Return to Video

Як фарбай можа ператвараць супольнасці

  • 0:01 - 0:03
    Дрэ Урхан: Гэты тэатр пабудаваны
    на Копакабана,
  • 0:03 - 0:06
    самым вядомым пляжы ў свеце,
  • 0:06 - 0:08
    але за 25 кіламетраў адсюль
  • 0:08 - 0:10
    у Паўночнай зоне Рыа
  • 0:10 - 0:13
    знаходзіцца супольнасць,
    якая завецца Віла Крузэйра,
  • 0:13 - 0:16
    і каля 60 000 чалавек жыве там.
  • 0:16 - 0:19
    Насельніцтва Рыа ў асноўным ведае
  • 0:19 - 0:20
    Віла Крузэйра з навінаў,
  • 0:20 - 0:23
    і нажаль, навіны з Віла Крузэйра
  • 0:23 - 0:26
    часта нядобрыя.
  • 0:26 - 0:29
    Але Віла Крузэйра -- яшчэ і месца,
  • 0:29 - 0:31
    дзе пачалася наша гісторыя.
  • 0:31 - 0:34
    Ерун Колхас: 10 гадоў таму
    мы ўпершыню прыехалі ў Рыа
  • 0:34 - 0:37
    здымаць дакументальны фільм
    пра жыццё ў фавэлах.
  • 0:37 - 0:39
    Тады мы даведаліся, што фавэлы --
  • 0:39 - 0:41
    гэта нефармальныя супольнасці.
  • 0:41 - 0:42
    Яны з'явіліся цягам гадоў,
  • 0:42 - 0:44
    калі імігранты з правінцыі
  • 0:44 - 0:46
    прыязджалі ў гарады ў пошуках працы,
  • 0:46 - 0:48
    як гарады ў гарадах,
  • 0:48 - 0:51
    вядомыя па праблемах крыміналу, беднасці,
  • 0:51 - 0:52
    і гвалтоўнымі наркатычнымі войнамі
  • 0:52 - 0:54
    паміж паліцыяй і
    бандамі наркагандляроў.
  • 0:54 - 0:57
    Тое, што нас уразіла,
  • 0:57 - 0:59
    гэта супольнасці людзей,
    якія жывуць у дамах
  • 0:59 - 1:01
    пабудаванных сваімі рукамі,
  • 1:01 - 1:03
    без генеральнага плана,
  • 1:03 - 1:06
    быццам вялікая работа ў прагрэсе.
  • 1:06 - 1:07
    Там, адкуль мы, у Галандыі,
  • 1:07 - 1:09
    усё спланавана.
  • 1:09 - 1:12
    Мы нават маем правілы,
    як прытрымлівацца правілаў.
  • 1:12 - 1:14
    (Смех)
  • 1:14 - 1:16
    Д.У.: У апошні дзень здымак мы скончылі
  • 1:16 - 1:19
    ў Віла Крузэйра, адпачывалі і выпівалі,
  • 1:19 - 1:21
    і аглядалі гэты ўзгорак
  • 1:21 - 1:23
    з ўсімі хатамі,
  • 1:23 - 1:25
    і большасць з гэтых хатаў
    выглядалі няскончанымі,
  • 1:25 - 1:26
    і сцены былі з голай цэглы,
  • 1:26 - 1:28
    але мы ўбачылі некаторыя хаты,
  • 1:28 - 1:30
    якія былі атынкаваны і пафарбаваны,
  • 1:30 - 1:32
    і раптам да нас прыйшла ідэя:
  • 1:32 - 1:34
    на што гэта было б падобна,
    калі б ўсе гэтыя хаты
  • 1:34 - 1:37
    былі б атынкаваныя і размаляваныя.
  • 1:37 - 1:40
    І мы ўявілі адзін вялікі дызайн,
  • 1:40 - 1:43
    адзін вялікі мастацкі твор.
  • 1:43 - 1:44
    Хто мог бы ўявіць нешта падобнае
  • 1:44 - 1:46
    ў месцы, як гэта?
