1 00:00:00,717 --> 00:00:04,014 Эвалюцыйны біёлаг Універсітэту Пердзью 2 00:00:04,014 --> 00:00:07,160 Уільям Мур вывучаў кураў. 3 00:00:07,170 --> 00:00:09,249 Яго цікавіла найперш прадукцыйнасць -- 4 00:00:09,249 --> 00:00:11,539 я мяркую гэта тое, што тычыцца кожнага з нас, -- 5 00:00:11,539 --> 00:00:14,827 але кураў прасцей ацаніць, бо трэба толькі падлічыць знесеныя яйкі. 6 00:00:14,827 --> 00:00:16,527 (Смех) 7 00:00:16,527 --> 00:00:19,944 Ён хацеў ведаць, што магло б зрабіць ягоных кураў больш прадукцыйнымі, 8 00:00:19,944 --> 00:00:22,870 і таму прыдумаў цудоўны эксперымент. 9 00:00:22,870 --> 00:00:27,328 Куры жывуць групамі, таму найперш ён абраў звычайны статак 10 00:00:27,328 --> 00:00:30,718 і пакінуў яго развівацца самому на шэсць пакаленняў. 11 00:00:30,718 --> 00:00:32,807 Але затым ён стварыў другую групу, 12 00:00:32,807 --> 00:00:35,315 якая складалася з найбольш прадукцыйных кураў -- 13 00:00:35,315 --> 00:00:38,270 можна было назваць іх "суперчыкенамі" -- 14 00:00:38,270 --> 00:00:40,377 ён сабраў іх у суперстатак, 15 00:00:40,377 --> 00:00:45,075 і кожнае пакаленне ён адбіраў адну найбольш прадукцыйную для вывадка. 16 00:00:45,415 --> 00:00:47,969 Пасля змены шасці пакаленняў 17 00:00:47,969 --> 00:00:49,717 што ён убачыў? 18 00:00:49,717 --> 00:00:53,548 Першая, звычайная група, спакойна сабе развівалася. 19 00:00:53,548 --> 00:00:56,074 Яны ўсе былі пухнатыя ды апераныя, 20 00:00:56,074 --> 00:00:58,492 да таго ж колькасць знесеных яек вырасла неверагодна. 21 00:00:58,492 --> 00:01:00,559 Што ж стала з другой групай? 22 00:01:00,579 --> 00:01:03,293 Па-першае, усе, акром трох, падохлі. 23 00:01:03,713 --> 00:01:06,413 Яны задзяўблі астатніх на смерць. 24 00:01:06,413 --> 00:01:07,990 (Смех) 25 00:01:07,990 --> 00:01:13,501 Тыя асабліва прадукцыйныя куры дасягнулі ўласнага поспеху, 26 00:01:13,501 --> 00:01:18,164 раздушыўшы прадукцыйнасць усіх астатніх. 27 00:01:18,440 --> 00:01:22,525 Зараз, калі я аб'ездзіла ўвесь свет, распавядаючы гэтую самую гісторыю, 28 00:01:22,525 --> 00:01:24,777 у абсалютна розных арганізацыях ды кампаніях, 29 00:01:24,777 --> 00:01:27,353 людзі амаль адразу заўважаюць падабенства, 30 00:01:27,353 --> 00:01:29,659 падыходзяць да мяне і кажуць: 31 00:01:29,659 --> 00:01:32,750 "Гэты суперстатак -- гэта ж мая кампанія!" 32 00:01:32,750 --> 00:01:34,715 (Смех) 33 00:01:34,715 --> 00:01:38,226 Альбо: "Гэта ж мая краіна." 34 00:01:38,226 --> 00:01:40,318 Або: "Гэта ж маё жыццё!" 35 00:01:40,438 --> 00:01:42,358 Усё жыццё мне казалі, што, каб рухацца наперад, 36 00:01:42,358 --> 00:01:44,722 трэба спаборнічаць: 37 00:01:44,722 --> 00:01:48,754 патрапіць у правільную школу, на правільную працу, ускараскацца наверх, 38 00:01:48,754 --> 00:01:52,492 але мяне гэтакі шлях ніколі асабліва не натхняў. 39 00:01:52,492 --> 00:01:57,275 Я распачынала і кіравала прадпрыемствамі, бо вынаходніцтва было радасцю, 40 00:01:57,275 --> 00:02:00,595 і таму, што працаваць побач з выбітнымі, творчымі людзьмі -- 41 00:02:00,595 --> 00:02:02,075 гэта сапраўдная ўзнагарода. 