1 00:00:00,000 --> 00:00:07,000 Добры дзень! Як справы? Як вам канферэнцыя? 2 00:00:07,000 --> 00:00:11,000 Папярэднія выступы вельмі мяне ўразілі. 3 00:00:11,000 --> 00:00:15,000 Пасля іх мне няма чаго тут рабіць. (Смех) 4 00:00:15,000 --> 00:00:19,000 Цягам канфэренцыі вызначыліся 5 00:00:19,000 --> 00:00:23,000 тры тэмы, 6 00:00:23,000 --> 00:00:25,000 важныя і для майго выступу. 7 00:00:25,000 --> 00:00:29,000 Па-першае, кожная лекцыя і кожны выступоўца 8 00:00:29,000 --> 00:00:32,000 ўяўлялі сабой прыклад чалавечай здольнасці 9 00:00:32,000 --> 00:00:35,000 да творчасці — неверагодна шырокай 10 00:00:35,000 --> 00:00:38,000 і разнастайнай. Па-другое, менавіта дзякуючы творчасці 11 00:00:38,000 --> 00:00:41,000 мы зусім не можам уявіць сабе, 12 00:00:41,000 --> 00:00:43,000 як будзе выглядаць наша будучыня. 13 00:00:43,000 --> 00:00:45,000 Аніякіх абрысаў. 14 00:00:45,000 --> 00:00:48,000 Я цікаўлюся адукацыяй; 15 00:00:48,000 --> 00:00:51,000 шчыра кажучы, я зразумеў, што адукацыя цікавая ўсім. 16 00:00:51,000 --> 00:00:53,000 Гэта даволі займальна: 17 00:00:53,000 --> 00:00:56,000 вось вы на вечарыне, і вы згадваеце пра тое, 18 00:00:56,000 --> 00:00:59,000 што займаецеся педагогікай. 19 00:00:59,000 --> 00:01:06,000 Насамрэч педагогі не так часта бываюць на вечарынах, 20 00:01:06,000 --> 00:01:09,000 іх не запрашаюць. (Смех) 21 00:01:09,000 --> 00:01:14,000 Цікава яшчэ, што і назад не запрашаюць. 22 00:01:14,000 --> 00:01:16,000 Але ўсё ж такі на вечарыне, 23 00:01:16,000 --> 00:01:18,000 і хто-небудзь зацікавіўся вашай прафесіяй. 24 00:01:18,000 --> 00:01:20,000 Вы адказваеце, што вы педагог, 25 00:01:20,000 --> 00:01:24,000 і ў суразмоўца бялее на вачох. 26 00:01:24,000 --> 00:01:30,000 "Божа, - думаеце вы, - адзіны выходны за ўвесь тыдзень, а тут патрэбна будзе выратоўваць ад інфаркту!" (Смех) 27 00:01:30,000 --> 00:01:32,000 Аднак калі запытацца ў суразмоўцы пра яго ўласную адукацыю, 28 00:01:32,000 --> 00:01:34,000 рэакцыя будзе вельмі моцнай... Гэтае пытанне глыбока кранае людзей, 29 00:01:34,000 --> 00:01:37,000 ці не так?.. 30 00:01:37,000 --> 00:01:40,000 Яно накштал пытанняў пра веравызнанне, заробак і да таго падобных. 31 00:01:40,000 --> 00:01:44,000 Я вельмі цікаўлюся адукацыяй, як, мяркую, мы ўсе; 32 00:01:44,000 --> 00:01:46,000 гэтая тэма такая блізкая нам збольшага таму, 33 00:01:46,000 --> 00:01:49,000 што менавіта адукацыя павінна стаць для нас 34 00:01:49,000 --> 00:01:52,000 дзвярыма ў тую будучыню, якую мы не здольныя ўявіць. 35 00:01:52,000 --> 00:01:55,000 Калі ўдумацца, то дзеці, што ў гэтым годзе пайшлі ў школу, 36 00:01:55,000 --> 00:02:01,000 пойдуць на пенсію ў 2065 годзе. Нягледзячы на ўсё тое, 37 00:02:01,000 --> 00:02:04,000 што мы пачулі за гэтыя чатыры дні, ніхто не мае аніякага ўяўлення пра тое, 38 00:02:04,000 --> 00:02:06,000 якім будзе свет 39 00:02:06,000 --> 00:02:08,000 хаця б праз пяць год. І, тым не менш, 40 00:02:08,000 --> 00:02:11,000 мы павінны даваць дзецям адпаведныя для будучыні веды. 41 00:02:11,000 --> 00:02:13,000 Тут жа нічагусенька нельга спрагназаваць. 42 00:02:13,000 --> 00:02:15,000 І па-трэцяе, мы ўсе, мяркую, пагадзіліся, 43 00:02:15,000 --> 00:02:20,000 што дзеці здольныя на абсалютна неверагодныя рэчы — 44 00:02:20,000 --> 00:02:23,000 яны здольныя ствараць новае. 45 00:02:23,000 --> 00:02:25,000 Учора мы бачылі Сірыну - ейныя здольнасці 46 00:02:25,000 --> 00:02:28,000 надзвычайныя. Яна - выключэнне з правілаў, 47 00:02:28,000 --> 00:02:33,000 але ў пэўным сэнсе яна звычайная - калі можна так сказаць, 48 00:02:33,000 --> 00:02:36,000 у маштабе ўсіх дзяцей свету. 