Return to Video

Як аўтызм дазволіў мне быць сабой

  • 0:01 - 0:02
    Няшмат людзей ведаюць,
  • 0:02 - 0:05
    што ў маёй галаве
  • 0:05 - 0:07
    ёсць тысячы таемных сусветаў
  • 0:07 - 0:09
    адначасова.
  • 0:09 - 0:12
    А яшчэ я аўтыстка.
  • 0:12 - 0:14
    Людзі звычайна характарызуюць аўтызм
  • 0:14 - 0:17
    вельмі дакладнымі рысамі,
  • 0:17 - 0:20
    на самой справе, мы бываем вельмі рознымі.
  • 0:20 - 0:22
    Напрыклад, мой маленькі брацік,
  • 0:22 - 0:23
    ён вельмі моцна аўтыстычны.
  • 0:23 - 0:26
    Ён не размаўляе. Зусім.
  • 0:26 - 0:28
    Але ж я люблю размаўляць.
  • 0:28 - 0:31
    Людзі часта асацыююць аўтыстаў
  • 0:31 - 0:34
    з аматарамі матэматыкі ды навукі,
    і больш ні з чым.
  • 0:34 - 0:36
    Але я ведаю так шмат аўтыстычных людзей,
  • 0:36 - 0:38
    якія любяць творчасць.
  • 0:38 - 0:41
    Гэта стэрэатып,
  • 0:41 - 0:43
    а стэрэатыпы
  • 0:43 - 0:46
    часта, калі не заўсёды, памылковыя.
  • 0:46 - 0:48
    Напрыклад, шмат людзей чуюць "аўтызм"
  • 0:48 - 0:53
    і адразу ўзгадваюць "Чалавека Дажджу".
  • 0:53 - 0:54
    Гэта распаўсюджанае перакананне,
  • 0:54 - 0:57
    што кожны аўтыст – гэта Дасцін Хофман,
  • 0:57 - 1:00
    і гэта няпраўда.
  • 1:00 - 1:03
    Але гэта тычыцца не толькі аўтыстаў.
  • 1:03 - 1:05
    Такое ж стаўленне і да ЛГБТК людзей,
  • 1:05 - 1:08
    да жанчын, да людзей колеру.
  • 1:08 - 1:10
    Людзі так баяцца разнастайнасці,
  • 1:10 - 1:13
    што спрабуюць запхаць усіх
    у маленечкую скрынку
  • 1:13 - 1:16
    з дакладнымі біркамі.
  • 1:16 - 1:17
    Гэта насамрэч здарылася са мной
  • 1:17 - 1:20
    у рэальным жыцці.
  • 1:20 - 1:23
    Я загугліла "аўтыстычныя людзі..."
  • 1:23 - 1:25
    і атрымала такія прапановы
  • 1:25 - 1:27
    тэксту для пошуку.
  • 1:27 - 1:28
    Я загугліла "аўтыстычныя людзі..."
  • 1:28 - 1:32
    і першымі ў спісе былі "дэманы".
  • 1:32 - 1:34
    Гэта першае, што людзі думаюць,
  • 1:34 - 1:36
    калі чуюць "аўтызм".
  • 1:36 - 1:38
    Яны ведаюць (шэптам).
  • 1:38 - 1:41
    (Смех)
  • 1:45 - 1:47
    Адна з рэчаў, якую я магу рабіць,
    дзякуючы аўтызму –
  • 1:47 - 1:50
    гэта больш магчымасць, чым абмежаванасць:
  • 1:50 - 1:53
    у мяне вельмі вельмі багатая фантазія.
  • 1:53 - 1:55
    Давайце я вам трошкі патлумачу:
  • 1:55 - 1:57
    гэта нібыта я жыву ў двух светах
    большасць часу.
  • 1:57 - 2:00
    Ёсць свет рэальны:
    той свет, які мы падзяляем,
  • 2:00 - 2:02
    і ёсць свет у маёй галаве.
  • 2:02 - 2:05
    І свет у маёй галаве часта
    значна рэальнейшы
  • 2:05 - 2:07
    за рэальны свет.
  • 2:07 - 2:11
