Return to Video

Што такое біпалярнае расстройства?

  • 0:07 - 0:09
    Што такое біпалярнае расстройства?
  • 0:09 - 0:13
    Тэрмін "біпалярны"
    азначае дзве крайнасці.
  • 0:13 - 0:17
    Для мільёнаў тых, хто пакутуе
    на біпалярнае расстройства,
  • 0:17 - 0:20
    жыццё падзелена на дзве
    самастойныя рэальнасці ‒
  • 0:20 - 0:23
    эйфарыя і дэпрэсія.
  • 0:23 - 0:26
    Хоць існуе шмат тыпаў
    біпалярнага расстройства,
  • 0:26 - 0:28
    разгледзім некаторыя з іх.
  • 0:28 - 0:32
    Першы тып спалучае станы
    надзвычайных уздымаў і падзенняў,
  • 0:32 - 0:37
    а пры другім меней выразныя
    станы эйфарыі
  • 0:37 - 0:40
    чаргуюцца з працяглай дэпрэсіяй.
  • 0:40 - 0:43
    Для тых, хто не можа кантраляваць
    свой эмацыянальны стан,
  • 0:43 - 0:48
    здаецца немагчымым захоўваць баланс,
    неабходны для здаровага жыцця.
  • 0:48 - 0:52
    Уласцівыя першаму тыпу надзвычайныя
    ўздымы называюць маніякальнымі перыядамі,
  • 0:52 - 0:57
    яны могуць спарадзіць рэзкія змены настрою
    ад раздражнення да беспадстаўнай адвагі.
  • 0:57 - 1:01
    Але гэтыя перыяды эйфарыі перакрываюць
    звычайныя пачуцці асалоды
  • 1:01 - 1:04
    і выклікаюць пабочныя сімптомы,
    як паскоранае мысленне,
  • 1:04 - 1:05
    бессань,
  • 1:05 - 1:07
    паскоранае маўленне,
  • 1:07 - 1:08
    імпульсіўныя рухі
  • 1:08 - 1:10
    і рызыковыя ўчынкі.
  • 1:10 - 1:13
    Без лячэння гэтыя перыяды
    становяцца больш частымі,
  • 1:13 - 1:14
    інтэнсіўнымі
  • 1:14 - 1:16
    і працяглымі.
  • 1:16 - 1:21
    Дэпрэсіўнай фазе біпалярнага расстройства
    ўласцівы такія прыкметы як:
  • 1:21 - 1:22
    панурасць,
  • 1:22 - 1:24
    паніжаны інтарэс
    да любага занятку,
  • 1:24 - 1:25
    змены ў апетыце,
  • 1:25 - 1:28
    пачуццё ўласный нязначнасці
    ці беспадстаўнай віны,
  • 1:28 - 1:30
    парушэнне рэжыму сну,
  • 1:30 - 1:32
    заклапочанасць або млявасць
  • 1:32 - 1:36
    ці навязлівыя думкі
    пра самагубства.
  • 1:36 - 1:38
    Па ўсім свеце ад аднаго да трох
    адсоткаў дарослых
  • 1:38 - 1:44
    перажываюць шырокі спектр сімптомаў,
    уласцівых біпалярнаму расстройству.
  • 1:44 - 1:47
    Большасць гэтых людзей ‒ дзейныя,
    карысныя члены грамадства,
  • 1:47 - 1:50
    а іх жыцці, рашэнні
    і ўзаемаадносіны
  • 1:50 - 1:52
    не вызначаюцца расстройствам,
  • 1:52 - 1:56
    але дагэтуль некаторыя пакутуюць
    ад сур'ёзных наступстваў.
  • 1:56 - 1:59
    Хвароба можа перашкаджаць адукацыйнай
    і прафесійнай эфектыўнасці,
  • 1:59 - 2:01
    узаемаадносінам,
  • 2:01 - 2:02
    пагражаць фінансавай
  • 2:02 - 2:05
    і асабістай бяспецы.
  • 2:05 - 2:08
    Што ж з'яўляецца прычынай
    біпалярнага расстройства?
  • 2:08 - 2:13
    Навукоўцы лічаць адным з ключавых фактараў
    складаныя нейронныя сувязі мозга.
  • 2:13 - 2:16