42 00:02:02,225 --> 00:02:08,397 І мяне ніколі ў жыцці не матывавалі ні чыесці загады, ні суперчыкены, 43 00:02:08,397 --> 00:02:10,966 ні суперзоркі. 44 00:02:10,966 --> 00:02:13,220 Але цягам апошніх 50 год 45 00:02:13,220 --> 00:02:17,452 мы кіруем большасцю арганізацый і некаторымі грамадствамі 46 00:02:17,452 --> 00:02:19,760 паводле мадэлі суперчыкенаў. 47 00:02:19,760 --> 00:02:23,582 Мы вырашылі, што поспеху можна дасягнуць, абраўшы суперзорак, 48 00:02:23,582 --> 00:02:27,731 найвыбітнейшых мужчынаў, або зрэдку -- жанчынаў, 49 00:02:27,731 --> 00:02:31,090 і перадаўшы ў іхныя рукі ўсе рэсурсы ды ўсю ўладу. 50 00:02:31,100 --> 00:02:35,493 Але вынік апынуўся акурат такім жа, як у эксперыменце Уільяма Мура: 51 00:02:35,493 --> 00:02:40,462 агрэсія, дысфункцыя ды згубы. 52 00:02:40,462 --> 00:02:44,572 Калі найпрадукцыйнейшыя могуць дасягнуць поспеху 53 00:02:44,572 --> 00:02:47,753 толькі праз падаўленне прадукцыйнасці ўсіх астатніх, 54 00:02:47,753 --> 00:02:51,236 тады нам трэба як мага хутчэй адшукаць лепшыя метады працы 55 00:02:51,236 --> 00:02:54,010 і спосабы палепшыць нашае жыццё. 56 00:02:54,060 --> 00:02:58,921 (Плясканні) 57 00:02:58,921 --> 00:03:02,915 Тады што ж робіць некаторыя групы 58 00:03:02,915 --> 00:03:06,390 відавочна больш паспяховымі і прадукцыйнейшымі за іншыя? 59 00:03:06,400 --> 00:03:09,974 Такое пытанне паставілі сабе даследчыкі МІТ [Massachusetts Institute of Technology]. 60 00:03:09,974 --> 00:03:12,400 Яны сабралі сотні валанцёраў, 61 00:03:12,400 --> 00:03:15,894 размеркавалі іх у групы, і далі ім цяжкія задачы для вырашэння. 62 00:03:15,894 --> 00:03:18,625 І вы дакладна можаце сабе ўявіць, што адбылося: 63 00:03:18,625 --> 00:03:21,931 адны групы былі нашмат больш паспяховымі за іншыя, 64 00:03:21,931 --> 00:03:25,461 але што было яшчэ цікавей, дык гэта тое, што гэтыя эфектыўныя групы 65 00:03:25,461 --> 00:03:28,108 былі не тыя, дзе адзін ці два чалавекі 66 00:03:28,108 --> 00:03:31,149 мелі неверагодна высокі IQ. 67 00:03:31,149 --> 00:03:34,748 І нават не тыя, дзе сярэдні ўзровень IQ быў найвышэйшым, 68 00:03:34,748 --> 00:03:37,117 мелі найбольшы поспех. 69 00:03:37,117 --> 00:03:42,991 Замест таго, насамрэч паспяховыя каманды мелі тры галоўныя рысы. 70 00:03:42,991 --> 00:03:47,013 Па-першае, яны дэманстравалі высокую ступень сацыяльнай адчувальнасці 71 00:03:47,013 --> 00:03:48,633 адно да аднога. 72 00:03:48,633 --> 00:03:52,232 Гэта вымяраецца нечым пад назвай "Тэст на чытанне думак па вачох." 73 00:03:52,232 --> 00:03:54,717 Ён звычайна лічыцца тэстам на эмпатыю, 74 00:03:54,717 --> 00:03:56,914 і групы, якія набралі найбольш балаў па ім, 75 00:03:56,914 --> 00:03:58,864 былі больш паспяховымі. 76 00:03:58,864 --> 00:04:00,972 Па-другое, у паспяховых групах на кожнага ўдзельніка 77 00:04:00,972 --> 00:04:03,972 выпадала прыблізна роўная колькасць часу, 78 00:04:03,972 --> 00:04:06,317 так што ніводны голас не дамінаваў, 79 00:04:06,317 --> 00:04:09,103 але і не было ніводнага пасіўнага "пасажыра." 