Зараз існуе больш за тысячу TED-прамоваў на сайце TED. І большасць з Вас тут думае, што гэта крыху фантастычна, акрамя мяне. Я не згодны. Тут наступная сітуацыя. Уявіце 1000 TED-прамоў, гэта больш за 1000 ідэй, вартых распаўсюду. Якім чынам Вы збіраецеся распаўсюдзіць тысячу ідэй? Толькі каб перанесці ўсе гэтыя ідэі ў галаву, прагледзеўшы ўсю тысячу TED-відэа, гэта зойме ў Вас больш за 250 гадзін. Я правёў невялікі падлік. Страты для эканомікі кожнага, хто гэта зробіць складуць каля $15 000. Такі прагляд небяспечны для эканомікі, Я вырашыў знайсці рашэнне гэтай праблемы. Вось мой падыход. Разгледзім сучасную сітуацыю, Вы маеце тысячу TED-прамоў. Кожная з іх мае працягласць у сярэднім каля 2300 слоў. Збіраеце разам і маеце 2,3 мільёна слоў TED-прамоў, што варта трох зместаў Бібліі. Відавочнае пытанне тут, ці TED-прамова сапраўды патрабуе 2300 слоў? Ці магчыма яе неяк скараціць? Калі ты маеш ідэю, вартую распаўсюду, то абавязкова зможаш распавесці карацей, чым у 2300 словах. Застаецца пытанне, наколькі карацей? Якая мінімільная колькасць неабходна, каб зрабіць TED-прамову? Пакуль я абдумваў гэтае пытанне, Я напаткаў гарадскую легенду пра Эрнэста Хэмінгуэя, які нібыта сказаў, што гэтыя шэсць слоў: "Распродаж: дзіцячы абутак, ні разу няношаны," гэта лепшы напісаны ім раман. Таксама я сустрэў праект "Шасціслоўныя мемуары," дзе людзей прасілі, узяць ўсё жыццё і абагульніць у шасці словах, напрыклад: "Знайшоў сапраўднае каханне, ажаніўся з іншай". Ці "Жыццё ў экзістэнцыяльным вакууме, гэта адстой." Мне гэта падабаецца. Так калі раман можа змясціць у шэсць слоў і цэлыя мемуары могуць быць змешчаны ў шасці словах, то няма неабходнасці ў больш чым шасці словах для TED-прамовы. Мы маглі б справіцца да абеду тут. Такім чынам... Калі мы зробім падобнае для тысячы TED-прамоў, колькасць слоў знізіцца з 2,3 мільёнаў да 6 000. Я падумаў, што гэта дастаткова карысна. Я пачаў прасіць ўсіх маіх сяброў, выбраць любімыя TED-прамовы і растлумачыць іх у 6 словах. Тут некаторыя вынікі, дастаткова мілыя. Напрыклад, прамова Дэна Пінка пра матывацыю. даволі добрая, калі не глядзелі: "Кіньце моркву. Кіньце палку. Прынясіце сэнс." Вось пра што ён казаў цягам 18 з паловай хвілін. Некаторыя ўключаюць спасылкі на прамоўцаў, напрыклад, стыль прамоваў Нэйтана Мірвольда, або Ціма Ферыса, якога часам лічаць крыху напружанным. Справа ў тым, калі рабіць гэта сістэматычна, Я скончыў бы з мноствам абагульненняў, і са жменькай сяброў напрыканцы. Я павінен быў знайсці іншы метад, пераважна з удзелам незнаёмцаў. На шчасце, існуе вэб-сайт з назвай Mechanical Turk, дзе можна посціць заданні, якія няма жадання рабіць самому, напрыклад "Калі ласка, падсумуйце тэкст мяне ў 6 словах". Я абмежаваў удзел краінаў з нізкім узроўнем прыбытку, але вырашыў, што магу плаціць па 10 цэнтаў за 6-слоўнае рэзюмэ, што мне здаецца добрым коштам. Але, нажаль, нават так немагчыма падсумаваць кожную TED-прамову паасобку. Бо калі падлічыць, атрымаецца тысяча TED-прамоў, па 10 цэнтаў кожная; і трэба зрабіць больш за адно рэзюмэ для кожнай прамовы, бо некаторыя, магчыма, будуць сапраўды дрэннымі. Гэта магло б выліцца мне ў сотні даляраў. Я вынайшаў іншы шлях, падумаўшы, прамовы круцяцца вакол пэўных тэм. Такім чынам, калі замест асобных TED-прамоваў ў шасці словах даць 10 TED-прамоў за