0:00:00.000,0:00:07.000 Добры дзень! Як справы? Вам спадабалася канферэнцыя? 0:00:07.000,0:00:11.000 Папярэднія выступы кранулі мяне да глыбіны душы, 0:00:11.000,0:00:15.000 таму я, напэўна, лепш пайду. 0:00:15.000,0:00:19.000 Цягам канфэренцыі 0:00:19.000,0:00:23.000 я сачыў за трыма тэмамі, важнымі 0:00:23.000,0:00:25.000 для майго выступу. 0:00:25.000,0:00:29.000 Па-першае, кожная лекцыя і кожны выступоўца 0:00:29.000,0:00:32.000 ўяўлялі сабой прыклад чалавечай здольнасці 0:00:32.000,0:00:35.000 да творчасці - неверагодна шырокай 0:00:35.000,0:00:38.000 і разнастайнай. Па-другое, 0:00:38.000,0:00:41.000 мы зразумелі, што зусім не ўяўляем сабе, як 0:00:41.000,0:00:43.000 будзе выглядаць наша будучыня. 0:00:43.000,0:00:45.000 Аніякіх абрысаў. 0:00:45.000,0:00:48.000 Я цікаўлюся адукацыяй; 0:00:48.000,0:00:51.000 шчыра кажучы, мне падаецца, што адукацыя цікавая ўсім. 0:00:51.000,0:00:53.000 Гэта даволі займальна: 0:00:53.000,0:00:56.000 вось вы на вечарыне, і вы згадваеце пра тое, 0:00:56.000,0:00:59.000 што займаецеся педагогікай. 0:00:59.000,0:01:06.000 Насамрэч педагогі не так часта бываюць на вечарынах, 0:01:06.000,0:01:09.000 іх не запрашаюць. (Смех у зале) 0:01:09.000,0:01:14.000 Цікава, што нават не запрашаюць, нават пабыўшы ў іх у гасцях. 0:01:14.000,0:01:16.000 Але ўсё ж такі на вечарыне, і хто-небудзь 0:01:16.000,0:01:18.000 зацікавіўся вашай прафесіяй. 0:01:18.000,0:01:20.000 Вы адказваеце, што вы педагог, 0:01:20.000,0:01:24.000 і ў суразмоўца бялее на вачох. 0:01:24.000,0:01:30.000 "Божа, у адзіны выходны за ўвесь тыдзень я натрапіў на настаўніка!" 0:01:30.000,0:01:32.000 Аднак калі запытацца ў суразмоўцы пра яго ўласную адукацыю, 0:01:32.000,0:01:34.000 ён адразу абразіцца. Гэтае пытанне лічыцца нетактоўным, 0:01:34.000,0:01:37.000 занадта асабістым, ці не так?.. 0:01:37.000,0:01:40.000 накштал пытанняў пра веравызнанне, заробак і да таго падобных. 0:01:40.000,0:01:44.000 Я вельмі цікаўлюся адукацыяй, як, мяркую, мы ўсе; 0:01:44.000,0:01:46.000 гэтая тэма такая блізкая нам збольшага таму, што 0:01:46.000,0:01:49.000 менавіта адукацыя стане для нас 0:01:49.000,0:01:52.000 дзвярыма ў будучыню, якую мы не здольныя ўявіць. 0:01:52.000,0:01:55.000 Калі ўдумацца, то дзеці , што ў гэтым годзе пайшлі ў школу 0:01:55.000,0:02:01.000 пойдуць на пенсію ў 2065 годзе. Нягледзячы на ўсё тое, 0:02:01.000,0:02:04.000 што мы пачулі за гэтыя чатыры дні, ніхто не мае аніякага ўяўлення пра тое, 0:02:04.000,0:02:06.000 якім будзе свет 0:02:06.000,0:02:08.000 хаця б праз пяць год. І, тым не менш, 0:02:08.000,0:02:11.000 мы павінны даваць дзецям адпаведныя веды. Тут нічагусенька 0:02:11.000,0:02:13.000 нельга спрагназаваць. 0:02:13.000,0:02:15.000 І па-трэцяе, мы ўсе, мяркую, пагодзімся, што 0:02:15.000,0:02:20.000 дзеці здольныя на абсалютна неверагодныя 0:02:20.000,0:02:23.000 рэчы, яны здольныя ствараць. 0:02:23.000,0:02:25.000 Учора мы бачылі Сірын - ейныя здольнасці 0:02:25.000,0:02:28.000 надзвычайныя. Яна - выключэнне з правілаў, 0:02:28.000,0:02:33.000 але ў пэўным сэнсе яна звычайная - калі можна так сказаць, 0:02:33.000,0:02:36.000 у маштабе ўсіх дзяцей свету. 