  • 1:46 - 1:47
    Мы падумалі,
  • 1:47 - 1:49
    ці гэта рэалізуема?
  • 1:49 - 1:52
    Спачатку мы пачалі лічыць хаты,
  • 1:52 - 1:54
    але неўзабаве згубілі лік.
  • 1:54 - 1:57
    Але чамусьці гэтая ідэя нас не пакідала.
  • 1:57 - 1:59
    Е.К.: Мы мелі сябра.
  • 1:59 - 2:02
    Ён распачаў НДА ў Віла Крузэйра.
  • 2:02 - 2:03
    Яго імя было Нанко,
  • 2:03 - 2:05
    і яму таксама спадабалася ідэя.
  • 2:05 - 2:07
    Ён сказаў: "Вы ведаеце, усе тут
  • 2:07 - 2:08
    былі б радыя, калі б іх хату
  • 2:08 - 2:10
    атынкавалі ды пафарбавалі.
  • 2:10 - 2:12
    Гэта азначае, што дом скончаны.
  • 2:12 - 2:14
    І ён пазнаёміў нас з патрэбнымі людзьмі,
  • 2:14 - 2:17
    і Вітор з Маўрыньё
    сталі нашай камандай.
  • 2:17 - 2:20
    Мы выбралі тры дамы ў цэнтры супольнасці
  • 2:20 - 2:23
    і мы пачалі тут.
    Мы зрабілі некалькі праектаў,
  • 2:23 - 2:24
    і ўсім спадабалася гэты дызайн
  • 2:24 - 2:27
    хлопчыка з паветраным змеем больш за ўсё.
  • 2:27 - 2:29
    мы пачалі фарбававаць,
    і першае, што мы зрабілі,
  • 2:29 - 2:31
    зафарбавалі ўсё блакітным,
  • 2:31 - 2:34
    гэта ўжо выглядала даволі добра.
  • 2:34 - 2:35
    Але ім не спадабалася.
  • 2:35 - 2:36
    Мясцовыя жыхары ўзненавідзелі колер.
  • 2:36 - 2:38
    Яны сказалі, "Што ты зрабіў?
  • 2:38 - 2:40
    Ты размаляваў наш дом у такі ж колер,
  • 2:40 - 2:42
    як паліцэйскі пастарунак."
  • 2:42 - 2:43
    (Смех)
  • 2:43 - 2:46
    У фавэле гэта не вельмі добрая рэч.
  • 2:46 - 2:50
    Таксама такі ж колер,
    як у турэмнай камеры.
  • 2:50 - 2:53
    Тады мы хутка намалявалі зверху хлопчыка,
  • 2:53 - 2:54
    і тады вырашылі, што скончылі,
  • 2:54 - 2:57
    мы былі сапраўды шчаслівыя, але ўсё ж,
  • 2:57 - 2:59
    гэта не было добра,
    бо дзеці пачалі прыходзіць да нас,
  • 2:59 - 3:02
    і казаць:
    "Вы ведаеце, ёсць хлопчык з паветраным змеем,
  • 3:02 - 3:03
    але дзе яго змей?"
  • 3:03 - 3:05
    Мы сказалі, "Ну, гэта мастацтва.
  • 3:05 - 3:08
    Вы ведаеце, вы павінны ўявіць сабе змея."
  • 3:08 - 3:09
    (Смех)
  • 3:09 - 3:13
    І яны адказалі:
    "Не, не, мы хочам бачыць змея."
  • 3:13 - 3:14
    Мы хутка ўсталявалі змея
  • 3:14 - 3:16
    высока на ўзгорку,
  • 3:16 - 3:18
    каб было бачна хлопчыка, які запускае змея
  • 3:18 - 3:20
    і было відаць самога змея.
