Return to Video

Кошт ганьбы

  • 0:01 - 0:06
    Вы глядзіце на жанчыну,
    якая публічна маўчала 10 гадоў.
  • 0:06 - 0:09
    Відавочна, што сітуацыя змянілася,
  • 0:09 - 0:10
    але зусім нядаўна.
  • 0:11 - 0:13
    Некалькі месяцаў таму
  • 0:13 - 0:16
    я ўпершыню публічна выказалася
  • 0:16 - 0:18
    на саміце Форбс да 30:
  • 0:18 - 0:22
    1,500 таленавітых людзей,
    усім ім было да 30 гадоў.
  • 0:23 - 0:26
    Гэта азначала, што ў 1998 годзе
  • 0:26 - 0:29
    самаму старэйшаму з іх
    было толькі 14 гадоў,
  • 0:29 - 0:32
    наймаладзейшаму -- толькі 4.
  • 0:33 - 0:37
    Я жартавала, што некаторыя з іх
    маглі дазнацца пра мяне
  • 0:37 - 0:39
    з рэп-песень.
  • 0:39 - 0:42
    Так, пра мяне пяюць у рэп-песнях .
  • 0:42 - 0:45
    У прыкладна 40 песнях. (Смех)
  • 0:47 - 0:50
    Аднак у вечар маёй прамовы
    здарылася цікавая гісторыя.
  • 0:50 - 0:56
    Ва ўзросце 41 мною зацікавіўся
    27-гадовы хлопец.
  • 0:57 - 0:59
    Я ўсе разумею...
  • 1:00 - 1:03
    Ён быў прыемны, і я была ўсцешана,
  • 1:03 - 1:05
    і ўсё ж я адмовіла.
  • 1:05 - 1:08
    Ведаеце, якая фраза
    абумовіла ягоную няўдачу?
  • 1:09 - 1:12
    Ён паабяцаў, што я зноў
    адчую сябе 22-гадовай.
  • 1:12 - 1:17
    (Смех) (Плясканні)
  • 1:19 - 1:24
    У той вечар я зразумела, што, напэўна,
    з'яўляюся адзіным чалавекам, якому за 40,
  • 1:24 - 1:27
    і хто не хоча зноў вярнуцца ў свае 22.
  • 1:27 - 1:29
    (Смех)
  • 1:29 - 1:33
    (Плясканні)
  • 1:35 - 1:40
    Калі мне было 22,
    я закахалася ў свайго боса.
  • 1:40 - 1:43
    І ўжо ў 24 гады
  • 1:43 - 1:47
    я спазнала разбуральныя вынікі
    гэтага кахання.
  • 1:48 - 1:51
    Прашу ўзняць руку тых з прысутных,
  • 1:51 - 1:56
    хто не памыляўся, калі ім было 22,
    хто не рабіў таго, аб чым можна было б шкадаваць.
  • 1:57 - 2:00
    Вось. Я так і думала.
  • 2:01 - 2:06
    Як і я, у 22 гады некаторыя з вас
    зрабілі памылковы выбар
  • 2:06 - 2:09
    і закахаліся ў няправільнага чалавека,
  • 2:09 - 2:11
    можа і ў свайго начальніка.
  • 2:12 - 2:15
    І аднак жа ваш начальнік
  • 2:15 - 2:19
    хутчэй за ўсе не быў
    прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі.
  • 2:20 - 2:24
    Натуральна, жыццё поўніцца нечаканасцямі.
  • 2:24 - 2:29
    Няма і дня, калі б мне
    не нагадвалі пра маю памылку,
  • 2:29 - 2:31
    і я вельмі шкадую, што я яе зрабіла.
  • 2:33 - 2:40
    У 1998, пасля малаверагоднага раману,
  • 2:40 - 2:45
    я апынулася ў палітычным,
    медыйным ды легальным віру,
  • 2:45 - 2:50
    які мала хто бачыў раней.
  • 2:50 - 2:52
    Памятаеце, некалькі гадоў да той падзеі,
  • 2:52 - 2:55
    мы маглі атрымаць навіны
    ўсяго з трох крыніц:
  • 2:55 - 2:58
    чытаючы газету ці часопіс,
  • 2:58 - 2:59
    слухаючы радыё,
  • 2:59 - 3:01
    ці гледзячы тэлевізар.