49 00:02:36,000 --> 00:02:39,000 Мы бачым у ёй спалучэнне рэдкай самаадданасці 50 00:02:39,000 --> 00:02:41,000 з прыроджаным талентам. Я мяркую, 51 00:02:41,000 --> 00:02:43,000 што надзвычайныя таленты ёсць ва ўсіх дзяцей, 52 00:02:43,000 --> 00:02:45,000 а мы безадказна марнатравім іх. 53 00:02:45,000 --> 00:02:48,000 Я хацеў бы пагутарыць пра адукацыю 54 00:02:48,000 --> 00:02:51,000 і пра творчасць. Мне падаецца, 55 00:02:51,000 --> 00:02:54,000 што творчасць зараз настолькі ж важная, наколькі важная пісьменнасць, 56 00:02:54,000 --> 00:02:58,000 і мы павінны надаць творчасці адпаведны статус. 57 00:02:58,000 --> 00:03:06,000 (Воплескі) Дзякуй. Вось і ўсё, дарэчы. 58 00:03:06,000 --> 00:03:10,000 Дзякуй за ўвагу. (Смех). Так, засталося яшчэ 15 хвілін. 59 00:03:10,000 --> 00:03:17,000 Ну, я нарадзіўся... не. (Смех) 60 00:03:17,000 --> 00:03:21,000 Я вельмі люблю распавядаць адну гісторыю. 61 00:03:21,000 --> 00:03:25,000 Шасцігадовая дзяўчынка сядзела за апошняй партай 62 00:03:25,000 --> 00:03:27,000 на ўроку малявання і нешта малявала. 63 00:03:27,000 --> 00:03:29,000 Увогуле дзяўчынка звычайна не звяртала ўвагі на ўроке, 64 00:03:29,000 --> 00:03:33,000 але тады яна працавала з вялікім захапленнем. 65 00:03:33,000 --> 00:03:35,000 Настаўніцы гэта спадабалася, яна падышла да дзяўчынкі 66 00:03:35,000 --> 00:03:38,000 і спытала: "Што ты малюеш?" 67 00:03:38,000 --> 00:03:41,000 Дзяўчынка адказала: "Я малюю Бога". 68 00:03:41,000 --> 00:03:44,000 Настаўніца сказала: "Ніхто не ведае, як выглядае Бог." 69 00:03:44,000 --> 00:03:51,000 Дзяўчынка адказала: "Зараз даведаюцца." 70 00:03:51,000 --> 00:03:52,000 (Смех) 71 00:03:52,000 --> 00:03:57,000 Калі мы жылі ў Англіі і майму сыну было чатыры гады... 72 00:03:57,000 --> 00:04:00,000 шчыра кажучы, мы шмат дзе жылі, калі яму было чатыры гады. (Смех) 73 00:04:00,000 --> 00:04:06,000 Калі быць дакладным, у тым годзе, дзе б ён ні быў, яму заўжды было чатыры гады. 74 00:04:06,000 --> 00:04:08,000 Дык вось, ён граў у каляднай пастаноўцы. 75 00:04:08,000 --> 00:04:11,000 Вы помятаеце сюжэт? Гэта ж быў блакбастар! 76 00:04:11,000 --> 00:04:14,000 Мэл Гібсан зняў працяг, 77 00:04:14,000 --> 00:04:19,000 вы напэўна бачылі: "Каляды-2". Джэймс атрымаў ролю Іосіфа, 78 00:04:19,000 --> 00:04:22,000 чаму мы былі вельмі радыя. 79 00:04:22,000 --> 00:04:24,000 Натуральна, мы лічылі гэтую адной з галоўных роляў. 80 00:04:24,000 --> 00:04:26,000 Па ўсёй хаце сноўдаліся прадстаўнікі пастаноўкі ў цішотках 81 00:04:26,000 --> 00:04:29,000 "Джэймс Робінсан на ролю Іосіфа!" (Смех) 82 00:04:29,000 --> 00:04:31,000 Роля без словаў, але вы памятаеце частку, 83 00:04:31,000 --> 00:04:34,000 дзе з'яўляюцца тры вешчуны. Яны прыходзяць з дарамі, 84 00:04:34,000 --> 00:04:36,000 прыносяць золата, ладан і міру. 85 00:04:36,000 --> 00:04:38,000 Рэальны выпадак. Мы сядзелі ў актавай зале, 86 00:04:38,000 --> 00:04:40,000 і, як здалося, вешчуны папросту пераблыталі парадак дароў; 87 00:04:40,000 --> 00:04:42,000 прынамсі, пасля пастаноўкі мы спыталі ў аднаго з хлопчыкаў, 88 00:04:42,000 --> 00:04:44,000 ці ўсё прайшло добра, і яго вельмі здзівіла пытанне. 89 00:04:44,000 --> 00:04:46,000 Яны проста памяняліся адзін з адным месцамі. 