  • 3:20 - 3:22
    Мясцовыя навіны пачалі пісаць пра гэта,
  • 3:22 - 3:24
    і гэта было выдатна,
  • 3:24 - 3:25
    а потым нават The Guardian напісаў пра гэта:
  • 3:25 - 3:30
    "Сумна вядомыя трушчобы становяцца
    галерэяй пад адкрытым небам."
  • 3:30 - 3:32
    Так, натхнёныя гэтым поспехам,
  • 3:32 - 3:36
    мы вярнуліся ў Рыа для другога праекта,
  • 3:36 - 3:38
    і натыкнуліся на гэту вуліцу.
  • 3:38 - 3:42
    Яна была заліта бетонам,
    каб прадухіліць апоўзні,
  • 3:42 - 3:45
    і нейкім чынам мы ўбачылі ў гэтым раку,
  • 3:45 - 3:48
    і мы ўявілі сабе гэтую раку
    ў японскім стылі
  • 3:48 - 3:51
    з карпам, які плыве супраць плыні.
  • 3:51 - 3:53
    Таму мы вырашылі намаляваць гэтую раку,
  • 3:53 - 3:56
    і запрасілі Роба Адмірала,
  • 3:56 - 3:57
    тату-майстра,
  • 3:57 - 4:00
    які спецыялізуецца на японскім стылі.
  • 4:00 - 4:02
    Мы не ўяўлялі, што патрацім
  • 4:02 - 4:05
    амаль цэлы год, каб намаляваць гэту раку
  • 4:05 - 4:09
    разам з Джавані, Рабіньё і Віторам,
  • 4:09 - 4:11
    якія жылі побач.
  • 4:11 - 4:13
    І мы нават пераехалі ў раён,
  • 4:13 - 4:17
    калі адзін з хлопцаў,
    якія жыў на той вуліцы, Эліяс,
  • 4:17 - 4:20
    сказаў нам, што мы маглі б пераехаць
    і жыць у яго доме,
  • 4:20 - 4:21
    разам з яго сям'ёй,
  • 4:21 - 4:22
    якая была фантастычнай.
  • 4:22 - 4:24
    На жаль, цягам гэтага часу
  • 4:24 - 4:26
    яшчэ адна вайна пачалася паміж паліцыяй
  • 4:26 - 4:28
    і бандамі наркагандляроў.
  • 4:28 - 4:33
    (Страляніна)
  • 4:42 - 4:45
    Мы даведаліся, што ў такія часы
  • 4:45 - 4:47
    людзі ў супольнасцях
    сапраўды трымаюцца разам
  • 4:47 - 4:49
    падчас гэтых цяжкіх часін,
  • 4:49 - 4:52
    але мы таксама даведаліся
    пра вельмі важны элемент,
  • 4:52 - 4:55
    важнасць шашлыкоў.
    (Смех)
  • 4:55 - 4:57
    Таму што, калі вы
    далучаецеся да шашлыкоў,
  • 4:57 - 4:59
    гэта ператварае вас з госця ў гаспадара,
  • 4:59 - 5:01
    так што мы вырашылі
    хадзіць на шашлыкі
  • 5:01 - 5:02
    амаль штотыдня,
  • 5:02 - 5:05
    і пазнаёмліся з ўсімі на раёне.
  • 5:05 - 5:07
    Мы па-ранейшаму не пакідалі
    ідэю з пагоркам.
  • 5:07 - 5:08
    Д.У.: Так, так, мы гаворым
  • 5:08 - 5:10
    пра маштабы гэтага,
    таму што гэтая карціна
  • 5:10 - 5:12
    была неверагодна вялікая,
  • 5:12 - 5:15
    і па-вар'яцку дэталёвая,
  • 5:15 - 5:20
    і гэты працэс амаль
    зрабіў вар'ятамі нас саміх.
  • 5:20 - 5:23
    Але мы вырашылі, што,
    магчыма, падчас гэтага працэсу,
  • 5:23 - 5:26
    увесь час, што мы правялі ў ваколіцах
  • 5:26 - 5:28
    быў, магчыма, нават больш важным
  • 5:28 - 5:30
    за сам малюнак.
