Return to Video

Як прыдумалі стэтаскоп | Моманты Азарэння 7 - Джэсіка Орэк

  • 0:07 - 0:12
    У момант азарэння...
  • 0:14 - 0:15
    1816 год.
  • 0:15 - 0:18
    35-гадовы доктар Рэнэ Лаэнэк
  • 0:18 - 0:20
    гуляе па Парыжу.
  • 0:20 - 0:24
    Ён спыняецца паназіраць, як двое дзяцей
    перадаюць адно другому знакі
  • 0:24 - 0:27
    пры дапамозе даўгой драўлянай дошкі.
  • 0:27 - 0:30
    Адно дзіця прытульвае дошку да вуха.
  • 0:30 - 0:31
    Другое скрабе супрацьлеглы канец,
  • 0:31 - 0:37
    дасылаючы ўзмоцнены гук
    па ўсёй даўжыні дошкі.
  • 0:37 - 0:42
    Пазней Лаэнэка выклікаюць да маладой
    дзяўчыны, у якой праблемы з сэрцам.
  • 0:42 - 0:45
    Пацыентка напэўна пышнагрудая,
  • 0:45 - 0:47
    і Лаэнэк сумняецца,
  • 0:47 - 0:51
    ці трэба прыкладаць сваё вуха
    непасрэдна да дзявочай грудзі.
  • 0:51 - 0:53
    Прыгадаўшы дзяцей з дошкай,
  • 0:53 - 0:57
    Лаэнэк у момант азарэння і высакароднасці
  • 0:57 - 0:59
    крэпка скручвае ў трубку ліст паперы
  • 0:59 - 1:02
    і прыкладе адзін канец да свайго вуха,
  • 1:02 - 1:06
    а другі -- да вялікіх грудзей дзяўчыны.
  • 1:06 - 1:10
    Ён уражаны чысцінёй гука.
  • 1:11 - 1:14
    Лаэнэк праводзіць наступныя тры гады,
    распрацоўваючы і правяраючы
  • 1:14 - 1:16
    розныя матэрыялы і механізмы.
  • 1:16 - 1:20
    Ён спыніўся на полай драўлянай трубцы
    з раздымнай насадкай.
  • 1:20 - 1:22
    Яго прыбор становіцца папярэднікам
  • 1:22 - 1:26
    стэтаскопу з металу, пластмасы і гумы,
    якім мы карыстаемся і сёння.
Title:
Як прыдумалі стэтаскоп | Моманты Азарэння 7 - Джэсіка Орэк
Description:

Глядзець увесь урок: http://ed.ted.com/lessons/how-the-stethoscope-was-invented-moments-of-vision-7-jessica-oreck

Стэтаскоп - гэта адзіны медыцынскі інструмент, які шырока ўжываецца па ўсім свеце. Але адкуль прыйшла ідэя? У сёмым выпуску серыі нашых "Момантаў Азарэння" Джэсіка Орэк распавядае пра добрапрыстойнае паходжанне гэтай неверагодна карыснай рэчы.

Урок і анімацыя - Джэсіка Орэк.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TED-Ed
Duration:
01:49

Belarusian subtitles

Revisions