90 00:04:46,000 --> 00:04:47,000 Дык вось, уваходзяць тры хлапчукі , 91 00:04:47,000 --> 00:04:49,000 кожнаму па чатыры гады, з ручнікамі на галовах, 92 00:04:49,000 --> 00:04:52,000 ставяць на падлогу скрынкі, 93 00:04:52,000 --> 00:04:54,000 першы кажа: "Я прынёс табе золата", 94 00:04:54,000 --> 00:04:57,000 другі кажа: "Я прынёс табе мірры", 95 00:04:57,000 --> 00:05:11,000 а трэці кажа: "Дзяцька Ладан даслаў гэта". (Смех) 96 00:05:11,000 --> 00:05:13,000 У абедзвюх гісторыях ёсць нешта агульнае — дзеці ўмеюць рызыкаваць; 97 00:05:13,000 --> 00:05:16,000 нават калі яны не ўпэўненыя ў нечым, яны ўсё роўна спрабуюць, 98 00:05:16,000 --> 00:05:19,000 не баючыся памыліцца. Ці не так? 99 00:05:19,000 --> 00:05:24,000 Я, вядома, не сцвярджаю, што ствараць і памыляцца —адно і тое ж, 100 00:05:24,000 --> 00:05:25,000 аднак нам вядома, 101 00:05:25,000 --> 00:05:28,000 што той, хто не гатовы памыляцца, 102 00:05:28,000 --> 00:05:31,000 няздольны ствараць нешта самабытнае. 103 00:05:31,000 --> 00:05:34,000 Трэба ўмець памыляцца; але калі дзеці вырастаюць, 104 00:05:34,000 --> 00:05:36,000 большасць губляе гэтую здольнасць, 105 00:05:36,000 --> 00:05:39,000 ім становіцца жахліва рабіць памылкі. 106 00:05:39,000 --> 00:05:41,000 Таксама ж працуюць нашы кампаніі — 107 00:05:41,000 --> 00:05:44,000 памылкі не даруюцца. 108 00:05:44,000 --> 00:05:47,000 Дый нашыя дзяржаўныя сістэмы адукацыі 109 00:05:47,000 --> 00:05:50,000 пабудаваны на недапушчальнасці памылак. 110 00:05:50,000 --> 00:05:53,000 У выніку мы адвучваем людзей ад здольнасці 111 00:05:53,000 --> 00:05:56,000 да творчасці. Аднойчы Пікаса сказаў, 112 00:05:56,000 --> 00:05:59,000 што ўсе дзеці нараджаюцца мастакамі; 113 00:05:59,000 --> 00:06:03,000 праблема ў тым, каб застацца мастаком, у працэсе сталення. Я ўпэўнены, 114 00:06:03,000 --> 00:06:05,000 што мы не ўзрошваем свае творчыя здольнасці, 115 00:06:05,000 --> 00:06:08,000 а, хутчэй, вырастаем з іх. Ці, нават, нас ад іх адвучваюць. 116 00:06:08,000 --> 00:06:10,000 Чаму так адбываецца? 117 00:06:10,000 --> 00:06:14,000 Да таго, як мы пераехалі ў Лас-Анджалес недзе пяць год таму, 118 00:06:14,000 --> 00:06:16,000 я жыў у Стрэтфардзе на Эйване ў Брытаніі, 119 00:06:16,000 --> 00:06:20,000 і, як вы можаце сабе ўявіць, па пераездзе мы адразу адчулі сябе як дома. 120 00:06:20,000 --> 00:06:22,000 (Смех) Дакладней, 121 00:06:22,000 --> 00:06:24,000 мы жылі ў мястэчку з назовам Снітэрфілд, 122 00:06:24,000 --> 00:06:26,000 побач са Стрэтфардам. Там нарадзіўся 123 00:06:26,000 --> 00:06:31,000 бацька Шэкспіра. Здзівіліся? Я здзівіўся. 124 00:06:31,000 --> 00:06:33,000 Вы ж ніколі не думалі пра тое, што ў Шэкспіра быў бацька, праўда? 125 00:06:33,000 --> 00:06:35,000 Бо вы ніколі не думалі пра тое, 126 00:06:35,000 --> 00:06:37,000 што Шэкспір некалі быў дзіцёнкам, так? 127 00:06:37,000 --> 00:06:40,000 Сямігадовы Шэкспір? Мне ніколі такое не прыходзіла на розум. 128 00:06:40,000 --> 00:06:42,000 Яму ж было некалі сем гадоў! 129 00:06:42,000 --> 00:06:51,000 Нехта навучай яго ангельскай мове! От некаму давялося! 130 00:06:51,000 --> 00:07:05,000 (Смех) "Дрэнна працаваў на ўроку". Бацька прымушаў яго своечасова класціся спаць, 131 00:07:05,000 --> 00:07:08,000 Шэкспіра! "Ну-ка хуценька ў ложак!" — 132 00:07:08,000 --> 00:07:10,000 казаў ён Вільяму Шэкспіру. "Пакладзі аловак 133 00:07:10,000 --> 00:07:18,000 і перастань так размаўляць. Цябе ніхто не разумее!" 134 00:07:18,000 --> 00:07:23,000 (Смех) 135 00:07:23,000 --> 00:07:26,000 Такім чынам, мы пераехалі са Стрэтфарду ў Лас-Анджалес, 136 00:07:26,000 --> 00:07:30,000 і я трошкі хачу распавесці пра пярэбары. 137 00:07:30,000 --> 00:07:33,000 Мой сын не хацеў ехаць з намі. 138 00:07:33,000 --> 00:07:36,000 У мяне двое дзяцей. Сыну зараз 21, дачцэ – 16. 139 00:07:36,000 --> 00:07:38,000 Ён не хацеў ехаць у Лас-Анджалес. Ему падабалася задума, 140 00:07:38,000 --> 00:07:43,000 але ў Англіі ў яго была дзяўчына. Каханне ўсяго ягонага жыцця, Сара, 141 00:07:43,000 --> 00:07:45,000 ён ведаў яе адзін месяц. 