1 00:00:00,480 --> 00:00:02,750 У 1968 годзе Мартын Лютэр Кінг у сваёй прамове, 2 00:00:02,750 --> 00:00:06,636 прысвечанай руху за грамадзянскія правы чарнаскурых, 3 00:00:06,636 --> 00:00:09,330 сцвярджае: 4 00:00:09,330 --> 00:00:12,413 "Урэшце, мы будзем памятаць не словы нашых ворагаў, 5 00:00:12,413 --> 00:00:15,280 а маўчанне нашых сяброў." 6 00:00:15,280 --> 00:00:17,800 Як настаўнік я засвоіў гэтую думку. 7 00:00:17,800 --> 00:00:19,780 Кожны дзень мы назіраем 8 00:00:19,780 --> 00:00:21,456 такія наступствы маўчання, як 9 00:00:21,456 --> 00:00:23,893 дыскрымінацыя, гвалт, 10 00:00:23,893 --> 00:00:27,701 генацыд і вайна. 11 00:00:27,701 --> 00:00:29,897 На сваіх уроках 12 00:00:29,897 --> 00:00:31,848 я натхняю студэнтаў 13 00:00:31,848 --> 00:00:34,178 даследваць свой уласны досвед маўчання праз паэзію. 14 00:00:34,178 --> 00:00:36,030 Мы працуем разам, каб запоўніць 15 00:00:36,030 --> 00:00:39,028 гэтую прастору, каб прызнаць яе, 16 00:00:39,028 --> 00:00:42,740 даць ёй імя і зразумець, што яна не павінна быць крыніцай сораму. 17 00:00:42,740 --> 00:00:45,203 Каб стварыць атмасферу, якая дапаможа студэнтам 18 00:00:45,203 --> 00:00:47,381 адчуваць сябе бяспечна, 19 00:00:47,381 --> 00:00:49,135 выкрываючы таямніцы ўласнага маўчання, 20 00:00:49,135 --> 00:00:51,216 я распрацаваў чатыры асноўныя прынцыпы, 21 00:00:51,216 --> 00:00:53,249 якія заўседы размешчаны пасярэдзіне класы. 22 00:00:53,249 --> 00:00:55,920 Кожны студэнт прымае іх на пачатку навучальнага году. 23 00:00:55,920 --> 00:00:56,920 Вось яны: крытычна стаўся да прачытанага, 24 00:00:56,920 --> 00:00:58,543 пішы свядома, 25 00:00:58,543 --> 00:01:02,408 гавары зразумела і будзь шчырым. 26 00:01:02,408 --> 00:01:04,972 Я адчуў, што шмат разважаю аб апошнім прынцыпе, 27 00:01:04,972 --> 00:01:06,871 аб шчырасці. 28 00:01:06,871 --> 00:01:07,925 Я ўсвядоміў, што, 29 00:01:07,925 --> 00:01:10,746 калі я планую натхняць сваіх студэнтаў казаць толькі праўду, 30 00:01:10,746 --> 00:01:14,034 я мушу быць напоўніцу шчырым са сваім уласным досведам маўчання 31 00:01:14,034 --> 00:01:15,280 і не хаваць выпадкі, 32 00:01:15,280 --> 00:01:16,848 калі я сам адмоўчваўся. 33 00:01:16,848 --> 00:01:19,008 Такім чынам, я распавёў ім, што 34 00:01:19,008 --> 00:01:21,716 падчас свайго гадавання ў каталіцкай сям'і ў Новым Арлеане 35 00:01:21,716 --> 00:01:23,928 я быў навучаны, што найбольш змястоўнай рэччу, 36 00:01:23,928 --> 00:01:26,246 што я мог зрабіць падчас Вялікага паста, 37 00:01:26,246 --> 00:01:27,498 было адмовіцца ад чаго-небудзь, 38 00:01:27,498 --> 00:01:30,230 ахвяраваць чымсьці, што звычайна прыносіць задавальненне, 39 00:01:30,230 --> 00:01:32,529 каб даказаць Богу, што ты разумееш яго святасць. 40 00:01:32,529 --> 00:01:35,541 Я адмовіўся ад безалкагольных напояў, бульбы фры, Макдональдса, 41 00:01:35,541 --> 00:01:38,183 французскіх пацалункаў і іншых падобных рэчаў. 42 00:01:38,183 --> 00:01:42,071 Але аднойчы я перастаў выказваць свае думкі. 43 00:01:42,071 --> 00:01:44,674 Я адчуў, што самай каштоўнай часткай мяне, 44 00:01:44,674 --> 00:01:48,375 якой я магу ахвяраваць, было маё асабістае меркаванне, 45 00:01:48,375 --> 00:01:51,286 але я не разумеў, што я ахвяраваў ім ужо даўно. 46 00:01:51,286 --> 00:01:53,105 Я пражыў шмат год, гаворачы 47 00:01:53,105 --> 00:01:54,752 людзям тое, што яны хацелі пачуць, 48 00:01:54,752 --> 00:01:56,758 замест таго, каб казаць ім неабходныя рэчы, 49 00:01:56,758 --> 00:01:58,668 прымушаючы сябе думаць, што я не павінен 50 00:01:58,668 --> 00:02:00,064 быць чыім-небудзь сумленнем, 51 00:02:00,064 --> 00:02:02,049 бо мне трэба было зразумець сваё ўласнае. 