1 00:00:00,000 --> 00:00:07,000 Добры дзень! Як справы? Вам спадабалася канферэнцыя? 2 00:00:07,000 --> 00:00:11,000 Папярэднія выступы кранулі мяне да глыбіны душы, 3 00:00:11,000 --> 00:00:15,000 таму я, напэўна, лепш пайду. 4 00:00:15,000 --> 00:00:19,000 Цягам канфэренцыі 5 00:00:19,000 --> 00:00:23,000 я сачыў за трыма тэмамі, важнымі 6 00:00:23,000 --> 00:00:25,000 для майго выступу. 7 00:00:25,000 --> 00:00:29,000 Па-першае, кожная лекцыя і кожны выступоўца 8 00:00:29,000 --> 00:00:32,000 ўяўлялі сабой прыклад чалавечай здольнасці 9 00:00:32,000 --> 00:00:35,000 да творчасці - неверагодна шырокай 10 00:00:35,000 --> 00:00:38,000 і разнастайнай. Па-другое, 11 00:00:38,000 --> 00:00:41,000 мы зразумелі, што зусім не ўяўляем сабе, як 12 00:00:41,000 --> 00:00:43,000 будзе выглядаць наша будучыня. 13 00:00:43,000 --> 00:00:45,000 Аніякіх абрысаў. 14 00:00:45,000 --> 00:00:48,000 Я цікаўлюся адукацыяй; 15 00:00:48,000 --> 00:00:51,000 шчыра кажучы, мне падаецца, што адукацыя цікавая ўсім. 16 00:00:51,000 --> 00:00:53,000 Гэта даволі займальна: 17 00:00:53,000 --> 00:00:56,000 вось вы на вечарыне, і вы згадваеце пра тое, 18 00:00:56,000 --> 00:00:59,000 што займаецеся педагогікай. 19 00:00:59,000 --> 00:01:06,000 Насамрэч педагогі не так часта бываюць на вечарынах, 20 00:01:06,000 --> 00:01:09,000 іх не запрашаюць. (Смех у зале) 21 00:01:09,000 --> 00:01:14,000 Цікава, што нават не запрашаюць, нават пабыўшы ў іх у гасцях. 22 00:01:14,000 --> 00:01:16,000 Але ўсё ж такі на вечарыне, і хто-небудзь 23 00:01:16,000 --> 00:01:18,000 зацікавіўся вашай прафесіяй. 24 00:01:18,000 --> 00:01:20,000 Вы адказваеце, што вы педагог, 25 00:01:20,000 --> 00:01:24,000 і ў суразмоўца бялее на вачох. 26 00:01:24,000 --> 00:01:30,000 "Божа, у адзіны выходны за ўвесь тыдзень я натрапіў на настаўніка!" 27 00:01:30,000 --> 00:01:32,000 Аднак калі запытацца ў суразмоўцы пра яго ўласную адукацыю, 28 00:01:32,000 --> 00:01:34,000 ён адразу абразіцца. Гэтае пытанне лічыцца нетактоўным, 29 00:01:34,000 --> 00:01:37,000 занадта асабістым, ці не так?.. 30 00:01:37,000 --> 00:01:40,000 накштал пытанняў пра веравызнанне, заробак і да таго падобных. 31 00:01:40,000 --> 00:01:44,000 Я вельмі цікаўлюся адукацыяй, як, мяркую, мы ўсе; 32 00:01:44,000 --> 00:01:46,000 гэтая тэма такая блізкая нам збольшага таму, што 33 00:01:46,000 --> 00:01:49,000 менавіта адукацыя стане для нас 34 00:01:49,000 --> 00:01:52,000 дзвярыма ў будучыню, якую мы не здольныя ўявіць. 35 00:01:52,000 --> 00:01:55,000 Калі ўдумацца, то дзеці , што ў гэтым годзе пайшлі ў школу 36 00:01:55,000 --> 00:02:01,000 пойдуць на пенсію ў 2065 годзе. Нягледзячы на ўсё тое, 37 00:02:01,000 --> 00:02:04,000 што мы пачулі за гэтыя чатыры дні, ніхто не мае аніякага ўяўлення пра тое, 38 00:02:04,000 --> 00:02:06,000 якім будзе свет 39 00:02:06,000 --> 00:02:08,000 хаця б праз пяць год. І, тым не менш, 40 00:02:08,000 --> 00:02:11,000 мы павінны даваць дзецям адпаведныя веды. Тут нічагусенька 41 00:02:11,000 --> 00:02:13,000 нельга спрагназаваць. 42 00:02:13,000 --> 00:02:15,000 І па-трэцяе, мы ўсе, мяркую, пагодзімся, што 43 00:02:15,000 --> 00:02:20,000 дзеці здольныя на абсалютна неверагодныя 44 00:02:20,000 --> 00:02:23,000 рэчы, яны здольныя ствараць. 45 00:02:23,000 --> 00:02:25,000 Учора мы бачылі Сірын - ейныя здольнасці 46 00:02:25,000 --> 00:02:28,000 надзвычайныя. Яна - выключэнне з правілаў, 47 00:02:28,000 --> 00:02:33,000 але ў пэўным сэнсе яна звычайная - калі можна так сказаць, 48 00:02:33,000 --> 00:02:36,000 у маштабе ўсіх дзяцей свету. 