - 1:20
    Мы насамрэч разумеем больш пра складальнікі рэальнасці,
  • 1:20 - 1:22
    чым пра палатно, створанае
  • 1:22 - 1:25
    праз чалавечыя адносіны?
  • 1:25 - 1:27
    На жаль,адказ на гэтыя пытанні – так.
  • 1:27 - 1:31
    Існуе захапляючае вырашэнне,
  • 1:31 - 1:35
    якое прапаноўвае гэтак званая навука аб складанасці.
  • 1:35 - 1:38
    Каб патлумачыць і навуку, і вырашэнне,
  • 1:38 - 1:42
    дазвольце мне зрабіць колькі крокаў назад.
  • 1:42 - 1:44
    Я заняўся фізікай выпадкова.
  • 1:44 - 1:47
    У маладосці я на яе натрапіў з неадкуль,
  • 1:47 - 1:49
    і з той пары з зацікаўленасцю назіраў
  • 1:49 - 1:51
    поспехі гэтай дысцыпліны
  • 1:51 - 1:56
    ў тлумачэнні нашай штодзённай рэальнасці.
  • 1:56 - 1:59
    Сцісла фізіку можна зразумець такім чынам.
  • 1:59 - 2:02
    Вазьміце кавалак рэальнасці, які вы хочаце зразумець,
  • 2:02 - 2:06
    і ператварыце яго ў матэматычную мову.
  • 2:06 - 2:09
    Зрабіце з рэальнасці раўнаванні.
  • 2:09 - 2:13
    Пасля гэтага можна рабіць здагадкі і іх тэставаць.
  • 2:13 - 2:16
    Нам добра-такі шанцуе, што такі падыход працуе,
  • 2:16 - 2:19
    таму што ніхто насамрэч не ведае, чаму думкі,
  • 2:19 - 2:24
    што ў нас у галовах, павінны сыходзіцца з асноватворнымі дзеяннямі сусвету.
  • 2:24 - 2:28
    Нягледзячы на поспехі, дысцыпліна не ўсемагутная.
  • 2:28 - 2:30
    Як зазначыў Дзёрк Хэльбінг у апошняй вынятцы,
  • 2:30 - 2:33
    мы наўрад ці разумеем складанасць
  • 2:33 - 2:36
    і таго, што нас датычыцца, і таго, што нас акаляе.
  • 2:36 - 2:41
    Гэты парадокс і зацікавіў мяне ў навуцы комплексных сістэмаў.
  • 2:41 - 2:43
    Гэтыя сістэмы скадаюцца
  • 2:43 - 2:46
    з разнастайных узаемазвязаных і ўзаемадзеючых складаючых:
  • 2:46 - 2:50
    чарада птушак, плойма рыб, калонія мурашак,
  • 2:50 - 2:53
    экалагічныя сістэмы, мазгi, фінансавыя рынкі.
  • 2:53 - 2:58
    Гэта толькі некаторыя прыклады.
  • 2:58 - 3:03
    Цікава, што гэтыя сістэмы нялёгка ператварыць
  • 3:03 - 3:05
    у матэматычныя раўнанні,
  • 3:05 - 3:09
    таму звычайны фізічны падыход не вельмі тут пасуе.
  • 3:09 - 3:11
    Што нам вядома пра комплексныя сістэмы?
  • 3:11 - 3:15
    Як высветлілася, хоць звонку паводзіны выглядаюць складанымі,
  • 3:15 - 3:18
    яны насамрэч — вынік невялікай колькасці
  • 3:18 - 3:23
    простых правілаў узаемаадносін.
  • 3:23 - 3:27
    Гэта значыць, что можна забыцца пра ўсе раўнанні
  • 3:27 - 3:29
    і спрабаваць зразумець сістэму
  • 3:29 - 3:31
    гледзячы на ўзаемаадносіны,
  • 3:31 - 3:34
    і нягож
  • 3:34 - 3:36
    менавіта гэта і зрабіць.
  • 3:36 - 3:39
    Што нават лепей, дык гэта неверагодная ўласцівасць
  • 3:39 - 3:43
    складанай сістэмы, якая завецца прарыў.
  • 3:43 - 3:45
    Гэта калі ўся сітэма знянацку пачынае
  • 3:45 - 3:47
    паводзіць сабе так, як не магло быць
  • 3:47 - 3:50
    спрагназіравана гледзячы паасобку
  • 3:50 - 3:52
    на складнікі гэтай сістэмы.