142 00:07:45,000 --> 00:07:48,000 Нагадаю, што яны адзначылі сваю чацвёртую гадавіну, 143 00:07:48,000 --> 00:07:52,000 бо месяц - гэта нямала, калі табе 16 год. 144 00:07:52,000 --> 00:07:54,000 Усю дарогу ён вельмі перажываў, 145 00:07:54,000 --> 00:07:56,000 казаў, што больш ніколі не адшукае сабе такую дзяўчыну, як Сара. 146 00:07:56,000 --> 00:07:58,000 Шчыра кажучы, мы былі хутчэй радыя гэтаму канцу адносінаў, 147 00:07:58,000 --> 00:08:10,000 бо мы вырашылі з'ехаць у першую чаргу з-за яе. 148 00:08:10,000 --> 00:08:13,000 (Смех) 149 00:08:13,000 --> 00:08:16,000 Але калі ты пераязджаеш у Амерыку, 150 00:08:16,000 --> 00:08:18,000 ці ўвогуле падарожнічаеш па розных краінах, 151 00:08:18,000 --> 00:08:22,000 з пункту гледжання іерархіі дысцыплінаў усе адукацыйныя сістэмы зроблены аднолькава. 152 00:08:22,000 --> 00:08:24,000 Усе без выключэння. 153 00:08:24,000 --> 00:08:26,000 Здаецца, што павінны быць адрозненні, але іх няма. 154 00:08:26,000 --> 00:08:29,000 Пануюць заўжды матэматыка і мовазнаўства, 155 00:08:29,000 --> 00:08:31,000 затым ідуць гуманітарныя навукі, а потым ужо мастацтвы, 156 00:08:31,000 --> 00:08:33,000 і так — паўсюль. 157 00:08:33,000 --> 00:08:36,000 Сярод творчых дысцыплінаў 158 00:08:36,000 --> 00:08:38,000 таксама ёсць свая іерархія. 159 00:08:38,000 --> 00:08:40,000 Выяўленчае мастацтва і музыка атрымліваюць прыярытэт 160 00:08:40,000 --> 00:08:43,000 перад тэатрам і харэаграфіяй. Няма такой адукацыйнай сістэмы, 161 00:08:43,000 --> 00:08:45,000 у якой танцавальнае мастацтва 162 00:08:45,000 --> 00:08:48,000 выкладалася б як матэматыка, штодзённа. Чаму? 163 00:08:48,000 --> 00:08:50,000 Чаму б і не? Мне здаецца, што вучыць танцу — важна. 164 00:08:50,000 --> 00:08:53,000 Важна вучыць матэматыцы, але важна вучыць і танчыць. 165 00:08:53,000 --> 00:08:56,000 Дзеці пачынаюць танчыць пры першай мажлівасці, як мы ўсе — 166 00:08:56,000 --> 00:08:59,000 у нас жа ўва ўсіх ёсць рукі і ногі, ці я недачуў, калі на сходзе іх адмянілі? 167 00:08:59,000 --> 00:09:03,000 (Смех) Вось што насамрэч адбываецца: 168 00:09:03,000 --> 00:09:05,000 мы паслядоўна пачынаем навучаць дзіця 169 00:09:05,000 --> 00:09:08,000 ад паясніцы ўгору, затым цэнтрам нашай увагі становіцца ягоная галава, 170 00:09:08,000 --> 00:09:10,000 у асноўным, левая яе частка. 171 00:09:10,000 --> 00:09:14,000 Калі зірнуць на нашу адукацыю з пункту гледжання іншапланецяніна 172 00:09:14,000 --> 00:09:17,000 і запытацца ў саміх сябе, навошта яна існуе, 173 00:09:17,000 --> 00:09:19,000 то, зірнуўшы на вынікі: на тых, хто мае поспех; 174 00:09:19,000 --> 00:09:21,000 на выдатнікаў; на дзяцей, 175 00:09:21,000 --> 00:09:23,000 якія выконваць усё, што ім скажуць — 176 00:09:23,000 --> 00:09:26,000 вы, як іншапланецянін, прыйшлі б да высновы, 177 00:09:26,000 --> 00:09:29,000 што мэтай дзяржаўных сістэм адукацыі па ўсім свеце 178 00:09:29,000 --> 00:09:30,000 з’яўляецца вытворчасць 179 00:09:30,000 --> 00:09:34,000 універсітэцкіх прафесараў. Згодзіцеся? 180 00:09:34,000 --> 00:09:36,000 Вось хто атрымліваецца ў выніку. 181 00:09:37,000 --> 00:09:40,000 А я калісь быў адзін з іх, ато ж! (Смех) 182 00:09:40,000 --> 00:09:44,000 Я нічога не маю супраць прафесуры, 183 00:09:44,000 --> 00:09:48,000 але не варта меркаваць, што гэты клас людзей —паказчык дасягненняў чалавецтва; 184 00:09:48,000 --> 00:09:50,000 яны проста асобны від, 185 00:09:50,000 --> 00:09:52,000 іншая форма жыцця, варта сказаць, дзіўнаватая. 186 00:09:52,000 --> 00:09:54,000 Я кажу гэта з любоўю. 187 00:09:54,000 --> 00:09:57,000 Большасць вядомых мне прафесараў — 188 00:09:57,000 --> 00:10:00,000 не ўсе, але большасць — жывуць унутры сваёй галавы. 189 00:10:00,000 --> 00:10:02,000 Там, наверсе, у асноўным у левай частцы. 