  • 3:01 - 3:02
    Вось і ўсё.
  • 3:02 - 3:06
    Але гэта не датычылася майго лёсу.
  • 3:06 - 3:10
    Наадварот, скандал быў данесены да вас
  • 3:10 - 3:12
    праз лічбавую рэвалюцыю.
  • 3:12 - 3:16
    Гэта значыла, што мы маглі атрымаць
    усю інфармацыю, якая нас цікавіла,
  • 3:16 - 3:20
    дзе б мы толькі не былі,
    у любы час, пры любых абставінах.
  • 3:20 - 3:25
    І калі гэтая навіна распаўсюдзілася
    ў студні 1998,
  • 3:25 - 3:28
    яна пайшла ў анлайн.
  • 3:28 - 3:31
    Упершыню традыцыйныя навіны былі
  • 3:31 - 3:35
    ўзурпаваныя Інтэрнэтам
    дзеля большага ажыятажу,
  • 3:35 - 3:40
    праз адзіны клік,
    які адгукаўся па ўсім свеце.
  • 3:40 - 3:43
    Што гэта азначала менавіта для мяне?
  • 3:43 - 3:48
    За адзіны дзень з прыватнай асобы
  • 3:48 - 3:53
    я пераўтварылася ў асобу публічную,
    зняважаную ва ўсім свеце.
  • 3:53 - 3:58
    Я страціла асабістую рэпутацыю
  • 3:58 - 4:02
    ў глабальным сэнсе, амаль у адзіны момант.
  • 4:04 - 4:06
    Гэтае жаданне асудзіць,
    падагнанае тэхналогіяй,
  • 4:06 - 4:10
    прывяло да стварэння віртуальнага натоўпу
    тых, хто жадаў кінуць камень.
  • 4:10 - 4:13
    Так, сацыяльныя медыя яшчэ адсутнічалі,
  • 4:13 - 4:17
    аднак людзі маглі каментаваць анлайн,
  • 4:17 - 4:23
    дасылаць у мэйлах навіны і,
    натуральна, крыўдныя жарты.
  • 4:23 - 4:26
    Крыніцы навін паўсюдна
    выкарыстоўвалі мае фатаздымкі,
  • 4:26 - 4:30
    каб прадаваць часопісы,
    банэрную рекламу анлайн,
  • 4:30 - 4:32
    каб прыцягнуць людзей да тэлэвізараў.
  • 4:34 - 4:37
    Памятаеце адзін мой асобны вобраз,
  • 4:37 - 4:40
    дзе я ў берэце?
  • 4:41 - 4:44
    Дык вось. Я памылілася, асабліва
  • 4:44 - 4:47
    калі апранула той берэт.
  • 4:48 - 4:53
    Аднак тая ўвага і асуджэнне, якія атрымала я...
    Не сама падзея,
  • 4:53 - 4:57
    а менавіта я, былі беспрэцэдэнтнымі.
  • 4:57 - 5:00
    Мяне празвалі распусніцай,
  • 5:00 - 5:07
    з'едлівай дзеўкай, прастытуткай, малалеткай,
  • 5:07 - 5:09
    і, натуральна, той самай жанчынай.
  • 5:10 - 5:13
    Мяне бачылі многія,
  • 5:13 - 5:17
    але ведалі адзінкі.
  • 5:17 - 5:20
    І я зразумела: было вельмі лёгка забыць,
  • 5:20 - 5:23
    што тая самая жанчына мела асобістасць,
  • 5:23 - 5:27
    мела душу, якія аднойчы былі надламаны.
  • 5:30 - 5:34
    Калі гэта здарылася са мной 17 гадоў таму,
    назвы таму яшчэ не існавала.
  • 5:34 - 5:39
    Сёння гэта называецца кібербулінгам
    і анлайн агрэсіяй.
  • 5:40 - 5:44
    Сёння я хачу падзяліцца з вамі
    сваім досведам,
  • 5:44 - 5:48
    пагаварыць, як гэты досвед дапамог мне
    аформіць мае культурныя назіранні,
  • 5:48 - 5:53
    і як мой мінулы досвед, я спадзяюся,
    можа прывесці да змены,
  • 5:53 - 5:56
    якая зменшыць пакуты іншых людзей.