раз і сказаць: "Калі ласка, зрабіце 6-слоўнае рэзюмэ да гэтага ўсяго." Я змагу скараціць кошт на 90 адсоткаў. Такім чынам, за 60$ я змагу падсумаваць тысячу TED-прамоў толькі ў 600 рэзюмэ, што даволі крута. Некаторыя з вас могуць зараз думаць, гэта вар'яцва -- 10 TED-прамоваў, абагульненых ў шасці словах. Але гэта не так, бо ёсць прыклад прафесара статыстыкі, Ханса Рослінга. Я спадзяюся, большасць з вас бачылі яго выступы. Ён мае 8 прамоў анлайн, усе гэтыя прамовы могуць быць падсумаваны ў 4 словах, бо збольшага усё, што ён дэманструе нам, гэта тое, што наша інтуіцыя дрэнная. Ён заўсёды даказвае, што мы не маем рацыі. Некаторыя незнаёмцы ў інтэрнэце не вельмі добра справіліся. Я пра тых, каго прасіў абагульніць 10 TED-прамоў за раз. Яны абралі лёгкі шлях. Яны проста зрабілі каментар. "Цудоўныя думкі пра разнастайнасць, цікавая тэма." Былі і іншыя, даволі дзёрзкія. Яны выкарысталі 6 слоў у звароце да мяне, з запытам, ці не зашмат я быў у Google у апошні час. І апошняе, я ніколі гэта не разумеў, некаторыя прасоўвалі сваю ўласную праўду. "Ebay і Amazon не прададуць свядомасць." Я не ведаю такіх TED-прамоваў. Але, зрэшты рэшт, гэта сапраўды крута. Для кожнага з 10 вызначаных кластэраў TED-прамоў я атрымаў напоўненыя зместам рэзюмэ. Вось некаторыя з маіх любімых. Напрыклад, усе TED-прамовы пра ежу нехта падсумаваў: "Ежа фармуе цела, мазгі і наваколле", што мне здалося даволі добрым. Або шчасце: "Імкненне да шчасця = рух да няшчасця". Такім чынам, я пачаў з тысячы TED-прамоваў і меў 600 шасціслоўных рэзюмэ. Гэта сапраўды гучала нядрэнна спачатку, але калі я ўбачыў 600 рэзюмэ, гэта было шмат. Гэта вялікі спіс. Я падумаў, што мне неабходна зрабіць крок наперад і стварыць рэзюмэ гэтых рэзюмэ -- гэта я і зрабіў. Я згрупаваў 600 рэзюмэ, якія меў, у 9 груп згодна з арыгінальнымі рэйтынгамі з сайта TED.com і папрасіў людзей зрабіць абагульненне. І зноў я сустрэў некаторыя непаразуменні. Напрыклад, для ўсіх прыгожых прамоў, нехта вырашыў, што я проста шукаю ідэальную фразу для пікапу. Але зрэшты, зноў, людзі здолелі зрабіць гэта. Напрыклад, усе смелыя TED-прамовы: "Людзі паміраюць" ці "Людзі ў пакутах", быў таксама: "з простымі рашэннямі навокал" Або рэзюме адной з самых шакуючых TED-прамоваў: "Фатаграфіі міжгалактычнага класічнага кампазітара на Flickr." Гэта ж і ёсць сутнасць усяго. Цяпер я меў 9 груп, але гэта ўжо зусім скарачэнне. Вядома, як толькі заходзіш так далёка, так ці інакш будзеш незадаволены. Тады я вырашыў прайсці ўвесь шлях да канца, пачынаючы з тысячы TED-прамоў. Я хацеў мець тысячу TED -прамоў, падсумаваных у шасці словах, што было б скарачэннем зместу на 99,9997 працэнтаў. І я заплаціў бы ўсяго $99,50 -- патраціў менш за сто даляраў. У мяне было 50 зробленых рэзюмэ. Гэтым разам я плаціў па 25 цэнтаў, бо заданне мне падалося больш складаным. Нажаль, калі я атрымаў першыя адказы -- тут вы ўбачыце шэсць з іх -- я быў расчараваны. Бо я думаю, вы пагодзіцеся, што яны абагульняюць некаторыя аспекты TED, але мне здаліся крыху прэснымі, бо раскрывалі толькі пэўны аспект TED. Я ўжо быў гатовы здацца, калі аднойчы, гуляючы з гэтымі сказамі, я знайшоў нарэшце прыгожае рашэнне. Вось яно, краўдсорснае шасціслоўнае рэзюмэ тысячы TED-прамоў коштам $99.50: "Нашто нам турбавацца? Давайце лепш здзіўляцца." Вялікі дзякуй. Воплескі