  • 5:30 - 5:31
    Е.К.: Пасля ўсяго гэтага часу,
  • 5:31 - 5:34
    гэты пагорак, гэтая ідэя
    заставаліся з намі,
  • 5:34 - 5:36
    і мы пачалі рабіць эскізы,
  • 5:36 - 5:39
    мадэлі, і нешта зразумелі.
  • 5:39 - 5:42
    Мы зразумелі, што нашы ідэі, нашы праекты
  • 5:42 - 5:45
    мусілі быць трохі прасцейшымі
    за нашы папярэднія праекты,
  • 5:45 - 5:47
    каб больш людзей маглі працаваць
  • 5:47 - 5:51
    і адначасова зафарбаваць больш дамоў.
  • 5:51 - 5:53
    І ў нас была магчымасць паспрабаваць
  • 5:53 - 5:56
    у суполцы ў цэнтральнай частцы Рыа,
  • 5:56 - 5:58
    якая называецца Санта Марта,
  • 5:58 - 6:00
    і мы зрабілі дызайн для гэтага месца,
  • 6:00 - 6:01
    які выглядаў так,
  • 6:01 - 6:03
    і затым мы знайшлі людзей,
    каб працаваць разам,
  • 6:03 - 6:07
    таму што апынулася, што калі
    ваша ідэя да смешнага вялікая,
  • 6:07 - 6:11
    лягчэй знайсці людзей,
    якія за вамі пойдуць. (Смех)
  • 6:11 - 6:13
    І людзі з Санта Марта
  • 6:13 - 6:16
    сабраліся разам і за месяц з нечым
  • 6:16 - 6:19
    змянілі гэтую плошчу вось так.
  • 6:19 - 6:24
    (Плясканні)
  • 6:26 - 6:29
    І гэтае фота неяк абыйшло ўвесь свет.
  • 6:29 - 6:33
    Д.У.: Потым нам нечакана затэлілі
  • 6:33 - 6:36
    з "Праграмы мураляў" у Філадэльфіі
  • 6:36 - 6:38
    і запыталі наступнае:
  • 6:38 - 6:40
    ці гэта ідэя, наш падыход
  • 6:40 - 6:43
    ці гэта спрацуе
    ў Паўночнай Філадэльфіі,
  • 6:43 - 6:45
    якая з'яўяляецца адной з бяднейшых
  • 6:45 - 6:47
    ваколіц у Злучаных Штатах.
  • 6:47 - 6:50
    І мы адразу ж адказалі Так.
  • 6:50 - 6:52
    Мы не ўяўлялі, як гэта зрабіць,
  • 6:52 - 6:54
    але гэта быў вельмі цікавы выклік,
  • 6:54 - 6:56
    таму мы зрабілі тое ж самае,
    што і ў Рыа,
  • 6:56 - 6:58
    мы пераехалі ў раён
  • 6:58 - 7:00
    і пачалі хадзіць на шашлыкі.
  • 7:00 - 7:05
    (Смех)
  • 7:05 - 7:09
    Так праект заняў амаль 2 гады,
  • 7:09 - 7:11
    мы зрабілі індывідуальныя дызайны
  • 7:11 - 7:13
    для кожнага дома на вуліцы,
    якую размалёўвалі,
  • 7:13 - 7:15
    і мы рабілі дызайны разам
  • 7:15 - 7:18
    з мясцовымі ўладальнікамі крам, дамоў,
  • 7:18 - 7:22
    і камандай больш за дзясятак
    маладых хлопцаў і дзяўчат.
  • 7:22 - 7:26
    Яны былі нанятыя, абучаны фарбаваць,
  • 7:26 - 7:30
    і разам пераўтварылі
    сваё ўласнае наваколле,
  • 7:30 - 7:34
    усю вуліцу, у гіганцкі
    рознакаляровы дыван.
