Return to Video

Гісторыя супраць Уладзіміра Леніна — Алекс Гэндлер

  • 0:07 - 0:09
    Ён быў адной з найбольш уплывовых асоб
  • 0:09 - 0:11
    ХХ стагоддзя,
  • 0:11 - 0:12
    ён назаўжды змяніў строй
  • 0:12 - 0:15
    адной з буйнейшых дзяржаў у свеце.
  • 0:15 - 0:16
    Але ці быў ён героем,
  • 0:16 - 0:18
    што скінуў прыгнятальную тыранію,
  • 0:18 - 0:21
    або злодзеем,
    што падмяніў адну тыранію другой?
  • 0:21 - 0:23
    Надыйшоў час выклікаць Леніна на суд
  • 0:23 - 0:26
    "Гісторыя супраць Леніна".
  • 0:26 - 0:28
    «Цішэй, суд ідзе.
  • 0:28 - 0:33
    Дык гэта не ваша віна,
    што распаліся "Бітлы"?»
  • 0:33 - 0:36
    «Ваша чэсць, гэта Уладзімір Ільіч Ульянаў,
  • 0:36 - 0:39
    вядомы па мянушцы Ленін,
    падбухторшчык, што дапамог
  • 0:39 - 0:43
    скінуць у 1917 годзе
    расійскага імператара Мікалая ІІ
  • 0:43 - 0:45
    і заснаваў Савецкі Саюз —
  • 0:45 - 0:49
    адну з найгоршых дыктатур ХХ стагоддзя».
  • 0:49 - 0:50
    «Ага».
  • 0:51 - 0:53
    «Цар быў крывавым тыранам,
  • 0:53 - 0:56
    з-за якога народ пакутваў у нявольніцтве».
  • 0:56 - 0:57
    «Хлусня.
  • 0:57 - 1:01
    Прыгонніцтва скасавалі ўжо ў 1861 годзе».
  • 1:01 - 1:03
    «І змянілі на нешта горшае.
  • 1:03 - 1:05
    Фабрыканты зневажалі народ
  • 1:05 - 1:08
    значна горш за былых
    феадальных уладальнікаў.
  • 1:08 - 1:10
    Але ў адрозненні ад феадалаў,
  • 1:10 - 1:12
    фабрыканты продыху не давалі.
  • 1:12 - 1:17
    Рускія працаўнікі вымушаны былі працаваць
    па адзінаццаць гадзін у суткі,
  • 1:17 - 1:20
    а плацілі ім менш, чым ва ўсёй Еўропе».
  • 1:20 - 1:23
    «Але імператар Мікалай ІІ выдаваў законы,
    што абараняюць працаўнікоў».
  • 1:23 - 1:27
    «Каб пазбегнуць рэвалюцыі,
    цар неахвоча згаджаўся на мінімум,
  • 1:27 - 1:29
    але нават гэтага было недастаткова.
  • 1:29 - 1:31
    Узгадайце, што здарылася ў 1905,
  • 1:31 - 1:35
    як войскі пачалі страляць
    у мірных забастоўшчыкаў?»
  • 1:35 - 1:37
    «Так, але, каб спыніць стачкі,
  • 1:37 - 1:39
    цар прыняў канстытуцыю
  • 1:39 - 1:42
    і правёў выбары ў парламент, Думу».
  • 1:42 - 1:46
    «Але ж абсалютную ўладу захаваў
  • 1:46 - 1:47
    і Думу распускаў, калі хацеў».
  • 1:47 - 1:49
    «Можа, з цягам часу і рэформ было б болей,
  • 1:49 - 1:52
    каб не радыкалы кшталту Леніна,
  • 1:52 - 1:54
    што усіх збаламуцілі».
  • 1:54 - 1:58
    «Ваша чэсць, Ленін памятаў,
    як яго старэйшага брата Аляксандра
  • 1:58 - 2:03
    пакаралі пры папярэднім цары
    за рэвалюцыйную дзейнасць,
  • 2:03 - 2:05
    і нават пасля рэформаў,
  • 2:05 - 2:09
    Мікалай ІІ працягваў
    масавыя рэпрэсіі і кары,
  • 2:09 - 2:11
    а яшчэ супраць волі народу
    ён уцягнуў краіну
  • 2:11 - 2:13
    ў Першую сусветную вайну,
  • 2:13 - 2:17
    што каштавала Расіі
    так многа ахвяраў і рэсурсаў».
  • 2:17 - 2:19
    «Глядзіце-ка, а цар не быў
  • 2:19 - 2:20
    такім ужо гарным хлопцам».
  • 2:20 - 2:23
    «Ваша чэсць, можа, імператар Мікалай ІІ
    і прыгаварыў сябе
  • 2:23 - 2:25
    сваімі дрэннымі рашэннямі,
  • 2:25 - 2:27
    але ў гэтым не заслуга Леніна.
  • 2:27 - 2:29
    Калі ў выніку паўстанняў у лютым 1917 года
  • 2:29 - 2:31
    манарх нарэшце вымушаны быў адрачыся,
  • 2:31 - 2:34
    Ленін па-ранейшаму знаходзіўся
