0:00:00.891,0:00:01.988 А ці ёсць сапраўдны ты? 0:00:01.988,0:00:04.338 Гэтае пытанне можа здацца[br]даволі незвычайным. 0:00:04.338,0:00:06.897 Таму што, вы можаце спытаць, 0:00:06.897,0:00:09.225 як можна знайсці сапраўднага сябе, 0:00:09.225,0:00:11.259 як можна зразумець, які ты -- сапраўдны? 0:00:11.259,0:00:12.223 І гэтак далей. 0:00:12.223,0:00:15.591 Але ідэя таго, што ёсць ты сапраўдны, 0:00:15.591,0:00:16.634 даволі відавочная. 0:00:16.634,0:00:19.895 Калі ў свеце ёсць нешта[br]рэальнае, то гэта ты. 0:00:19.895,0:00:21.840 Толькі я не вельмі ўпэўнены. 0:00:21.840,0:00:24.457 Прынамсі нам трэба лепш зразумець,[br]што гэта значыць. 0:00:24.457,0:00:28.291 Вядома, я думаю, што ў нашай культуры[br]нас акаляе шмат рэчаў, 0:00:28.291,0:00:30.498 якія нейкім чынам падтрымліваюць ідэю, 0:00:30.498,0:00:34.249 што ў кожнага з нас ёсць ядро,[br]свая сутнасць. 0:00:34.249,0:00:37.683 Ёсць нешта, што вызначае цябе, 0:00:37.683,0:00:40.003 і гэта быццам пастаяннае і нязменнае. 0:00:40.003,0:00:41.813 Самы просты гэтаму прыклад -- 0:00:41.813,0:00:43.107 рэчы накшталт гараскопаў. 0:00:43.107,0:00:46.147 Ведаеце, людзі ім вельмі адданыя. 0:00:46.147,0:00:48.111 Яны посцяць іх у сваім Фэйсбуку, 0:00:48.111,0:00:49.594 як быццам у іх ёсць нейкі сэнс, 0:00:49.594,0:00:52.271 вы нават ведаеце і[br]свой кітайскі гараскоп. 0:00:52.271,0:00:54.724 У гэтага ёсць больш навуковыя версіі, 0:00:54.724,0:00:57.781 розныя варыянты апісання тыпу асобы, 0:00:57.781,0:01:00.454 напрыклад, тэсты Маерса-Брыгза. 0:01:00.454,0:01:01.835 Не ведаю, ці рабілі вы іх. 0:01:01.835,0:01:03.739 Імі карыстаюцца пры наборы персаналу. 0:01:03.739,0:01:07.036 Вы адказваеце на пытанні, 0:01:07.036,0:01:10.792 і гэта павінна нешта сказаць[br]пра вашу індывідуальнасць. 0:01:10.792,0:01:14.093 І, вядома, захопленасць гэтым[br]проста паўсюдная. 0:01:14.093,0:01:15.761 У часопісах можна ўбачыць, 0:01:15.761,0:01:19.223 як амаль у кожным нумары[br]злева ўнізе рэкламуюць 0:01:19.223,0:01:21.333 нешта, звязанае з індывідуальнасцю. 0:01:21.333,0:01:23.113 І калі вы возьмеце такі часопіс, 0:01:23.113,0:01:24.361 супраціўляцца цяжка, так? 0:01:24.361,0:01:27.226 Прайсці тэст, каб выявіць,[br]як вы вучыцеся, 0:01:27.226,0:01:30.354 як кахаеце ці як працуеце? 0:01:30.354,0:01:32.954 Вы такі чалавек ці іншы? 0:01:32.954,0:01:36.987 Такім чынам я думаю, ёсць[br]даволі распаўсюджаная ідэя, 0:01:36.987,0:01:39.634 што мы маем нейкае ядро, сваю сутнасць, 0:01:39.634,0:01:41.168 якія трэба адкрыць. 0:01:41.168,0:01:44.424 І што гэта нязменная ісціна пра нас, 0:01:44.424,0:01:46.864 нешта, што не змяняецца цягам жыцця. 0:01:46.864,0:01:50.615 І з гэтым я б хацеў паспрачацца. 