  • 7:34 - 7:38
    (Плясканні)
  • 7:40 - 7:44
    І ў рэшце рэшт, горад Філадэльфія
  • 7:44 - 7:46
    падзякаваў кожнаму з іх
  • 7:46 - 7:49
    і выказаў павагу за іх дасягненні.
  • 7:49 - 7:52
    Е.К.: Мы размалявалі цэлую вуліцу.
  • 7:52 - 7:56
    Як наконт таго, каб дамаляваць
    той пагорак?
  • 7:56 - 7:58
    Мы пачалі шукаць фінансаванне,
  • 7:58 - 8:01
    але замест гэтага
    мы сутыкнуліся з пытаннямі.
  • 8:01 - 8:04
    Колькі дамоў вы збіраецеся пафарбаваць?
  • 8:04 - 8:06
    Колькі квадратных метраў гэта?
  • 8:06 - 8:09
    Колькі фарбы вы збіраецеся выкарыстаць,
  • 8:09 - 8:11
    і колькі людзей вы збіраецеся наймаць?
  • 8:11 - 8:14
    І мы сапраўды спрабавалі цягам гадоў
    напісаць план
  • 8:14 - 8:17
    для фінансавання
    і адказаць на ўсе гэтыя пытанні,
  • 8:17 - 8:19
    але потым падумалі, што
  • 8:19 - 8:21
    для таго, каб адказаць
    на ўсе гэтыя пытанні,
  • 8:21 - 8:23
    мы павінны дакладна ведаць,
    што збіраемся зрабіць,
  • 8:23 - 8:26
    перш чым на самой справе
    трапіць туды і пачаць.
  • 8:26 - 8:30
    І, можа быць, так думаць памылкова.
  • 8:30 - 8:32
    Мы згубілі б частку той магіі,
    якой навучыліся:
  • 8:32 - 8:34
    калі некуды едзеш,
  • 8:34 - 8:36
    і бавіш там час,
  • 8:36 - 8:38
    а праект расце арганічна
  • 8:38 - 8:42
    і мае сваё асабістае жыццё.
  • 8:42 - 8:44
    Д.У.: Мы вырашылі
  • 8:44 - 8:47
    ўзяць гэты план і адмовіцца
  • 8:47 - 8:49
    ад усіх лічбаў,
  • 8:49 - 8:51
    ўсіх ідэй і здагадак
  • 8:51 - 8:53
    і проста вярнуцца да базавай ідэі,
  • 8:53 - 8:55
    якая павінна была ператварыць гэтую гару
  • 8:55 - 8:58
    ў гіганцкі мастацкі твор.
  • 8:58 - 9:00
    І замест таго, каб шукаць фінансаванне,
  • 9:00 - 9:03
    мы пачалі краўдфаўндынгавую кампанію,
  • 9:03 - 9:05
    і за месяц з нечым
  • 9:05 - 9:07
    больш за 1500 чалавек сабралі
  • 9:07 - 9:10
    і ахвяравалі больш за 100 000 даляраў.
  • 9:10 - 9:14
    Для нас гэта быў чароўны момант,
    таму што цяпер --
  • 9:14 - 9:17
    (Плясканні)
  • 9:17 - 9:20
    таму што цяпер мы, нарэшце, мелі свабоду,
  • 9:20 - 9:23
    каб выкарыстаць усе тыя ўрокі,
    якія мы засвоілі,
  • 9:23 - 9:26
    і стварыць праект, які быў пабудаваны
  • 9:26 - 9:27
    такім жа чынам, што і фавэлы:
  • 9:27 - 9:29
    знізу ўверх,
  • 9:29 - 9:32
    без генеральнага плана.
  • 9:32 - 9:35
    Е.К.: Мы вярнуліся і нанялі Анджэла,
  • 9:35 - 9:37
    мясцовага мастака з Віла Крузэйра.
  • 9:37 - 9:40
    Ён вельмі таленавіты
    і ведае там амаль усіх.
  • 9:40 - 9:42
    Таксама мы нанялі Эліяса,
    нашага сябра,
  • 9:42 - 9:44
    у якога жылі раней.
