40 мільёнаў амерыканцаў маюць пазыкі праз пераход да новай эканамічнай сістэмы. Яны проста не могуць заплаціць за навучанне ў каледжы. Яны вінны крэдыторам больш за трыльён даляраў. Яны шукаюць працу, каб выплаціць пазыку. У Амерыцы нават карцёжніку-банкруту даюць другі шанец. Але абсалютна немагчыма вызваліць амерыканскага студэнта ад выплаты пазыкі. Раней у Амерыцы паступленне ў каледж не азначала атрыманне пазыкі пасля яго заканчэння. Стыпендыя GI Bill дапамагла бацьку майго сябра Пола скончыць універсітэт у Каларада. Для людзей яго веку вышэйшая адукацыя была бясплатнай ці амаль бясплатнай. Яна ўспрымалася як карысная для грамадства. Але не цяпер. Калі Пол заканчваў універсітэт, ён падпрацоўваў, каб быць здольным плаціць за сваё навучанне. 30 год таму вышэйшая адукацыя была даступная і адпавядала патрэбам. Усе пазыкі можна было выплаціць да заканчэння. Але не цяпер. Яго дачка пайшла па яго прыкладзе. Але з адным адрозненнем -- яе пазыка, калі яна сканчала ўніверсітэт пяць год таму, была велізарная. Студэнты, як яна, вымушаныя браць крэдыт, каб заплаціць за адукацыю, бо без яго гэта немагчыма. Што гэта азначае? Атрыманне пазыкі, каб заплаціць за дарагую адукацыю, не заўсёды дрэнная рэч. Асабліва калі яе можна пакрыць дадатковым заробкам, які чалавек атрымаоўвае пасля выдачы дыплома. Вось тут і праблема. Нават у 2001 выпускнік каледжа атрымліваў на 10% больш грошаў, чым у 2013. Такім чынам, кошт навучання павысіўся. Дзяржаўнае фінансаванне скарацілася. Сямейныя прыбыткі і персанальны прыбытак зменшыліся. Ёсць яшчэ пытанні, чаму больш за чвэрць тых, хто мае заплаціць за сваё навучанне, проста не здольныя гэтага зрабіць? Але часам самая горшая сітуацыя можа быць найлепшай. Бо праз гэтую сітуацыю, мы зразумелі нешта, што больш не можам ігнараваць. І я хачу расказаць пра 3 факты. 1.2 трыльёнаў даляраў пазык за адукацыю паказваюць нам, што цяпер вышэйшая адукацыя -- гэта проста спажывецкі прадукт, які вы можаце набыць. Усе мы кажам пра адукацыю, нібыта эканамісты пра інвестыцыі, якія мы робім, каб павялічыць чалавечы патэнцыял, трэніруючы людзей працаваць. Як пра інвестыцыі з мэтай класіфікаваць людзей, каб працадаўцы лягчэй маглі знайсці сабе працаўнікоў. The U.S. News & World Report ацэньваюць каледжы такім жа чынам, як спажывецкая статыстыка ацэньвае пральныя машыны. Мы карыстаемся моваю барбараў. Настаўнікаў называюць "пастаўнікамі паслуг". А студэнтаў -- спажыўцамі. І сацыялогія, і Шэкспір, і футбол, і навука -- усё гэта так званы "кантэнт". Студэнцкія пазыкі -- выгодныя. Толькі не для вас. Ваша асабістая пазыка толькі падсілкоўвае індустрыю студэнцкіх пазык. Sallie Mae і Navien -- буйныя гульцы гэтай індустрыі -- летась паказалі агульны прыбытак памерам 1,2 мільярды. Таксама як і пазыкі за кватэры, пазыкі за навучанне можна скамбінаваць, запакаваць, падзяліць і прадаць на Уол Стрыт. Каледжы і ўніверсітэты, што інвестуюць у такія "пакеты" пазык, зарабляюць сапраўды больш. Спачатку праз вашую плату за навучанне, а затым і за адсотак па крэдыце. Паглядзіце на гэтыя лічбы. Хіба цяпер вас здзіўляе тое, што ўстановы вышэйшай адукацыі пачалі інвеставаць грошы ў рэкламу, якая падманвае нізкім коштам, але схаванымі ад спажыўца працэнтамі? І яны яшчэ робяць выгляд, што нібыта вас адукоўваюць. І трэцяе: дыпломы цяпер -- гэта брэнд. Шмат год таму мой настаўнік сказаў, што калі да студэнтаў ставяцца як да спажыўцоў, яны становяцца нявольнікамі залежнасцяў й зайздрасці. Як спажыўцам могуць прадаць і перапрадаць новыя версіі Айфона, так і людзям можна прадаць больш і больш адукацый. Каледжы -- новыя найвышэйшыя школы. Пра гэта мы ўжо казалі. Але не будзем спыняцца. Людзей можна падманваць, прадаючы новыя і новыя сертыфікаты, ступені магістраў, доктараў навук. Вышэйшая адукацыя прадаецца як статусная рэч. Купіць дыплом стала тым самым, што купіць Лексус ці торбу Луі Віттон. І мэта -- выдзеліцца сярод іншых. Урэшце, людзі становяцца аб'ектамі зайздрасці для іншых. Дыпломы -- гэта брэнд. Але ўсё гэта схавана захапляльнай рэкламай. Няма і дня, каб хлапчук з тэлеэкрана не сказаў нам, што дыплом каледжа -- неабходная рэч, каб падняцца па прыступках і стаць сярэднім класам. І звычайна як доказ яны кажуць, што выпускнік каледжу зарабляе на 56% больш, чым чалавек з сярэдняй адукацыяй. Звернемся да больш дэтальных лічбаў. Яны могуць паказаць нам усю праўду пра гэтыя доказы, што мы чуем кожны дзень. Бо і выпускнікі каледжаў працуюць касірамі і барыстамі. Са 100 чалавек, якія паступілі ў каледж, 45 не заканчваюць яго своечасова. Праз розныя прычыны, у тым ліку і фінансавыя. З 55 выпускнікоў, якія засталіся, 2 не знаходзяць працы. 