Return to Video

Маё простае вынаходства, распрацаванае, каб засцерагчы жыццё майго дзеда.

  • 0:01 - 0:04
    Што з'яўляецца найбольш небяспечнай
    пагрозай для здароўя амерыканцаў?
  • 0:04 - 0:08
    Рак? Сардэчныя прыступы? Дыябет?
  • 0:08 - 0:09
    Насамрэч, ні адзін з гэтых адказаў
    не з'яўляецца правільным.
  • 0:09 - 0:11
    Гэта хвароба Альцгеймера.
  • 0:11 - 0:13
    Кожныя 67 секунд
  • 0:13 - 0:16
    у кагосьці ў Злучаных Штатах дыягнастуецца
    хвароба Альцгеймера.
  • 0:16 - 0:18
    Паколькі колькасць пацыентаў,
    якія пакутуюць на хваробу Альцгеймера,
  • 0:18 - 0:20
    вырасце ўтрая да 2050 года,
  • 0:20 - 0:23
    клопат пра іх і пра іншую частку
    старэйшага пакалення
  • 0:23 - 0:26
    стане пераважнай сацыяльнай
    праблемай.
  • 0:27 - 0:28
    Мая сям'я выпрабавала
    непасрэдна на сабе
  • 0:28 - 0:31
    цяжкасці пры клопаце пра пацыента,
    які пакутуе на хваробу Альцгеймера.
  • 0:31 - 0:33
    Я рос у сям'і з трыма пакаленнямі
  • 0:33 - 0:35
    і заўсёды быў вельмі блізкі
    з маім дзядулем.
  • 0:35 - 0:37
    Калі мне было 4 гады,
  • 0:37 - 0:39
    мы з дзедам гулялі ў парку ў Японіі,
  • 0:39 - 0:40
    а потым ён раптам знік.
  • 0:40 - 0:44
    Гэта быў адзін з найжудаснейшых
    момантаў ў маім жыцці
  • 0:44 - 0:46
    і гэта быў таксама першы выпадак,
    які праінфармаваў нас
  • 0:46 - 0:48
    пра тое, што ў майго дзядулі
    хвароба Альцгеймера.
  • 0:49 - 0:52
    На працягу апошніх 12 гадоў яго становішча
    станавілася ўсё горш і горш,
  • 0:52 - 0:56
    і яго блуканні выклікалі ў маёй сям'і
    шмат стрэсу.
  • 0:56 - 0:57
    Мая цётка, яго асноўная сядзелка,
  • 0:57 - 1:00
    сапраўды з усіх сіл старалася не спаць
    па начах, каб даглядаць за ім
  • 1:00 - 1:03
    і нават тады часам не магла злавіць
    яго, калі ён уставаў з ложку.
  • 1:03 - 1:06
    Я сапраўды непакоіўся пра стан
    маёй цёткі,
  • 1:06 - 1:08
    гэтак жа як і пра бяспеку майго дзеда.
  • 1:08 - 1:11
    Я інтэнсіўна шукаў вырашэнне, якое магло
    б дапамагчы праблеме маёй сям'і,
  • 1:11 - 1:12
    але не мог знайсці.
  • 1:13 - 1:16
    Тады, аднойчы ўночы, каля 2 гадоў таму,
  • 1:16 - 1:19
    я прыглядаў за дзедам і ўбачыў, як ён
    збіраецца вышмыгнуць са свайго ложка.
  • 1:19 - 1:21
    У момант, калі яго нага
    дакранулася да падлогі,
  • 1:21 - 1:24
    я падумаў: чаму б мне не прымацаваць
    датчык ціску да ягонай пяткі?
  • 1:24 - 1:27
    Як толькі б ён ступіў на падлогу,
    выбіраючыся з ложка,
  • 1:27 - 1:31
    датчык выявіў бы павелічэнне ціску,
    выкліканае масай цела,
  • 1:31 - 1:34
    і потым з дапамогай бяздротавых тэхналогій
    даслаў бы сігнал трывогі на смартфон сядзелкі.
  • 1:34 - 1:36
    З дапамогай гэтага спосабу мая цётка
    магла б спаць нашмат лепш уночы,
  • 1:36 - 1:39
    без пачуцця турботы пра блуканні
    майго дзядулі.
  • 1:39 - 1:43
    Такім чынам, я хацеў бы прадэманстраваць
    вам гэтыя шкарпэткі.
  • 1:45 - 1:48
    Магу я ўбачыць мадэль з маей шкарпэткай
    на сцэне?
  • 1:49 - 1:51
    Выдатна.
  • 1:52 - 1:56
    Такім чынам, як толькі пацыент ступае
    на падлогу ...
  • 1:56 - 1:58