0:01:50.615,0:01:52.457 І трэба зараз сказаць, і крыху пазней, 0:01:52.457,0:01:55.285 але я гэта раблю не толькі [br]таму, што я дзівак, 0:01:55.285,0:01:59.082 у гэтай спрэчкі даволі доўгая гісторыя. 0:01:59.082,0:02:01.251 Гэтая распаўсюджаная думка наступная. 0:02:01.251,0:02:02.287 Ёсць вы. 0:02:02.287,0:02:05.595 Вы індывідуальнасці са сваёй сутнасцю. 0:02:05.595,0:02:10.227 І ў сваім жыцці вы, вядома, 0:02:10.227,0:02:12.446 назапашваеце нейкі досвед і гэтак далей. 0:02:12.446,0:02:14.716 У вас ёсць успаміны, 0:02:14.716,0:02:16.966 і яны дапамагаюць вам быць самімі сабой. 0:02:16.966,0:02:19.623 Вы чагосьці жадаеце, магчыма, печыва, 0:02:19.623,0:02:22.418 магчыма, нешта, пра што не[br]хочацца размаўляць 0:02:22.418,0:02:24.293 аб 11 гадзіне раніцы ў школе. 0:02:24.293,0:02:26.274 У вас будуць перакананні. 0:02:26.274,0:02:28.187 Гэта нечы рэгістрацыйны знак у Амерыцы. 0:02:28.187,0:02:30.959 Не ведаю, ці гэты знак, на якім[br]напісана messiah 1, 0:02:30.959,0:02:33.251 значыць, што кіроўца верыць[br]у Месію, 0:02:33.251,0:02:35.445 ці што ён і ёсць Месія. 0:02:35.445,0:02:38.158 У любым выпадку, у яго ёсць[br]перакананні наконт Месіі. 0:02:38.158,0:02:39.620 У нас ёсць веды. 0:02:39.620,0:02:41.878 Таксама ёсць адчуванні і перажыванні. 0:02:41.878,0:02:44.395 Гэта не толькі інтэлектуальныя рэчы. 0:02:44.395,0:02:46.998 Гэта такая распаўсюджаная мадэль, 0:02:46.998,0:02:48.150 таго, што уяўляе чалавек 0:02:48.150,0:02:54.441 Чалавек з усім тым, што[br]складае жыццёвы вопыт. 0:02:54.441,0:02:56.960 Але тое, што я прапаную сёння вам, 0:02:56.960,0:03:00.395 цалкам супярэчыць гэтай мадэлі. 0:03:00.395,0:03:02.853 І я магу паказаць, што не так,[br]адным клікам. 0:03:02.853,0:03:09.708 Справа ў тым, што ў цэнтры ўсіх[br]гэтых уражанняў няма ніякага "вы". 0:03:09.708,0:03:11.321 Дзіўная думка? Магчыма, не. 0:03:11.321,0:03:13.079 Што ж тады там? 0:03:13.079,0:03:16.348 Дакладна, гэта ўспаміны, жаданні,[br]намеры, адчуванні, 0:03:16.348,0:03:18.291 і гэтак далей. 0:03:18.291,0:03:20.549 Але адбываецца так, [br]што ўсё гэта разам 0:03:20.549,0:03:22.618 нібыта аб'ядноўваецца, 0:03:22.618,0:03:26.407 перакрываецца, звязваецца[br]ўсімі магчымымі спосабамі. 0:03:26.407,0:03:28.997 Яны звязваюцца часткова,[br]магчыма, шмат у чым, 0:03:28.997,0:03:32.324 бо яны належаць аднаму целу[br]і аднаму мозгу. 0:03:32.324,0:03:35.387 Да таго ж ёсць аповед, гісторыя,[br]якую мы распавядаем пра сябе, 0:03:35.387,0:03:38.282 уражанні, якія пакінулі мінулыя рэчы. 0:03:38.282,0:03:40.514 На пэўныя учынкі нас матывуюць[br]розныя рэчы. 0:03:40.514,0:03:44.126 Таму нашыя жаданні -- часткова[br]вынік нашых перакананняў, 0:03:44.126,0:03:47.692 і нашы ўспаміны таксама кажуць[br]пра нашыя веды. 0:03:47.692,0:03:50.354 Такім чынам, ёсць усе гэтыя рэчы, 0:03:50.354,0:03:53.393 як перакананні, жаданні,[br]адчуванні, уражанні, 0:03:53.393,0:03:55.823 яны звязаныя адное з адным, 0:03:55.823,0:03:59.371 і разам ствараюць вас. 0:03:59.371,0:04:04.208 З аднаго боку, адрозненне ад[br]распаўсюджанай думкі маленькае. 