80 00:04:09,103 --> 00:04:11,820 І па-трэцяе, у складзе самых паспяховых групаў 81 00:04:11,820 --> 00:04:14,165 было больш жанчын. 82 00:04:14,165 --> 00:04:16,162 (Плясканні) 83 00:04:16,162 --> 00:04:20,437 Ці было гэта таму, што жанчыны звычайна набіраюць больш балаў 84 00:04:20,437 --> 00:04:22,310 па "Тэсце на чытанне думак па вачох," 85 00:04:22,310 --> 00:04:25,037 і таму вы атрымліваеце падвоены бал па шкале эмпатыі? 86 00:04:25,037 --> 00:04:27,795 Або гэтак было таму, што яны прыўносяць іншы погляд у каманду? 87 00:04:27,795 --> 00:04:31,951 Мы сапраўды не ведаем, але неверагоднасць гэтага эксперымента ў тым, 88 00:04:31,951 --> 00:04:36,380 што ён паказаў тое, што мы ведаем: некаторыя групы эфектыўнейшыя за іншыя, 89 00:04:36,380 --> 00:04:38,731 але тое, што прывяло да гэтага поспеху -- 90 00:04:38,731 --> 00:04:42,378 гэта іхная сацыяльная звязанасць паміж сабой. 91 00:04:43,543 --> 00:04:46,375 Як жа гэта дзейнічае ў рэальным свеце? 92 00:04:46,375 --> 00:04:49,556 Напрыклад, гэта азначае, што тое, што адбываецца паміж людзьмі -- 93 00:04:49,556 --> 00:04:51,716 сапраўды важна, 94 00:04:51,716 --> 00:04:55,524 бо ў групах, якія найбольш наладжаныя і адчувальныя адно да аднога, 95 00:04:55,524 --> 00:04:58,480 ідэі могуць нараджацца і развівацца. 96 00:04:58,480 --> 00:05:02,768 Людзі не знаходзяцца ў ступары. Яны не вытрачаюць сваёй энергіі дашчэнту. 97 00:05:02,768 --> 00:05:07,482 Прыклад: Arup -- адна з найпаспяховейшых інжынерных фірмаў у свеце, 98 00:05:07,482 --> 00:05:10,134 якой было даручана пабудаваць конна-спартовы цэнтр 99 00:05:10,134 --> 00:05:12,000 для Алімпійскіх гульняў у Пэкіне. 100 00:05:12,000 --> 00:05:13,826 У гэты будынак павінны былі прывезці 101 00:05:13,826 --> 00:05:19,120 дзьве з паловай тысячы самых пародзістых коняў, 102 00:05:19,120 --> 00:05:21,209 якія перажылі цяжкія пералёты, 103 00:05:21,209 --> 00:05:24,692 і адчувалі сябе не найлепшым чынам праз розніцу часу. 104 00:05:24,692 --> 00:05:28,104 І праблема, з якой сутыкнуўся інжынер, -- 105 00:05:28,104 --> 00:05:31,780 на якую колькасць адыходаў разлічваць? 106 00:05:32,540 --> 00:05:37,184 Не, гэтаму вас не вучаць у інжынерных інстытутах -- (Смех) -- 107 00:05:37,184 --> 00:05:40,388 але гэта і дакладна не тое, у чым вы хацелі б памыліцца, 108 00:05:40,388 --> 00:05:43,853 ён мог бы правесці месяцы ў размовах з ветэрынарамі, у даследваннях, 109 00:05:43,853 --> 00:05:45,654 складаючы эксэльку. 110 00:05:45,654 --> 00:05:48,799 Замест гэтага, ён папрасіў аб дапамозе 111 00:05:48,799 --> 00:05:53,285 і знайшоў чалавека, які спраектаваў Клуб жакеяў у Нью-Ёрку. 112 00:05:53,285 --> 00:05:57,404 Праблему вырашылі за паўдні. 113 00:05:57,404 --> 00:06:00,191 Arup верыць, што культура ўзаемадапамогі -- 114 00:06:00,191 --> 00:06:02,959 найважнейшая для іхнага поспеху. 