  • 5:58 - 6:03
    У 1998 я страціла сваю рэпутацыю
    і свой гонар.
  • 6:03 - 6:07
    Я страціла амаль што ўсё,
  • 6:07 - 6:10
    і гэта таксама датычыцца майго жыцця.
  • 6:13 - 6:15
    Дазвольце мне апісаць вам адну сітуацыю.
  • 6:17 - 6:21
    Верасень 1998 года.
  • 6:21 - 6:24
    Я сяджу ў офісе без вокнаў
  • 6:24 - 6:27
    у памяшканні Незалежнага Савета
  • 6:27 - 6:31
    пад накіраванымі на мяне
    ўльтрафіялетавымі прамянямі.
  • 6:31 - 6:35
    Я чую гук свайго ўласнага голаса,
  • 6:35 - 6:39
    які быў таемна запісаны
    разам з тэлефоннымі размовамі,
  • 6:39 - 6:42
    якія праводзіў мой быццам бы сябар
    год таму.
  • 6:42 - 6:45
    Я знаходжуся тут, таму што
    мне было легальна прызначана
  • 6:45 - 6:51
    асабіста пацвердзіць
    усе 20 гадзін запісаных размоў.
  • 6:53 - 6:57
    За апошнія восем месяцаў
    таемны змест гэтых касет
  • 6:57 - 7:01
    вісеў над маёй галавой,
    як Дамоклаў меч.
  • 7:01 - 7:05
    Ну хто ж можа памятаць,
    што ён сказаў год таму?
  • 7:05 - 7:09
    Напалоханая і зняважаная, я слухала,
  • 7:11 - 7:16
    слухала, як я лапатала
    аб навінах кожнага дня;
  • 7:16 - 7:19
    слухала, як прызнавалася
    ў каханні да прэзідэнта,
  • 7:19 - 7:23
    і, натуральна, аб маёй бядзе;
  • 7:23 - 7:28
    я слухала сваё эга, часам з'едлівае,
    часам няветлівае, часам дурное,
  • 7:28 - 7:32
    жорсткае, не выбачаючае, нязграбнае.
  • 7:33 - 7:36
    Я слухала глыбока-глыбока прысаромленая,
  • 7:36 - 7:39
    слухала самую кепскую версію сябе самой,
  • 7:39 - 7:42
    тую, якую я больш і не пазнаю.
  • 7:45 - 7:49
    Праз некалькі дзён у Кангрэс
    была перададзена справаздача Старр,
  • 7:49 - 7:55
    і ўсе тыя касеты і транскрыпты, усе тыя
    скрадзеныя словы сталі часткай той справаздачы.
  • 7:55 - 7:59
    Ужо тое, што людзі маглі чытаць транскрыпты,
    было даволі жудасным,
  • 7:59 - 8:02
    аднак праз некалькі тыдняў
  • 8:02 - 8:05
    аўдыё-касеты былі пракручаны
    па тэлэбачанні.
  • 8:05 - 8:09
    Многія з іх былі таксама
    выкладзены анлайн.
  • 8:11 - 8:15
    Публічная знявага была пякельнай.
  • 8:15 - 8:19
    Жыццё стала нязносным.
  • 8:21 - 8:26
    Такое нячаста здаралася ў 1998 годзе,
  • 8:26 - 8:32
    і пад гэтым я разумею крадзеж
    прыватных слоў чалавека, яго дзей,
  • 8:32 - 8:34
    размоў і фатаздымкаў,
  • 8:34 - 8:37
    каб потым зрабіць іх публічнымі --
  • 8:37 - 8:39
    публічнымі без дазволу,
  • 8:39 - 8:42
    публічнымі без аніякага кантэксту,
  • 8:42 - 8:45
    публічнымі без паразумення.
  • 8:46 - 8:49
    Пераскочым на 12 гадоў наперад,
    у год 2010.
  • 8:49 - 8:52
    У гэты год нарадзіліся сацыяльныя медыя.