0:02:36.000,0:02:39.000 Мы бачым у ёй спалучэнне рэдкай самаадданасці з 0:02:39.000,0:02:41.000 прыроджаным талентам. Я мяркую, што такія 0:02:41.000,0:02:43.000 таленты ёсць ва ўсіх дзяцей, 0:02:43.000,0:02:45.000 а мы безадказна распараджаемся імі. 0:02:45.000,0:02:48.000 Я хацеў бы пагутарыць пра адукацыю і 0:02:48.000,0:02:51.000 пра творчасць. Мне падаецца, што 0:02:51.000,0:02:54.000 творчасць зараз настолькі ж важная, наколькі важная пісьменнасць, 0:02:54.000,0:02:58.000 і мы павінны надаць творчасці адпаведны статус. 0:02:58.000,0:03:06.000 (Воплескі) Дзякуй. Вось і ўсё, дарэчы. 0:03:06.000,0:03:10.000 Дзякуй за ўвагу. (Смех у зале). Так, засталося яшчэ 15 хвілін. 0:03:10.000,0:03:17.000 Ну, я нарадзіўся... не. (Смех у зале) 0:03:17.000,0:03:21.000 Я вельмі люблю распавядаць адну гісторыю. 0:03:21.000,0:03:25.000 Шасцігадовая дзяўчынка сядзела за апошняй партай 0:03:25.000,0:03:27.000 на ўроку малявання, і нешта малявала. 0:03:27.000,0:03:29.000 Увогуле дзяўчынка не звяртала ўвагі на ўрок, 0:03:29.000,0:03:33.000 але тады яна працавала з вялікім захапленнем. 0:03:33.000,0:03:35.000 Настаўніцы гэта спадабалася, яна падышла да дзяўчынкі 0:03:35.000,0:03:38.000 і спытала: "Што ты малюеш?" 0:03:38.000,0:03:41.000 Дзяўчынка адказала: "Я малюю Бога". 0:03:41.000,0:03:44.000 Настаўніца сказала: "Ніхто не ведае, як выглядае Бог," 0:03:44.000,0:03:51.000 а дзяўчынка адказала: "Зараз даведаюцца." 0:03:51.000,0:03:52.000 (Смех у зале) 0:03:52.000,0:03:57.000 Калі майму сыну ў Англіі было чатыры гады... 0:03:57.000,0:04:00.000 шчыра кажучы, яму паўсюль было чатыры гады. (Смех у зале) 0:04:00.000,0:04:06.000 Калі быць дакладным, у тым годзе, дзе б ён ні быў, яму заўжды было чатыры гады. 0:04:06.000,0:04:08.000 Дык вось, ён граў у каляднай пастаноўцы. 0:04:08.000,0:04:11.000 Вы помятаеце сюжэт? Гэта ж быў блакбастар! 0:04:11.000,0:04:14.000 Мэл Гібсан зняў працяг, 0:04:14.000,0:04:19.000 вы напэўна бачылі: "Каляды-2". Джэймс атрымаў ролю Іосіфа, 0:04:19.000,0:04:22.000 мы былі вельмі радыя. 0:04:22.000,0:04:24.000 Мы тады вырашылі, што гэта - адна з галоўных роляў. 0:04:24.000,0:04:26.000 Мы нанялі спецыяльных людзей у цішотках: 0:04:26.000,0:04:29.000 "Джэймс Робінсан - Іосіф!" (Смех у зале) 0:04:29.000,0:04:31.000 Роля без словаў, але вы памятаеце частку, 0:04:31.000,0:04:34.000 дзе з'яўляюцца тры вешчуны. Яны прыходзяць з дарамі, 0:04:34.000,0:04:36.000 прыносяць золата, ладан і міру. 0:04:36.000,0:04:38.000 Рэальны выпадак. Мы сядзелі ў зале, і 0:04:38.000,0:04:40.000 вешчуны, здаецца, пераблыталі парадак дароў; 0:04:40.000,0:04:42.000 прынамсі, пасля пастаноўкі мы спыталі ў аднаго з хлопчыкаў, 0:04:42.000,0:04:44.000 ці ўсё прайшло добра, і яго вельмі здзівіла пытанне. 0:04:44.000,0:04:46.000 Яны проста памяняліся адзін з адным. 0:04:46.000,0:04:47.000 Дык вось, уваходзяць тры хлапчукі , 0:04:47.000,0:04:49.000 кожнаму па чатыры гады, з ручнікамі на галовах, 0:04:49.000,0:04:52.000 ставяць на падлогу скрынкі, 0:04:52.000,0:04:54.000 першы кажа: "Я прынёс табе золата", 0:04:54.000,0:04:57.000 другі кажа: "Я прынёс табе мірры", 0:04:57.000,0:05:11.000 а трэці кажа: "Я прынёс табе... ладна, ну!" 0:05:11.000,0:05:13.000 У абедзвюх гісторыях ёсць нешта агульнае - дзеці ўмеюць рызыкаваць; 0:05:13.000,0:05:16.000 яны не ўпэўненыя ў нечым, але ўсё роўна спрабуюць, 0:05:16.000,0:05:19.000 не баючыся памыліцца. 