0:04:04.208,0:04:06.462 З іншага, яно вялікае. 0:04:06.462,0:04:08.638 Гэта розніца ў тым, ці думаць пра сябе 0:04:08.638,0:04:12.034 як пра нешта асобнае, што мае [br]разнастайны жыццёвы досвед, 0:04:12.034,0:04:14.977 ці як пра сам збор 0:04:14.977,0:04:16.999 рознага жыццёвага досведу. 0:04:16.999,0:04:19.847 Вы -- сума вашых частак. 0:04:19.847,0:04:21.969 Яны таксама ўключаюць[br]вашыя фізічныя часткі: 0:04:21.969,0:04:23.871 мозг, цела, ногі і ўсё такое, -- 0:04:23.871,0:04:26.174 але на самой справе яны не такія важныя. 0:04:26.174,0:04:28.847 Пасля трансплантацыі сэрца[br]вы ўсё яшчэ той самы чалавек. 0:04:28.847,0:04:31.227 Ці будзеце вы такім пасля[br]трансплантацыі ўспамінаў? 0:04:31.227,0:04:34.602 Пасля трансплантацыі перакананняў? 0:04:34.602,0:04:39.501 Так, гэтая ідэя, што мы -- самі,[br]спосаб зразумець сябе -- 0:04:39.501,0:04:43.962 гэта не нязменная з'ява, у[br]якой ёсць пэўны досвед, 0:04:43.962,0:04:46.360 а з'яўляецца самой калекцыяй[br]гэтага досведу, 0:04:46.360,0:04:48.971 можа здацца даволі дзіўнай. 0:04:48.971,0:04:51.055 Але насамрэч, я не думаю,[br]што яна дзіўная. 0:04:51.055,0:04:52.914 У пэўным сэнсе, яна разумная. 0:04:52.914,0:04:57.215 Таму што я прапаноўваю падумаць[br]для параўнання 0:04:57.215,0:05:00.172 пра ўсё што заўгодна ў свеце, 0:05:00.172,0:05:02.922 магчыма акрамя самых фундаментальных сіл. 0:05:02.922,0:05:05.657 Напрыклад, пра ваду. 0:05:05.657,0:05:08.198 Я ў навуцы не вельмі сільны. 0:05:08.198,0:05:11.213 Можна сказаць, што ў вады ёсць[br]дзве малекулы вадароду 0:05:11.213,0:05:13.099 і адна кіслароду, так? 0:05:13.099,0:05:14.747 Мы ўсе гэта ведаем. 0:05:14.747,0:05:18.212 Спадзяюся, тут ніхто не думае,[br]што гэта значыць, 0:05:18.212,0:05:22.414 што існуе такая рэч, як вада,[br]да якой прымацаваныя 0:05:22.414,0:05:25.051 атамы вадароду і кіслароду, 0:05:25.051,0:05:26.244 і што гэта і ёсць вада. 0:05:26.244,0:05:27.099 Мы так не думаем. 0:05:27.099,0:05:30.351 Мы вельмі лёгка, проста разумеем, 0:05:30.351,0:05:32.083 што вада -- гэта нішто іншае, 0:05:32.083,0:05:37.117 як малекулы вадароду і кіслароду,[br]арганізаваныя ў пэўным парадку. 0:05:37.117,0:05:39.030 Гэта тычыцца і ўсяго астатняга ў свеце. 0:05:39.030,0:05:43.199 Вакол майго гадзінніка таксама[br]няма ніякай таямніцы. 0:05:43.199,0:05:46.562 Мы кажам, што ў гадзінніку[br]ёсць цыферблат, стрэлкі, 0:05:46.562,0:05:48.322 механізм, батарэя. 