  • 8:53 - 8:58
    Нашыя краявіды, на жаль,
    сталі поўніцца навінамі, падобнымі на маю,
  • 8:58 - 9:01
    незалежна ад таго, ці на самой справе
    была зроблена памылка,
  • 9:01 - 9:07
    бо яна стала вядомай прыватным
    і публічным асобам.
  • 9:07 - 9:12
    Вынікі для многіх былі жудаснымі,
    вельмі жудаснымі.
  • 9:14 - 9:16
    Я размаўляла з маці па тэлефоне
  • 9:16 - 9:19
    ў верасні 2010 года,
  • 9:19 - 9:21
    і мы гутарылі пра навіны,
  • 9:21 - 9:24
    якія датычыліся маладога перашакурсніка
    з Універсітэта Ратгерс,
  • 9:24 - 9:26
    якога звалі Тайлер Клеменці.
  • 9:27 - 9:30
    Добры, чуллівы, крэатыўны Тайлер
  • 9:30 - 9:32
    быў патаемна засняты на вэбкамеру
    сваім суседам па пакоі,
  • 9:32 - 9:35
    калі ўступіў у інтымныя зносіны
    з іншым хлопцам.
  • 9:37 - 9:39
    Калі анлайн-свет дазнаўся
    пра гэтую падзею,
  • 9:39 - 9:42
    пачалося высмейванне і кібербулінг.
  • 9:44 - 9:46
    Праз некалькі дзён
  • 9:46 - 9:50
    Тайлер саскочыў з маста Джорджа Вашынгтона
  • 9:50 - 9:51
    і памёр.
  • 9:51 - 9:53
    Яму было ўсяго 18 гадоў.
  • 9:56 - 10:00
    Мая маці была не ў сабе ад таго,
    што здарылася з Тайлерам і яго сям'ёй.
  • 10:00 - 10:03
    Яна была захіснута болем настолькі,
  • 10:03 - 10:07
    што я адразу і не зразумела, чаму.
  • 10:07 - 10:09
    І толькі праз некаторы час я ўцяміла,
  • 10:09 - 10:12
    што маці зноў перажывала 1998 год,
  • 10:12 - 10:16
    перажывала час, калі яна сядзела
    на маім ложку кожную ноч,
  • 10:19 - 10:25
    перажывала час, калі я
    прымала душ з адкрытымі дзвярыма,
  • 10:25 - 10:29
    перажывала час, калі мае бацькі баяліся,
  • 10:29 - 10:32
    каб мяне не зняважылі да смерці,
  • 10:32 - 10:34
    літаральна.
  • 10:36 - 10:39
    Сёння ёсць занадта многа бацькоў,
  • 10:39 - 10:43
    у якіх не было магчымасці заступіцца за тых,
    каго яны любяць.
  • 10:43 - 10:47
    Занадта многія з іх дазналася пра пакуты
    і знявагу свайго дзіцяці,
  • 10:47 - 10:49
    калі было ўжо занадта позна.
  • 10:50 - 10:55
    Трагічная, бессэнсоўная смерць Тайлера
    для мяне стала штуршком да змены,
  • 10:55 - 10:59
    паўторнай кантэкстуалізацыяй майго досведу.
  • 10:59 - 11:03
    Я пачала глядзець на свет
    знявагі і кпінаў вакол мяне
  • 11:03 - 11:06
    і заўважыла нешта новае.
  • 11:06 - 11:12
    У 1998 мы не маглі ведаць,
    да чаго гэта новая тэхналогія,
  • 11:12 - 11:14
    празваная Інтэрнэтам, нас прывядзе.
  • 11:14 - 11:18
    Яна ўз'яднала людзей неверагодным чынам,
  • 11:18 - 11:20
    злучыла нас са страчанымі сваякамі,
  • 11:20 - 11:24
    выратавала жыцці, падштурхнула рэвалюцыі,
  • 11:24 - 11:29
    але ж цемень, кібербулінг,
    здзекі, якія я перажыла,
  • 11:29 - 11:32
    памножыліся шматразова.
  • 11:33 - 11:38
    Кожны дзень анлайн
    людзі, асабліва моладзь,
  • 11:38 - 11:41
    якая яшчэ не падрыхтаваная да гэтага...