    ў высылцы ў Швейцарыі».
  • 2:34 - 2:36
    «Дык хто ж атрымаў уладу?»
  • 2:36 - 2:39
    «Дума сфарміравала часовы ўрад
  • 2:39 - 2:41
    пад кіраўніцтвам Аляксандра Керанскага,
  • 2:41 - 2:43
    бесталковага буржуя-няўдальніка.
  • 2:43 - 2:46
    Ён нават паспрабаваў правесці
    няўдалы наступ у вайне,
  • 2:46 - 2:49
    у якой Расія гэдак ужо згубіла шмат,
  • 2:49 - 2:53
    замест таго, каб скончыць вайну,
    як таго хацелі людзі».
  • 2:53 - 2:55
    «Гэта быў канстытуцыйны
    сацыял-дэмакратычны ўрад,
  • 2:55 - 2:57
    найбольш прагрэсіўны ў той час.
  • 2:57 - 2:59
    І ён бы дабіўся значных поспехаў,
  • 2:59 - 3:02
    калі б Ленін не вярнуўся ў красавіку,
  • 3:02 - 3:05
    таму што яго падаслала Германія,
    каб падарваць намаганні Расіі ў вайне
  • 3:05 - 3:07
    і каб распачаць мяцяжы».
  • 3:07 - 3:09
    «Гнюсны паклёп!
  • 3:09 - 3:12
    Ліпеньскія падзеі былі
    спантаннай і апраўданай рэакцыяй
  • 3:12 - 3:15
    супраць памылак улады.
  • 3:15 - 3:17
    Але Керанскі паказаў
    сваю сапраўдную сутнасць,
  • 3:17 - 3:19
    калі абвінаваціў Леніна,
  • 3:19 - 3:22
    арыштаваў бальшавікоў
    і аб'явіў іх партыю незаконнай,
  • 3:22 - 3:24
    з-за чаго Ленін вымушаны быў
    зноў выехаць за мяжу.
  • 3:24 - 3:26
    Вось дык дэмакратыя!
  • 3:26 - 3:28
    Добра, што гэта ўлада загінула
  • 3:28 - 3:30
    праз ўласную недарэчнасць і прагнасць,
  • 3:30 - 3:32
    калі яны вырашылі зрабіць
    ваенны пераварот,
  • 3:32 - 3:36
    то звярнуліся па дапамогу
    да бальшавікоў,
  • 3:36 - 3:38
    але гэта дапамога абярнулася супраць іх.
  • 3:38 - 3:39
    Леніну толькі і засталося
  • 3:39 - 3:43
    вярнуцца ў кастрычніку і прыняць уладу.
  • 3:43 - 3:46
    Урад быў мірна скінуты за адну ноч».
  • 3:46 - 3:48
    «Але тое, што рабілі бальшавікі,
  • 3:48 - 3:50
    калі атрымалі ўладу,
  • 3:50 - 3:51
    мірным не назавеш.
  • 3:51 - 3:53
    Колькі людзей былі пакараныя
    без суда і следства?
  • 3:53 - 3:55
    Ці так гэта было неабходна
  • 3:55 - 4:00
    забіваць усю царскую сям'ю, нават дзяцей?»
  • 4:00 - 4:02
    «Расію атакавалі замежныя імперыялісты,
  • 4:02 - 4:04
    што намагаліся
    зноў пасадзіць цара на трон.
  • 4:04 - 4:07
    Любога царскага наследніка,
    каго б уратавалі,
  • 4:07 - 4:10
    замежныя краіны маглі б лічыць правіцелем.
  • 4:10 - 4:11
    А гэта б азначала канец усяму таму,
  • 4:11 - 4:13
    дзеля чаго так цяжка змагаліся людзі.
  • 4:13 - 4:17
    Акрамя таго, магчыма, што Ленін
    навогул не аддаваў гэты загад».
  • 4:17 - 4:18
    «Але ж бальшавікі распраўляліся
  • 4:18 - 4:20
    не толькі з імперыялістамі.
  • 4:20 - 4:21
    А што наконт чыстак і караў
  • 4:21 - 4:24
    сярод прадстаўнікоў партый
    іншых сацыялістаў і анархістаў,
  • 4:24 - 4:26
    а таксама даўніх саюзнікаў?
  • 4:26 - 4:27
    А што наконт Тамбоўскага паўстання,
  • 4:27 - 4:30
    калі сялян, што супраціўляліся
    канфіскацыям збожжа,
  • 4:30 - 4:32
    забілі атручаным газам?
  • 4:32 - 4:33
    Ці калі паслалі армію,
  • 4:33 - 4:35
    каб справіцца з працоўнымі Кранштадта,
  • 4:35 - 4:37
    што намагаліся
    дэмакратычнага самакіравання?
  • 4:37 - 4:40
    Гэта што, барацьба дзеля народа?»
  • 4:40 - 4:42
    «Усё так! Але нялёгкія часы патрабавалі
  • 4:42 - 4:44
    нялёгкіх мер.