    (Гукавы сігнал)
  • 1:58 - 2:00
    сігнал трывогі адсылаецца на
    смартфон сядзелкі.
  • 2:05 - 2:06
    Дзякуй. (Апладысменты)
  • 2:06 - 2:09
    Дзякуй дзяўчыне, якая прадэманстравала
    маю шкарпэтку.
  • 2:12 - 2:15
    Такім чынам, гэта - малюнак майго
    папярэдняга дызайну.
  • 2:16 - 2:18
    Маё жаданне стварыць заснаваную
    на датчыку тэхналогію,
  • 2:18 - 2:22
    магчыма, нарадзілася з-за маёй даўняй
    любові да датчыкаў і тэхналогій.
  • 2:22 - 2:23
    Калі мне было 6 гадоў,
  • 2:23 - 2:26
    сталы сябар нашай сям'і ўпаў ў ваннай
  • 2:26 - 2:28
    і атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні.
  • 2:28 - 2:30
    Я стаў турбавацца пра сваіх уласных
    бабулю і дзядулю
  • 2:30 - 2:32
    і вырашыў вынайсці разумную
    ванную сістэму.
  • 2:32 - 2:36
    Датчыкі руху былі б усталяваны ў плітах
    на падлозе ў ванным пакоі для таго,
  • 2:36 - 2:39
    каб выяўляць паданні пажылых пацыентаў
    кожны раз, калі яны падалі б у ваннай.
  • 2:39 - 2:41
    Паколькі мне было ўсяго 6 гадоў у той час
  • 2:41 - 2:44
    і я яшчэ не скончыў дзіцячы сад,
  • 2:44 - 2:48
    у мяне не было патрэбных рэсурсаў і прыладаў,
    каб увасобіць ідэю ў жыццё,
  • 2:48 - 2:51
    але, тым не менш, мой досвед даследавання
  • 2:51 - 2:53
    сапраўды ўсяліў у мяне ўстойлівае жаданне
    выкарыстоўваць датчыкі,
  • 2:53 - 2:55
    каб дапамагаць сталым людзям.
  • 2:55 - 3:00
    Я сапраўды веру, што датчыкі могуць
    палепшыць якасць жыцця сталых людзей.
  • 3:01 - 3:05
    Калі я склаў свой план, я зразумеў, што я
    сутыкнуўся з трыма асноўнымі праблемамі:
  • 3:05 - 3:06
    па-першае, стварэнне датчыка;
  • 3:06 - 3:08
    па-другое, распрацоўка схемы;
  • 3:08 - 3:10
    і па-трэцяе, кадаванне праграмы
    на смартфон.
  • 3:10 - 3:13
    Гэта дапамагло мне асэнсаваць, што мой праект
    быў значна складанейшы для рэалізацыі,
  • 3:13 - 3:15
    чым я мог сабе ўявіць.
  • 3:15 - 3:18
    Найперш, я павінен быў стварыць датчык для
    нашэння, які быў бы тонкім і досыць гнуткім,
  • 3:18 - 3:21
    каб ён зручна сядзеў на назе пацыента.
  • 3:21 - 3:25
    Пасля шматлікіх даследванняў і тэставання
    розных матэрыялаў, такіх як гума,
  • 3:25 - 3:28
    якая, як я зразумеў, была занадта тоўстай для
    камфортнага нашэння на назе,
  • 3:28 - 3:30
    я вырашыў надрукаваць плёнку
  • 3:30 - 3:33
    з электрычна праводнымі часціцамі чарніла,
    якія даволі адчувальныя да ціску.
  • 3:33 - 3:36
    Пасля таго, як адбываецца ціск, злучэнні
    паміж часціцамі павялічваюцца.
  • 3:36 - 3:39
    Такім чынам, я мог бы распрацаваць
    сістэму, якая мерала б ціск
  • 3:39 - 3:41
    шляхам вымярэння электрычнага
    супраціўлення.
  • 3:41 - 3:44
    Потым, я павінен быў распрацаваць
    бяздротавую схему для нашэння,
  • 3:44 - 3:47
    але бяздротавая перадача сігналу
    спажывае шмат энергіі
  • 3:47 - 3:49
    і патрабуе цяжкіх, грувасткіх батарэй.
  • 3:49 - 3:53
    На шчасце, я даведаўся пра
    нізкаэнергетычную тэхналогію Bluetooth,
  • 3:53 - 3:54
    якая спажывае вельмі мала энергіі
  • 3:54 - 3:56
    і можа прыводзіцца ў дзеянне
    батарэяй велічынёю з манету.