  • 3:52 - 3:56
    Значыцца, літаральна сістэма не складаецца са сваіх частак.
  • 3:56 - 3:59
    У выніку, можна забыцца на асобныя часткі,
  • 3:59 - 4:04
    нягледзечы на тое, якія яны складаныя.
  • 4:04 - 4:09
    І ўсё адно, ці то гэта вуза, ці тэрміт, ці птушка,
  • 4:09 - 4:13
    глядзіце на правілы ўзаемаадносінаў.
  • 4:13 - 4:18
    Такім чынам, найлепшы спосаб паказаць
  • 4:18 - 4:20
    працу складанай сістэмы – праз сетку.
  • 4:20 - 4:23
    На гэтай сетцы пункты перасячэння —
  • 4:23 - 4:26
    гэта складнікі самой сістэмы,
  • 4:26 - 4:30
    а лініі – гэта ўзаемаадносіны.
  • 4:30 - 4:33
    У фізіцы на ўсё ёсць раўнанні,
  • 4:33 - 4:38
    а ў вывучэнні складаных сістэм – складаныя сеткі.
  • 4:38 - 4:41
    Гэты падыход паспяхова выкарыстоўваецца
  • 4:41 - 4:44
    для вывучэння складаных сістэм у фізіцы, біялогіі,
  • 4:44 - 4:47
    кампутарных і грамадскіх навуках,
  • 4:47 - 4:50
    але чаму не ў эканоміцы?
  • 4:50 - 4:52
    Дзе эканамічныя сеткі?
  • 4:52 - 4:57
    Гэта цікавы і значны недахоп існуе нават у навуковай літаратуры.
  • 4:57 - 4:59
    Артыкул пад назвай “Сетка сусветнага карпаратыўнага кантролю”,
  • 4:59 - 5:02
    што мы надрукавалі летась,
  • 5:02 - 5:08
    быў першым глыбокім аналізам эканамічных сетак.
  • 5:08 - 5:11
    Даследаванне разыйшлося, бы вірус, па інтэрнэце
  • 5:11 - 5:16
    і прыцягнула да сябе шмат увагі міжнародных СМІ.
  • 5:16 - 5:19
    Гэта надзвычайна ізноў жа таму,
  • 5:19 - 5:20
    што чамусьці ніхто раней на гэты бок рэчаў не глядзеў.
  • 5:20 - 5:24
    Падобныя дадзеныя існуюць ужо даволі даўно.
  • 5:24 - 5:27
    Мы сканцэнтравааліся на маёмасных сетках.
  • 5:27 - 5:33
    Тут пункты перасячэння – гэта прадпрыемствы, народы, дзяржавы,
  • 5:33 - 5:36
    фонды і г.д.
  • 5:36 - 5:39
    А лініі – гэта акцыянерныя адносіны.
  • 5:39 - 5:44
    Т.ч. акцыянер А мае х адсоткаў акцыяў прадпрыемства В.
  • 5:44 - 5:46
    Каштоўнасць прадпрыемстваў вызначаецца
  • 5:46 - 5:50
    іхнім даходам ад асноўнай дзейнасці.
  • 5:50 - 5:53
    Такім чынам, уладальніцкія сеткі паказваюць
  • 5:53 - 5:55
    сістэму арганізацыі акцыянерных адносінаў.
  • 5:55 - 5:57
    На гэтым маленькім прыкладзе можна бачыць
  • 5:57 - 5:59
    некалькі фінансавых арганізацыяў;
  • 5:59 - 6:04
    некаторыя з мноства існуючых сувязяў выдзеленыя.
  • 6:04 - 6:07
    Вам можа здацца, што ніхто дагэтуль не глядзеў
  • 6:07 - 6:09
    на ўладальніцкія сеткі
  • 6:09 - 6:12
    таму что яны вельмі-вельмі нудныя.
  • 6:12 - 6:16
    Таму што ўладанне цесна звязанае з кантролем,
  • 6:16 - 6:17
    як я растлумачу пазней,
  • 6:17 - 6:19
    разгляданне зладальніцкіх сетак
  • 6:19 - 6:21
    можа дапамагчы адказаць на пытанні накшталт:
  • 6:21 - 6:23
    “Хто іграе галоўную ролю?”
  • 6:23 - 6:25
    “Як яны арганізаваныя?”, “Яны дзейснічаюць сам-насам?”
  • 6:25 - 6:27
    “Як яны звязаныя паміж сабой?”