  • 4:44 - 4:46
    Новай краіне трэба было ўмацавацца
  • 4:46 - 4:48
    ў той час, калі яе
    атакавалі з розных бакоў,
  • 4:48 - 4:51
    каб у ёй замацаваўся сацыялістычны лад».
  • 4:51 - 4:54
    «А што такого добрага прынесла
    сацыялістычная ўлада?
  • 4:54 - 4:56
    Нават пасля перамогі
    ў грамадзянскай вайне
  • 4:56 - 4:58
    існавалі голад, рэпрэссіі,
  • 4:58 - 5:01
    мільёны людзей пакаралі
    ці кінулі паміраць у лагерах,
  • 5:01 - 5:04
    а Сталін, пераемнік Леніна,
  • 5:04 - 5:07
    заснаваў культ уласнай асобы
    і меў неабмежаваную ўладу».
  • 5:07 - 5:09
    «Гэтак не планавался.
  • 5:09 - 5:12
    Ленін ніколі не клапаціўся
    пра асабістыя здабыткі,
  • 5:12 - 5:13
    нават ворагі яго былі перакананыя,
  • 5:13 - 5:15
    што ён цалкам верыў у сваю справу,
  • 5:15 - 5:17
    жыў сціпла і нястомна працаваў
  • 5:17 - 5:20
    ад часоў студэнцтства
    да сваёй заўчаснай смерці.
  • 5:20 - 5:22
    Ён бачыў, як Сталін прагне ўлады
  • 5:22 - 5:24
    і спрабаваў папярэдзіць партыю.
  • 5:24 - 5:26
    Але было вельмі позна».
  • 5:26 - 5:28
    «А дзесяцігоддзі таталітарызму,
    што надыйшлі потым?»
  • 5:28 - 5:30
    «Ну, можаце так іх зваць,
  • 5:30 - 5:33
    але заслуга Леніна ў тым,
    што Расія змянілася
  • 5:33 - 5:35
    літэральна праз
    некалькі дзесяцігоддзяў,
  • 5:35 - 5:38
    пераўтварыўшыся
    з адсталай і неразвітай манархіі
  • 5:38 - 5:40
    з пераважным непісьменным сялянствам
  • 5:40 - 5:43
    да сучаснай прамысловай звышдзяржавы
  • 5:43 - 5:46
    з найлепш адукаванымі людзьмі ў свеце,
  • 5:46 - 5:49
    беспрэцэдэнтнымі магчымасцямі для жанчын
  • 5:49 - 5:52
    і некаторымі з найбуйнейшых
    науковых дасягненняў
  • 5:52 - 5:53
    ХХ стагоддзя.
  • 5:53 - 5:55
    Жыццё можа і не было раскошным,
  • 5:55 - 5:58
    але кожны меў дах над галавой
  • 5:58 - 5:59
    і ежу на талерцы,
  • 5:59 - 6:01
    што мала дзе было ў краінах свету».
  • 6:01 - 6:04
    «Але ж гэтыя дасягненні
    магчыма было б здзейсніць
  • 6:04 - 6:05
    нават без Леніна
  • 6:05 - 6:07
    і таго рэпрэсіўнага рэжыму,
    што ён заснаваў».
  • 6:07 - 6:10
    «Ну так, а я мог бы стаць вялікай
    зоркай рок-н-роллу.
  • 6:10 - 6:14
    Але ж ці хто слухаў бы,
    як я спяваю?»
  • 6:14 - 6:16
    Мы ніколі не можам сцвярджаць,
    як бы разгортваліся падзеі,
  • 6:16 - 6:18
    калі б да ўлады прыйшлі іншыя асобы
  • 6:18 - 6:20
    ці калі б прымаліся іншыя рашэнні,
  • 6:20 - 6:22
    але каб пазбегнуць памылак мінулага
  • 6:22 - 6:24
    мы павінны заўсёды выклікаць
  • 6:24 - 6:27
    гістарычных асоб на суд гісторыі.
Title:
Гісторыя супраць Уладзіміра Леніна — Алекс Гэндлер
Description:

Прагледзець урок цалкам: http://ed.ted.com/lessons/history-vs-vladimir-lenin-alex-gendler

Уладзімір Ленін скінуў імператара Расіі Цара Мікалая ІІ і заснаваў Савецкі Саюз, гэта назаўжды змяніла ход расійскай гісторыі. Але ці быў ён героем, што скіную дэспатычную тыранію ці злодзеям, што змяніў яе на яшчэ горшую? Алекс Гэндлер выклікае на суд гісторыі вельмі супярэчлівую асобу і паспрабуе выслухаць абодва бакі спрэчкі, якая доўжыцца ўжо амаль стагоддзе.

Урок — Алекс Гэндлер, мультыплікацыя — Брэтт Андэрхілл

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TED-Ed
Duration:
06:43

Belarusian subtitles

Revisions