Return to Video

Для большай талерантнасці нам трэба больш.. турызму?

  • 0:01 - 0:04
    Я прадпрымальнік у сферы турызму
    і міратворац,
  • 0:04 - 0:07
    але гэта не тое, з чаго я пачынаў.
  • 0:07 - 0:10
    Калі мне было сем гадоў, я памятаю,
    як глядзеў тэлевізар
  • 0:10 - 0:12
    і бачыў людзей, якія кідаюць камяні.
  • 0:12 - 0:16
    Я думаў, што гэта павінна быць весела.
  • 0:16 - 0:18
    Таму я выйшаў на вуліцу і кідаў камяні,
  • 0:18 - 0:23
    не ўсведамляючы, што павінен быў кідаць
    камяні ў ізраільскія машыны.
  • 0:23 - 0:27
    Замест гэтага, я кідаў камяні
    ў машыны суседзяў. (Смех)
  • 0:27 - 0:31
    Яны не былі ў захапленні
    ад майго патрыятызму.
  • 0:31 - 0:33
    Гэта фотаздымак з маім братам.
  • 0:33 - 0:36
    Гэта я, паменш, і я ведаю,
    што вы падумалі:
  • 0:36 - 0:37
    "Ты быў такім мілым,
  • 0:37 - 0:39
    што, каб іх чорт узяў,
    з табой адбылося?"
  • 0:39 - 0:41
    Але мой старэйшы брат
  • 0:41 - 0:43
    быў арыштаваны, калі яму было 18,
  • 0:43 - 0:46
    ён сеў у турму з-за кідання камянёў.
  • 0:46 - 0:50
    Яго збілі, калі ён адмовіўся
    прызнацца ў гэтым
  • 0:50 - 0:52
    але ў выніку,
    маючы ўнутраныя пашкоджанні,
  • 0:52 - 0:57
    ён памёр неўзабаве пасля таго
    як выйшаў з турмы.
  • 0:57 - 1:00
    Я быў злы, мне было балюча,
  • 1:00 - 1:04
    і я жадаў помсты.
  • 1:04 - 1:07
    Але ўсё змянілася, калі мне было 18 гадоў.
  • 1:07 - 1:10
    я зразумеў, што мне патрэбен іўрыт,
    каб атрымаць працу,
  • 1:10 - 1:13
    і я пачаў вывучаць іўрыт у класе,
  • 1:13 - 1:18
    у якім упершыню сустрэў габрэяў,
    якія не былі салдатамі.
  • 1:18 - 1:23
    І нас згуртавалі такія рэчы, як, напрыклад,
    мая любоў да музыкі кантры,
  • 1:23 - 1:27
    што вельмі дзіўна для палестынцаў.
  • 1:27 - 1:31
    Але я таксама зразумеў,
    што паміж намі сцяна зла,
  • 1:31 - 1:37
    нянавісці і невуцтва,
    якая падзяляе нас.
  • 1:37 - 1:41
    Я вырашыў, што ўсё роўна,
    што адбываецца са мной.
  • 1:41 - 1:44
    Важна тое, як я зладжуся з гэтым чыннікам.
  • 1:44 - 1:47
    Таму, я вырашыў прысвяціць сваё жыццё
  • 1:47 - 1:52
    разбурэнню сцен, якія падзяляюць людзей.
  • 1:52 - 1:54
    Я раблю гэта рознымі шляхамі.
  • 1:54 - 1:57
    Турызм - адзін з іх, а таксама
    СМІ і адукацыя.
  • 1:57 - 2:01
    Вы, магчыма, здзівіцеся:
    як турызм можа змяніць нешта?
  • 2:01 - 2:02
    Ці можа ён разбурыць сцены?
    Так.
  • 2:02 - 2:07
    Турызм -- гэта найлепшы ўстойлівы шлях
    для таго, каб разбурыць гэтыя сцены
  • 2:07 - 2:11
    і стварыць устойлівыя сувязі
    людзей для зносін адзін з адным
  • 2:11 - 2:14
    і наладзіць сяброўства.
  • 2:14 - 2:18
    У 2009 годзе я заснаваў Mejdi Tours,
  • 2:18 - 2:21
    сацыяльны бізнэс, мэтай якога
    з'яўляецца згуртаванне людзей.
  • 2:21 - 2:24
    Заснаваў з двума сябрамі габрэямі,
    між іншым.
  • 2:24 - 2:26
    І вось што мы робім.
  • 2:26 - 2:30
    Напрыклад, у Іерусаліме мы арганізавалі
    экскурсію з двума гідамі,
  • 2:30 - 2:32
    адзін з іх ізраільцянін,
    другі -- палестынец,
  • 2:32 - 2:34