18 не маюць дастатковай колькасці працы. Сапраўды, выпускнікі каледжаў атрымліваюць больш за выпускнікоў школ. Але ці вартае навучанне ў каледжы празмернай платы і магчымых, але не заробленых праз навучанне грошаў? Нават эканамісты прызнаюць, што навучанне ў каледжы акупляецца толькі для тых, хто яго заканчвае. Але толькі з-за таго, што заробкі выпускнікоў школ скарачалі дзесяцігоддзямі. За ўсе гэтыя гады працаўнікам было адмоўлена ў справядлівай долі таго, што яны вырабілі. А калі б яны атрымлівалі тое, што заслугоўвалі, паступленне ў каледж шмат кім успрымалася б, як кепская інвестыцыя. Выгады ад каледжа? Хіба зніжка пры паступленні ва ўніверсітэт. Двое з трох абітурыентаў не знойдуць працу па спецыяльнасці. Іх прышласць не выглядае вельмі станоўча, нават, вельмі змрочна. Якраз яны будуць пакутаваць ад найбольш жорсткай формы студэнцкай пазыкі. Што цікава, але і сумна, менавіта яны пазыцыянуюцца, як людзі, якія атрымліваюць выгады ад адукацыі. Гэта не проста бяссорамны маркетынг, гэта жорсткасць. Што рабіць? Што, калі і студэнты з бацькамі пачнуць успрымаць вышэйшую адукацыю як спажывецкую рэч? Астатнія ўжо гэта робяць. У гэтым выпадку, як пры набыцці любога спажывецкага тавару, вы захочаце даведацца, за што вы аддаяце свае грошы. Калі вы набываеце таблеткі, вы атрымліваеце спіс пабочных эфектаў. Калі вы набываеце дыплом, там павінна быць засцерагальная налепка, каб надаць спажыўцам магчымасць зрабіць інфармаваны выбар. Калі вы купляеце машыну, у вас ёсць інфармацыя пра яе хуткасць. Хто валодае інфармацыяй, чаго чакаць ад дыплома ў вывучэнні Канады? А такой сапраўды існуе. Калі б быў такі дадатак у вашым смартфоне! Такі, што б параўноўваў кошт адукацыі з чаканым прыбыткам. Давайце назавем гэта Арыентаванае на Прыбытку Навучанне ці АПН. Хай нехта з ваз гэтым зоймецца. (Смех) Вывучайце рэальнасць. (Смех) Ёсць тры перавагі. Тры плюсы навучання, заснаванага на прыбытку. Кожны можа падлічыць магчымы прыбытак ад навучання. Такія людзі ўжо не будуць падманутымі рэкламай. Іх выбар будзе абгрунтаваны. Чаму мы павінны плаціць за каледж больш, чым 15% дадатковага прыбытку, што дае нам дыплом. Ёсць яшчэ плюсы ў такога падыходу. Шляхам параўноўвання кошту і прыбытку адміністрацыя каледжаў будзе вымушана больш аргументавана падыходзіць да фармавання коштаў. Знаходзіць новыя шляхі. Напрыклад, усе студэнты плацяць больш ці менш аднолькавыя грошы за навучанне. Але гэта ж несправядліва і павінна быць зменена. Студэнт-інжынер выкарыстоўвае больш рэсурсаў чым, напрыклад, студэнт-філосаф. Студэнт-філосаф, такім чынам, пакрывае кошт навучання студэнта-інжынера. Які затым зарабляе больш грошаў. Чаму два чалавекі вымушаны набываць аднолькавы тавар, плаціць аднолькава, але адзін з іх карыстаецца толькі паловай ці трэцяй часткай гэтага тавару. У рэчаіснасці, выпуснік каледжу губляе 25% свайго даходу на выплату пазыкі. Астатнія -- толькі 5%. Гэтая несправядлівасць павінна была прывесці да таго, што людзі з дыпломамі атрымлівалі б больш. У вас цяпер ёсць дадзеныя. Вы ж сапраўды пачняце падлічваць. Уся інфармацыя мае быць добра апрацавана, мабыць нават скарэктавана бухгалтарскімі фірмамі, каб пазбегнуць статыстычных недарэчнасцей. Чулі ж пра іх. Але галоўная перавага навучання, заснаванага на прыбытку -- тое, што гэта вызваліць амерыканцаў ад жаху і банкруцтва, бо яны не набудуць прадукт з хібамі. Мабыць, з часам амерыканская моладзь і больш сталыя людзі пераасэнсуюць, як адзін чалавек сказаў раней, сваю зацікаўленасць, прагу да ведаў. Яны пачнуць вывучаць тое, што любяць. Любіць тое, што вывучаюць. Пойдуць за сваімі жаданнямі. Праз стымул з боку розуму, пойдуць шляхам запытаў таго, чаго яны сапраўды хочуць. Урэшце, гэта Эрык і Кевін два гады таму. Яны тыя, пра каго я казаў. Моладзь, якая заахвочвала і працавала побач са мной, і працягвае гэта рабіць, вывучаючы амерыканскіх студэнтаў і іх пазыкі. Дзякуй за ўвагу. (Воплескі)