    У здаровым стане сувязі паміж
    нейронамі трывалыя,
  • 2:16 - 2:19
    дзякуючы здольнасці мозга
    абнаўляць
  • 2:19 - 2:25
    і выдаляць нядзейныя або
    пашкоджаныя сувязі.
  • 2:25 - 2:29
    Гэта важны працэс, бо нашы нейронныя
    шляхі накіроўваюць
  • 2:29 - 2:31
    усе нашы дзеянні.
  • 2:31 - 2:34
    Функцыянальная
    магнітна-рэзанансная тамаграфія
  • 2:34 - 2:38
    дазволіла навукоўцам выявіць парушэнні
    працэсу абнаўлення мозга
  • 2:38 - 2:41
    ў людзей з біпалярным растройствам.
  • 2:41 - 2:43
    То бок, іх нейроны страчваюць
    функцыянальнасць
  • 2:43 - 2:46
    і ствараюць неэфектыўныя сувязі.
  • 2:46 - 2:49
    З-за пераблытаных
    нэрвовых сігналаў
  • 2:49 - 2:54
    у людзей з біпалярным расстройствам
    развіваюцца анамальныя думкі і паводзіны.
  • 2:54 - 2:56
    Таксама псіхатычныя сімптомы,
  • 2:56 - 2:58
    як зблытаная гаворка і паводзіны,
  • 2:58 - 2:59
    трызненні,
  • 2:59 - 3:00
    параноя
  • 3:00 - 3:02
    і галюцынацыі
  • 3:02 - 3:06
    могуць з'яўляцца падчас
    вострых перыядаў расстройства.
  • 3:06 - 3:11
    Гэта тлумачыцца празмернай колькасцю
    нейрамедыятара дафаміну.
  • 3:11 - 3:17
    Нягледзячы на гэта, біпалярнае
    расстройства не мае адзінай прычыны.
  • 3:17 - 3:20
    На самай справе, гэта складаная праблема.
  • 3:20 - 3:23
    Напрыклад, міндалепадобнае цела мозга
    адказвае за мысленне,
  • 3:23 - 3:25
    доўгатэрміновую памяць
  • 3:25 - 3:27
    і фармаванне эмоцый.
  • 3:27 - 3:31
    У гэтым аддзеле мозга, такія фактары,
    як генетыка або сацыяльная траўма
  • 3:31 - 3:37
    могуць спарадзіць анамаліі і выклікаць
    сімптомы біпалярнага расстройства.
  • 3:37 - 3:39
    Захворванне можа
    перадавацца па спадчыне,
  • 3:39 - 3:42
    таму нам вядома, што генетыка тут
    грае не апошнюю ролю.
  • 3:42 - 3:45
    Але гэта не азначае наяўнасць
    асобнага біпалярнага гена.
  • 3:45 - 3:49
    Фактычна, верагоднасць развіцця
    біпалярнага расстройства
  • 3:49 - 3:52
    залежыць ад узаемадзенняў
    паміж рознымі генамі,
  • 3:52 - 3:56
    настолькі складаных, што мы
    дагэтуль спрабуем іх патлумачыць.
  • 3:56 - 3:57
    Прычыны комплексныя,
  • 3:57 - 4:02
    таму дыягнаставаць і жыць
    з біпалярным расстройствам няпроста.
  • 4:02 - 4:05
    Нягледзячы на гэта,
    захворванне можна кантраляваць.
  • 4:05 - 4:10
    Медыкаменты, як літый, стабілізуюць
    настрой і могуць дапамагчы
  • 4:10 - 4:12
    кіраваць рызыковымі думкамі і паводзінамі.
  • 4:12 - 4:18
    Лекі паніжаюць анамальную мазгавую
    актыўнасць і стабілізуюць настрой,
  • 4:18 - 4:21
    тым самым робячы жыццяздольныя
    нейронныя сувязі больш трывалымі.
  • 4:21 - 4:24
    Да іншых распаўсюджаных
    метадаў лячэння адносяць нейралептыкі,
  • 4:24 - 4:27
    якія змяняюць уплыў дафаміна
  • 4:27 - 4:29