0:05:19.000,0:05:24.000 Я, вядома, не сцвярджаю, што ствараць і памыляцца - адно і тое ж, 0:05:24.000,0:05:25.000 аднак нам вядома, 0:05:25.000,0:05:28.000 што той, хто не гатовы памыляцца, 0:05:28.000,0:05:31.000 няздольны ствараць. 0:05:31.000,0:05:34.000 Трэба ўмець памыляцца; але калі дзеці вырастаюць, 0:05:34.000,0:05:36.000 большасць губляе гэтую здольнасць, 0:05:36.000,0:05:39.000 ім становіцца жахліва рабіць памылкі. 0:05:39.000,0:05:41.000 Таксама ж працуюць нашы кампаніі - 0:05:41.000,0:05:44.000 памылкі не даруюць. Дый 0:05:44.000,0:05:47.000 нашыя дзяржаўныя сістэмы адукацыі 0:05:47.000,0:05:50.000 пабудаваныя на недапушчальнасці памылак. 0:05:50.000,0:05:53.000 У выніку мы адвучваем людзей ад здольнасці 0:05:53.000,0:05:56.000 да творчасці. Аднойчы Пікаса сказаў, што 0:05:56.000,0:05:59.000 ўсе дзеці нараджаюцца мастакамі; 0:05:59.000,0:06:03.000 праблема ў тым, каб застацца мастаком, пасталеўшы. Я ўпэўнены, 0:06:03.000,0:06:05.000 што мы не ўзрошваем свае творчыя здольнасці, 0:06:05.000,0:06:08.000 а, хутчэй, вырастаем з іх. Ці нават нас ад іх адвучваюць. 0:06:08.000,0:06:10.000 Чаму так адбываецца? 0:06:10.000,0:06:14.000 Прыкладна пяць гадоў таму я жыў у Стрэтфардзе на Эйване - 0:06:14.000,0:06:16.000 мы пераехалі са Стрэтфарду ў Лас-Анджалес, 0:06:16.000,0:06:20.000 і, як вы можаце ўявіць, адразу адчулі сябе як дома. 0:06:20.000,0:06:22.000 Дакладней 0:06:22.000,0:06:24.000 мы жылі ў мястэчку з назовам Снітэрфілд, 0:06:24.000,0:06:26.000 побач са Стрэтфардам. Там нарадзіўся 0:06:26.000,0:06:31.000 бацька Шэкспіра. Здзівіліся? Я здзівіўся. 0:06:31.000,0:06:33.000 Вы ж ніколі не думалі пра тое, што ў Шэкспіра быў бацька, праўда? 0:06:33.000,0:06:35.000 Бо вы ніколі не думалі пра тое, 0:06:35.000,0:06:37.000 што Шэкспір некалі быў дзіцёнкам! 0:06:37.000,0:06:40.000 Сямігадовы Шэкспір? Мне ніколі такое не прыходзіла на розум. 0:06:40.000,0:06:42.000 Яму ж было некалі сем гадоў! 0:06:42.000,0:06:51.000 Нехта навучай яго ангельскай мове! 0:06:51.000,0:07:05.000 "Дрэнна працаваў на ўроку". Бацька прымушаў яго своечасова класціся спаць, 0:07:05.000,0:07:08.000 Шэкспіра! "Ну-ка хуценька ў ложак!" - 0:07:08.000,0:07:10.000 казаў ён Вільяму Шэкспіру. "Пакладзі аловак 0:07:10.000,0:07:18.000 і перастань так размаўляць. Цябе ніхто не разумее!" 0:07:18.000,0:07:23.000 (Смех у зале) 0:07:23.000,0:07:26.000 Такім чынам, мы пераехалі са Стрэтфарду ў Лас-Анджалес, 0:07:26.000,0:07:30.000 і я трошкі хачу распавесці пра пярэбары. 0:07:30.000,0:07:33.000 Мой сын не хацеў ехаць з намі. 0:07:33.000,0:07:36.000 У мяне двое дзетак. Сыну зараз 21, дачцэ - 16, 0:07:36.000,0:07:38.000 і ён не хацеў ехаць у Лас-Анджалес. Ему падабалася задума, 0:07:38.000,0:07:43.000 але ў Англіі ў яго была дзяўчына. Каханне ўсяго ягонага жыцця, Сара, 0:07:43.000,0:07:45.000 ён быў знаёмы з ёй адзін месяц. 