190 00:10:02,000 --> 00:10:06,000 Яны бесцялесныя, практычна літаральна. 191 00:10:06,000 --> 00:10:08,000 Яны разглядаюць цела 192 00:10:08,000 --> 00:10:17,000 ў якасці сродку транспарціроўкі галавы. Ну не? 193 00:10:17,000 --> 00:10:24,000 (Смех) Цела для іх — спосаб дастаўкі галавы на паседжанні. 194 00:10:24,000 --> 00:10:27,000 Калі вам спатрэбіцца доказ таго, што магчыма існаваць 195 00:10:27,000 --> 00:10:30,000 па-за сваім целам, завітайце на канферэнцыю 196 00:10:30,000 --> 00:10:32,000 пажылых вучоных 197 00:10:32,000 --> 00:10:35,000 і схадзіце на танцы ў апошні вечар. 198 00:10:35,000 --> 00:10:39,000 (Смех) Вы ўбачыце, як дарослыя мужчыны і жанчыны 199 00:10:39,000 --> 00:10:43,000 карэчацца, не трапляючы ў рытм, 200 00:10:43,000 --> 00:10:47,000 як яны чакаюць заканчэння танцаў, каб прыйсці дадому і напісаць пра ўсё гэта артыкул. 201 00:10:47,000 --> 00:10:53,000 Ідэал нашай адукацыйнай сістэмы — вучоны, 202 00:10:53,000 --> 00:10:56,000 і на гэта ёсць нагода. 203 00:10:56,000 --> 00:10:58,000 Дзяржаўныя сістэмы адукацыі былі пабудаваныя 204 00:10:58,000 --> 00:11:00,000 ў дзевятнаццатым стагоддзі практычна на пустым месцы. 205 00:11:00,000 --> 00:11:03,000 Яны былі прыстасаваныя 206 00:11:03,000 --> 00:11:04,000 да патрэбаў індустрыяльнай рэвалюцыі. 207 00:11:04,000 --> 00:11:07,000 Іерархія дысцыплінаў пабудаваная на двух слупах. 208 00:11:07,000 --> 00:11:11,000 Па-першае, высокі прыярытэт атрымліваюць дысцыпліны, 209 00:11:11,000 --> 00:11:13,000 карысныя для набыцця працоўных навыкаў. 210 00:11:13,000 --> 00:11:15,000 У школе вас напэўна мякка адцягвалі ад цікавых вам урокаў, 211 00:11:15,000 --> 00:11:17,000 у якасці прычыны выкарыстоўваючы тое, што вы ніколі 212 00:11:17,000 --> 00:11:20,000 не можаце зрабіць іх сваёй прафесіяй: 213 00:11:20,000 --> 00:11:22,000 "Не займайся музыкай, ты ніколі не станеш музыкам, 214 00:11:22,000 --> 00:11:24,000 не малюй, ты ніколі не станеш мастаком." 215 00:11:25,000 --> 00:11:29,000 Неблагая парада, але абсалютна памылковая. 216 00:11:29,000 --> 00:11:30,000 Зараз такі стан рэчаў па ўсім свеце змяняецца. 217 00:11:30,000 --> 00:11:33,000 Па-другое, справа ў навуковай дзейнасці, якая стала для нас 218 00:11:33,000 --> 00:11:34,000 прыкладам інтэлектуальных здольнасцяў, 219 00:11:34,000 --> 00:11:37,000 бо ўніверсітэты распрацавалі сістэму адукацыі на свой капыл. 220 00:11:37,000 --> 00:11:39,000 Калі ўдумацца, 221 00:11:39,000 --> 00:11:41,000 дзяржаўная адукацыйная сістэма — гэта расцягнуты працэс 222 00:11:41,000 --> 00:11:43,000 паступлення ва ўніверсітэт. 223 00:11:43,000 --> 00:11:46,000 У выніку вельмі таленавітыя, здольныя і творчыя людзі 224 00:11:46,000 --> 00:11:48,000 не лічаць сябе такімі, 225 00:11:48,000 --> 00:11:50,000 бо ніхто ні кроплі не шанаваў тыя школьныя прадметы, 226 00:11:50,000 --> 00:11:54,000 якія ім лёгка даваліся. Некаторыя прадметы ўвогуле таўраваліся. 227 00:11:54,000 --> 00:11:56,000 Але, як мне падаецца, так пряцягвацца не можа. 228 00:11:56,000 --> 00:11:58,000 За наступныя 30 гадоў, калі верыць ЮНЕСКА, 229 00:11:58,000 --> 00:12:01,000 універсітэты выпусцяць больш людзей, 230 00:12:01,000 --> 00:12:03,000 чым за ўсю гісторыю чалавецтва. 231 00:12:03,000 --> 00:12:05,000 Усё гэта — сукупнасць фактараў, 232 00:12:05,000 --> 00:12:07,000 пра якія мы казалі раней: 233 00:12:07,000 --> 00:12:10,000 уплыў тэхналогіі на прафесійную дзейнасць, дэмаграфія 234 00:12:10,000 --> 00:12:12,000 і вялізарны прырост насельніцтва. 235 00:12:12,000 --> 00:12:15,000 І раптам дыплом зробіцца нічога не варты, так? 236 00:12:15,000 --> 00:12:19,000 У час майго студэнцтва, калі ў цябе быў дыплом, у цябе была праца, 237 00:12:19,000 --> 00:12:22,000 а калі працы не было, то толькі таму, што табе не хацелася працаваць. 