Я даследчыца марскіх глыбінь,
калі дакладней — акваспелеолаг.
У дзяцінстве я хацела стаць касманаўткай,
але ў Канадзе, дзе я расла,
такі варыянт не праходзіў.
Але апынулася,
што нам больш вядома пра космас,
чым пра падземныя воды,
якія бягуць па жылах планеты, —
крывяноснай сістэме нашай Маці Зямлі.
Таму я вырашыла заняцца
гэтай значна больш выключнай справай.
Замест даследванняў касмічнай прасторы
Я вырашыла даследваць цуды
падводнай марской прасторы.
Шмат хто можа сказаць,
што акваспелеалогія — адзін з
самых небяспечных заняткаў.
Уявіце, што вы седзіцё ў гэтай прасторы
і раптам усё паглыбляецца ў цемру,
а вашая адзіная задача — знайсці выйсце,
прытым часам трэба плыць
скрозь шырокія прасветы,
а часам — паўзці пад крэсламі,
кіруючыся тонкай накіравальнай ніткай,
спадзеючыся на сістэму жаццязабяспечання,
каб зрабіць наступны ўдых.
Вось дзе я працую.
Сёння я хачу падзяліцца сваім веданнем,
што наш свет — не вялікі цвёрды камень.
Ён больш падобны да губкі.
Я магу праплыць скрозь большасць пор
нашай губкі-Зямлі,
а там, дзе гэта недасягальна для мяне,
іншыя формы жыцця і рэчывы
працягваюць сваю вандроўку без мяне.
І менавіта мой голас раскажа вам
пра ўнутраны свет Маці Зямлі.
Ніякіх даведнікаў не існавала ў тыя дні,
калі я вырашыла стаць першым чалавекам,
які нырнуў у пячоры айсбергаў Антарктыды.
У 2000 годзе ён быў самымі вялікім
аб'ектам на Зямлі, які рухаўся.
Гэта быў аскепак
шэльфавага ледніка Роса,
і мы паглыбіліся ў яго для даследвання
экалогіі лядовага бар'еру
і пошуку існуючых пад лёдам формаў жыцця.
Мы карыстаемся рэбрызерамі
[ізалюючымі дыхальнымі апаратамі].
Гэта практычна тая ж тэхналогія,
як для выйсця ў адкрыты космас.
Гэта тэхналогія дазваляе
нам пагружацца глыбей,
чым мы маглі б сабе ўявіць
нават 10 год таму.
Мы прымяняем газы з экзатычнымі назвамі,
а нашы падводныя заходы
могуць цягнуцца да 20 гадзін.
Я працую з біёлагамі.
Апынулася, пячоры —
сховішчы дзіўных форм жыцця,
відаў, пра існаванне якіх
мы ніколі і не ведалі.
Многія з іх жывуць досыць незвычайна.
У іх няма колеру, часам няма вачэй,
а яшчэ яны неверагодныя доўгажыхары.
Арганізмы, якімі населеныя
гэтыя пячоры сёння,
ідэнтычныя выкапнёвым рэшткам відаў,
якія жылі да вымірання дыназаўраў.
Так што ўявіце: вы глядзіцё на дыназаўра,
які плавае.
Што можна па іх даведацца
аб эвалюцыі і выжыванні?
Паглядзім на гэтага рачка ў слоіку.
У яго ёсць велізарны атрутны зуб.
Ён здольны напасці на жывёлу
ў 40 раз большую за яго і забіць яе.
Будзь ён памерам з кошку,
гэты рачок быў бы
самым небяспечным відам на планеце.
Гэтыя жывёлы жывуць
у надзвычай прыгожых мясцінах,
часам вось у такіх пячорах,
зусім маладых,
але іх жыхары — старажытныя істоты.
Як жа яны сюды патрапілі?
Я таксама працую з фізікамі,
якія часта зацікаўлены пытаннямі
глабальных зменаў клімату.
Яны збіраюць камяні ў пячорах,
разразаюць іх і вывучаюць пласты,
як колы на зрэзе дрэва.
Па іх яны могуць зазірнуць у мінулае
і даведацца пра клімат на нашай планеце
ў розныя гістарычныя эпохі.
Чырвонае рэчыва на малюнку —
пыл з пустыні Сахара.
То бок пыл адтуль, падняты ветрам,
перасёк увесь Атлантычны акіян.
У гэтым выпадку ён выпаў з дажджом
на востраве Абака на Багамах.
Яго ўвабрала глеба,
і пыл асеў на камянях ўнутры пячоры.
Гледзячы на пласты ўнутры каменняў,
мы можам адшукаць перыяды,
калі клімат на планеце быў вельмі сухім,
сотні тысяч год таму.
Палеакліматолагам таксама цікава ведаць,
якім быў узровень акіяну на планеце
ў розныя перыяды часу.
Тут, на Бермудах,
я і мая каманда здзейснілі
самае глыбокае пагружэнне,
прадпрынятае чалавекам у гэтым рэгіёне.
Мы шукалі месцы,
дзе ўзровень акіяну раней
супадаў з узроўнем берагавой лініі,
на многія сотні метраў ніжэй
за сучасны ўзровень.
Я таксама працую
з палеантолагамі і археолагамі.
У пячорах Мексікі,
Багамскіх выспаў і нават Кубы
мы шукаем скамянеласці і чалавечыя рэшткі.
Яны шмат што раскрываюць
пра самых ранніх жыхароў гэтых месцаў.
Але маім самым любімым праектам быў той,
які мы ладзілі 15 год таму,
калі я была ў складзе каманды,
распрацаваўшай першую дакладную
трохвымерную мапу падземнай паверхні.
Вось гэта прылада,
якую я вяду па пячоры,
па меры прасоўвання
стварала трохвымерную мадэль.
Мы таксама выкарыстоўвалі радыё
на ўльтранізкіх частотах
для перадачы на паверхню інфармацыі
пра наша дакладнае становішча ў пячоры.
Так я праплывала пад дамамі і офісамі,
кегельбанамі і палямі для гольфу,
нават пад рэстарацыяй Sonny's BBQ.
Гэта было неверагодна
і навучыла мяне таму,
што ўся нашая дзейнасць на паверхні
вяртаецца да нас у пітной вадзе.
Воды нашай планеты —
гэта не толькі рэкі, вазёры і акіяны,
але і шырокая сетка падземных вод,
якая звязвае нас усіх.
Гэта агульная крыніца, з якой п'ем мы ўсе.
І як толькі мы ўсведамляем
нашу сувязь з падземнымі водамі
і ўсімі воднымі рэсурсамі на планеце,
тады мы пачынаем вырашаць,
напэўна, самую складаную праблему
гэтага стагоддзя.
Мне так і не давялося стаць касманаўткай,
як я марыла,
але гэтай прыладзе для стварэння мапаў,
створанай Білам Стоўнам, давядзецца.
Яна ператварылася.
Зараз гэта аўтаномны робат
са штучным інтэлектам,
асноўная мэта якога —
выправіцца на спадарожнік Юпіцера, Эўропу,
і даследваць акіяны
пад змёрзлай паверхняй нябеснага цела.
Гэта так цудоўна.
(Апладысменты)