    Мне вельмі легка адпускаць сябе,
  • 2:11 - 2:13
    я не спрабую ўціснуцца
    ў маленькую скрынку.
  • 2:13 - 2:16
    Гэта адзін са значных плюсаў аўтызму.
  • 2:16 - 2:18
    Табе не трэба рабіць гэта.
  • 2:18 - 2:20
    Ты знаходзіш, што ты хочаш рабіць,
  • 2:20 - 2:23
    ты знаходзіш, як рабіць гэта, і ты робіш.
  • 2:23 - 2:25
    Калі б я спрабавала ўпісацца,
  • 2:25 - 2:27
    я б не была з вамі тут, я б не дасягнула
  • 2:27 - 2:30
    паловы рэчаў, якія ў мяне ёсць.
  • 2:30 - 2:31
    Але ёсць праблемы.
  • 2:31 - 2:34
    Ёсць праблемы з тым, каб быць аўтыстычным,
  • 2:34 - 2:36
    і тым, што ў цябе вельмі багатая фантазія.
  • 2:36 - 2:38
    Школа ўвогуле праблема,
  • 2:38 - 2:42
    але ж тлумачыць выкладчыку
  • 2:42 - 2:45
    кожны дзень,
  • 2:45 - 2:48
    што ягоны ўрок невыносна нудны
  • 2:48 - 2:51
    і ты патаемна знаходзіш прытулак
    у тым свеце
  • 2:51 - 2:55
    ў тваёй галаве, у якім
    ты не на гэтым занятку, –
  • 2:55 - 2:58
    гэта ўскладняе існуючыя праблемы.
  • 2:58 - 3:00
    (Смех)
  • 3:00 - 3:05
    Таксама, калі я адлятаю ў фантазіі,
  • 3:05 - 3:07
    маё цела жыве сваім жыццём.
  • 3:07 - 3:09
    Калі нешта вельмі хвалюючае адбываецца
    ў маім унутраным свеце,
  • 3:09 - 3:11
    мне патрэбна бегчы.
  • 3:11 - 3:13
    Мне трэба качацца ўзад і ўперад
  • 3:13 - 3:15
    і часам крычэць.
  • 3:15 - 3:17
    Гэта дае мне шмат энэргіі,
  • 3:17 - 3:20
    і мне трэба даць выхад гэтай энергіі.
  • 3:20 - 3:22
    Я рабіла так заўсёды
  • 3:22 - 3:23
    з самага малентсва.
  • 3:23 - 3:26
    Мае бацькі лічылі, што гэта міла,
  • 3:26 - 3:28
    таму пытанняў не ўзнікала,
    але ў школе
  • 3:28 - 3:30
    людзям не падалося, што гэта міла.
  • 3:30 - 3:33
    Людзі не хочуць сябраваць з дзяўчынкай,
  • 3:33 - 3:36
    якая пачынае крычэць на ўроку алгебры.
  • 3:36 - 3:40
    Звычайна я ўжо не паводжу сябе так зараз,
  • 3:40 - 3:43
    але людзі не хочуць сябраваць
    з аўтыстычнай дзяўчынкай.
  • 3:43 - 3:47
    Людзі не хочуць асацыяваць сябе
  • 3:47 - 3:49
    з кімсці, хто не можа ці не хоча ўпісвацца
  • 3:49 - 3:52
    ў скрынку з біркай "норма".
  • 3:52 - 3:54
    Але я нармальна стаўлюся да гэтага,
  • 3:54 - 3:57
    таму што гэта аддзяляе
    збожжа ад пустазелля,
  • 3:57 - 3:59
    і я магу зразумець, хто шчыры і сапраўдны,
  • 3:59 - 4:02
    і сябраваць з гэтымі людзьмі.
  • 4:02 - 4:05
    Калі падумаць: што такое норма?
  • 4:05 - 4:07
    Што гэта значыць?
  • 4:07 - 4:10
    Уявіце, што лепшы камплімент,
    які вы атрымалі –
  • 4:10 - 4:12
    гэта "Ваў, ты сапраўды нармальная!"
  • 4:12 - 4:14
    (Смех)
  • 4:14 - 4:17
