0:00:06.463,0:00:08.002 Напрыканцы XVII стагоддзя 0:00:08.002,0:00:11.762 студэнт-медык па імені Ёханэс Хофер[br]заўважыў дзіўную хваробу, 0:00:11.762,0:00:15.593 на якую хварэлі швейцарскія найміты,[br]што служылі ў іншаземных войсках. 0:00:15.593,0:00:16.622 Яе сімптомы, 0:00:16.622,0:00:17.534 уключаючы стому, 0:00:17.534,0:00:18.573 бяссонне, 0:00:18.573,0:00:19.902 арытмію, 0:00:19.902,0:00:21.223 нястраўнасць 0:00:21.223,0:00:23.334 і нават гарачку,[br]былі да таго моцнымі, 0:00:23.334,0:00:26.513 што хворых жаўнераў нават [br]часта прыходзілася звальняць. 0:00:26.513,0:00:30.445 Як заўважыў Хофер, прычынай было[br]не нейкае медычнае захворванне, 0:00:30.445,0:00:34.124 а моцная туга па гарыстай радзіме. 0:00:34.124,0:00:36.484 Ён назваў гэты стан настальгіяй, 0:00:36.484,0:00:38.633 ад грэчаскіх словаў nostros[br]«вяртанне дадому» 0:00:38.633,0:00:41.693 і algos «боль ці туга». 0:00:41.693,0:00:46.845 Спачатку настальгію лічылі[br]пакутай, уласцівай толькі швейцарцам. 0:00:46.845,0:00:51.182 Некаторыя дактары меркавалі, [br]быццам няспынны перагук 0:00:51.182,0:00:55.244 званочкаў альпійскіх кароў[br]шкодзіў барабаннай перапонцы і мозгу. 0:00:55.244,0:00:59.763 Камандзіры навад забаранялі жаўнерам[br]пець традыцыйныя швейцарскія песні, 0:00:59.763,0:01:04.034 маўляў, яны прыводзілі [br]да дэзерцірства або самагубства. 0:01:04.034,0:01:06.854 Але з цягам часу міграцыя[br]распаўсюдзілася па свеце, 0:01:06.854,0:01:09.814 і настальгію пачалі [br]заўважаць і ў іншых народаў. 0:01:09.814,0:01:14.265 Выявілася, што перажываць настальгію[br]мог кожны чалавек, 0:01:14.265,0:01:16.815 надоўга адрэзаны ад родных мясцінаў. 0:01:16.815,0:01:18.505 Да пачатку ХХ стагоддзя 0:01:18.505,0:01:22.315 медыкі больш не лічылі яе[br]неўралагічным захворваннем, 0:01:22.315,0:01:25.624 а псіхалагічным станам, [br]падобным да дэпрэсіі. 0:01:25.624,0:01:27.555 Псіхолагі таго часу строілі здагадкі, 0:01:27.555,0:01:31.366 што ў яе аснове ляжаць[br]цяжкасці расставання з дзяцінствам 0:01:31.366,0:01:35.115 ці нават жаданне вярнуцца [br]ў становішча эмбрыёна. 0:01:35.115,0:01:37.585 Але праз колькі наступных дзесяцігоддзяў 0:01:37.585,0:01:40.795 разуменне настальгіі змянілася [br]ў двух вельмі істотных напрамках. 0:01:40.795,0:01:44.195 Гэта слова пачало азначаць[br]не толькі тугу па радзіме, 0:01:44.195,0:01:47.345 але і агульны смутак па мінулых гада́х. 0:01:47.345,0:01:49.297 Яе больш не лічылі страшнай хваробаю, 0:01:49.297,0:01:53.585 а ў праявах настальгіі пачалі бачыць[br]нешта чуллівае і прыемнае. 0:01:53.585,0:01:55.575 Магчыма, самы знакаміты яе прыклад 0:01:55.575,0:01:59.439 быў апісаны у рамане [br]французскага пісьменніка Марсэля Пруста. 