0:05:48.322,0:05:49.523 Але мы маем на ўвазе, што 0:05:49.523,0:05:51.218 мы не лічым, быццам[br]ёсць гадзіннік, 0:05:51.218,0:05:53.861 да якога прымацаваныя гэтыя часткі. 0:05:53.861,0:05:56.897 Мы разумеем, што ёсць[br]часткі гадзінніка, 0:05:56.897,0:05:58.994 якія складаюцца разам і[br]ствараюць гадзіннік. 0:05:58.994,0:06:01.638 Тады калі гэта тычыцца[br]ўсяго ў свеце, 0:06:01.638,0:06:03.944 то чым адрозніваемся мы? 0:06:03.944,0:06:05.508 Навошта думаць пра сябе 0:06:05.508,0:06:09.460 не проста як пра калекцыю[br]нашых частак, 0:06:09.460,0:06:14.328 а як пра асобную нязменную рэч,[br]да якой далучаныя гэтыя часткі? 0:06:14.328,0:06:17.438 Такі погляд не цалкам новы, насамрэч. 0:06:17.438,0:06:19.113 У яго даволі доўгая гісторыя. 0:06:19.113,0:06:20.463 Яго можна знайсці ў Будызме, 0:06:20.463,0:06:23.009 у філасофіі 17, 18 стагоддзяў, 0:06:23.009,0:06:26.604 аж да нашых дзён, да такіх людзей,[br]як Локк і Юм. 0:06:26.604,0:06:28.687 Таксама цікава, што гэтую думку 0:06:28.687,0:06:32.731 ўсё больш падтрымлівае нейранавука. 0:06:32.731,0:06:36.375 Гэта Пол Брокс,[br]клінічны нейрапсіхолаг, 0:06:36.375,0:06:37.574 і ён кажа наступнае: 0:06:37.574,0:06:39.956 "У нас ёсць глыбокае чуццё,[br]што існуе ядро, 0:06:39.956,0:06:42.505 сутнасць, і ад гэтага[br]цяжка пазбавіцца, 0:06:42.505,0:06:45.516 нават немагчыма, як я мяркую. 0:06:45.516,0:06:49.443 Але праўда ў тым, што нейранавука паказвае[br]адсутнасць у мазгу цэнтра, 0:06:49.443,0:06:51.733 які б аб'ядноўваў усе часткі". 0:06:51.733,0:06:54.203 Таму калі вы звернеце ўвагу на мозг, 0:06:54.203,0:06:58.220 і на тое, як робіцца магчымым[br]самасвядомасць, 0:06:58.220,0:07:02.004 вы зразумееце, што ў мозгу няма[br]цэнтральнай кантралюючай зоны. 0:07:02.004,0:07:05.303 Няма цэнтра, у якім бы ўсё адбывалася. 0:07:05.303,0:07:07.888 У мозгу адбываецца шмат розгых працэсаў, 0:07:07.888,0:07:10.987 якія, у вядомым сэнсе, даволі незалежныя. 0:07:10.987,0:07:14.097 Але дзякуючы таму, як яны звязаныя, 0:07:14.097,0:07:16.958 мы можам адчуваць сябе. 0:07:16.958,0:07:20.447 Тэрмін, які я выкарыстоўваю ў кнізе,[br]я называю хітрасцю эга. 0:07:20.447,0:07:25.106 Яна быццам неўсвядомленая. 0:07:25.106,0:07:27.586 Справа не ў тым, што мы не існуем, 0:07:27.586,0:07:30.870 а ў тым, што яна прымушае нас думаць,[br]што глыбока ўнутры 0:07:30.870,0:07:34.356 ёсць нешта больш аб'яднанае,[br]чым на самой справе. 0:07:34.356,0:07:37.493 Гэтая ідэя можа выклікаць неспакой. 0:07:37.493,0:07:39.825 Вы можаце падумаць, што калі гэта праўда, 0:07:39.825,0:07:43.576 то ніхто з нас не мае нязменнага ядра,[br] 0:07:43.576,0:07:45.561 пастаяннай сутнасці, 0:07:45.561,0:07:49.493 ці значыць гэта, што "я" -- гэта ілюзія? 