  • 11:41 - 11:43
    Гэтая моладзь сутыкаецца
    са знявагай і здзекамі.
  • 11:43 - 11:46
    Гэтыя маладзёны не ўяўляюць сваё
    жыццё заўтра, і нажаль,
  • 11:46 - 11:49
    многія з іх да заўтра ўжо не дажывуць.
  • 11:49 - 11:52
    І ў гэтым няма нічога віртуальнага.
  • 11:53 - 12:00
    ChildLine, ангельская НДА, якая
    дапамагае моладзі ў розных абставінах,
  • 12:00 - 12:03
    апублікавала жудасную статыстыку
    мінулага года:
  • 12:03 - 12:07
    з 2012 па 2013
  • 12:07 - 12:10
    адзначыўся 87% рост
  • 12:10 - 12:15
    званкоў і мэйлаў,
    звязаных з кібербулінгам.
  • 12:15 - 12:17
    Мета-аналіз, праведзены ў Галандыі,
  • 12:17 - 12:19
    паведамляе, што ўпершыню
  • 12:19 - 12:24
    кібербулінг прыводзіў да жадання суіцыду
  • 12:24 - 12:28
    больш за афлайн булінг.
  • 12:28 - 12:32
    Ведаеце, што мяне ўразіла, хаця можа
    ўразіць і не павінна б было?
  • 12:32 - 12:36
    Яшчэ адно даследванне мінулага года,
    якое высветліла, што знявага --
  • 12:36 - 12:39
    гэта больш інтэнсіўна адчуваемая эмоцыя,
  • 12:39 - 12:43
    інтэнсіўнейшая за шчасце
    ці нават злосць.
  • 12:44 - 12:47
    Лютасць да іншых -- даўно вядомая з'ява,
  • 12:47 - 12:54
    але ў анлайне тэхналагічна падмацаваныя кпіны
    ўсё больш разрастаюцца,
  • 12:54 - 12:59
    не стрымліваюцца, і пастаянна даступныя.
  • 12:59 - 13:05
    Рэха ганьбы раней распаўсюджвалася
    толькі на вашую сям'ю, вёску,
  • 13:05 - 13:07
    школу ці суполку.
  • 13:07 - 13:11
    Зараз яно закранае яшчэ і
    анлайн-грамадства.
  • 13:11 - 13:14
    Мільёны людзей, часта ананімна,
  • 13:14 - 13:18
    могуць закалоць вас сваімі словамі,
    прыносячы боль.
  • 13:18 - 13:21
    І няма параметраў наконт таго,
    колькі людзей
  • 13:21 - 13:23
    могуць публічна назіраць за вамі,
  • 13:23 - 13:27
    акунаючы вас у грамадскі карантын.
  • 13:27 - 13:30
    Публічная знявага мае
  • 13:30 - 13:32
    асобную, чалавечую вартасць.
  • 13:33 - 13:39
    І развіццё Інтэрнэту
    знізіла гэтую вартасць.
  • 13:40 - 13:42
    Напрацягу двух дзесяцігоддзяў
  • 13:42 - 13:46
    мы пакрысе рассаджваем насенне
    ганьбы і публічнай знявагі
  • 13:46 - 13:52
    ў нашым культурным грунце,
    як анлайн, так і афлайн.
  • 13:52 - 13:57
    Сайты плётак, папарацы,
    праграмаваная рэальнасць, палітыка,
  • 13:57 - 14:03
    крыніцы навін і, часам, хакеры,
    -- увесь трафік зацыклены на ганьбе.
  • 14:03 - 14:07
    Гэта прывяло нас да страты чуласці,
    да стварэння дазваляючага анлайн асяроддзя,
  • 14:07 - 14:14
    якое прывяло да тролінгу, умяшання
    ў асабістае жыццё, кібербулінгу.
  • 14:14 - 14:17
    Гэты пераход стварыў тое,
    што Прафесар Нікалас Мілс называе
  • 14:17 - 14:21
    культурай ганьбы.
  • 14:21 - 14:26
    Разгледзім некаторыя паказальныя прыклады
    за апошнія 6 месяцаў.