115 00:06:03,279 --> 00:06:07,400 І хаця ўзаемадапамога можа гучаць вельмі анемічна, 116 00:06:07,400 --> 00:06:11,498 затое яна неверагодна важная для паспяховых камандаў 117 00:06:11,498 --> 00:06:16,687 і яна папросту пераўзыходзіць любую асабістую дасведчанасць. 118 00:06:16,687 --> 00:06:20,322 Узаемадапамога азначае, што я не мушу ведаць усё на свеце, 119 00:06:20,322 --> 00:06:22,600 мне проста неабходна працаваць сярод людзей, 120 00:06:22,600 --> 00:06:25,600 якія ўмеюць дапамагаць і прымаць дапамогу. 121 00:06:25,600 --> 00:06:29,131 У кампаніі SAP прынята лічыць, што вы можаце адказаць на любое пытанне 122 00:06:29,131 --> 00:06:32,131 за 17 хвілін. 123 00:06:32,131 --> 00:06:35,126 Але няма ніводнай хай-тэк кампаніі, у якой бы я працавала, 124 00:06:35,126 --> 00:06:40,571 якая ўяўляе хоць на момант, што гэта выключна тэхнічная справа, 125 00:06:40,571 --> 00:06:45,281 бо тое, на чым працуе ўзаемадапамога -- гэта людзі, якія ведаюць адно аднога. 126 00:06:45,321 --> 00:06:50,782 Гэта гучыць так натуральна, і мы думаем, што гэта адбываецца само сабой, 127 00:06:50,782 --> 00:06:52,410 але гэта не так. 128 00:06:52,410 --> 00:06:55,704 Калі я кіравала сваёй першай ІТ-кампаніяй, 129 00:06:55,704 --> 00:06:57,738 я зразумела, што мы б'емся аб сцену. 130 00:06:57,738 --> 00:07:01,523 Было шмат супярэчнасцяў, і не больш за тое, 131 00:07:01,523 --> 00:07:06,399 і я паступова ўцяміла, што выбітныя, творчыя людзі, якіх я наняла, 132 00:07:06,399 --> 00:07:08,364 папросту не ведалі адно аднога. 133 00:07:08,364 --> 00:07:12,241 Яны былі настолькі сканцэнтраваныя на сваёй уласнай працы, 134 00:07:12,241 --> 00:07:15,680 што нават не ведалі, хто сядзеў побач з імі, 135 00:07:15,680 --> 00:07:18,541 і толькі калі я настаяла на тым, каб мы спынілі працу 136 00:07:18,541 --> 00:07:21,125 ды інвеставалі час у знаёмства адно з адным, 137 00:07:21,125 --> 00:07:24,223 тады ў нас атрымаўся сапраўдны імпульс. 138 00:07:24,813 --> 00:07:27,409 Гэта адбывалася 20 год таму, і зараз я наведваю кампаніі, 139 00:07:27,409 --> 00:07:30,311 у якіх забараняюць мець кубкі на працоўным месцы, 140 00:07:30,311 --> 00:07:34,305 бо яны хочуць, каб людзі тусаваліся вакол кава-машынаў 141 00:07:34,305 --> 00:07:36,139 і размаўлялі адно з адным. 142 00:07:36,139 --> 00:07:38,647 У шведаў для гэтага нават ёсць адмысловы тэрмін. 143 00:07:38,647 --> 00:07:42,007 Яны называюць гэта "fika", што азначае больш, чым кава-брэйк. 144 00:07:42,007 --> 00:07:45,613 Гэта азначае калектыўны адпачынак. 145 00:07:45,613 --> 00:07:48,724 У Idexx, кампаніі са штату Мэйн, 146 00:07:48,724 --> 00:07:51,076 яны стварылі агароды на тэрыторыі, 147 00:07:51,076 --> 00:07:53,768 каб людзі з розных аддзелаў кампаніі 148 00:07:53,768 --> 00:07:56,764 маглі працаваць разам і даведваліся пра ўвесь цыкл працы 149 00:07:56,764 --> 00:07:58,644 такім чынам. 150 00:07:58,644 --> 00:08:00,989 Яны ўсе што, падурэлі? 151 00:08:00,989 --> 00:08:04,542 Акурат наадварот -- яны ўцямілі, што калі праца ідзе туга, 152 00:08:04,542 --> 00:08:06,585 а яна заўжды будзе ісці туга, 153 00:08:06,585 --> 00:08:09,301 калі вы робіце прарыў у любой карыснай сферы, 154 00:08:09,301 --> 00:08:11,972 тое, што трэба людзям -- гэта сацыяльная падтрымка, 155 00:08:11,972 --> 00:08:15,199 і ім трэба ведаць, да каго звярнуцца па дапамогу. 