0:07:49.493,0:07:51.807 Ці значыць гэта, што нас насамрэч няма? 0:07:51.807,0:07:53.615 Сапраўднага цябе няма. 0:07:53.615,0:07:56.696 Так, шмат людзей кажуць пра існаванне[br]такой ілюзіі. 0:07:56.696,0:08:00.734 Тры псіхолагі -- Томас Метцынгер, [br]Брус Худ, 0:08:00.734,0:08:02.978 Сьюзан Блэкмор -- 0:08:02.978,0:08:05.963 сапраўды кажуць пра ілюзію, 0:08:05.963,0:08:08.029 ілюзію свайго "я". 0:08:08.029,0:08:11.075 Але я не думаю, што гэты[br]погляд нам можа дапамагчы. 0:08:11.075,0:08:11.902 І зноў гадзіннік. 0:08:11.902,0:08:15.904 Гадзіннік не ілюзія, бо гэта[br]нішто іншае, 0:08:15.904,0:08:18.152 як калекцыя ўласных частак. 0:08:18.152,0:08:20.109 Такім жа чынам, мы таксама[br]не ілюзіі. 0:08:20.109,0:08:25.552 Тое, што ў некаторым родзе мы вельмі,[br]вельмі складаная калекцыя, 0:08:25.552,0:08:27.137 спарадкаваная калекцыя рэчаў, 0:08:27.137,0:08:29.012 не значыць, што мы не рэальныя. 0:08:29.012,0:08:31.911 Прывяду спрошчаную метафару. 0:08:31.911,0:08:34.516 Возьмем нешта накшталт вадаспаду. 0:08:34.516,0:08:38.123 Гэта -- вадаспады Ігуазу ў Аргентыне. 0:08:38.123,0:08:40.625 З дапамогай гэтага прыкладу 0:08:40.625,0:08:43.919 вы зможаце зразумець той факт,[br]што ў многіх адносінах[br] 0:08:43.919,0:08:46.029 у іх няма нічога нязменнага. 0:08:46.029,0:08:47.462 З аднаго боку, яны змяняюцца. 0:08:47.462,0:08:50.309 Плынь вады заўсёды стварае новыя каналы. 0:08:50.309,0:08:52.600 са зменамі, прылівамі, умовамі надвор'я, 0:08:52.600,0:08:57.024 нешта высыхае, замест з'яўляецца новае. 0:08:57.024,0:09:00.511 Вядома, вада ў вадаспадах 0:09:00.511,0:09:03.413 розная кожнае імгненне. 0:09:03.413,0:09:06.165 Але гэта не значыць, што[br]вадаспады Ігуазу -- ілюзія. 0:09:06.165,0:09:07.798 Не значыць, што яны не рэальныя. 0:09:07.798,0:09:11.132 Гэта значыць, што мы павінны зразумець,[br]што яны -- 0:09:11.132,0:09:13.361 гэта нешта са сваёй гісторыяй, 0:09:13.361,0:09:16.003 з часткамі, што разам іх складаюць, 0:09:16.003,0:09:18.799 але гэта працэс, які пастаянна змяняецца. 0:09:18.799,0:09:22.531 Гэта я лічу мадэллю, якая дапаможа[br]зразумець сябе. 0:09:22.531,0:09:24.195 і я думаю, гэта вызваленчая мадэль. 0:09:24.195,0:09:27.231 Бо калі вы думаеце, што вашая[br]сутнасць зафіксаваная, пастаянная, 0:09:27.231,0:09:30.237 і не змяняецца цягам жыцця,[br]нягледзячы ні на што, 0:09:30.237,0:09:32.807 у пэўным сэнсе вы ў пастцы. 0:09:32.807,0:09:35.418 Вы нарадзіліся са сваёй сутнасцю, 0:09:35.418,0:09:38.101 вы такія да смерці, 0:09:38.101,0:09:41.130 калі верыце ў замагільнае жыццё,[br]то і пасля смерці. 