  • 14:26 - 14:31
    Snapchat, паслуга, якой у большасці
    карыстаецца маладое пакаленне.
  • 14:31 - 14:34
    Паслуга сцвярджае,
    што ўсе паведамленні выдаляюцца
  • 14:34 - 14:36
    праз некалькі секунд.
  • 14:36 - 14:39
    Уявіце сабе тып кантэнту,
    які праходзіць праз гэты чат.
  • 14:39 - 14:43
    Пабочная праграма, якой карыстаюцца
    снэпчатэры, каб захаваць
  • 14:43 - 14:46
    свае паведамленні, была ўзламаная,
  • 14:46 - 14:53
    і 100,000 персанальных размоў, фатаздымкаў
    і відэа трапілі ў анлайн,
  • 14:53 - 14:57
    каб застацца там назаўсёды.
  • 14:57 - 15:01
    Джэніфер Лорэнс і некаторыя іншыя акцёры
    страцілі свае акаунты ў iCloud.
  • 15:01 - 15:05
    Прыватныя, інтымныя і аголеныя фатаздымкі
    былі размешчаны па ўсім Інтэрнэце
  • 15:05 - 15:07
    без дазволу акцёраў.
  • 15:07 - 15:11
    Адзін вэбсайт плётак
    атрымаў больш за 5 мільёнаў клікаў
  • 15:11 - 15:14
    толькі праз гэтую навіну.
  • 15:15 - 15:19
    А як наконт кіберхакінгу Sony Pictures?
  • 15:19 - 15:22
    Дакументы, якія атрымалі найбольш увагі --
  • 15:22 - 15:28
    гэта прыватныя мэйлы, якія могуць
    выклікаць максімальную публічную знявагу.
  • 15:28 - 15:31
    Аднак у гэтай культуры ганьбы
  • 15:31 - 15:35
    ёсць яшчэ адзін тып цэнніка,
    звязанага з публічнай знявагай.
  • 15:36 - 15:39
    Цана гэтая не вызначае кошту ахвяры,
  • 15:39 - 15:41
    якую панеслі Тайлер і многія іншыя,
  • 15:41 - 15:43
    асабліва жанчыны, меньшынствы,
  • 15:43 - 15:47
    прадстаўнікі групы LGBTQ.
  • 15:47 - 15:52
    Гэтая цана вызначае прыбытак тых,
    хто на гэтым зарабляе грошы.
  • 15:53 - 15:57
    Умяшанне ў жыццё іншых
    з'яўляецца сыравінай,
  • 15:57 - 16:03
    якую здабываюць эфектыўна і бязлітасна,
    пакуюць і прадаюць за грошы.
  • 16:03 - 16:09
    З'явілася новая рыначная пляцоўка,
    дзе публічная знявага -- гэта тавар,
  • 16:09 - 16:12
    а ганьба -- індустрыя.
  • 16:12 - 16:16
    Як у ёй робяцца грошы?
  • 16:16 - 16:18
    Праз клікі.
  • 16:18 - 16:20
    Чым больш сораму,
    тым больш клікаў.
  • 16:20 - 16:24
    Чым больш клікаў,
    тым больш рэкламных даляраў.
  • 16:25 - 16:28
    Мы патрапілі ў небяспечны цыкл.
  • 16:28 - 16:31
    Чым больш мы клікаем на такія плёткі,
  • 16:31 - 16:34
    тым менш чулымі мы робімся
    да чалавечага жыцця, што стаіць за імі.
  • 16:34 - 16:40
    Чым менш чулымі мы робімся,
    тым больш мы клікаем.
  • 16:40 - 16:43
    Хтосьці зарабляе грошы
  • 16:43 - 16:46
    за плячыма чалавека,
    які церпіць і пакутуе.
  • 16:47 - 16:50
    З кожным клікам мы робім выбар.
  • 16:50 - 16:53
    Чым больш мы насычаем нашу культуру
    публічнай ганьбай,
  • 16:53 - 16:55
    тым больш прымальным
    гэта робіцца,
  • 16:55 - 16:58
    і тым больш кібербулінгу,
  • 16:58 - 17:01
    тролінгу, некаторых форм хакінгу
  • 17:01 - 17:04
    і анлайн знявагі мы назіраем.