0:07:45.000,0:07:48.000 Нагадаю, што яны адзначылі сваю чацвёртую гадавіну, 0:07:48.000,0:07:52.000 бо месяц - гэта нямала, калі табе 16 год. 0:07:52.000,0:07:54.000 Увесь шлях ён вельмі перажываў, 0:07:54.000,0:07:56.000 казаў, што больш ніколі не адшукае сабе такую дзяўчыну, як Сара. 0:07:56.000,0:07:58.000 Шчыра кажучы, мы былі хутчэй радыя гэтаму, 0:07:58.000,0:08:10.000 бо мы вырашылі з'ехаць у першую чаргу з-за яе. 0:08:10.000,0:08:13.000 (Смех у зале) 0:08:13.000,0:08:16.000 Але калі ты прыязджаеш у Амерыку, 0:08:16.000,0:08:18.000 ці ўвогуле падарожнічаеш па розных краінах, 0:08:18.000,0:08:22.000 заўважаеш адну рэч - [br]з пункту гледжання іерархіі дысцыплінаў усе адукацыйныя сістэмы зроблены аднолькава. 0:08:22.000,0:08:24.000 Усе без выключэння. 0:08:24.000,0:08:26.000 Здаецца, што павінны быць адрозненні, але іх няма. 0:08:26.000,0:08:29.000 Пануюць заўжды матэматыка і мовазнаўства, 0:08:29.000,0:08:31.000 затым ідуць гуманітарныя навукі, а потым ужо мастацтвы, 0:08:31.000,0:08:33.000 і так - паўсюль. 0:08:33.000,0:08:36.000 Сярод творчых дысцыплінаў таксама 0:08:36.000,0:08:38.000 ёсць свая іерархія. 0:08:38.000,0:08:40.000 Выяўленчае мастацтва і музыка атрымліваюць прыярытэт 0:08:40.000,0:08:43.000 перад тэатрам і харэаграфіяй. Няма такой адукацыйнай сістэмы, 0:08:43.000,0:08:45.000 у якой танцавальнае мастацтва выкладалася б 0:08:45.000,0:08:48.000 як матэматыка, штодзённа. Чаму? 0:08:48.000,0:08:50.000 Чаму б і не? Мне здаецца, што вучыць танцу - важна. 0:08:50.000,0:08:53.000 Важна вучыць матэматыцы, але важна вучыць і танчыць. 0:08:53.000,0:08:56.000 Дзеці пачынаюць танчыць пры першай мажлівасці, як мы ўсе - 0:08:56.000,0:08:59.000 у нас жа ўва ўсіх ёсць рукі і ногі, ці я нешта прапусціў? 0:08:59.000,0:09:03.000 Вось што адбываецца: 0:09:03.000,0:09:05.000 мы паслядоўна пачынаем навучаць дзіця 0:09:05.000,0:09:08.000 ад паясніцы, затым цэнтрам нашай увагі становіцца ягоная галава, 0:09:08.000,0:09:10.000 у асноўным, левая яе частка. 0:09:10.000,0:09:14.000 Калі зірнуць на нашу адукацыю з пункту гледжання іншапланецяніна 0:09:14.000,0:09:17.000 і запытацца ў саміх сябе, навошта яна існуе, 0:09:17.000,0:09:19.000 то, зірнуўшы на вынікі; на тых, хто мае поспех; 0:09:19.000,0:09:21.000 на выдатнікаў; на дзяцей, 0:09:21.000,0:09:23.000 якія выконваць усё, што ім скажуць; 0:09:23.000,0:09:26.000 вы як іншапланецянін прыйшлі б да высновы, 0:09:26.000,0:09:29.000 што мэта дзяржаўных сістэм адукацыі па ўсім свеце - 0:09:29.000,0:09:30.000 вытворчасць 0:09:30.000,0:09:34.000 універсітэцкіх прафесараў. 0:09:34.000,0:09:36.000 Вось хто атрымліваецца ў выніку. 0:09:37.000,0:09:40.000 А я быў адзін з іх, во як! 0:09:40.000,0:09:44.000 Я нічога не маю супраць прафесуры, 0:09:44.000,0:09:48.000 але не варта меркаваць, што гэты клас людзей - паказчык дасягненняў чалавецтва; 0:09:48.000,0:09:50.000 яны проста асобны від, 0:09:50.000,0:09:52.000 іншая форма жыцця, варта сказаць, дзіўнаватая. 0:09:52.000,0:09:54.000 Я кажу гэта з любоўю. 0:09:54.000,0:09:57.000 Большасць вядомых мне прафесараў, 0:09:57.000,0:10:00.000 не ўсе, але большасць, жывуць унутры сваёй галавы - 0:10:00.000,0:10:02.000 там, наверсе, у асноўным у левай частцы. 