156 00:08:15,199 --> 00:08:19,936 У кампаній няма ідэй, яны ёсць толькі ў людзей. 157 00:08:19,936 --> 00:08:22,536 І што матывуе людзей, 158 00:08:22,536 --> 00:08:27,346 дык гэта сувязі, вернасць і давер, якія развіваюцца ў адносінах. 159 00:08:27,346 --> 00:08:30,900 Што важна, дык гэта вапна, 160 00:08:30,900 --> 00:08:33,549 а не толькі цагліны. 161 00:08:33,749 --> 00:08:36,273 Цяпер, калі ўсё гэта аб'яднаць, 162 00:08:36,273 --> 00:08:39,431 атрымаецца тое, што завецца сацыяльны капітал. 163 00:08:39,431 --> 00:08:44,600 Сацыяльны капітал -- гэта ўпэўненасць і ўзаемазалежнасць, на якіх будуецца давер. 164 00:08:44,600 --> 00:08:48,311 Тэрмін прыйшоў ад сацыёлагаў, якія вывучалі супольнасці, 165 00:08:48,311 --> 00:08:52,739 што паказалі сябе неверагодна ўстойлівымі ў стрэсавых сітуацыях. 166 00:08:53,409 --> 00:08:57,960 Сацыяльны капітал -- гэта тое, што дае кампаніям імпульс, 167 00:08:57,960 --> 00:09:03,222 і тое, што робіць кампаніі моцнымі. 168 00:09:03,732 --> 00:09:06,442 Што гэта азначае на практыцы? 169 00:09:06,442 --> 00:09:10,759 Гэта азначае, што час -- гэта ўсё, 170 00:09:10,759 --> 00:09:15,426 бо сацыяльны капітал складаецца з часу. 171 00:09:15,426 --> 00:09:20,534 Таму каманды, якія даўжэй працуюць разам, больш паспяховыя, бо на тое, 172 00:09:20,534 --> 00:09:26,041 каб развіць патрэбны давер, шчырасць і адкрытасць, трэба час. 173 00:09:26,461 --> 00:09:29,925 І час -- гэта тое, што стварае каштоўнасць. 174 00:09:30,625 --> 00:09:32,878 Калі Алекс Пентланд прапанаваў адной кампаніі 175 00:09:32,878 --> 00:09:35,594 сінхранізаваць кава-брэйкі, 176 00:09:35,594 --> 00:09:39,495 каб у людзей з'явіўся час паразмаўляць адно з адным, 177 00:09:39,495 --> 00:09:42,978 прыбыткі выраслі на 15 мільёнаў даляраў, 178 00:09:42,978 --> 00:09:46,832 і задаволенасць працаўнікоў вырасла на 10 адсоткаў. 179 00:09:46,832 --> 00:09:49,933 Неблагая аддача сацыяльнага капіталу, 180 00:09:49,933 --> 00:09:53,960 які расце, нават пакуль вы яго раздаяце. 181 00:09:53,960 --> 00:10:00,022 Але размова тут не пра камунікабельнасць, і гэта не аддушына для гультаёў, 182 00:10:00,022 --> 00:10:04,656 таму што людзі, якія так працуюць, звычайна трошкі азлобленыя, 183 00:10:04,656 --> 00:10:08,690 нецярплівыя, думаюць толькі пра сябе, 184 00:10:08,690 --> 00:10:12,680 таму што гэта іхны ўласны ўнёсак. 185 00:10:12,680 --> 00:10:17,979 Канфлікты здараюцца часта, бо пануе атмасфера абсалютнай шчырасці. 186 00:10:18,280 --> 00:10:23,471 І менавіта так добрыя ідэі становяцца выдатнымі, 187 00:10:23,471 --> 00:10:26,571 бо ніводная ідэя не нараджаецца ў канчатковым выглядзе. 188 00:10:26,571 --> 00:10:29,650 Яна нараджаецца паціху, быццам дзіця, 189 00:10:29,650 --> 00:10:34,489 трохі нязграбная і няпэўная, але поўная магчымасцей. 