  • 6:27 - 6:31
    “Як выглядае агульнае размеркаванне кантролю?”
  • 6:31 - 6:34
    Другімі словамі, хто кантралюе свет?
  • 6:34 - 6:37
    Гэта пытанне мне здаецца цікавым.
  • 6:37 - 6:41
    У ім замешана і сістэмная рызыка,
  • 6:41 - 6:46
    якая, у сваю чаргу, паказвае слабасць усяе сістэмы.
  • 6:46 - 6:49
    Вельмі цесныя суадносіны могуць быць
  • 6:49 - 6:51
    дрэннымі для сталасці,
  • 6:51 - 6:55
    таму што стрэс можа распаўсюдзіцца праз сістэму,
  • 6:55 - 6:58
    бы эпідэмія.
  • 6:58 - 7:01
    Навукоўцы калі-нікалі крытыкуюць эканамістаў,
  • 7:01 - 7:03
    якія вераць, што ідэі і паняцці
  • 7:03 - 7:06
    больш вартыя за эксперыментальныя дадзеныя.
  • 7:06 - 7:09
    Навука базуецца на прынцыпе: голас дадзенным.
  • 7:09 - 7:12
    Добра. Гэтак і зробім.
  • 7:12 - 7:15
    Мы пачалі з базы дадзенных
  • 7:15 - 7:19
    у 13 мільёнаў уладальніцкіх адносінаў, начынаючы з 2007-га.
  • 7:19 - 7:22
    Тут вельмі шмат дадзеных,і каб засяродзіцца на нашым пытанні:
  • 7:22 - 7:25
    хто правіць светам -
  • 7:25 - 7:28
    мы вырашылі разгледзець транснацыянальныя карпарацыі,
  • 7:28 - 7:30
    ці, карацей, ТНК.
  • 7:30 - 7:33
    Гэта кампаніі, якія працуюць у больш за адну краіне,
  • 7:33 - 7:36
    і такіх існуе 43 000.
  • 7:36 - 7:40
    Пасля мы пабудавалі сетку вакол гэтых кампаніяў,
  • 7:40 - 7:42
    уключаючы акцыянераў гэтых ТНК,
  • 7:42 - 7:44
    акцыянераў гэтых акцыянераў і г.д.,
  • 7:44 - 7:47
    па гарызанталі ўгору і долу.
  • 7:47 - 7:51
    Атрымалася сетка, дзе 600 000 пунктаў перасячэння
  • 7:51 - 7:53
    і мільён ліній.
  • 7:53 - 7:57
    Вось так выглядае сетка, з якой мы працавалі.
  • 7:57 - 7:59
    Яна пабудавана наступным чынам.
  • 7:59 - 8:02
    Існуюць перыферыя і цэнтр,
  • 8:02 - 8:06
    у якім каля 75 адсоткаў усіх удзельнікаў.
  • 8:06 - 8:10
    У самым цэнтры маленькае але ўплывовае ядро,
  • 8:10 - 8:15
    складзенае з моцна звязаных кампаніяў.
  • 8:15 - 8:17
    Каб лепш гэта сабе ўявіць,
  • 8:17 - 8:19
    падумайце пра вялікі горад з раёнамі.
  • 8:19 - 8:21
    Ёсць спальныя раёны і перыферыя,
  • 8:21 - 8:24
    а ў цэнтры – фінансавыя структуры.
  • 8:24 - 8:26
    Тут ядро – накшталт
  • 8:26 - 8:29
    самага высокага хмарачоса ў цэнтры.
  • 8:29 - 8:34
    Ужо можна заўважыць арганізаванасць.
  • 8:34 - 8:40
    У ядры толькі 36 адсоткаў усіх ТНК,
  • 8:40 - 8:44
    але яны выдаюць 95 адсоткаў даходаў ад асноўнай дзейнасці
  • 8:44 - 8:47
    з усіх ТНК.
  • 8:47 - 8:49
    Ну добра, разабралі структуру,
  • 8:49 - 8:53
    але дзе ж адказ на пытанне пра таго, хто кантралюе?
  • 8:53 - 8:57
    Уладанне дае акцыянеру мажлівасць галасаваць.
  • 8:57 - 9:00
    Так звычайна выглядае кіраванне.
  • 9:00 - 9:03
    Ёсць розныя мадэлі, якія дазваляюць падлічыць
  • 9:03 - 9:06
    узровень кантролю, які дае валоданне.