52 00:02:02,049 --> 00:02:04,701 Такім чынам, я не казаў ўвогуле нічога, 53 00:02:04,701 --> 00:02:07,150 выкарыстоўваючы маўчанне дзеля апраўдання невуцтва, 54 00:02:07,150 --> 00:02:09,547 не разумеючы, што доказы для свайго існавання 55 00:02:09,547 --> 00:02:10,847 не патрабуюць слоў. 56 00:02:10,847 --> 00:02:13,085 Калі хрысціянініна збівалі за тое, што ён гей, 57 00:02:13,085 --> 00:02:14,223 я проста абмінуў яго, 58 00:02:14,223 --> 00:02:16,130 нібыта я нічога не заўважыў. 59 00:02:16,130 --> 00:02:19,135 Я нават нейкі час не мог карыстацца сваёю шафай, 60 00:02:19,135 --> 00:02:21,796 бо замок нагадваў мне той, што я павесіў на свае вусны, 61 00:02:21,796 --> 00:02:23,270 калі бесхацінец на рагу вуліц 62 00:02:23,270 --> 00:02:24,500 паглядзеў на мяне вачыма, 63 00:02:24,500 --> 00:02:27,552 якія шукалі доказу, што ён яшчэ варты таго, каб на яго глядзелі. 64 00:02:27,552 --> 00:02:29,597 Але я быў настолькі заняты сваім гаджэтам, 65 00:02:29,597 --> 00:02:31,890 што нават і не падумаў, што яму няма чаго есці. 66 00:02:31,890 --> 00:02:33,997 Жанчына на дабрачынным мерапрыемстве сказала, 67 00:02:33,997 --> 00:02:35,389 што ганарыцца мной, таму што 68 00:02:35,389 --> 00:02:37,680 гэта ж так цяжка вучыць бедных, дурных дзяцей. 69 00:02:37,680 --> 00:02:40,299 І я нічога ёй не адказаў, бо нам былі патрэбны яе грошы 70 00:02:40,299 --> 00:02:42,439 больш, чым маім студэнтам неабходна годнасць. 71 00:02:42,439 --> 00:02:43,990 Мы марнуем час, слухаючы тое, что 72 00:02:43,990 --> 00:02:47,540 людзі нам кажуць і амаль не звяртаем увагі на тое, 73 00:02:47,540 --> 00:02:50,878 аб чым яны маўчаць. 74 00:02:50,878 --> 00:02:54,139 Людзі маўчаць таму, што баяцца сказаць. 75 00:02:54,139 --> 00:02:55,689 Таму што нашыя недахопы 76 00:02:55,689 --> 00:02:57,615 прымушаюць нас маўчаць. 77 00:02:57,615 --> 00:02:59,667 Гэта як паветра сыходзіць з нашых грудзяў, 78 00:02:59,667 --> 00:03:01,429 таму што яму няўтульна ў лёгкіх. 79 00:03:01,429 --> 00:03:04,553 Маўчанне - гэта генацыд у Руандзе. Маўчанне - гэта ўраган Катрына. 80 00:03:04,553 --> 00:03:07,661 Гэта тое, што мы чуем, калі мехаў для загінулых недастаткова. 81 00:03:07,661 --> 00:03:10,062 Гэта гук пасля таго, як пятля ўжо зацягнутая. 82 00:03:10,062 --> 00:03:13,409 Гэта асмальванне. Гэта кайданы. Гэта прывілей. Гэта боль. 83 00:03:13,409 --> 00:03:15,164 Няма сэнсу мяняць рашэнні, 84 00:03:15,164 --> 00:03:16,897 калі яны ўжо прынятыя. 85 00:03:16,897 --> 00:03:19,960 Я не дазволю маўчанню завалодаць маёй нерашучасцю. 86 00:03:19,960 --> 00:03:21,927 Я скажу хрысціяніну, што ён - леў, 87 00:03:21,927 --> 00:03:24,287 запаведнік адвагі і геніяльнасці. 88 00:03:24,287 --> 00:03:26,093 Я запытаю гэтага бясхацінца яго імя, 89 00:03:26,093 --> 00:03:28,003 як прайшоў яго дзень, бо часам усе людзі 90 00:03:28,003 --> 00:03:29,360 жадаюць пачуць сябе людзьмі. 91 00:03:29,360 --> 00:03:32,136 Я распавяду той жанчыне, што мае вучні могуць гаварыць пра 92 00:03:32,136 --> 00:03:34,761 трансцэндэнталізм нібыта яны прафесіяналы ў гэтай галіне. 93 00:03:34,761 --> 00:03:38,376 І тое, што вы паглядзелі серыю нейкага папулярнага серыялу не значыць, 94 00:03:38,376 --> 00:03:40,135 што вы дастаткова ведаеце маіх вучняў. 95 00:03:40,135 --> 00:03:42,348 Такім чынам, цяпер, замест таго, каб адмовіцца 96 00:03:42,348 --> 00:03:43,485 ад чаго небудзь, 97 00:03:43,485 --> 00:03:45,897 я буду пражываць кожны дзень нібыта з мікрафонам 98 00:03:45,897 --> 00:03:47,820 пад маім языком. 99 00:03:47,820 --> 00:03:51,135 Я скажу ўсе, што прагну сказаць. 100 00:03:51,135 --> 00:03:53,968 У рэшце рэшт, каму патрэбна трыбуна, калі ў вас ёсць голас, 101 00:03:53,968 --> 00:03:58,207 каб сказаць тое, што вы адчуваеце? 102 00:03:58,207 --> 00:04:00,712 Дзякуй. 103 00:04:00,712 --> 00:04:04,712 (Воплескі)