Вітаю. Мяне завуць Кэмеран Расэл. І апошнім часам я працую мадэллю. Цягам 10 гадоў, насамрэч. Я адчуваю няёмкую напружаннасць у зале, не трэба было апранаць гэтую сукенку. (Смех) На шчасце, я прынесла вопратку на змену. Вось першая змена вопраткі на сцэне TED. Вам, спадарства, пашанцавала. І калі некаторыя жанчыны жахнуліся, калі я выйшла... Нічога мне зараз не кажыце -- я даведаюся пазней праз Twitter. (Смех) Мне таксама пашанцавала пераўтварыцца з таго, што вы пра мяне думаеце, за ўсяго 10 секунд. Не ўсім даводзіцца такое. Абцасы вельмі нязручныя. Добра, што я не павінна іх насіць. І ўсё ж, найгоршае -- нацягнуць швэдар праз галаву. Вы будзеце з мяне смяяцца. Не рабіце нічога, пакуль швэдар над маёй галавой. Добра. Чаму я так зрабіла? Нязручная сітуацыя. (Смех) Ну... (Смех) Спадзяюся, менш нязручная за гэты здымак. Вобраз мае сілу, але ён таксама павярхоўны. Я цалкам змяніла свой вобраз за 6 секунд. Вось на гэтым здымку ў мяне яшчэ ніколі не было хлопца. Мне было вельмі нязручна. Фатограф казаў мне выгнуць спіну, пакласці руку на валасы хлопца. Ня кажучы аб маленькай аперацыі, ці штучным загары за 2 дні да працы. Можна крыху змяніць наш выгляд і тое, як мы выглядаем, хаця ж яно павярхова і нязменна, мае вялізны ўплыў на нашае жыццё. Для мяне быць бясстрашнай азначае быць шчырай. Я на гэтай сцэне, таму што я мадэль. І таму, што я -- прыгожая, белая жанчына. У маёй індустрыі кажуць ''сэксуальная дзеўка''. Я адкажу на пытанні, якія мне часта задаюць, але буду шчырай. Першае пытанне: ''Як ты стала мадэллю?'' Заўсёды кажу: ''Мяне завербавалі''. Але ж гэта нічога не азначае. На самой справе я стала мадэллю, бо выйграла ў генетычнай латэрэі. Я -- вынік спадчыны. Мабыць, вы не ведаеце, што такое спадчына. Цягам апошніх стагоддзяў мы зразумелі прыгажосць не толькі праз здароўе, маладосць, сіметрыю, якой захапляемся, бо так запраграмаваны, але і праз высокія, зграбныя фігуры, жаноцкасць і белую скуру. Гэта спадчына была зроблена пад мяне. На гэтай спадчыне я зарабляю грошы. Разумею, што сярод вас ёсць людзі, скептычныя да гэтай думкі. Ёсць і модніцы, якія скажуць: ''Пачакайце. А Наомі? Тайра? Джоан Смолз? Лю Вэн?'' Я ўражана вашымі ведамі мадэляў. (Смех) І ўсё ж, вымушана паведаміць, што ў 2007 адзін вельмі натхнёны магістрант Нью-Ёркскага ўніверсітэта падлічыў усіх нанятых мадэляў. З 677 мадэляў, нанятых на працу, толькі 27, меньш за 4%, не былі белымі. Наступнае пытанне, якое звычайна задаюць: ''Ці магу я стаць мадэллю, калі вырасту?'' Першы адказ: ''Не ведаю, бо не адказваю за гэта.'' Другі адказ, і тое, што я хачу сказаць дзяўчатам: ''Навошта? Ты можаш быць кім заўгодна: Прэзідэнткай ЗША, вынаходніцай новай версіі Інтэрнэту, ніндзя-кардыяхірургам-паэткай, што было б неверагодна. Ты стала б першай.'' (Смех) І калі пасля гэтага спісу дзяўчына ўсё роўна кажа: ''Не-не, Кэмеран. Хачу быць мадэллю,'' кажу: ''Будзь маёй начальніцай''. Бо я ні за што не адказваю, а ты магла б быць галоўнай рэдактаркай American Vogue, выканаўчай дырэктаркай H&M, ці наступным Стывенам Мэйзелам. Казаць, што хочаш быць мадэллю, калі вырасцеш -- быццам казаць, што хочаш выйграць у Powerball, калі вырасцеш. Ад цябе гэта не залежыць, і гэта класна. Але гэта не кар'ера. Я пакажу зараз свае 10 гадоў мадэльнага досведу. Бо ў адрозненні ад кардыяхірургаў, гэты досвед можа быць паказаны. Тут знаходзіцца фатограф, а вось тут -- святло, сапраўдны ЧМІ. Кліент кажа: ''Жадаем здымак крочання'', гэтая нага ўперадзе, прыгожая, даўгая; гэтая рука ззаду, гэтая ўперадзе. Галава на 3/4. Вы ідзяце ўзад і ўперад. А потым трэ глядзець на сваіх неіснуючых сяброў 300, 400, 500 разоў. (Смех) Прыкладна так гэта і выглядае. (Смех) Спадзяюся, менш нязручна, чым здымак пасярэдзіне. Ён