    Але ж кампліменты – гэта
  • 4:17 - 4:18
    "ты такі экстраардынарны",
  • 4:18 - 4:20
    ці "ты выключны".
  • 4:20 - 4:22
    "Ты цудоўны".
  • 4:22 - 4:24
    Калі людзі хочуць быць такімі,
  • 4:24 - 4:26
    чаму так шмат з іх імкнуцца
    быць нармальнымі?
  • 4:26 - 4:31
    Чаму людзі хаваюць свой унутраны
    індывідуальны свет у скрыні?
  • 4:31 - 4:36
    Людзі так баяцца разнастайнасці,
    што прымушаюць усіх
  • 4:36 - 4:40
    стаць нармальнымі,
    нават тых, хто не хоча ці не можа.
  • 4:40 - 4:43
    Існуюць кэмпы для ЛГБТК людзей,
  • 4:43 - 4:46
    ці для аўтыстычных людзей,
    каб зрабіць іх "нармальнымі".
  • 4:46 - 4:51
    Гэта жахліва, што людзі
    ў наш час робяць такое.
  • 4:51 - 4:55
    У цэлым, я б не абмяняла мой аўтызм
    і маё уяўленне ні на што.
  • 4:55 - 4:57
    Таму што я аўтыстка,
  • 4:57 - 5:00
    я рабіла дакументальныя стужкі для BBC,
  • 5:00 - 5:03
    я ў працэсе напісання кнігі.
  • 5:03 - 5:05
    Я раблю гэта – гэта фантастычна,
  • 5:05 - 5:08
    і адна з галоўных рэчаў, якіх я дасягнула,
  • 5:08 - 5:11
    якую, як мне падаецца, я дасягнула –
  • 5:11 - 5:12
    я знайшла сродкі для камунікацыі
  • 5:12 - 5:14
    з маімі маленькімі брацікам і сястрычкай.
  • 5:14 - 5:18
    Як я ўжо казала, яны не размаўляюць.
  • 5:18 - 5:21
    Людзі часта спісваюць тых,
    хто не можа гаварыць,
  • 5:21 - 5:23
    але ж гэта глупа,
    таму што мае брацік і сястрычка –
  • 5:23 - 5:26
    лепшыя брацік і сястрычка,
    якіх можна ўявіць.
  • 5:26 - 5:28
    Яны лепшыя, і я вельмі іх люблю,
  • 5:28 - 5:32
    яны значаць для мяне найбольш.
  • 5:32 - 5:35
    Я пакіну вам адно пытанне.
  • 5:35 - 5:38
    Калі мы не можам патрапіць
    у галаву чалавека,
  • 5:38 - 5:40
    не мае значэння, аутыстычнага ці не,
  • 5:40 - 5:43
    чаму замест карання ўсяго,
    што не ўпісваецца,
  • 5:43 - 5:45
    не святкаваць унікальнасць
  • 5:45 - 5:49
    і радавацца кожнаму разу,
    калі нехта вызваляе свае фантазіі?
  • 5:49 - 5:50
    Дзякуй.
  • 5:50 - 5:55
    (Апладысменты)
Title:
Як аўтызм дазволіў мне быць сабой
Speaker:
Роўзі Кінг
Description:

"Людзі так баяцца разнастайнасці, што спрабуюць запіхнуць усіх у маленечкую скрынку з дакладнымі біркамі", - кажа шаснаццацігадовая Роўзі Кінг, смелая, дзёрзкая і аўтыстычная. Яна хоча ведаць: чаму ўсе так хвалююца за тое, каб быць нармальнымі? Яна гучна заклікае кожнага дзіцёнка, бацькоў, выкладчыка і кожную асобу святкаваць унікальнасць. Гэта ўзнёслае сведчанне патанцыялу чалавечай разнастайнасці.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TEDTalks
Duration:
06:08

Belarusian subtitles

Revisions