  • 9:06 - 9:08
    Калі ў цябе больш за 50 адсоткаў акцый кампаніі,
  • 9:08 - 9:10
    ты ёй кантралюеш,
  • 9:10 - 9:15
    але звычайна гэта залежыць ад адноснага размеркавання акцый.
  • 9:15 - 9:18
    І сетка таксама шмат чаго вартая.
  • 9:18 - 9:21
    Напрыклад, 10 год таму спадар Транчэці Правера
  • 9:21 - 9:24
    меў кантрольны пакет акцыяў маленькай кампаніі,
  • 9:24 - 9:28
    якая ў сваю чаргу кантралявала большую кампанію.
  • 9:28 - 9:29
    Вы разумееце.
  • 9:29 - 9:32
    Зараз ён кантралюе Італія Тэлеком
  • 9:32 - 9:36
    са зваротам на запазычаны капітал вартым 26.
  • 9:36 - 9:40
    Гэта значыцца, што з кожным укладзеным еўра
  • 9:40 - 9:44
    ён змог атрымаць 26 еўра рынкавай вартасці
  • 9:44 - 9:47
    праз ланцуг уласніцкіх адносінаў.
  • 9:47 - 9:50
    У нашых даследаваннях мы падлічылі,
  • 9:50 - 9:54
    хто кантралюе вартасць ТНК.
  • 9:54 - 9:57
    Гэта дапамагло нам акрэсліць моц уплыву
  • 9:57 - 9:59
    кожнага акцыянера.
  • 9:59 - 10:01
    Гэтая ідэя набліжаецца да ідэі Макса Уэбера
  • 10:01 - 10:05
    пра патэныйную моц,
  • 10:05 - 10:08
    г.з. верагоднасць, нягледзячы на апазіцыю,
  • 10:08 - 10:12
    прымусіць іншых рабіць так, як самому патрэбна.
  • 10:12 - 10:17
    Каб падлічыць паток праз уладальніцкую сетку,
  • 10:17 - 10:18
    трэба зрабіць наступнае.
  • 10:18 - 10:21
    Насамрэч, не цяжка зразумець.
  • 10:21 - 10:24
    Растлумачу праз аналогію.
  • 10:24 - 10:26
    Уявіце сабе ваду, што цячэ праз трубы,
  • 10:26 - 10:30
    а трубы рознай таўшчыні.
  • 10:30 - 10:34
    Гэтак жа і з кантролем – ён цячэ праз уладальніцкую сетку
  • 10:34 - 10:39
    і канцэнтруецца ў пунктах перасячэння.
  • 10:39 - 10:43
    Ну і што мы вынайшлі, падлічыўшы кантроль праз сетку?
  • 10:43 - 10:48
    Высветлілася, што Ў 737 асноўных акцыянераў
  • 10:48 - 10:51
    існуе мажлівасць сумесна кіраваць
  • 10:51 - 10:55
    80 адсоткамі вартасці ТНК.
  • 10:55 - 10:58
    Як вы памятаеце, мы пачалі з 600 000 пунктаў перасячэння,
  • 10:58 - 11:02
    і гэтыя асноўныя 737 акцыянераў
  • 11:02 - 11:06
    складаюць трохі больш за 0,1 адсотак.
  • 11:06 - 11:11
    З большасці, гэта фінансавыя кампаніі ў ЗША і Вялікабрытаніі.
  • 11:11 - 11:14
    Што яшчэ цікавей, дык тое,
  • 11:14 - 11:18
    што 146 акцыянераў у самым цэнтры
  • 11:18 - 11:22
    разам могуць патэнцыйна кіраваць
  • 11:22 - 11:27
    40 адсоткамі вартасці ТНК.
  • 11:27 - 11:30
    І што з усяго гэтага?
  • 11:30 - 11:34
    Тое, наколькі сканцэнтраваны кантроль,
  • 11:34 - 11:39
    па ўсіх падліках нядобра.
  • 11:39 - 11:41
    Цесная ўзаемасувязь паміж
  • 11:41 - 11:44
    асноўнымі акцыянерамі ў ядры
  • 11:44 - 11:49
    можа моцна паўплываць на сістэмную рызыку ўсяе міравой эканомікі – гэта адно,
  • 11:49 - 11:52
    а другое – мы можам лёгка зрабіць нанова сетку ТНК,
  • 11:52 - 11:54
    прытрымліваючыся некаторых нескладаных правілаў.
