Return to Video

Гісторыя гарбаты - Шунан Тэн

  • 0:07 - 0:12
    Падчас доўгага блукання ў лесе
    ў пошуках зерня і зёлак, прыдатных да ежы,
  • 0:12 - 0:16
    змораны міфалагічны фермер Шэнь-нун
    выпадкова атруціўся 72 разы.
  • 0:16 - 0:19
    Але перш, чым атрута
    канчаткова загубіла яго,
  • 0:19 - 0:22
    якісьці лісток трапіў яму ў рот.
  • 0:22 - 0:24
    Ён пражаваў лісток і апрытомнеў,
  • 0:24 - 0:27
    і вось як была вынайдзена гарбата.
  • 0:27 - 0:29
    Ці, прынамсі, так кажа легенда.
  • 0:29 - 0:32
    Гарбата на самой справе
    не вылечвае атручванне,
  • 0:32 - 0:33
    але гісторыя Шэнь-нуна,
  • 0:33 - 0:36
    міфічнага кітайскага вынаходцы
    сельскай гаспадаркі,
  • 0:36 - 0:39
    падкрэслівае важнасць гарбаты
    для старажытнага Кітая.
  • 0:39 - 0:42
    Археалагічныя сведчанні даводзяць, што
    ўпершыню яе вырошчвалі
  • 0:42 - 0:44
    менавіта тут ужо 6000 гадоў таму,
  • 0:44 - 0:49
    ці 1500 год да таго, як фараоны збудавалі
    Вялікія Піраміды Гізы.
  • 0:49 - 0:50
    Тая зыходная кітайская расліна –
  • 0:50 - 0:53
    гэта той жа самы від,
    што расце па ўсім свеце,
  • 0:53 - 0:56
    хаця спачатку гарбату ўжывалі зусім інакш.
  • 0:56 - 0:59
    Яе падавалі як страву з агародніны,
    ці варылі з кашай.
  • 0:59 - 1:03
    Гарбата стала напоем толькі
    1500 гадоў таму,
  • 1:03 - 1:06
    калі людзі зразумелі, што спалучэнне
    гарачыні і вільгаці
  • 1:06 - 1:11
    з зялёным лісцем можа стварыць багаты
    і разнастайны смак.
  • 1:11 - 1:14
    Пасля соцен гадоў разнастайных спосабаў
    прыгатавання гарбаты,
  • 1:14 - 1:16
    звычайна сталі награваць лісце,
  • 1:16 - 1:18
    пакаваць у брыкеты,
  • 1:18 - 1:20
    малоць у пудру,
  • 1:20 - 1:21
    змешваць з гарачай вадой,
  • 1:21 - 1:26
    і тым самым ствараць напой,
    які завецца муо ча, ці матча.
  • 1:26 - 1:30
    Матча стала такой папулярнай, што ў Кітаі
    ўзнікла асобная чайная культура.
  • 1:30 - 1:32
    Пра гарбату пісалі кнігі і вершы,
  • 1:32 - 1:34
    яна стала любімым напоем імператараў,
  • 1:34 - 1:36
    і крыніцай натхнення для мастакоў.
  • 1:36 - 1:39
    Яны малявалі экстравагантныя карціны
    на гарбатнай пене,
  • 1:39 - 1:43
    вельмі падобныя да сучасных малюнкаў
    на эспрэса ў кавярнях.
  • 1:43 - 1:45
    У 9 стагоддзі падчас праўлення
    дынастыі Тан,
  • 1:45 - 1:49
    японскі манах упершыню прывёз
    чайную расліну ў Японію.
  • 1:49 - 1:53
    Паволі японцы распрацавалі свае ўласныя
    рытуалы вакол гарбаты,
  • 1:53 - 1:56
    якія прывялі да стварэння
    японскай гарбатнай цырымоніі.
  • 1:56 - 1:59
    У 14 стагоддзі, падчас кіравання
    дынастыі Мін,
  • 1:59 - 2:01
    кітайскі імператар змяніў стандарт
  • 2:01 - 2:05
    з прэсаваных брыкетаў на лісцевую гарбату.
  • 2:05 - 2:09
    З таго часу Кітай па сённяшні дзень трымае
    манаполію на сусветныя чайныя дрэвы,
  • 2:09 - 2:12
    а сам чай стаў адным з трох найважнейшых
    экспартных тавараў Кітая,
  • 2:12 - 2:15
    поруч з керамікай і шоўкам.
  • 2:15 - 2:18
    Гэта дало Кітаю вялікую долю ўлады
    і эканамічнага ўплыву,
  • 2:18 - 2:21
    бо ўжыванне гарбаты распаўсюдзілася
    па ўсім свеце.
  • 2:21 - 2:24
    Гэтае распаўсюджанне сур'ёзна пачалося
    ў пачатку 1600-х гадоў,
  • 2:24 - 2:27
    калі галандскія купцы прывезлі гарбату
    ў Еўропу ў вялікай колькасці.
  • 2:27 - 2:31
    Многія прыпісваюць заслугу папулярызацыі
    гарбаты сярод англійскай арыстакратыі
  • 2:31 - 2:34
    каралеве Кацярыне Браганскай,
    партугальскай прынцэсе,
  • 2:34 - 2:38
    калі яна выйшла замуж
    за Караля Карла ІІ у 1661 годзе.
  • 2:38 - 2:42
    У той час Вялікабрытанія была ў разгары
    пашырэння свайго каланіяльнага ўплыву
  • 2:42 - 2:45
    і станавілася новай
    дамінуючай сусветнай уладай.
