1 00:00:06,463 --> 00:00:08,002 Напрыканцы XVII стагоддзя 2 00:00:08,002 --> 00:00:11,762 студэнт-медык па імені Ёханэс Хофер заўважыў дзіўную хваробу, 3 00:00:11,762 --> 00:00:15,593 на якую хварэлі швейцарскія найміты, што служылі ў іншаземных войсках. 4 00:00:15,593 --> 00:00:16,622 Яе сімптомы, 5 00:00:16,622 --> 00:00:17,534 уключаючы стому, 6 00:00:17,534 --> 00:00:18,573 бяссонне, 7 00:00:18,573 --> 00:00:19,902 арытмію, 8 00:00:19,902 --> 00:00:21,223 нястраўнасць 9 00:00:21,223 --> 00:00:23,334 і нават гарачку, былі да таго моцнымі, 10 00:00:23,334 --> 00:00:26,513 што хворых жаўнераў нават часта прыходзілася звальняць. 11 00:00:26,513 --> 00:00:30,445 Як заўважыў Хофер, прычынай было не нейкае медычнае захворванне, 12 00:00:30,445 --> 00:00:34,124 а моцная туга па гарыстай радзіме. 13 00:00:34,124 --> 00:00:36,484 Ён назваў гэты стан настальгіяй, 14 00:00:36,484 --> 00:00:38,633 ад грэчаскіх словаў nostros «вяртанне дадому» 15 00:00:38,633 --> 00:00:41,693 і algos «боль ці туга». 16 00:00:41,693 --> 00:00:46,845 Спачатку настальгію лічылі пакутай, уласцівай толькі швейцарцам. 17 00:00:46,845 --> 00:00:51,182 Некаторыя дактары меркавалі, быццам няспынны перагук 18 00:00:51,182 --> 00:00:55,244 званочкаў альпійскіх кароў шкодзіў барабаннай перапонцы і мозгу. 19 00:00:55,244 --> 00:00:59,763 Камандзіры навад забаранялі жаўнерам пець традыцыйныя швейцарскія песні, 20 00:00:59,763 --> 00:01:04,034 маўляў, яны прыводзілі да дэзерцірства або самагубства. 21 00:01:04,034 --> 00:01:06,854 Але з цягам часу міграцыя распаўсюдзілася па свеце, 22 00:01:06,854 --> 00:01:09,814 і настальгію пачалі заўважаць і ў іншых народаў. 23 00:01:09,814 --> 00:01:14,265 Выявілася, што перажываць настальгію мог кожны чалавек, 24 00:01:14,265 --> 00:01:16,815 надоўга адрэзаны ад родных мясцінаў. 25 00:01:16,815 --> 00:01:18,505 Да пачатку ХХ стагоддзя 26 00:01:18,505 --> 00:01:22,315 медыкі больш не лічылі яе неўралагічным захворваннем, 27 00:01:22,315 --> 00:01:25,624 а псіхалагічным станам, падобным да дэпрэсіі. 28 00:01:25,624 --> 00:01:27,555 Псіхолагі таго часу строілі здагадкі, 29 00:01:27,555 --> 00:01:31,366 што ў яе аснове ляжаць цяжкасці расставання з дзяцінствам 30 00:01:31,366 --> 00:01:35,115 ці нават жаданне вярнуцца ў становішча эмбрыёна. 31 00:01:35,115 --> 00:01:37,585 Але праз колькі наступных дзесяцігоддзяў 32 00:01:37,585 --> 00:01:40,795 разуменне настальгіі змянілася ў двух вельмі істотных напрамках. 33 00:01:40,795 --> 00:01:44,195 Гэта слова пачало азначаць не толькі тугу па радзіме, 34 00:01:44,195 --> 00:01:47,345 але і агульны смутак па мінулых гада́х. 35 00:01:47,345 --> 00:01:49,297 Яе больш не лічылі страшнай хваробаю, 36 00:01:49,297 --> 00:01:53,585 а ў праявах настальгіі пачалі бачыць нешта чуллівае і прыемнае. 37 00:01:53,585 --> 00:01:55,575 Магчыма, самы знакаміты яе прыклад 38 00:01:55,575 --> 00:01:59,439 быў апісаны у рамане французскага пісьменніка Марсэля Пруста. 