    яны разам праводзілі экскурсію,
  • 2:34 - 2:36
    распавядаючы пра гісторыю,
    археалогію і канфлікты
  • 2:36 - 2:39
    з дзвюх абсалютна розных пазіцый.
  • 2:39 - 2:43
    Я памятаю неяк я праводзіў экскурсію
    са сваім сябрам Кобі
  • 2:43 - 2:46
    для габрэйскай абшчыны з Чыкага.
    Экскурсія была ў Іерусаліме,
  • 2:46 - 2:49
    і мы адвезлі іх у Палестынскі лагер
    для ўцекачоў
  • 2:49 - 2:51
    і там была неверагодна смачная ежа.
  • 2:51 - 2:54
    Дарэчы гэта мая мама. Яна класная.
  • 2:54 - 2:56
    А гэта палестынская ежа, якая
    завецца "малікба",
  • 2:56 - 2:58
    што азначае "пярэкрут".
  • 2:58 - 3:01
    Яна робіцца з рысу і курыцы,
    а потым пераварочваецца дагары нагамі.
  • 3:01 - 3:02
    Гэта самая смачная страва.
  • 3:02 - 3:04
    І гэта ядуць разам.
  • 3:04 - 3:07
    А потым мы ўладкавалі зборны аркестр
    з ізраільскімі і палестынскімі музыкамі.
  • 3:07 - 3:08
    і ў нас былі ўсходнія танцы.
  • 3:08 - 3:12
    Калі вы ніколі не спрабавалі,
    я навучу вас пазней.
  • 3:12 - 3:15
    А калі мы сыходзілі,
  • 3:15 - 3:17
    усе плакалі, бо не жадалі сыходзіць.
  • 3:17 - 3:21
    Прайшло тры гады, а нашы адносіны
    дагэтуль існуюць.
  • 3:21 - 3:24
    Уявіце, калі адзін мільярд людзей
  • 3:24 - 3:27
    будзе падарожнічаць, як мы штогод,
  • 3:27 - 3:31
    не седзячы ў аўтобусе,
  • 3:31 - 3:33
    не пераязджаючы з аднаго гатэля ў іншы,
  • 3:33 - 3:37
    не фатаграфуючы з вокнаў сваіх аўтобусаў
    людзей і помнікі,
  • 3:37 - 3:40
    а проста маючы зносіны з людзьмі.
  • 3:40 - 3:44
    Я памятаю, у нас была група мусульман
    з Вялікабрытаніі,
  • 3:44 - 3:47
    якія пайшлі ў артадаксальную
    габрэйскую сям'ю,
  • 3:47 - 3:51
    дзе ўпершыню паспрабавалі
    пятніцкую вячэру, гэта значыць Шабат,
  • 3:51 - 3:55
    елі разам хамін, традыцыйную страву,
    кшатлту рагу,
  • 3:55 - 3:58
    а пасля кароткага часу даведаліся,
  • 3:58 - 4:01
    што іх сем'і больш за 100 гадоў таму
  • 4:01 - 4:04
    жылі ў адной мясцовасці ў Паўночнай Афрыцы.
  • 4:04 - 4:07
    Гэта не профіль да вашай
    старонкі на Фэйсбуку.
  • 4:07 - 4:09
    Гэта не турызм па месцах катастроф.
  • 4:09 - 4:11
    Гэта будучыня вандраванняў.
  • 4:11 - 4:13
    І я запрашаю далучыцца да мяне,
  • 4:13 - 4:14
    каб змяніць звыклыя для вас вандраванні.
  • 4:14 - 4:16
    І мы робім гэта цяпер па ўсім свеце,
  • 4:16 - 4:19
    ад Ірландыі да Ірана да Турцыі,
  • 4:19 - 4:21
    і мы будзем працаваць усюды, для таго,
    каб змяніць свет да лепшага.

  • 4:21 - 4:23
    Дзякуй.
  • 4:23 - 4:25
    (Воплескі)
Title:
Для большай талерантнасці нам трэба больш.. турызму?
Speaker:
Азiз Абу Сара
Description:

Азіз Абу Сара -- палестынскі актывіст з незвычайным падыходам да міратворчасці: Будзьце турыстамі. Гэты TED Fellow паказвае, як простыя зносіны з людзьмі розных культур могуць перакрэсліць дзесяцігоддзі нянавісці. Ён пачынае з гісторыі пра палестныцаў, што наведваюць ізраільцян і рухаецца далей ...

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TEDTalks
Duration:
04:37

Belarusian subtitles

Revisions