190 00:10:34,489 --> 00:10:40,610 І толькі праз дабротны ўнёсак, веру і выпрабаванні 191 00:10:40,610 --> 00:10:43,892 дасягае свайго найвышэйшага патэнцыялу. 192 00:10:43,892 --> 00:10:47,955 Вось чаму спрыяе сацыяльны капітал. 193 00:10:49,455 --> 00:10:52,228 Мы не вельмі прызвычаеныя казаць пра гэта, 194 00:10:52,228 --> 00:10:56,198 пра талент, пра творчасць, у такім выглядзе. 195 00:10:56,198 --> 00:10:59,932 Мы прызвычаіліся казаць пра зорак. 196 00:10:59,942 --> 00:11:04,371 Таму я задумалася, калі мы пачнем працаваць такім чынам, 197 00:11:04,371 --> 00:11:06,595 ці будзе гэта азначаць канец эпохі зорак? 198 00:11:07,445 --> 00:11:09,805 Я пайшла пасядзець на праслухоўваннях 199 00:11:09,805 --> 00:11:13,661 Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва ў Лондане. 200 00:11:13,661 --> 00:11:16,886 І тое, што я ўбачыла, неверагодна мяне ўразіла: 201 00:11:16,886 --> 00:11:21,786 выкладчыкі не шукалі індывідуальных "піратэхнікаў". 202 00:11:21,786 --> 00:11:26,476 Яны глядзелі на тое, што адбываецца паміж студэнтамі, 203 00:11:26,476 --> 00:11:30,586 бо менавіта там пачынаецца тэатр. 204 00:11:30,586 --> 00:11:32,875 І калі я размаўляла з прадзюсэрамі гітовых альбомаў, 205 00:11:32,875 --> 00:11:36,103 яны сказалі: "Вядома, у музыцы шмат суперзорак. 206 00:11:36,103 --> 00:11:39,220 Справа ў тым, што яны доўга не жывуць. 207 00:11:39,220 --> 00:11:43,220 Толькі выдатныя камандныя гульцы могуць пахваліцца доўгай кар'ерай, 208 00:11:43,220 --> 00:11:47,432 бо толькі падкрэсліваючы лепшае ў іншых, яны змаглі адшукаць 209 00:11:47,432 --> 00:11:49,076 лепшае ў сабе." 210 00:11:49,686 --> 00:11:52,115 І калі я наведала кампаніі, вядомыя сваёй 211 00:11:52,115 --> 00:11:54,182 геніяльнасцю і творчасцю, 212 00:11:54,182 --> 00:11:57,107 я не ўбачыла ніводнай суперзоркі, 213 00:11:57,107 --> 00:12:01,445 бо там кожны чалавек быў вельмі важны. 214 00:12:01,445 --> 00:12:04,328 І калі я паглядзела на сваю кар'еру, 215 00:12:04,328 --> 00:12:08,252 і ўзгадала ўсіх надзвычайных людзей, з якімі мне пашчасціла працаваць, 216 00:12:08,252 --> 00:12:13,796 я зразумела, наколькі болей мы маглі даць адно адному, 217 00:12:13,796 --> 00:12:18,917 калі б мы папросту перасталі намагацца стаць суперчыкенамі. 218 00:12:19,815 --> 00:12:24,970 (Смех) (Плясканні) 219 00:12:24,970 --> 00:12:31,346 Калі вы зразумееце, наколькі сацыяльная сама па сабе праца, 220 00:12:31,346 --> 00:12:34,443 шмат рэчаў для вас зменяцца. 221 00:12:34,443 --> 00:12:38,530 Мэнэджмент у выглядзе шоў талентаў проста настроіў 222 00:12:38,530 --> 00:12:40,991 працаўнікоў супраць адно аднога. 223 00:12:40,991 --> 00:12:45,505 Цяпер прыспеў час замяніць спаборніцтва на сацыяльны капітал. 224 00:12:46,355 --> 00:12:49,480 Дзесяцігоддзямі мы намагаліся матываваць людзей грашыма, 225 00:12:49,480 --> 00:12:52,360 нягледзячы на вялікую колькасць даследванняў, якія даказалі, 226 00:12:52,360 --> 00:12:56,191 што грошы руйнуюць сацыяльную спалучанасць. 227 00:12:56,851 --> 00:13:02,186 Цяпер мы мусім дазволіць людзям матываваць адно аднога. 