0:10:02.000,0:10:06.000 Яны бесцялесныя, практычна літаральна. 0:10:06.000,0:10:08.000 Яны разглядаюць цела 0:10:08.000,0:10:17.000 ў якасці сродку транспарціроўкі галавы. 0:10:17.000,0:10:24.000 Цела для іх - спосаб дастаўкі галавы на паседжанні. 0:10:24.000,0:10:27.000 Калі вам спатрэбіцца доказ таго, што магчыма 0:10:27.000,0:10:30.000 існаваць па-за сваім целам, зайдзіце на канферэнцыю 0:10:30.000,0:10:32.000 пажылых вучоных 0:10:32.000,0:10:35.000 і схадзіце на танцы ў апошні вечар. 0:10:35.000,0:10:39.000 Вы ўбачыце, як дарослыя мужчыны і жанчыны 0:10:39.000,0:10:43.000 карэчацца, не трапляючы ў рытм, 0:10:43.000,0:10:47.000 як яны чакаюць заканчэння танцаў, калі прыйдуць дамоў і напішуць пра ўсё гэта артыкул. 0:10:47.000,0:10:53.000 Ідэал нашай адукацыйнай сістэмы - вучоны, 0:10:53.000,0:10:56.000 і на гэта ёсць нагода. 0:10:56.000,0:10:58.000 Дзяржаўныя сістэмы адукацыі былі пабудаваныя 0:10:58.000,0:11:00.000 у дзевятнаццатым стагоддзі практычна на пустым месцы. 0:11:00.000,0:11:03.000 Яны былі прыстасаваныя 0:11:03.000,0:11:04.000 да патрэбаў індустрыяльнай рэвалюцыі. 0:11:04.000,0:11:07.000 Іерархія дысцыплінаў пабудаваная на двух слупах. 0:11:07.000,0:11:11.000 Па-першае, высокі прыярытэт атрымліваюць дысцыпліны, 0:11:11.000,0:11:13.000 карысныя для набыцця працоўных навыкаў. 0:11:13.000,0:11:15.000 У школе вас напэўна мякка адцягвалі ад цікавых вам урокаў, 0:11:15.000,0:11:17.000 бо вы б ніколі 0:11:17.000,0:11:20.000 не змаглі зрабіць іх сваёй прафесіяй: 0:11:20.000,0:11:22.000 "Не займайся музыкай, ты ніколі не станеш музыкам, 0:11:22.000,0:11:24.000 не малюй, ты ніколі не станеш мастаком." 0:11:25.000,0:11:29.000 Добрая парада, але, на жаль, памылковая: наш свет 0:11:29.000,0:11:30.000 ахоплены рэвалюцыяй. 0:11:30.000,0:11:33.000 Па-другое, справа ў навуковай дзейнасці, якая стала для нас 0:11:33.000,0:11:34.000 прыкладам інтэлектуальных здольнасцяў, 0:11:34.000,0:11:37.000 бо ўніверсітэты распрацавалі сістэму на свой капыл. 0:11:37.000,0:11:39.000 Калі ўдумацца, дзяржаўная 0:11:39.000,0:11:41.000 адукацыйная сістэма - гэта расцягнуты працэс 0:11:41.000,0:11:43.000 паступлення ва ўніверсітэт. 0:11:43.000,0:11:46.000 У выніку вельмі таленавітыя людзі 0:11:46.000,0:11:48.000 не лічаць сябе такімі, бо 0:11:48.000,0:11:50.000 ніхто ні кроплі не шануе 0:11:50.000,0:11:54.000 іх любыя школьныя прадметы. 0:11:54.000,0:11:56.000 Але, як мне падаецца, так пряцягвацца не можа. 0:11:56.000,0:11:58.000 За наступныя 30 гадоў, калі верыць ЮНЕСКА, 0:11:58.000,0:12:01.000 універсітэты выпусцяць больш людзей, 0:12:01.000,0:12:03.000 чым за ўсю гісторыю чалавецтва. 0:12:03.000,0:12:05.000 Усё гэта - сукупнасць фактараў, 0:12:05.000,0:12:07.000 пра якія мы казалі раней: 0:12:07.000,0:12:10.000 уплыў тэхналогіі на прафесійную дзейнасць, 0:12:10.000,0:12:12.000 вялізарны прырост насельніцтва. 0:12:12.000,0:12:15.000 І цяпер дыплом нічога не варты, праўда? 0:12:15.000,0:12:19.000 Калі я быў студэнтам, калі ў цябе быў дыплом, у цябе была праца, 0:12:19.000,0:12:22.000 а калі працы не было, то толькі таму, што табе не хацелася працаваць, 0:12:22.000,0:12:25.000 а мне, шчыра кажучы, не хацелася працаваць. 