  • 9:44 - 9:46
    Ён выдатны будаўнік.
  • 9:46 - 9:48
    Разам з імі мы вырашылі, з чаго пачаць.
  • 9:48 - 9:50
    Мы выбралі гэта месца
    ў Віла Крузэйра,
  • 9:50 - 9:52
    і пакуль мы гаворым,
    яны атынкоўваюць хаты.
  • 9:52 - 9:54
    Чым яны карысныя для праекта:
  • 9:54 - 9:56
    яны вырашаюць,
    якія хаты будуць наступнымі.
  • 9:56 - 9:58
    Яны нават надрукавалі цішоткі,
  • 9:58 - 9:59
    яны ўсталёўваюць банеры,
  • 9:59 - 10:01
    якія тлумачаць усё для ўсіх,
  • 10:01 - 10:03
    і размаўляюць з прэсай.
  • 10:03 - 10:06
    Так з'явіўся гэты артыкул пра Анджэла.
  • 10:06 - 10:07
    Д.У.: Пакуль гэта адбываецца,
  • 10:07 - 10:09
    мы распаўсюджваем ідэю па ўсім свеце.
  • 10:09 - 10:12
    Так як мы рабілі праект у Філадэльфіі,
  • 10:12 - 10:14
    нас запрасілі зрабіць семінары,
  • 10:14 - 10:16
    напрыклад, у Кюрасао,
  • 10:16 - 10:20
    і цяпер мы плануем вялікі праект на Гаіці.
  • 10:20 - 10:23
    Е.К.: Фавэлы былі не толькі месцам,
  • 10:23 - 10:25
    дзе гэтая ідэя пачалася,
  • 10:25 - 10:28
    яны таксама сталі месцам,
    дзе стала магчымым
  • 10:28 - 10:31
    працаваць без плану,
  • 10:31 - 10:34
    таму што гэтыя суполкі нефармальныя.
  • 10:34 - 10:35
    Мы натхніліся
  • 10:35 - 10:38
    і працавалі разам з мясцовымі жыхарамі.
  • 10:38 - 10:39
    Мы былі быццам у аркестры,
  • 10:39 - 10:42
    дзе сто інструментаў граюць разам,
  • 10:42 - 10:43
    каб стварыць сімфонію.
  • 10:43 - 10:45
    Д.У.: Мы хочам падзякаваць усім, хто
  • 10:45 - 10:47
    пажадаў стаць часткай гэтай мары
  • 10:47 - 10:49
    і падтрымліваў нас на шляху,
  • 10:49 - 10:52
    і мы шукаем працягу.
  • 10:52 - 10:54
    Е.К.: Аднойчы, мы спадзяемся,
  • 10:54 - 10:56
    калі гэтыя сцены зайграюць
    яскравымі колерамі,
  • 10:56 - 10:58
    яшчэ больш людзей далучацца да нас,
  • 10:58 - 11:01
    стануць часткай гэтай вялікай мары,
  • 11:01 - 11:04
    і ў адзін цудоўны дзень
    уся Віла Крузэйра
  • 11:04 - 11:05
    будзе пафарбавана.
  • 11:05 - 11:07
    Д.У.: Дзякуй.
  • 11:07 - 11:11
    (Плясканні)
Title:
Як фарбай можа ператвараць супольнасці
Speaker:
Хаас&Хан
Description:

Мастакі Ерун Колхас і Дрэ Урхан ствараюць арт-суполкі, расфарбоўваючы цэлыя кварталы з удзелам мясцовых жыхароў -- ад фавэлаў Рыа да вуліцаў Паўночнай Філадэльфіі. Што зрабіла іх праекты паспяховымі? У гэтай смешнай і натхняльнай прамове мастакі растлумачаць свой перадусім мастацкі падыход -- і важнасць шашлыкоў на раёне.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TEDTalks
Duration:
11:23

Belarusian subtitles

Revisions