238 00:12:22,000 --> 00:12:25,000 А мне, шчыра кажучы, не хацелася працаваць. (Смех) 239 00:12:25,000 --> 00:12:30,000 Зараз жа студэнты адразу пасля выпуску 240 00:12:30,000 --> 00:12:31,000 вяртаюцца дамоў гуляць у відэагульні, 241 00:12:31,000 --> 00:12:34,000 бо там, дзе раней хапала 5 год ва ўніверсіцеце, цяпер патрабуюць 6-7, 242 00:12:34,000 --> 00:12:37,000 а дзе патрабавалі 6-7 — цяпер трэба быць кандыдатам навук. 243 00:12:37,000 --> 00:12:39,000 Інфляцыя адукацыі — 244 00:12:39,000 --> 00:12:41,000 прыкмета таго, што ўся адукацыйная структура 245 00:12:41,000 --> 00:12:43,000 трасецца ў нас пад нагамі. Мы павінны пераасэнсаваць 246 00:12:43,000 --> 00:12:44,000 сваё ўяўленне пра розум. 247 00:12:44,000 --> 00:12:46,000 Мы ведаем тры рэчы пра розум: 248 00:12:46,000 --> 00:12:49,000 па-першае, ён разнастайны. Мы думаем таксама, 249 00:12:49,000 --> 00:12:51,000 як і ўспрымаем, то бок зрокавымі вобразамі, 250 00:12:51,000 --> 00:12:54,000 гукамі і тактыльнымі адчуваннямі; 251 00:12:54,000 --> 00:12:57,000 мы разважаем абстрактна, разважаем праз рух. 252 00:12:57,000 --> 00:12:59,000 Па-другое, розум зменлівы. 253 00:12:59,000 --> 00:13:02,000 Як вы даведаліся ўчора з шэрагу прэзентацый, 254 00:13:02,000 --> 00:13:05,000 мяркуючы па абмене інфармацыяй унутры галаўных мазгоў, 255 00:13:05,000 --> 00:13:07,000 яны не падзелены на незалежныя скрыні , 256 00:13:07,000 --> 00:13:10,000 розум узаемадзейнічае паміж усімі часткамі. 257 00:13:10,000 --> 00:13:13,000 Акты творчасці, якія я вызначаю 258 00:13:13,000 --> 00:13:15,000 як працэс узнікнення новых, вытворчых і карысных ідэй, 259 00:13:15,000 --> 00:13:18,000 узнікаюць у выніку ўзаемадзеяння 260 00:13:18,000 --> 00:13:21,000 прынцыпова розных спосабаў спазнання свету. 261 00:13:21,000 --> 00:13:23,000 Мозг наўмысна... Дарэчы, 262 00:13:23,000 --> 00:13:26,000 існуе нэрвовы вузел, які аб'ядноўвае два паўшар'і мозгу, 263 00:13:26,000 --> 00:13:28,000 ён называецца мазолістым целам. У жанчын ён таўсцейшы. 264 00:13:28,000 --> 00:13:30,000 Падхопліваючы сказанае Хэлен учора, рызыкну дапусціць, 265 00:13:30,000 --> 00:13:34,000 што менавіта таму жанчыны лепш спраўляюцца 266 00:13:34,000 --> 00:13:36,000 з некалькімі справамі адначасова. 267 00:13:36,000 --> 00:13:39,000 Існуе маса доследаў, але я ведаю па сабе: 268 00:13:39,000 --> 00:13:41,000 калі мая жонка дома нешта гатуе — 269 00:13:41,000 --> 00:13:45,000 на шчасце, гэта рэдкасць —(Смех) 270 00:13:45,000 --> 00:13:48,000 яна адначасова — не, з нечым яна цудоўна спраўляецца — 271 00:13:48,000 --> 00:13:50,000 дык вось яна адначасова 272 00:13:50,000 --> 00:13:52,000 размяўляе з некім па тэлефоне, 273 00:13:52,000 --> 00:13:55,000 размяўляе з дзецьмі, фарбуе столі, 274 00:13:55,000 --> 00:13:58,000 робіць аперацыю на адкрытым сэрцы... 275 00:13:58,000 --> 00:14:01,000 Калія я гатую, дзверы зачыненыя, дзяцей у пакоі няма, 276 00:14:01,000 --> 00:14:04,000 тэлефон маўчыць. Калі ўваходзіць жонка, я злуюся, 277 00:14:04,000 --> 00:14:17,000 кажу ёй: "Тэры, я, калі што, спрабую падсмажыць яйка, можа хопіць мне замінаць?" (Смех) 278 00:14:17,000 --> 00:14:19,000 Вы ж ведаеце гэта выказванне, 279 00:14:19,000 --> 00:14:22,000 пра дрэва, якое падае сярод пустога лесу. 280 00:14:22,000 --> 00:14:25,000 Калі ніхто не чуў гуку, ці ўпала дрэва насамрэч? 