0:12:25.000,0:12:30.000 Зараз жа студэнты адразу пасля выпуску 0:12:30.000,0:12:31.000 вяртаюцца дамоў гуляць у відэагульні, 0:12:31.000,0:12:34.000 бо там, дзе раней хапала сярэдняй адукацыі, цяпер патрабуюць вышэйшую, 0:12:34.000,0:12:37.000 а дзе была вышэйшая - цяпер трэба быць кандыдатам навук. 0:12:37.000,0:12:39.000 Інфляцыя адукацыі - 0:12:39.000,0:12:41.000 прыкмета таго, што ўся адукацыйная структура 0:12:41.000,0:12:43.000 бурыцца ў нас пад нагамі. Мы павінны пераасэнсаваць 0:12:43.000,0:12:44.000 сваё ўяўленне пра розум. 0:12:44.000,0:12:46.000 Мы ведаем тры рэчы пра розум: 0:12:46.000,0:12:49.000 па-першае, ён разнастайны. Мы думаем таксама, 0:12:49.000,0:12:51.000 як і ўспрымаем, то бок зрокавымі вобразамі, 0:12:51.000,0:12:54.000 гукамі і тактыльнымі адчуваннямі; 0:12:54.000,0:12:57.000 мы разважаем абстрактна, разважаем у руху. 0:12:57.000,0:12:59.000 Па-другое, розум зменлівы. 0:12:59.000,0:13:02.000 Як вы даведаліся ўчора з шэрагу прэзентацый, 0:13:02.000,0:13:05.000 мяркуючы па абмене інфармацыяй унутры галаўнога мозгу, 0:13:05.000,0:13:07.000 розум назвычайна рухавы - 0:13:07.000,0:13:10.000 мозг не падзелены на незалежныя скрыні. 0:13:10.000,0:13:13.000 Акты творчасці, якія я вызначаю як 0:13:13.000,0:13:15.000 працэс узнікнення новых і вытворчых ідэй, 0:13:15.000,0:13:18.000 узнікаюць у выніку ўзаемадзеяння 0:13:18.000,0:13:21.000 прынцыпова розных спосабаў спазнання свету. 0:13:21.000,0:13:23.000 Мозг наўмысна... Дарэчы, 0:13:23.000,0:13:26.000 існуе нэрвовы вузел, які аб'ядноўвае два паўшар'і мозгу, 0:13:26.000,0:13:28.000 ён называецца мазолістым целам. У жанчын ён таўсцейшы. 0:13:28.000,0:13:30.000 Перахопліваючы эстафетную палачку ў Хэлен, рызыкну дапусціць, 0:13:30.000,0:13:34.000 што менавіта таму жанчыны лепш спраўляюцца 0:13:34.000,0:13:36.000 з некалькімі справамі адначасова. 0:13:36.000,0:13:39.000 Існуе маса доследаў, але я ведаю па сабе: 0:13:39.000,0:13:41.000 калі мая жонка дома гатуе абед, 0:13:41.000,0:13:45.000 на шчасце, гэта рэдкасць... (Смех у зале) 0:13:45.000,0:13:48.000 яна адначасова - не, з нечым яна цудоўна спраўляецца - 0:13:48.000,0:13:50.000 дык вось яна адначасова 0:13:50.000,0:13:52.000 размяўляе з некім па тэлефоне, 0:13:52.000,0:13:55.000 размяўляе з дзецьмі, фарбуе столі, 0:13:55.000,0:13:58.000 робіць аперацыю на адкрытым сэрцы... 0:13:58.000,0:14:01.000 Калія я гатую, дзверы зачыненыя, дзеці пайшлі, 0:14:01.000,0:14:04.000 тэлефон маўчыць. Калі ўваходзіць жонка, я злуюся, 0:14:04.000,0:14:17.000 кажу ёй: "Тэры, я, калі што, спрабую падсмажыць яечню, можа хопіць мне замінаць?" (Смех у зале) 0:14:17.000,0:14:19.000 Вы ж ведаеце гэта выказванне, 0:14:19.000,0:14:22.000 пра дрэва, якое падае сярод пустога лесу. Калі ніхто не 0:14:22.000,0:14:25.000 чуў гуку, ці ўпала дрэва насамрэч? 0:14:25.000,0:14:28.000 Кагадзе я ўбачыў выдатную цішотку з надпісам: "Калі мужчына 0:14:28.000,0:14:31.000 размаўляе ў лесе і яго не чуе ніводная жанчына, 0:14:31.000,0:14:40.000 ён дагэтуль неправы?" 