быццам кажа: ''Не ведаю, што тут адбываецца.'' Нажаль, пасля школы ў рэзюмэ, акрамя некалькіх працоўных досведаў вы больш нічога не можаце дадаць. Вы хацелі б стаць Прэзідэнтам ЗША, але рэзюмэ кажа: ''Мадэль бялізны, 10 гадоў''. З вас пачынаюць смяяцца. Наступнае пытанне: ''Ці заўсёды рэтушуюцца фатаздымкі?'' Так, амаль заўсёды. Але і гэта не ўсё. Вось мой першы фатаздымак. І першы раз, калі я апранула бікіні. У мяне тады і менструацый яшчэ не было. Ведаю, гэта асабістыя рэчы. Я была маладой дзяўчынкай. Вось як я выглядала некалькі месяцаў да таго, з бабуляй. А вось я ў дзень фотасесіі. Да мяне завітала сяброўка. Вось я на вечарыне за некалькі дзён да здымкаў French Vogue. Вось я ў футбольнай камандзе і ў V Magazine. Так я выглядаю сёння. Спадзяюся, вы разумееце, што гэта -- не здымкі мяне. Яны з'яўляюцца канструкцыямі, якія ствараюцца групай прафесіяналаў: цырульнікаў, грымёраў, фатографаў, стылістаў, іх памочнікаў перад- і пост-прадакшану. Яны ствараюць гэта. Гэта не я. Наступнае пытанне: ''Табе дораць рэчы?'' (Смех) У мяне ёсць мноства 12-сантыметровых абцасаў, якія я не нашу. За выключэннем сённяшніх. Бескаштоўна я атрымліваю рэчы і ў звычайным жыцці. Пра такое мы казаць не любім. Я вырасла ў Кэмбрыджы. Аднойчы я пайшла ў краму, але забыла ўзяць грошы. Тую сукенку мне падарылі бясплатна. Я была падлеткам і каталася на машыне з сяброўкай. Кіравала яна кепска, праехала на чырвоны. Нас спыніла паліцыя. Мы толькі сказалі: ''Прабачце, спадар'', як ўжо ехалі далей. Бескаштоўна рэчы я атрымліваю таму, што так выглядаю, а не таму, якая я ёсць на самой справе. І ёсць людзі, якія пакутуюць за свой знешні, а не ўнутраны выгляд. Я жыву ў Нью-Ёрку. У мінулым годзе са 140 000 падлеткаў, якіх спынілі і абшукалі, 86% былі чорнымі ці лацінасамі. Большасць з іх -- хлопцы. У Нью-Ёрку жывуць 177 000 чорных хлопцаў ды лацінасаў. Яны ўжо не думаюць, ці будуць спынены, хутчэй колькі разоў гэта здарыцца, і калі. Калі я рыхтавалася да прамовы, то вынайшла, што 53 адсоткам 13-гадовых дзяўчат у ЗША не падабаецца сваё цела. У 17-гадовым узросце такіх дзяўчат ужо 78%. Апошняе пытанне, якое мне задаюць: ''Як гэта -- быць мадэллю?'' Адказ, які спадзяюцца атрымаць: ''Калі б ты была трохі худзейшая, з больш прамяністымі валасамі, то была б такая шчаслівая і цудоўная.'' Па-за кулісамі мы адказваем менавіта такім чынам. Мы кажам: ''Цікава падарожнічаць, працаваць з крэатыўнымі, натхнёнымі і адданымі людзьмі''. Усё гэта праўда, але толькі напалову. Тое, што мы ніколі не кажам на відэакамеру... Тое, што я ніколі не казала на камеру: ''Я няўпэўнена''. Няўпэўнена, таму што думаю пра тое, як выглядаю, кожны дзень. І калі вы задаяцеся пытаннем: ''Каб б у мяне былі танчэйшыя сцёгны, ярчэйшыя валасы, была б я шчаслівей?'' Вам проста трэба пазнаёміцца з групай мадэляў. У іх самыя тонкія сцёгны, яркія валасы і найлепшая вопратка. І ўсё ж яны -- амаль самыя фізічна няўпэўненныя жанчыны на свеце. Калі я пісала прамову, мне было цяжка знайсці аб'ектыўную раўнавагу. З аднаго боку нязручна выйсці і сказаць: ''Я атрымала ўсе гэтыя прывілеі на сваю карысць''. Нязручна ж казаць, што ўсё ж яны ''не заўжды дазваляюць мне адчуваць сябе шчаслівай''. І яшчэ цяжка казаць пра спадчыну пола і расісцкую апрэсію, у якіх я -- адзін з найпершых выграючых. Але я радая і ганаруся тым, што выйшла зараз, а не праз 10, 20 ці 30 гадоў, калі б у мяне было нашмат больш досведу ў кар'еры. Мабыць тады я б ужо не распавяла пра тое, як атрымала першую працу, і як аплочвала ўніверсітэт. Сёння ж гэта такое кранальнае пытанне. Калі ў гэтай прамовы будзе працяг, спадзяюся, ён у тым, што мы адчуем сябе зручна, адчуем вагу вобраза ў нашым усведамленні поспеху і няўдач. Дзякуй. (Апладысменты)