281 00:14:25,000 --> 00:14:28,000 Кагадзе я ўбачыў выдатную цішотку з надпісам: "Калі мужчына 282 00:14:28,000 --> 00:14:31,000 размаўляе ў лесе і яго не чуе ніводная жанчына, 283 00:14:31,000 --> 00:14:40,000 ён і тут неправы?" (Смех) 284 00:14:40,000 --> 00:14:42,000 І трэцяе, што я хачу сказаць пра розум, 285 00:14:43,000 --> 00:14:45,000 у кожнага ён свой. Я зараз працую над новай кніжкай 286 00:14:45,000 --> 00:14:47,000 пад назваю "Адкрыццё". Яна заснавана на серыі інтэрв'ю, 287 00:14:47,000 --> 00:14:49,000 прысвечаных таму, як людзі раскрывалі ў сабе талент. 288 00:14:49,000 --> 00:14:51,000 Я ўражаны тым, як людзі праходзяць гэты шлях. 289 00:14:51,000 --> 00:14:54,000 Да кнігі мяне падштурхнула размова 290 00:14:54,000 --> 00:14:56,000 з цудоўнай жанчынай, пра якую большасць людзей 291 00:14:56,000 --> 00:14:58,000 ніколі не чула, яе завуць Джыліян Лін. 292 00:14:58,000 --> 00:15:00,000 Нехта з вас яе ведае. Яна харэограф, 293 00:15:00,000 --> 00:15:02,000 і кожны ведае тое, што яна паставіла. 294 00:15:02,000 --> 00:15:04,000 Гэта мюзіклы "Каты" і "Здань оперы". 295 00:15:04,000 --> 00:15:08,000 Яна цудоўная. У Англіі я быў у радзе праўлення Каралеўскага балету, 296 00:15:08,000 --> 00:15:10,000 што, здаецца, відавочна. 297 00:15:10,000 --> 00:15:12,000 Аднойчы за абедам я спытаў у Джыліян, 298 00:15:12,000 --> 00:15:14,000 як яна стала танцоркай. Яна распавяла, 299 00:15:14,000 --> 00:15:16,000 што ў школе яе лічылі безнадзейнай. 300 00:15:16,000 --> 00:15:19,000 Гэта было ў 30-х. Настаўнікі са школы напісалі яе бацькам 301 00:15:19,000 --> 00:15:21,000 цэдулку, у якой казалася, 302 00:15:21,000 --> 00:15:23,000 што ў дзяўчынкі парушэнні працэсу навучання. Яна не магла засяродзіцца, 303 00:15:23,000 --> 00:15:25,000 пастаянна ёрзала. Зараз бы сказалі, 304 00:15:25,000 --> 00:15:29,000 што ў яе сіндром дэфіцыту ўвагі. Але ў 1930-ыя гады 305 00:15:29,000 --> 00:15:32,000 ніхто не ведаў пра такі сіндром, 306 00:15:32,000 --> 00:15:35,000 такім дыягназам нельга было прыкрыцца. (Смех) 307 00:15:35,000 --> 00:15:39,000 Ніхто не ведаў, што такі від разладжання нават існуе. 308 00:15:39,000 --> 00:15:43,000 Дык вось, яе адвялі да лекара. Пакой, аздоблены дубовымі панэлямі, 309 00:15:43,000 --> 00:15:46,000 яна прыйшла туды з маці, 310 00:15:46,000 --> 00:15:49,000 яе пасадзілі ў фатэль у дальні кут пакою, 311 00:15:49,000 --> 00:15:51,000 дзе яна праседзела, падклаўшы далоні пад ногі 312 00:15:51,000 --> 00:15:53,000 цэлых дваццаць хвілін, пакуль доктар размаўляў 313 00:15:53,000 --> 00:15:57,000 пра яе праблемы ў школе. 314 00:15:57,000 --> 00:15:59,000 Яна ўсім замінала, 315 00:15:59,000 --> 00:16:01,000 несвоечасова здавала хатняе заданне, 316 00:16:01,000 --> 00:16:04,000 і гэтак далей. 8-гадовае дзіця. У рэшце рэшт доктар сеў побач з Джыліян 317 00:16:04,000 --> 00:16:06,000 і сказаў ёй, што выслухаў яе маці, 318 00:16:06,000 --> 00:16:08,000 асэнсаваў усе праблемы Джыліян, 319 00:16:08,000 --> 00:16:10,000 але цяпер хацеў бы пагутарыць з яе маці сам-насам. 320 00:16:10,000 --> 00:16:13,000 Ён папрасіў Джыліян пачакаць трошачкі, 321 00:16:13,000 --> 00:16:15,000 і выйшаў разам з маці з пакою. 322 00:16:15,000 --> 00:16:17,000 Перад тым, як пайсці, ён уключыў радыё, 323 00:16:17,000 --> 00:16:19,000 якое стаяла на стале. Як толькі дарослыя пайшлі, 324 00:16:19,000 --> 00:16:21,000 доктар папрасіў маці Джыліян 325 00:16:21,000 --> 00:16:24,000 зірнуць на тое, чым займаецца дачка. 326 00:16:24,000 --> 00:16:28,000 Тая адразу ж ускочыла на ногі і пачала рухацца ў такт з музыкай. 327 00:16:28,000 --> 00:16:30,000 Доктар і маці Джыліян паглядзелі на гэта некалькі хвілінаў, 328 00:16:30,000 --> 00:16:33,000 потым доктар павярнуўся і сказаў: 329 00:16:33,000 --> 00:16:37,000 "Місіз Лін, Джыліян не хворая. Яна танцоўшчыца. 330 00:16:37,000 --> 00:16:39,000 Аддайце яе ў харэаграфічную школу." 