0:09:41.130,0:09:44.100 Але калі вы думаеце пра сябе[br]як пра сутнасць, 0:09:44.100,0:09:47.880 не як пра рэч, а як пра нейкі працэс, 0:09:47.880,0:09:49.407 нешта, што змяняецца, 0:09:49.407,0:09:50.944 то тады я лічу, гэта дае волю. 0:09:50.944,0:09:53.812 Бо ў адрозненні ад вадаспадаў, 0:09:53.812,0:09:56.307 у нас ёсць магчымасць 0:09:56.307,0:09:59.929 у пэўнай ступені змяняць напрамак[br]свайго развіцця. 0:09:59.929,0:10:02.302 Таму трэба быць асцярожнымі, ці не так? 0:10:02.302,0:10:05.392 Калі вы зашмат глядзіце X-Factor,[br]можна сур'ёзна паверыць, 0:10:05.392,0:10:07.721 што ўсе мы можам быць тымі, кім мы хочам. 0:10:07.721,0:10:09.039 Гэта не так. 0:10:09.039,0:10:11.209 Раніцай я пачуў нейкіх[br]фантастычных музыкаў, 0:10:11.209,0:10:14.927 і я цалкам упэўнены, што ніколі[br]не змог бы стаць такім, як яны. 0:10:14.927,0:10:17.324 Я мог бы шмат практыкавацца і[br]стаць добрым музыкам, 0:10:17.324,0:10:20.328 але ў мяне няма сапраўдных[br]прыродных здольнасцяў. 0:10:20.328,0:10:22.985 У таго, што мы можам дасягнуць,[br]ёсць межы. 0:10:22.985,0:10:25.460 У таго, кім мы можам стаць,[br]ёсць межы. 0:10:25.460,0:10:28.122 Але тым не менш у нас ёсць магчымасць, 0:10:28.122,0:10:32.112 у пэўным сэнсе, змяніць сябе. 0:10:32.112,0:10:34.368 Мы сапраўдныя -- гэта 0:10:34.368,0:10:38.429 не тое, што можна для сябе адкрыць, 0:10:38.429,0:10:42.078 вы не заглядваеце ў сваю душу[br]і не знаходзіце там сябе. 0:10:42.078,0:10:43.899 Тое, што вы робіце, прынамсі, -- 0:10:43.899,0:10:46.290 гэта ствараеце сапраўдных сябе. 0:10:46.290,0:10:48.213 І гэта, я лічу, вельмі, вельмі важна, 0:10:48.213,0:10:50.179 асабліва на гэтым жыццёвым этапе. 0:10:50.179,0:10:51.578 Вы даведаецеся, 0:10:51.578,0:10:54.132 як вы змяніліся цягам апошніх год. 0:10:54.132,0:10:57.371 Калі ў вас ёсць нейкія відэа сябе,[br]зробленыя 3-4 гады таму, 0:10:57.371,0:11:00.651 вам, магчыма, сорамна, бо[br]вы сябе не пазнаяце. 0:11:00.651,0:11:03.532 Я хачу данесці да вас, што трэба[br]ўспрымаць сябе 0:11:03.532,0:11:06.592 як нешта, [br]што можна сфармаваць, 0:11:06.592,0:11:07.645 накіраваць і змяніць. 0:11:07.645,0:11:08.941 І зноў Будда: 0:11:08.941,0:11:11.360 "Будаўнікі каналаў пускаюць ваду, 0:11:11.360,0:11:12.761 лучнікі выгінаюць стралу, 0:11:12.761,0:11:15.226 цесляры падпарадкоўваюць сабе дрэва, 0:11:15.226,0:11:19.000 мудрацы робяць саміх сябе." 0:11:19.000,0:11:20.461 І з гэтым я хачу вас пакінуць: 0:11:20.461,0:11:27.668 вашая сутнасць не тое, што [br]трэба пайсці шукаць, 0:11:27.668,0:11:30.873 як таямніцу, і можа ніколі не знайсці. 0:11:30.873,0:11:32.574 Ваша сапраўдная сутнасць -- 0:11:32.574,0:11:35.308 гэта нешта, што вы часткова знаходзіце, 0:11:35.308,0:11:37.701 але часткова ствараеце. 0:11:37.701,0:11:42.197 І такая перспектыва, здаецца,[br]вызваляе і хвалюе. 0:11:42.197,0:11:44.313 Вялікі дзякуй.