Return to Video

Як прыдумалі суперклей | Моманты Азарэння 8 - Джэсіка Орэк

  • 0:06 - 0:10
    У момант азарэння...
  • 0:13 - 0:17
    1940-я гады, разгар Другой Сусветнай
    Вайны, Рочэстэр, Нью-Ёрк.
  • 0:17 - 0:21
    Хімік Гары Кувер праводзіць даследванне
    для Істман Кодак.
  • 0:22 - 0:24
    Ён і яго каманда шукаюць
    празрыстую пластмасу,
  • 0:24 - 0:27
    каб вырабляць дакладны зброевы прыцэл
    для ваенных.
  • 0:27 - 0:30
    Яны пачалі працаваць з групай
    хімікатаў пад назвай цыанаакрылаты,
  • 0:30 - 0:32
    але выявілі, да свайго
    вялікага расчаравання,
  • 0:32 - 0:37
    што рэчывы прыліпаюць да ўсяго
    намёртва.
  • 0:37 - 0:39
    Цыанаакрылаты выбракоўваюцца.
  • 0:40 - 0:44
    Пасля вайны Кувер працуе на
    хімічным заводзе Кодак у Тэнэсі.
  • 0:44 - 0:46
    На гэты раз ён і яго каманда даследуюць
  • 0:46 - 0:49
    тэрмаўстойлівыя палімеры для ліхтароў
    кабіны рэактыўнага самалёта.
  • 0:49 - 0:53
    Яны спрабуюць цыанаакрылаты, але
    выяўляюць, да свайго вялікага расчаравання,
  • 0:53 - 0:56
    што рэчывы прыліпаюць да ўсяго
    намёртва.
  • 0:56 - 1:00
    І зноў цыанаакрылаты выбракоўваюцца.
  • 1:00 - 1:03
    Кувер, між тым, у момант азарэння разумее,
  • 1:03 - 1:06
    што гэтая ўласцівасць рэчыва, якая
    робіць немагчымым працаваць з ім,
  • 1:06 - 1:09
    менавіта робіць яго каштоўным.
  • 1:09 - 1:14
    Ён патэнтуе вынаходку
    і пачынае вырабляць суперклей.
  • 1:14 - 1:15
    Праз гады, падчас В'етнамскай вайны,
  • 1:15 - 1:18
    палявыя дактары выяўляюць, што
    выкарыстанне суперклея
  • 1:18 - 1:21
    на адкрытай ране
    імгненна спыняе кравацёк,
  • 1:21 - 1:23
    выратоўваючы велізарную колькасць жыццяў.
  • 1:23 - 1:27
    Сёння медыцынскі суперклей усё яшчэ
    выкарыстоўваецца ў хірургіі,
  • 1:27 - 1:30
    але таксама з'яўляецца амаль неад'емнай
    рэччу хатняга выкарыстання.
Title:
Як прыдумалі суперклей | Моманты Азарэння 8 - Джэсіка Орэк
Description:

Глядзіце поўны ўрок: http://ed.ted.com/lessons/how-super-glue-was-invented-moments-of-vision-8-jessica-oreck

Сёння суперклей з'яўляецца амаль неад'емнай рэччу хатнягя выкарыстання, але яго надзвычайная ліпучая ўласцівасць амаль не прывяла да выбракоўвання на стадыі распрацоўкі... двойчы. У восьмай частцы серыі нашых "Момантаў Азарэння" Джэсіка Орэк дзеліцца паходжаннем гэтага ліпучага рэчыва ў ваенны час.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TED-Ed
Duration:
01:54

Belarusian subtitles

Revisions