39 00:01:59,439 --> 00:02:03,446 Ён распавядаў, як смак «мадленак», якія галоўны герой не каштаваў з дзяцінства, 40 00:02:03,446 --> 00:02:09,166 выклікаў у памяці цэлы букет пяшчотных і даволі моцных пачуццёвых асацыяцый. 41 00:02:09,166 --> 00:02:14,226 Але што ж выклікала такія карэнныя змены ў нашым поглядзе на настальгію? 42 00:02:14,226 --> 00:02:16,445 Часткова гэта тычыцца навукі. 43 00:02:16,445 --> 00:02:19,756 Псіхалогія змяніла акцэнт з чыстай тэорыі 44 00:02:19,756 --> 00:02:24,516 да больш уважлівага і сістэматычнага эмпірычнага назірання. 45 00:02:24,516 --> 00:02:27,906 І псіхолагі зразумелі, што шмат якія негатыўныя сімптомы, 46 00:02:27,906 --> 00:02:30,677 хутчэй за ўсё, супалі з настальгіяй, 47 00:02:30,677 --> 00:02:32,751 а не былі ёй выкліканы. 48 00:02:32,751 --> 00:02:36,681 І, насамрэч, уяўляючы сабой складаны эмацыянальны стан, 49 00:02:36,681 --> 00:02:39,863 які можа ўключаць такія пачуцці, як страта і журба, 50 00:02:39,863 --> 00:02:44,322 настальгія звычайна не выклікае ў людзей дрэнны настрой. 51 00:02:44,322 --> 00:02:48,213 Наадварот, дапамагаючы прыгадаць асабіста значныя і прыемныя ўспаміны, 52 00:02:48,213 --> 00:02:51,702 што звязаны з іншымі людзьмі, 53 00:02:51,702 --> 00:02:55,042 настальгія можа палепшыць псіхалагічнае здароўе. 54 00:02:55,042 --> 00:02:58,132 Згодна з вынікамі даследаванняў, наўмысны выклік настальгіі 55 00:02:58,132 --> 00:03:02,652 дапамагае ўзмацніць адчуванне падыспытнымі самаацэнкі і сацыяльнай прыналежнасці, 56 00:03:02,652 --> 00:03:04,702 стымуляваць псіхалагічны рост 57 00:03:04,702 --> 00:03:07,839 і нават прымусіць іх быць больш шчодрымі. 58 00:03:07,839 --> 00:03:11,033 Таму замест таго, каб выклікаць псіхалагічнае захворванне, 59 00:03:11,033 --> 00:03:15,623 настальгія можа быць сродкам аднаўлення, што дапаможа пераадолець яго. 60 00:03:15,623 --> 00:03:19,143 Напрыклад, калі людзі сутыкаюцца з негатыўнымі эмацыянальнымі станамі, 61 00:03:19,143 --> 00:03:23,063 натуральна яны больш будуць выкарыстоўваць настальгію, 62 00:03:23,063 --> 00:03:25,664 каб паменшыць стрэс і аднавіць добрае самаадчуванне. 63 00:03:25,664 --> 00:03:28,932 Здаецца, што сёння настальгія ўсюды, 64 00:03:28,932 --> 00:03:31,682 асабліва таму, што рэкламшчыкі спазналі, 65 00:03:31,682 --> 00:03:34,944 наколькі яна можа быць моцнай у якасці тэхналогіі маркетынга. 66 00:03:34,944 --> 00:03:39,001 Лёгка разважаць пра настальгію, як быццам нехта завязнуў у мінулым, 67 00:03:39,001 --> 00:03:42,203 але насамрэч яе прызначэнне іншае. 68 00:03:42,203 --> 00:03:47,354 Наадварот, настальгія нагадвае пра тое, што наша жыццё мае сэнс і каштоўнасць, 69 00:03:47,354 --> 00:03:50,634 дапамагаючы нам набыць неабходныя ўпэўненасць і матывацыю, 70 00:03:50,634 --> 00:03:53,293 каб сустрэцца з магчымымі выпрабаваннямі будучыні.