    і электрасутаргавая тэрапія.
  • 4:29 - 4:33
    Яна выклікае ў мозгу сутаргавы прыпадак,
    які пільна кантралюецца.
  • 4:33 - 4:36
    Але тэрапія выкарыстоўваецца
    ў надзвычайных выпадках.
  • 4:36 - 4:38
    Некаторыя пацыенты
    адмаўляюцца ад лячэння,
  • 4:38 - 4:40
    бо баяцца, што
    яго ўплыў прытупляе эмоцыі
  • 4:40 - 4:42
    і знішчае іх крэатыўнасць.
  • 4:42 - 4:46
    Але сучасная псіхіятрыя актыўна
    спрабуе пазбегнуць гэтага.
  • 4:46 - 4:50
    Сёння дактары працуюць з пацыентамі
    на індывідуальнай аснове,
  • 4:50 - 4:53
    каб абраць камбінацыю
    лекаў і тэрапіі,
  • 4:53 - 4:57
    якая дазволіць ім жыць паўнавартасна.
  • 4:57 - 5:00
    Акрамя лячэння, стан хворых на
    расстройства могуць палепшыць
  • 5:00 - 5:02
    нават простыя змены ладу жыцця.
  • 5:02 - 5:04
    Напрыклад, рэгулярныя трэніроўкі,
  • 5:04 - 5:05
    здаровы сон
  • 5:05 - 5:08
    і адмова ад наркотыкаў ды алкаголю.
  • 5:08 - 5:12
    А таксама важную ролю грае
    падтрымка сям'і і сяброў.
  • 5:12 - 5:16
    Памятайце, біпалярнае расстройства ‒
    медыцынскі дыягназ,
  • 5:16 - 5:17
    а не віна чалавека
  • 5:17 - 5:19
    ці яго дрэннага выхавання.
  • 5:19 - 5:21
    Захворванне магчыма кантраляваць
  • 5:21 - 5:24
    пры дапамозе эфектыўнага
    медыкаментознага лячэння,
  • 5:24 - 5:29
    падтрымкі сям'і, сяброў ды
    грамадства ў цэлым
  • 5:29 - 5:32
    і ўнутраных намаганняў людзей
    з біпалярным расстройствам
  • 5:32 - 5:35
    адшукаць баланс у жыцці.
Title:
Што такое біпалярнае расстройства?
Speaker:
Хэлен М. Фарэл
Description:

Глядзець поўную версію: http://ed.ted.com/lessons/what-is-bipolar-disorder-helen-m-farrell

Тэрмін "біпалярны" азначае дзве крайнасці. Для мільёнаў тых, хто пакутуе на біпалярнае расстройства, жыццё падзелена на дзве самастойныя рэальнасці ‒  эйфарыя і дэпрэсія. Што ж з'яўляецца прычынай расстройства? Ці магчыма яго вылечыць? Хэлен М. Фарэл распавядае пра асноўныя прычыны і метады лячэння біпалярнага расстройства.

Інфармацыя падрыхтавана Хэлен М. Фарэл, анімацыя ‒  Uncle Ginger.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TED-Ed
Duration:
05:58
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for What is bipolar disorder?
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for What is bipolar disorder?
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for What is bipolar disorder?
Marharyta Marozava edited Belarusian subtitles for What is bipolar disorder?
Marharyta Marozava edited Belarusian subtitles for What is bipolar disorder?
Marharyta Marozava edited Belarusian subtitles for What is bipolar disorder?
Marharyta Marozava edited Belarusian subtitles for What is bipolar disorder?
Marharyta Marozava edited Belarusian subtitles for What is bipolar disorder?
Show all

Belarusian subtitles

Revisions