0:14:40.000,0:14:42.000 І трэцяе, што я хачу сказаць пра розум, 0:14:43.000,0:14:45.000 у кожнага ён свой. Я зараз працую над новай кніжкай 0:14:45.000,0:14:47.000 пад назваю "Адкрыццё". Яна заснавана на серыі 0:14:47.000,0:14:49.000 інтэрв'ю, прысвечаных таму, як людзі раскрывалі 0:14:49.000,0:14:51.000 ў сабе талент. Я ўражаны тым, як людзі праходзяць гэты шлях. 0:14:51.000,0:14:54.000 Да кнігі мяне падштурхнула размова 0:14:54.000,0:14:56.000 з цудоўнай жанчынай, пра якую большасць людзей 0:14:56.000,0:14:58.000 ніколі не чула, яе завуць Джыліян Лін. 0:14:58.000,0:15:00.000 Нехта яе ведае. Яна харэограф, 0:15:00.000,0:15:02.000 і кожны ведае тое, што яна зрабіла. 0:15:02.000,0:15:04.000 Яна паставіла мюзіклі "Каты" і "Здань оперы". 0:15:04.000,0:15:08.000 Яна цудоўная. У Англіі я быў у трупе Каралеўскага балету, 0:15:08.000,0:15:10.000 што, здаецца, відавочна. 0:15:10.000,0:15:12.000 Аднойчы за абедам я спытаў у Джыліян, 0:15:12.000,0:15:14.000 як яна стала танцоркай. Яна распавяла, што 0:15:14.000,0:15:16.000 ў школе яе лічылі безнадзейнай. 0:15:16.000,0:15:19.000 Нехта са школы напісаў яе бацькам 0:15:19.000,0:15:21.000 цэдулку, у якой казалася, што ў 0:15:21.000,0:15:23.000 дзяўчынкі былі праблемы з навучаннем. Яна не магла засяродзіцца, 0:15:23.000,0:15:25.000 пастаянна рыпалася. Зараз бы сказалі, што ў яе 0:15:25.000,0:15:29.000 сіндром дэфіцыту ўвагі. Але ў 1930-ыя гады 0:15:29.000,0:15:32.000 ніхто не ведаў пра такі сіндром, 0:15:32.000,0:15:35.000 такой хваробы проста не было. (Смех у зале) 0:15:35.000,0:15:39.000 Ніхто не ведаў, што існуе такі від разладжання. 0:15:39.000,0:15:43.000 Дык вось, яе адвялі да лекара. Пакой, аздоблены дубовымі панэлямі, 0:15:43.000,0:15:46.000 яна прыйшла туды з маці, 0:15:46.000,0:15:49.000 яе пасадзілі ў фатэль у дальні кут пакою, 0:15:49.000,0:15:51.000 дзе яна праседзела, падклаўшы далоні пад ногі 0:15:51.000,0:15:53.000 цэлых дваццаць хвілін, пакуль доктар размаўляў 0:15:53.000,0:15:57.000 пра яе праблемы ў школе. 0:15:57.000,0:15:59.000 Яна ўсім замінала, 0:15:59.000,0:16:01.000 несвоечасова здавала хатняе заданне - 0:16:01.000,0:16:04.000 і гэтак далей. У рэшце рэшт доктар сеў побач з Джыліян 0:16:04.000,0:16:06.000 і сказаў ёй, што выслухаў 0:16:06.000,0:16:08.000 яе маці, асэнсаваў усе праблемы Джыліян, 0:16:08.000,0:16:10.000 але цяпер хацеў бы пагутарыць з яе маці сам-насам. 0:16:10.000,0:16:13.000 Ён папрасіў Джыліян пачакаць трошачкі, 0:16:13.000,0:16:15.000 і выйшаў разам з маці з пакою. 0:16:15.000,0:16:17.000 Перад тым, як пайсці, ён уключыў радыё, 0:16:17.000,0:16:19.000 якое стаяла на стале. Як толькі дарослыя пайшлі, 0:16:19.000,0:16:21.000 доктар папрасіў маці Джыліян 0:16:21.000,0:16:24.000 зірнуць на тое, чым займаецца дачка. 0:16:24.000,0:16:28.000 Яна адразу ж ускочыла на ногі і пачала рухацца ў такт з музыкай. 0:16:28.000,0:16:30.000 Доктар і маці Джыліян паглядзелі на гэта некалькі хвілінаў, 0:16:30.000,0:16:33.000 потым доктар павярнуўся і сказаў: 0:16:33.000,0:16:37.000 "Місіз Лін, Джыліян не хворая. Яна танцоўшчыца. 0:16:37.000,0:16:39.000 Аддайце яе ў харэаграфічную школу." 0:16:39.000,0:16:41.000 Я спытаў, што было далей. 