  • 11:54 - 11:57
    Гэта значыць, што з’арганізавалася сетка
  • 11:57 - 11:59
    найверагодней самастойна.
  • 11:59 - 12:02
    Гэта якасць прарыву, якая залежыць
  • 12:02 - 12:05
    ад правілаў узаемаадносін у сістэме.
  • 12:05 - 12:08
    Значыцца, верагодней за ўсё, сусветная канспірацыя
  • 12:08 - 12:12
    зверху не існуе.
  • 12:12 - 12:15
    Нашы даследаванні падобныя на “першыя крокі па паверхні месяца.
  • 12:15 - 12:16
    Гэта не мапа вуліц.”
  • 12:16 - 12:18
    Таму дакладныя лічбы з іх трэба ўспрымаць
  • 12:18 - 12:20
    не абсалютна сур’ёзна,
  • 12:20 - 12:23
    але яны далі нам неверагодную мажлівасць зірнуць
  • 12:23 - 12:28
    у “прывабны новы свет міравых фінансаў”.
  • 12:28 - 12:32
    Мы спадзяемся, што адчынілі трохі дзверы для больш глыбокіх даследаванняў у гэтым накірунку,
  • 12:32 - 12:37
    каб непазнаная тэрыторыя атрымала ў будучыні ўласную мапу.
  • 12:37 - 12:38
    Працэс паціху пайшоў.
  • 12:38 - 12:41
    З’яўляюцца разлічаныя на доўгі час праграмы
  • 12:41 - 12:45
    з высокім бюджэтам, накіраваныя на паглыбенне разумення
  • 12:45 - 12:50
    нашага ўзаемазвязанага сусвету з пункту гледжання навукі аб складанасці.
  • 12:50 - 12:52
    Усё толькі распачалося,
  • 12:52 - 12:57
    з першымі вынікамі трэба яшчэ пачакаць.
  • 12:57 - 13:01
    На мой погляд, ёсць яшчэ адна вялікая праблема.
  • 13:01 - 13:06
    Думкі пра фінансавую, эканамічную, палітычную, сацыяльную сістэмы
  • 13:06 - 13:09
    вельмі часта разглядаюцца з пункту гледжання
  • 13:09 - 13:13
    асабістых ідэалогіяў.
  • 13:13 - 13:17
    Я вельмі спадзяюся, што такі падыход з боку тэорый аб складанасці
  • 13:17 - 13:22
    дазволіць аб’яднаць варожыя бакі.
  • 13:22 - 13:25
    Было б выдатна, каб нашая праца дапамагла
  • 13:25 - 13:30
    пазбавіцца ад гэтай нявыкруткі праз супярэчлівыя ідэі,
  • 13:30 - 13:35
    з-за якіх наш глабалізаваны свет здаецца паралізаваным.
  • 13:35 - 13:40
    Рэальнасць вельмі складаная,трэба адыйсціся ад догмы.
  • 13:40 - 13:43
    Але гэта – мая асабістая ідэалогія.
  • 13:43 - 13:45
    Дзякуй.
  • 13:45 - 13:50
    (Воплескі)
Title:
Джэймс Б. Глэтфэльдар: хто кантралюе ўвесь свет?
Speaker:
James B. Glattfelder
Description:

Джэймс Глэтфэльдар вывучае складанасць: як узаемазвязаная сістэма, напрыклад стая птушак, не з'яўляецца сумай яе складнікаў. А са свайго боку тэорыя складанасці можа патлумачыць тое-сёе і пра эканоміку. Глэтфэльдар апісвае наватарскае даследванне пра патокі кантролю цераз глабальную эканоміку і прыходзіць да высновы, што моц сканцэнтравана ў руках зусім невялікай колькасці дзеячаў. Гэта робіць нас схільнымі да слабасцяў гэткай сістэмы. (Знята на TEDx у Цюрыху.)

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TEDTalks
Duration:
14:10
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for Who controls the world?
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for Who controls the world?
Hanna Baradzina commented on Belarusian subtitles for Who controls the world?
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for Who controls the world?
Alena Zhaliazniak edited Belarusian subtitles for Who controls the world?
Alena Zhaliazniak edited Belarusian subtitles for Who controls the world?
Alena Zhaliazniak edited Belarusian subtitles for Who controls the world?
Alena Zhaliazniak edited Belarusian subtitles for Who controls the world?
Show all

Belarusian subtitles

Revisions