331 00:16:39,000 --> 00:16:41,000 Я спытаў, што было далей. 332 00:16:41,000 --> 00:16:44,000 Яна распавяла, што мама паслухалася парады лекара 333 00:16:44,000 --> 00:16:46,000 і што гэта было цудоўна. Яны ўвайшлі ў пакой, 334 00:16:46,000 --> 00:16:49,000 дзе былі людзі, падобныя да Джыліян, круцёлкі, 335 00:16:49,000 --> 00:16:52,000 людзі, якім, каб думаць, трэба было рухацца. 336 00:16:52,000 --> 00:16:54,000 Яны вучыліся балету, стэпу, джазаваму стылю, 337 00:16:54,000 --> 00:16:56,000 займаліся мадэрнам і сучасным танцам. 338 00:16:56,000 --> 00:16:59,000 З цягам часу яе прынялі ў Каралеўскую балетную школу, 339 00:16:59,000 --> 00:17:01,000 яна стала салісткай, зрабіла выдатную кар'еру 340 00:17:01,000 --> 00:17:03,000 у Каралеўскай балетнай трупе. З цягам часу яна скончыла 341 00:17:03,000 --> 00:17:05,000 Каралеўскую балетную школу 342 00:17:05,000 --> 00:17:08,000 і заснавала ўласную трупу 343 00:17:08,000 --> 00:17:11,000 пад назвайТанцавальная кампанія Джыліян Лін, 344 00:17:11,000 --> 00:17:13,000 і сустрэла Эндру Лойда Вэбера. Джыліян зрабіла 345 00:17:13,000 --> 00:17:18,000 адны з самых вядомых музычных 346 00:17:18,000 --> 00:17:21,000 пастановак у гісторыі, прынесла радасць мільёнам людзей, 347 00:17:21,000 --> 00:17:25,000 і стала мульціміліянеркай. А іншы лекар 348 00:17:25,000 --> 00:17:27,000 мог бы пасадзіць яе на таблеткі і прымусіць супакоіцца. 349 00:17:27,000 --> 00:17:30,000 Цяпер я думаю... (Воплескі) Я думаю, усё зводзіцца да аднаго: 350 00:17:30,000 --> 00:17:32,000 Эл Гор нядаўна чытаў лекцыю 351 00:17:32,000 --> 00:17:35,000 пра экалогію і рэвалюцыю, якая пачалася з кнігі Рэйчал Карсан. 352 00:17:35,000 --> 00:17:39,000 Я мяркую, што наша адзіная надзея на будучыню — 353 00:17:39,000 --> 00:17:42,000 прыняць новую канцэпцыю экалогіі чалавека, 354 00:17:42,000 --> 00:17:46,000 такую, унутры якой мы пачалі б пераасэнсаванне 355 00:17:46,000 --> 00:17:48,000 багацця чалавечых здольнасцяў. 356 00:17:48,000 --> 00:17:52,000 Наша адукацыйная сістэма спустошыла нашы розумы, 357 00:17:52,000 --> 00:17:54,000 як мы спусташаем нетры Зямлі, пераследуючы мэты ўзбагачэння. 358 00:17:54,000 --> 00:17:57,000 Але мы не можам карыстацца такой сістэмай і надалей. 359 00:17:57,000 --> 00:18:00,000 Мы павінны пераасэнсаваць асноўныя прынцыпы 360 00:18:00,000 --> 00:18:02,000 навучання нашых дзяцей. 361 00:18:02,000 --> 00:18:06,000 Ёнас Салк аднойчы сказаў: "Калі б ўсе казюркі зніклі 362 00:18:06,000 --> 00:18:09,000 з твару Зямлі, 363 00:18:09,000 --> 00:18:12,000 праз 50 гадоў планета стала б нежывой. 364 00:18:12,000 --> 00:18:15,000 Калі б ўсе людзі зніклі з твару Зямлі, 365 00:18:15,000 --> 00:18:19,000 праз 50 гадоў усе другія формы жыцця паспяхова развіліся б." 366 00:18:19,000 --> 00:18:21,000 Ягоная праўда. 367 00:18:21,000 --> 00:18:24,000 TED — гэта даніна павагі чалавечаму ўяўленню. 368 00:18:24,000 --> 00:18:28,000 Мы павінны імкнуцца разумна карыстацца 369 00:18:28,000 --> 00:18:31,000 гэтым дарам, каб пазбегнуць негатыўнага развіцця падзей, 370 00:18:31,000 --> 00:18:34,000 пра які шла гутарка. Адзінае выйсце для нас — 371 00:18:35,000 --> 00:18:38,000 шанаваць разнастайнасць нашых творчых здольнасцяў, 372 00:18:38,000 --> 00:18:40,000 і шанаваць нашых дзяцей, бо 373 00:18:40,000 --> 00:18:43,000 яны — наша надзея. Мы павінны вучыць іх цэласна, 374 00:18:43,000 --> 00:18:46,000 толькі так у іх атрымаецца існаваць у будучыні, 375 00:18:46,000 --> 00:18:49,000 якую, заўважу, мы можам і не заспець, 376 00:18:49,000 --> 00:18:52,000 але яны ўбачаць абавязкова. А мы павінны 377 00:18:52,000 --> 00:18:54,000 дапамагчы ім сфарміраваць яе. Дзякуй за ўвагу.