0:16:41.000,0:16:44.000 Яна распавяла, што мама паслухалася парады лекара і што 0:16:44.000,0:16:46.000 гэта было цудоўна. Яны ўвайшлі 0:16:46.000,0:16:49.000 ў пакой, дзе былі людзі, падобныя да Джыліян, круцёлкі, 0:16:49.000,0:16:52.000 людзі, якім, каб думаць, трэба было рухацца. 0:16:52.000,0:16:54.000 Яны вучыліся балету, стэпу, джазаваму стылю, 0:16:54.000,0:16:56.000 займаліся мадэрнам і сучасным танцам. 0:16:56.000,0:16:59.000 З цягам часу яе прынялі ў Каралеўскую балетную школу, 0:16:59.000,0:17:01.000 яна стала салісткай, зрабіла выдатную кар'еру 0:17:01.000,0:17:03.000 у Каралеўскай балетнай трупе. У рэшце рэшт яна скончыла 0:17:03.000,0:17:05.000 Каралеўскую балетную школу і 0:17:05.000,0:17:08.000 заснавала ўласную кампанію, [br]Танцавальную кампанію Джыліян Лін, 0:17:08.000,0:17:11.000 і сустрэла Эндру Лойда Вэбера. Джыліян зрабіла 0:17:11.000,0:17:13.000 адны з самых вядомых музычных 0:17:13.000,0:17:18.000 пастановак у гісторыі, прынесла радасць мільёнам людзей, 0:17:18.000,0:17:21.000 і стала мульціміліянеркай. А іншы лекар 0:17:21.000,0:17:25.000 мог бы пасадзіць яе на таблеткі і прымусіць 0:17:25.000,0:17:27.000 супакоіцца. 0:17:27.000,0:17:30.000 Цяпер я думаю... (Апладысменты) Я думаю, усё зводзіцца да аднаго: 0:17:30.000,0:17:32.000 Эл Гор нядаўна чытаў лекцыю 0:17:32.000,0:17:35.000 пра экалогію і рэвалюцыю, якая была справакавана Рэйчал Карсан. 0:17:35.000,0:17:39.000 Я мяркую, што наша адзіная надзея на будучыню - 0:17:39.000,0:17:42.000 прыняць новую канцэпцыю экалогіі чалавека, 0:17:42.000,0:17:46.000 такую, унутры якой мы пачалі пераасэнсаванне 0:17:46.000,0:17:48.000 багацця чалавечых здольнасцяў. 0:17:48.000,0:17:52.000 Наша адукацыйная сістэма спусташала нашыя розумы, як 0:17:52.000,0:17:54.000 мы спусташаем нетры Зямлі, пераследуючы пэўныя мэты. 0:17:54.000,0:17:57.000 Але мы не можам карыстацца такой сістэмай і надалей. 0:17:57.000,0:18:00.000 Мы павінны пераасэнсаваць асноўныя прынцыпы 0:18:00.000,0:18:02.000 навучання нашых дзяцей. Ёнас Салк 0:18:02.000,0:18:06.000 аднойчы сказаў: "Калі ўсе казюркі знікнуць 0:18:06.000,0:18:09.000 з твару Зямлі, 0:18:09.000,0:18:12.000 праз 50 гадоў планета стане нежывой. 0:18:12.000,0:18:15.000 Калі ўсе людзі знікнуць з твару Зямлі, 0:18:15.000,0:18:19.000 праз 50 гадоў усе формы жыцця будуць квітнець." 0:18:19.000,0:18:21.000 Ягоная праўда. 0:18:21.000,0:18:24.000 TED - гэта даніна павагі чалавечаму ўяўленню. 0:18:24.000,0:18:28.000 Мы павінны імкнуцца разумна карыстацца 0:18:28.000,0:18:31.000 гэтым дарам, каб пазбегнуць развіцця падзей, 0:18:31.000,0:18:34.000 пра які шла гутарка. Адзінае выйсце для нас - 0:18:35.000,0:18:38.000 шанаваць разнастайнасць нашых творчых здольнасцяў, 0:18:38.000,0:18:40.000 і шанаваць нашых дзяцей, бо 0:18:40.000,0:18:43.000 яны - наша надзея. Мы павінны вучыць іх 0:18:43.000,0:18:46.000 цэласна, толькі так у іх атрымаецца існаваць у будучыні, 0:18:46.000,0:18:49.000 якую, заўважу, мы можам і не заспець, 0:18:49.000,0:18:52.000 але яны ўбачаць дакладна. А мы павінны 0:18:52.000,0:18:54.000 дапамагчы ім сфарміраваць яе. Дзякуй за ўвагу.