  • 3:56 - 4:00
    Гэта прадухіляе адключэнне сістэмы
    ў сярэдзіне ночы.
  • 4:00 - 4:03
    Нарэшце, я павінен быў зрабіць праграму
    на смартфон, якая ператварала б
  • 4:03 - 4:06
    смартфон сядзелкі ў манітор, які працуе
    на адлегласці.
  • 4:06 - 4:09
    Для гэтага я павінен быў пашырыць свае веды
    ў праграмаванні з дапамогай Java і XCode,
  • 4:09 - 4:13
    і я таксама павінен быў даведацца, як запраграмаваць
    нізкаэнергетычныя прылады Bluetooth,
  • 4:13 - 4:16
    праглядаючы навучальныя відэа на YouTube
    і чытаючы розныя кнігі.
  • 4:17 - 4:21
    Аб'яднаўшы гэтыя кампаненты,
    я змог стварыць два прататыпы,
  • 4:21 - 4:23
    першы той, у якім датчык
    убудаваны ў шкарпэтку,
  • 4:23 - 4:26
    а іншы - набор датчыкаў,
  • 4:26 - 4:28
    які можа быць прымацаваны ў
    любым месцы і які кантактуе
  • 4:28 - 4:30
    з нагой пацыента.
  • 4:30 - 4:33
    Я тэстую гэтую прыладу на сваім дзядулю
    ўжо каля года,
  • 4:33 - 4:35
    і гэта прылада мае 100-адсоткавы
    паказнік паспяховасці
  • 4:35 - 4:38
    у выяўленні больш за 900 выпадкаў
    яго блукання.
  • 4:39 - 4:41
    Мінулым летам я змог пратэставаць
    сваю прыладу
  • 4:41 - 4:44
    у некалькіх установах сацыяльнай абароны
    ў Каліфорніі,
  • 4:44 - 4:46
    і ўвесь гэты час я збіраю водгукі
  • 4:46 - 4:49
    для далейшага паляпшэння прылады
    як рынкавага прадукту.
  • 4:49 - 4:51
    Тэставанне прылады на некалькіх пацыентах
  • 4:51 - 4:53
    дапамагло мне зразумець, што мне
    трэба прыдумляць варыянты
  • 4:53 - 4:56
    для тых людзей, якія не хочуць апранаць
    шкарпэткі нанач.
  • 4:56 - 4:58
    Такім чынам, даныя пра датчык,
  • 4:58 - 5:00
    сабраныя ад велізарнай колькасці пацыентаў,
  • 5:00 - 5:02
    могуць быць карысныя для паляпшэння
    догляду за пацыентамі,
  • 5:02 - 5:05
    а таксама, магчыма,
    дапамогуць вылечыцца ад хваробы.
  • 5:05 - 5:07
    Напрыклад, зараз я вывучаю
  • 5:07 - 5:10
    суадносіны паміж частатой начных
    блуканняў пацыента
  • 5:10 - 5:13
    і яго ці яе штодзённай дзейнасцю і дыетай.
  • 5:14 - 5:17
    Адзіная рэч, якую я ніколі не забуду, калі мая
    прылада ўпершыню прадухіліла
  • 5:17 - 5:19
    начныя ўцёкі майго дзеда з ложку.
  • 5:19 - 5:22
    У той момант я быў сапраўды здзіўлены
    сілай тэхналогіі,
  • 5:22 - 5:24
    якая змяняе жыццё да лепшага.
  • 5:24 - 5:26
    Здаровыя людзі, якія жывуць шчасліва -
  • 5:26 - 5:28
    такім я ўяўляю сабе свет.
  • 5:28 - 5:30
    Дзякуй вам вялікі.
  • 5:30 - 5:34
    (Воплескі)
Title:
Маё простае вынаходства, распрацаванае, каб засцерагчы жыццё майго дзеда.
Speaker:
Кэнэт Шыназука
Description:

Шэсцьдзесят адсоткаў людзей з дэменцыяй блукаюць у сне, - гэта праблема можа апынуцца надзвычай цяжкай як для пацыентаў, так і для іх сядзелак. У гэтай чароўнай прамове Вы пачуеце, як падлетак-вынаходнік Кэнэт Шыназука прыдумаў новае рашэнне для таго, каб дапамагчы свайму дзеду, які ходзіць у сне і цётцы, якая клапоціцца пра яго ... і як ён спадзяецца дапамагчы іншым з хваробай Альцгеймера.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TEDTalks
Duration:
05:46

Belarusian subtitles

Revisions