Напрыканцы XVII стагоддзя
студэнт-медык па імені Ёханэс Хофер
заўважыў дзіўную хваробу,
на якую хварэлі швейцарскія найміты,
што служылі ў іншаземных войсках.
Яе сімптомы,
уключаючы стому,
бяссонне,
арытмію,
нястраўнасць
і нават гарачку,
былі да таго моцнымі,
што хворых жаўнераў нават
часта прыходзілася звальняць.
Як заўважыў Хофер, прычынай было
не нейкае медычнае захворванне,
а моцная туга па гарыстай радзіме.
Ён назваў гэты стан настальгіяй,
ад грэчаскіх словаў nostros
«вяртанне дадому»
і algos «боль ці туга».
Спачатку настальгію лічылі
пакутай, уласцівай толькі швейцарцам.
Некаторыя дактары меркавалі,
быццам няспынны перагук
званочкаў альпійскіх кароў
шкодзіў барабаннай перапонцы і мозгу.
Камандзіры навад забаранялі жаўнерам
пець традыцыйныя швейцарскія песні,
маўляў, яны прыводзілі
да дэзерцірства або самагубства.
Але з цягам часу міграцыя
распаўсюдзілася па свеце,
і настальгію пачалі
заўважаць і ў іншых народаў.
Выявілася, што перажываць настальгію
мог кожны чалавек,
надоўга адрэзаны ад родных мясцінаў.
Да пачатку ХХ стагоддзя
медыкі больш не лічылі яе
неўралагічным захворваннем,
а псіхалагічным станам,
падобным да дэпрэсіі.
Псіхолагі таго часу строілі здагадкі,
што ў яе аснове ляжаць
цяжкасці расставання з дзяцінствам
ці нават жаданне вярнуцца
ў становішча эмбрыёна.
Але праз колькі наступных дзесяцігоддзяў
разуменне настальгіі змянілася
ў двух вельмі істотных напрамках.
Гэта слова пачало азначаць
не толькі тугу па радзіме,
але і агульны смутак па мінулых гада́х.
Яе больш не лічылі страшнай хваробаю,
а ў праявах настальгіі пачалі бачыць
нешта чуллівае і прыемнае.
Магчыма, самы знакаміты яе прыклад
быў апісаны у рамане
французскага пісьменніка Марсэля Пруста.
Ён распавядаў, як смак «мадленак», якія
галоўны герой не каштаваў з дзяцінства,
выклікаў у памяці цэлы букет пяшчотных
і даволі моцных пачуццёвых асацыяцый.
Але што ж выклікала такія карэнныя
змены ў нашым поглядзе на настальгію?
Часткова гэта тычыцца навукі.
Псіхалогія змяніла акцэнт з чыстай тэорыі
да больш уважлівага і сістэматычнага
эмпірычнага назірання.
І псіхолагі зразумелі, што шмат
якія негатыўныя сімптомы,
хутчэй за ўсё, супалі з настальгіяй,
а не былі ёй выкліканы.
І, насамрэч, уяўляючы сабой
складаны эмацыянальны стан,
які можа ўключаць такія пачуцці,
як страта і журба,
настальгія звычайна не выклікае
ў людзей дрэнны настрой.
Наадварот, дапамагаючы прыгадаць
асабіста значныя і прыемныя ўспаміны,
што звязаны з іншымі людзьмі,
настальгія можа
палепшыць псіхалагічнае здароўе.
Згодна з вынікамі даследаванняў,
наўмысны выклік настальгіі
дапамагае ўзмацніць адчуванне падыспытнымі
самаацэнкі і сацыяльнай прыналежнасці,
стымуляваць псіхалагічны рост
і нават прымусіць іх быць больш шчодрымі.
Таму замест таго, каб выклікаць
псіхалагічнае захворванне,
настальгія можа быць сродкам аднаўлення,
што дапаможа пераадолець яго.
Напрыклад, калі людзі сутыкаюцца
з негатыўнымі эмацыянальнымі станамі,
натуральна яны больш будуць
выкарыстоўваць настальгію,
каб паменшыць стрэс
і аднавіць добрае самаадчуванне.
Здаецца, што сёння настальгія ўсюды,
асабліва таму,
што рэкламшчыкі спазналі,
наколькі яна можа быць моцнай
у якасці тэхналогіі маркетынга.
Лёгка разважаць пра настальгію,
як быццам нехта завязнуў у мінулым,
але насамрэч яе прызначэнне іншае.
Наадварот, настальгія нагадвае пра тое,
што наша жыццё мае сэнс і каштоўнасць,
дапамагаючы нам набыць
неабходныя ўпэўненасць і матывацыю,
каб сустрэцца з магчымымі
выпрабаваннямі будучыні.