  • 17:04 - 17:11
    Чаму? Таму што ў прынцыпе
    ўсе яны выбудаваныя на сораме.
  • 17:11 - 17:16
    Такія паводзіны з'яўляюцца сімптомам
    культуры, якую мы насадзілі.
  • 17:16 - 17:18
    Падумайце аб гэтым.
  • 17:19 - 17:23
    Змена ў паводзінах пачынаецца са змены
    таго, у што мы верым.
  • 17:23 - 17:26
    Мы бачылі гэта ў тым, што
    датычыцца расізма, гамафобіі,
  • 17:26 - 17:30
    і мноства іншых забабонаў,
    цяперашніх і мінулых.
  • 17:31 - 17:34
    Калі змяніліся нашыя погляды
    наконт аднаполых шлюбаў,
  • 17:34 - 17:39
    многія людзі атрымалі
    аднолькавыя свабоды.
  • 17:39 - 17:41
    Калі мы пачалі шанаваць экалагічнасць,
  • 17:41 - 17:44
    больш людзей пачалі
    сартаваць смецце.
  • 17:44 - 17:47
    Вяртаючыся да нашай культуры знявагі,
  • 17:47 - 17:51
    нам патрэбна культурная рэвалюцыя.
  • 17:51 - 17:55
    Публічная ганьба, як крывавы спорт,
    павінна быць спынена.
  • 17:55 - 17:59
    Прыйшоў час інтэрвенцыі
    ў Інтэрэнт і нашу культуру.
  • 17:59 - 18:03
    Змены пачынаюцца з чагосьці простага,
    але лёгкімі яны не бываюць.
  • 18:04 - 18:11
    Мы павінны вярнуцца да нашай
    доўгатэрміновай каштоўнасці -- эмпатыі і спачування.
  • 18:11 - 18:14
    Анлайн у нас назіраецца
    дэфіцыт спачування,
  • 18:14 - 18:16
    крызіс эмпатыі.
  • 18:17 - 18:21
    Даследчык Брэн Браўн сказаў,
    і я яго працытую:
  • 18:21 - 18:25
    "Ганьба не можа існаваць,
    пакуль існуе эмпатыя".
  • 18:25 - 18:29
    Ганьба не можа існаваць,
    пакуль існуе эмпатыя.
  • 18:31 - 18:34
    Я спазнала некаторыя вельмі цёмныя
    дні майго жыцця,
  • 18:34 - 18:40
    і толькі праз спачуванне і эмпатыю
    маёй сям'і, сяброў, прафесіяналаў,
  • 18:40 - 18:44
    і часам незнаёмых людзей, я выжыла.
  • 18:46 - 18:49
    Спачуванне нават аднаго чалавека
    можа змяніць сітуацыю.
  • 18:50 - 18:53
    Тэорыя ўплыву меньшасці,
  • 18:53 - 18:56
    прапанаваная сацыяльным псіхолагам
    Сержам Масковічы,
  • 18:56 - 18:59
    кажа, што нават праз
    невялікую колькасць людзей,
  • 18:59 - 19:01
    пры наяўнасці пастаянных дзеянняў,
  • 19:01 - 19:04
    могуць наступіць змены.
  • 19:04 - 19:07
    У свеце анлайн мы можам
    узмацніць уплыў меньшасці,
  • 19:07 - 19:09
    калі станем прыхільнікамі.
  • 19:09 - 19:13
    Прыхільнік становіцца
    процілегласцю апатыі.
  • 19:13 - 19:18
    Мы можам апублікаваць добры каментар,
    альбо данесці пра булінг.
  • 19:18 - 19:23
    Паверце, каментары спачування
    здольныя пагасіць негатыў.
  • 19:23 - 19:27
    Мы можам паўстаць да гэтай культуры,
    падтрымаўшы арганізацыі,
  • 19:27 - 19:29
    якія працуюць з такімі праблемамі.
  • 19:29 - 19:32
    Напрыклад, з Фондам Тайлера Клеменці ў ЗША.
  • 19:32 - 19:35
    У Брытаніі ёсць Anti-Bullying Pro.