228 00:13:02,256 --> 00:13:07,570 Гадамі мы думалі, што лідары -- гэта гераічныя салісты, якія мусілі 229 00:13:07,570 --> 00:13:10,726 самі па сабе вырашыць найскладанейшыя праблемы. 230 00:13:10,726 --> 00:13:14,278 Зараз прыйшоў час даць новую дэфініцыю лідарству -- 231 00:13:14,278 --> 00:13:18,342 як дзеянню, у якім ствараюцца ўмовы, 232 00:13:18,342 --> 00:13:24,300 у якіх кожны здольны на самыя смелыя думкі разам. 233 00:13:24,300 --> 00:13:27,820 Мы ведаем, што гэта працуе. 234 00:13:28,210 --> 00:13:32,505 Калі Манрэальскі пратакол заклікаў да паступовай адмовы ад хлорфторвугляродаў, 235 00:13:32,505 --> 00:13:36,847 якія сталі прычынай дзіркі ў азонавым слаі, 236 00:13:36,847 --> 00:13:39,032 рызыка была неверагоднай. 237 00:13:39,332 --> 00:13:41,861 ХФВ былі паўсюль, 238 00:13:41,861 --> 00:13:44,940 і ніхто не ведаў, ці магчыма адшукаць ім замену. 239 00:13:45,020 --> 00:13:50,671 Але адна каманда, якая прыняла выклік, кіравалася трыма прынцыпамі. 240 00:13:51,029 --> 00:13:54,647 Першы: галоўны інжынер, Франк Маслен, сказаў, 241 00:13:54,647 --> 00:13:57,980 што ў камандзе не будзе зорак. 242 00:13:57,980 --> 00:14:00,257 Нам патрэбны кожны. 243 00:14:00,257 --> 00:14:02,985 У кожнага ёсць слушны погляд. 244 00:14:03,485 --> 00:14:07,711 Другі: мы працуем паводле адзінага стандарту -- 245 00:14:07,711 --> 00:14:10,310 найлепшага, які толькі можна ўявіць. 246 00:14:10,590 --> 00:14:13,632 Трэці: ён сказаў свайму босу, Джэфу Тадхоўпу, 247 00:14:13,632 --> 00:14:15,605 што той павінен правальваць, 248 00:14:15,605 --> 00:14:18,856 бо сам ведаў, наколькі шкоднай можа быць улада. 249 00:14:18,856 --> 00:14:21,689 Але гэта не азначае, што Тадхоўп нічога не рабіў. 250 00:14:21,689 --> 00:14:23,430 Ён прыкрываў каманду 251 00:14:23,430 --> 00:14:27,540 і ўважліва сачыў за тым, каб яны прытрымліваліся сваіх прынцыпаў. 252 00:14:28,190 --> 00:14:34,260 І гэта спрацавала: сярод усіх іншых кампаній, якія ўзяліся за гэтую праблему, 253 00:14:34,260 --> 00:14:37,518 гэтая група вырашыла яе першай. 254 00:14:37,738 --> 00:14:40,339 І на сёння, Манрэальскі пратакол 255 00:14:40,339 --> 00:14:46,060 з'яўляецца самым паспяховым міжнародным экалагічным пагаджэннем, 256 00:14:46,060 --> 00:14:47,982 якое калі-небудзь было ажыццёўлена. 257 00:14:49,402 --> 00:14:51,940 Тады шмат было на рахунку, 258 00:14:51,940 --> 00:14:54,679 як і зараз знаходзіцца на рахунку таксама, 259 00:14:54,679 --> 00:14:59,207 і мы не здолеем вырашыць нашы праблемы, калі чакаем, што за іх возьмуцца 260 00:14:59,207 --> 00:15:01,808 пару супермэнаў або супержанчынаў. 261 00:15:01,808 --> 00:15:05,314 Цяпер нам патрэбны кожны, 262 00:15:05,314 --> 00:15:11,540 бо толькі калі мы прызнаем каштоўнасць кожнага, 263 00:15:11,540 --> 00:15:18,586 тады мы вызвалім энэргію і фантазію і так патрэбны нам імпульс, 264 00:15:18,586 --> 00:15:23,360 каб стварыць нешта неверагоднае. 265 00:15:23,360 --> 00:15:26,100 Дзякуй. 266 00:15:26,100 --> 00:15:30,100 (Плясканні)