0:01:59.439,0:02:03.446 Ён распавядаў, як смак «мадленак», якія[br]галоўны герой не каштаваў з дзяцінства, 0:02:03.446,0:02:09.166 выклікаў у памяці цэлы букет пяшчотных[br]і даволі моцных пачуццёвых асацыяцый. 0:02:09.166,0:02:14.226 Але што ж выклікала такія карэнныя[br]змены ў нашым поглядзе на настальгію? 0:02:14.226,0:02:16.445 Часткова гэта тычыцца навукі. 0:02:16.445,0:02:19.756 Псіхалогія змяніла акцэнт з чыстай тэорыі 0:02:19.756,0:02:24.516 да больш уважлівага і сістэматычнага [br]эмпірычнага назірання. 0:02:24.516,0:02:27.906 І псіхолагі зразумелі, што шмат [br]якія негатыўныя сімптомы, 0:02:27.906,0:02:30.677 хутчэй за ўсё, супалі з настальгіяй, 0:02:30.677,0:02:32.751 а не былі ёй выкліканы. 0:02:32.751,0:02:36.681 І, насамрэч, уяўляючы сабой[br]складаны эмацыянальны стан, 0:02:36.681,0:02:39.863 які можа ўключаць такія пачуцці,[br]як страта і журба, 0:02:39.863,0:02:44.322 настальгія звычайна не выклікае [br]ў людзей дрэнны настрой. 0:02:44.322,0:02:48.213 Наадварот, дапамагаючы прыгадаць[br]асабіста значныя і прыемныя ўспаміны, 0:02:48.213,0:02:51.702 што звязаны з іншымі людзьмі, 0:02:51.702,0:02:55.042 настальгія можа [br]палепшыць псіхалагічнае здароўе. 0:02:55.042,0:02:58.132 Згодна з вынікамі даследаванняў,[br]наўмысны выклік настальгіі 0:02:58.132,0:03:02.652 дапамагае ўзмацніць адчуванне падыспытнымі[br]самаацэнкі і сацыяльнай прыналежнасці, 0:03:02.652,0:03:04.702 стымуляваць псіхалагічны рост 0:03:04.702,0:03:07.839 і нават прымусіць іх быць больш шчодрымі. 0:03:07.839,0:03:11.033 Таму замест таго, каб выклікаць[br]псіхалагічнае захворванне, 0:03:11.033,0:03:15.623 настальгія можа быць сродкам аднаўлення,[br]што дапаможа пераадолець яго. 0:03:15.623,0:03:19.143 Напрыклад, калі людзі сутыкаюцца[br]з негатыўнымі эмацыянальнымі станамі, 0:03:19.143,0:03:23.063 натуральна яны больш будуць[br]выкарыстоўваць настальгію, 0:03:23.063,0:03:25.664 каб паменшыць стрэс [br]і аднавіць добрае самаадчуванне. 0:03:25.664,0:03:28.932 Здаецца, што сёння настальгія ўсюды, 0:03:28.932,0:03:31.682 асабліва таму, [br]што рэкламшчыкі спазналі, 0:03:31.682,0:03:34.944 наколькі яна можа быць моцнай [br]у якасці тэхналогіі маркетынга. 0:03:34.944,0:03:39.001 Лёгка разважаць пра настальгію,[br]як быццам нехта завязнуў у мінулым, 0:03:39.001,0:03:42.203 але насамрэч яе прызначэнне іншае. 0:03:42.203,0:03:47.354 Наадварот, настальгія нагадвае пра тое,[br]што наша жыццё мае сэнс і каштоўнасць, 0:03:47.354,0:03:50.634 дапамагаючы нам набыць [br]неабходныя ўпэўненасць і матывацыю, 0:03:50.634,0:03:53.293 каб сустрэцца з магчымымі [br]выпрабаваннямі будучыні.