49 00:02:36,000 --> 00:02:39,000 Мы бачым у ёй спалучэнне рэдкай самаадданасці з 50 00:02:39,000 --> 00:02:41,000 прыроджаным талентам. Я мяркую, што такія 51 00:02:41,000 --> 00:02:43,000 таленты ёсць ва ўсіх дзяцей, 52 00:02:43,000 --> 00:02:45,000 а мы безадказна распараджаемся імі. 53 00:02:45,000 --> 00:02:48,000 Я хацеў бы пагутарыць пра адукацыю і 54 00:02:48,000 --> 00:02:51,000 пра творчасць. Мне падаецца, што 55 00:02:51,000 --> 00:02:54,000 творчасць зараз настолькі ж важная, наколькі важная пісьменнасць, 56 00:02:54,000 --> 00:02:58,000 і мы павінны надаць творчасці адпаведны статус. 57 00:02:58,000 --> 00:03:06,000 (Воплескі) Дзякуй. Вось і ўсё, дарэчы. 58 00:03:06,000 --> 00:03:10,000 Дзякуй за ўвагу. (Смех у зале). Так, засталося яшчэ 15 хвілін. 59 00:03:10,000 --> 00:03:17,000 Ну, я нарадзіўся... не. (Смех у зале) 60 00:03:17,000 --> 00:03:21,000 Я вельмі люблю распавядаць адну гісторыю. 61 00:03:21,000 --> 00:03:25,000 Шасцігадовая дзяўчынка сядзела за апошняй партай 62 00:03:25,000 --> 00:03:27,000 на ўроку малявання, і нешта малявала. 63 00:03:27,000 --> 00:03:29,000 Увогуле дзяўчынка не звяртала ўвагі на ўрок, 64 00:03:29,000 --> 00:03:33,000 але тады яна працавала з вялікім захапленнем. 65 00:03:33,000 --> 00:03:35,000 Настаўніцы гэта спадабалася, яна падышла да дзяўчынкі 66 00:03:35,000 --> 00:03:38,000 і спытала: "Што ты малюеш?" 67 00:03:38,000 --> 00:03:41,000 Дзяўчынка адказала: "Я малюю Бога". 68 00:03:41,000 --> 00:03:44,000 Настаўніца сказала: "Ніхто не ведае, як выглядае Бог," 69 00:03:44,000 --> 00:03:51,000 а дзяўчынка адказала: "Зараз даведаюцца." 70 00:03:51,000 --> 00:03:52,000 (Смех у зале) 71 00:03:52,000 --> 00:03:57,000 Калі майму сыну ў Англіі было чатыры гады... 72 00:03:57,000 --> 00:04:00,000 шчыра кажучы, яму паўсюль было чатыры гады. (Смех у зале) 73 00:04:00,000 --> 00:04:06,000 Калі быць дакладным, у тым годзе, дзе б ён ні быў, яму заўжды было чатыры гады. 74 00:04:06,000 --> 00:04:08,000 Дык вось, ён граў у каляднай пастаноўцы. 75 00:04:08,000 --> 00:04:11,000 Вы помятаеце сюжэт? Гэта ж быў блакбастар! 76 00:04:11,000 --> 00:04:14,000 Мэл Гібсан зняў працяг, 77 00:04:14,000 --> 00:04:19,000 вы напэўна бачылі: "Каляды-2". Джэймс атрымаў ролю Іосіфа, 78 00:04:19,000 --> 00:04:22,000 мы былі вельмі радыя. 79 00:04:22,000 --> 00:04:24,000 Мы тады вырашылі, што гэта - адна з галоўных роляў. 80 00:04:24,000 --> 00:04:26,000 Мы нанялі спецыяльных людзей у цішотках: 81 00:04:26,000 --> 00:04:29,000 "Джэймс Робінсан - Іосіф!" (Смех у зале) 82 00:04:29,000 --> 00:04:31,000 Роля без словаў, але вы памятаеце частку, 83 00:04:31,000 --> 00:04:34,000 дзе з'яўляюцца тры вешчуны. Яны прыходзяць з дарамі, 84 00:04:34,000 --> 00:04:36,000 прыносяць золата, ладан і міру. 85 00:04:36,000 --> 00:04:38,000 Рэальны выпадак. Мы сядзелі ў зале, і 86 00:04:38,000 --> 00:04:40,000 вешчуны, здаецца, пераблыталі парадак дароў; 87 00:04:40,000 --> 00:04:42,000 прынамсі, пасля пастаноўкі мы спыталі ў аднаго з хлопчыкаў, 88 00:04:42,000 --> 00:04:44,000 ці ўсё прайшло добра, і яго вельмі здзівіла пытанне. 89 00:04:44,000 --> 00:04:46,000 Яны проста памяняліся адзін з адным. 90 00:04:46,000 --> 00:04:47,000 Дык вось, уваходзяць тры хлапчукі , 91 00:04:47,000 --> 00:04:49,000 кожнаму па чатыры гады, з ручнікамі на галовах, 92 00:04:49,000 --> 00:04:52,000 ставяць на падлогу скрынкі, 93 00:04:52,000 --> 00:04:54,000 першы кажа: "Я прынёс табе золата", 94 00:04:54,000 --> 00:04:57,000 другі кажа: "Я прынёс табе мірры", 95 00:04:57,000 --> 00:05:11,000 а трэці кажа: "Я прынёс табе... ладна, ну!" 96 00:05:11,000 --> 00:05:13,000 У абедзвюх гісторыях ёсць нешта агульнае - дзеці ўмеюць рызыкаваць; 97 00:05:13,000 --> 00:05:16,000 яны не ўпэўненыя ў нечым, але ўсё роўна спрабуюць, 98 00:05:16,000 --> 00:05:19,000 не баючыся памыліцца.