  • 19:35 - 19:39
    У Аўстраліі -- Project Rockit.
  • 19:40 - 19:46
    Мы многа кажам аб нашай
    свабодзе выказвання,
  • 19:46 - 19:48
    але ж мы павінны больш размаўляць пра
  • 19:48 - 19:52
    нашую адказнаць за свабоду выказвання.
  • 19:52 - 19:54
    Мы ўсе жадаем быць пачутымі,
  • 19:54 - 19:59
    але давайце адзначым розніцу
    паміж размовай з мэтай,
  • 19:59 - 20:02
    і размовай, каб прыцягнуць ўвагу.
  • 20:04 - 20:07
    Інтэрнэт -- суперхуткая дарога
    для падсвядомасці,
  • 20:07 - 20:10
    аднак анлайн, праяўляючы эмпатыю да іншых,
  • 20:10 - 20:16
    мы дадаем карысці ўсім нам,
    ствараючы лепшы і больш бяспечны свет.
  • 20:16 - 20:19
    Мы павінны размаўляць анлайн
    са спачуваннем,
  • 20:19 - 20:22
    разглядаць навіны са спачуваннем,
  • 20:22 - 20:24
    клікаць са спачуваннем.
  • 20:24 - 20:29
    Уявіце сваё жыццё, калі б у загалоўках
    было вашае імя.
  • 20:31 - 20:34
    Хачу скончыць асабістым каментаром.
  • 20:36 - 20:38
    За апошнія 9 месяцаў
  • 20:38 - 20:41
    самае частае пытанне, якое я чула,
    было ЧАМУ.
  • 20:41 - 20:45
    Чаму зараз? Чаму я высунула ўсё ж такі
    галаву за парапет?
  • 20:45 - 20:48
    Намёк у гэтых пытаннях
    можна прасачыць паміж радкоў.
  • 20:48 - 20:52
    Адказ ніякім чынам не звазяны з палітыкай.
  • 20:52 - 20:57
    Галоўны адказ быў і застаецца ў наступным:
    таму што прыйшоў час.
  • 20:57 - 21:00
    Час перастаць хадзіць на пальчыках
    вакол майго мінулага;
  • 21:00 - 21:03
    час перастаць жыць у ганьбе;
  • 21:03 - 21:06
    час паведаміць пра мае прыгоды.
  • 21:06 - 21:11
    Гэта не значыць проста выказацца.
  • 21:11 - 21:15
    Тыя, хто пакутуе праз ганьбу
    і публічную знявагу,
  • 21:15 - 21:17
    павінны ведаць адну рэч:
  • 21:17 - 21:20
    Вы здольныя гэта перажыць.
  • 21:20 - 21:23
    Я разумею, што вам цяжка.
  • 21:23 - 21:27
    Гэта не пройдзе без болю, хутка, лёгка,
  • 21:27 - 21:31
    аднак вы можаце настаяць
    на іншай канцоўцы для сваёй гісторыі.
  • 21:31 - 21:35
    Спачувайце сабе.
  • 21:35 - 21:38
    Мы ўсе заслугоўваем спачуванне
  • 21:38 - 21:44
    і жыццё як анлайн, так і афлайн
    у больш спагадлівым свеце.
  • 21:44 - 21:46
    Дзякую за ўвагу.
  • 21:46 - 21:57
    (Плясканні)
Title:
Кошт ганьбы
Speaker:
Моніка Левінскі
Description:

"Публічная ганьба, як крывавы спорт, павінна быць спынена", кажа Моніка Левінскі. У 1998, яна кажа: "Я страціла асабістую рэпутацыю ў глабальным сэнсе, амаль у адзіны момант." Сёння той від публічнага анлайн пераследвання, з якім яна сутыкнулася, стаў пастаянным -- і можа мець смяротны вынік. У сваёй смелай прамове, яна сур'ёзна прыглядаецца да нашай культуры анлайн-булінгу і заклікае да зменаў.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TEDTalks
Duration:
22:26
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for The price of shame
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The price of shame
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The price of shame
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The price of shame
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for The price of shame
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The price of shame
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The price of shame
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The price of shame
Show all

Belarusian subtitles

Revisions