  • 2:45 - 2:49
    Разам з ростам Вялікабрытаніі расла
    зацікаўленасць гарбатай па ўсім свеце.
  • 2:49 - 2:53
    Да 1700 года гарбату ў Еўропе прадавалі
    Ў 10 разоў даражэй за каву,
  • 2:53 - 2:56
    а расліну ўсё яшчэ вырошчвалі
    толькі ў Кітаі.
  • 2:56 - 2:58
    Гандаль чаем быў такі прыбытковы,
  • 2:58 - 3:01
    што нават быў створаны
    самы хуткі карабель, кліпер,
  • 3:01 - 3:05
    з-за жорсткай канкурэнцыі паміж
    заходнімі гандлёвымі кампаніямі.
  • 3:05 - 3:07
    Усе спяшаліся першымі прывезці
    гарбату ў Еўропу,
  • 3:07 - 3:10
    каб максімальна павялічыць прыбытак.
  • 3:10 - 3:13
    Спачатку Брытанія плаціла
    за кітайскі чай срэбрам.
  • 3:13 - 3:15
    Калі гэта апынулася занадта дорага,
  • 3:15 - 3:19
    яны прапанавалі абменьваць яго
    на іншае рэчыва — опіум.
  • 3:19 - 3:22
    Гэта выклікала праблемы са здароўем
    насельніцтва Кітая,
  • 3:22 - 3:25
    таму што людзі заахвоціліся
    гэтым наркотыкам.
  • 3:25 - 3:28
    Потым, у 1839 годзе Кітайскі чыноўнік
    загадаў сваім падначаленым
  • 3:28 - 3:31
    знічтожыць буйнейшыя брытанскія
    партыі опіума
  • 3:31 - 3:34
    ў знак супраціву Брытанскаму ўплыву
    над Кітаем.
  • 3:34 - 3:38
    Гэта прывяло да Першай Опіумнай Вайны
    паміж дзвюма нацыямі.
  • 3:38 - 3:41
    Бітвы ўздоўж усяго Кітайскага ўзбярэжжа
    працягваліся да 1842 года,
  • 3:41 - 3:45
    пакуль павержаная дынастыя Цын не
    аддала порт Ганконга брытанцам,
  • 3:45 - 3:48
    і не пачала зноў з імі гандляваць на
    нявыгадных умовах.
  • 3:48 - 3:52
    Вайна паслабіла становішча Кітая ў свеце
    больш, чым на стагоддзе.
  • 3:52 - 3:57
    Брытанская Ост-Індская кампанія таксама
    хацела мець магчымасць вырошчваць чай
  • 3:57 - 3:59
    і кантраляваць рынак.
  • 3:59 - 4:01
    Яны адправілі батаніка Роберта Форчэна,
  • 4:01 - 4:05
    каб той скраў кітайскі чай
    у сакрэтнай аперацыі.
  • 4:05 - 4:07
    Ён замаскіраваўся
    і адправіўся ў рызыкоўнае падарожжа
  • 4:07 - 4:09
    праз кітайскія горныя чайныя рэгіёны,
  • 4:09 - 4:13
    калі-нікалі перапраўляючы
    чайныя парасткі і вопытных працаўнікоў
  • 4:13 - 4:15
    у Дарджылінг, Індыю.
  • 4:15 - 4:17
    Адтуль расліна распаўсюджвалася далей,
  • 4:17 - 4:21
    і чай хутка стаў прадуктам
    паўсядзённага спажывання.
  • 4:21 - 4:26
    Сёння гарбата – гэта другі самы ўжывальны
    напой у свеце пасля вады.
  • 4:26 - 4:27
    Ад салодкай турэцкай гарбаты
  • 4:27 - 4:29
    да салёнай Тыбетскай – часуймы,
  • 4:29 - 4:32
    існуе столькі спосабаў прыгатавання напою,
  • 4:32 - 4:34
    колькі культур на свеце.
Title:
Гісторыя гарбаты - Шунан Тэн
Speaker:
Shunan Teng
Description:

Глядзець поўны ўрок: http://ed.ted.com/lessons/the-history-of-tea-shunan-teng

Гарбата – гэта другі па ўжывальнасці напой у свеце пасля вады. І ад салодкай турэцкай гарбаты да саленай тыбетскай, існуе амаль столькі спосабаў прыгатавання гарбаты, колькі культур на планеце. Адкуль з'явіўся гэты напой і як ён стаў такім папулярным? Шунан Тэн распавядае нам доўгую гісторыю гарбаты.

Урок – Шунан Тэн, анімацыя – Стэф Лі.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TED-Ed
Duration:
04:58
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for The history of Tea
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The history of Tea
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for The history of Tea
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The history of Tea
Katerina Yarash edited Belarusian subtitles for The history of Tea
Katerina Yarash edited Belarusian subtitles for The history of Tea
Katerina Yarash edited Belarusian subtitles for The history of Tea
Katerina Yarash edited Belarusian subtitles for The history of Tea
Show all

Belarusian subtitles

Revisions