Вітаю. Мяне завуць
Кэмеран Расэл.
І апошнім часам
я працую мадэллю.
Цягам 10 гадоў, насамрэч.
Я адчуваю
няёмкую напружаннасць у зале,
не трэба было
апранаць гэтую сукенку.
(Смех)
На шчасце, я прынесла вопратку на змену.
Вось першая змена вопраткі
на сцэне TED.
Вам, спадарства, пашанцавала.
І калі некаторыя жанчыны
жахнуліся, калі я выйшла...
Нічога мне зараз не кажыце --
я даведаюся пазней праз Twitter.
(Смех)
Мне таксама пашанцавала
пераўтварыцца з таго,
што вы пра мяне думаеце,
за ўсяго 10 секунд.
Не ўсім даводзіцца такое.
Абцасы вельмі нязручныя. Добра,
што я не павінна іх насіць.
І ўсё ж, найгоршае -- нацягнуць
швэдар праз галаву.
Вы будзеце з мяне смяяцца.
Не рабіце нічога, пакуль швэдар
над маёй галавой.
Добра.
Чаму я так зрабіла?
Нязручная сітуацыя.
(Смех)
Ну...
(Смех)
Спадзяюся, менш
нязручная за гэты здымак.
Вобраз мае сілу,
але ён таксама павярхоўны.
Я цалкам змяніла свой
вобраз за 6 секунд.
Вось на гэтым здымку
ў мяне яшчэ ніколі не было хлопца.
Мне было вельмі нязручна.
Фатограф казаў мне выгнуць спіну,
пакласці руку на валасы хлопца.
Ня кажучы аб маленькай
аперацыі,
ці штучным загары за 2 дні да працы.
Можна крыху змяніць наш выгляд
і тое, як мы выглядаем, хаця ж яно
павярхова і нязменна,
мае вялізны ўплыў на нашае жыццё.
Для мяне быць бясстрашнай
азначае быць шчырай.
Я на гэтай сцэне, таму
што я мадэль.
І таму, што я -- прыгожая,
белая жанчына.
У маёй індустрыі
кажуць ''сэксуальная дзеўка''.
Я адкажу на пытанні, якія мне
часта задаюць,
але буду шчырай.
Першае пытанне: ''Як ты стала мадэллю?''
Заўсёды кажу: ''Мяне завербавалі''.
Але ж гэта нічога не азначае.
На самой справе я стала мадэллю,
бо выйграла ў генетычнай латэрэі.
Я -- вынік спадчыны.
Мабыць, вы не ведаеце, што
такое спадчына.
Цягам апошніх стагоддзяў
мы зразумелі прыгажосць
не толькі праз здароўе, маладосць,
сіметрыю, якой захапляемся,
бо так запраграмаваны,
але і праз высокія, зграбныя фігуры,
жаноцкасць і белую скуру.
Гэта спадчына была
зроблена пад мяне.
На гэтай спадчыне я зарабляю грошы.
Разумею, што сярод вас ёсць людзі,
скептычныя да гэтай думкі.
Ёсць і модніцы, якія скажуць:
''Пачакайце. А Наомі? Тайра?
Джоан Смолз? Лю Вэн?''
Я ўражана вашымі ведамі мадэляў.
(Смех)
І ўсё ж, вымушана
паведаміць, што ў 2007
адзін вельмі натхнёны магістрант
Нью-Ёркскага ўніверсітэта
падлічыў усіх нанятых мадэляў.
З 677 мадэляў, нанятых на працу,
толькі 27, меньш за 4%, не былі белымі.
Наступнае пытанне, якое
звычайна задаюць:
''Ці магу я стаць мадэллю, калі вырасту?''
Першы адказ: ''Не ведаю, бо не
адказваю за гэта.''
Другі адказ, і тое, што я
хачу сказаць дзяўчатам:
''Навошта? Ты можаш быць кім заўгодна:
Прэзідэнткай ЗША,
вынаходніцай новай версіі Інтэрнэту,
ніндзя-кардыяхірургам-паэткай,
што было б неверагодна.
Ты стала б першай.''
(Смех)
І калі пасля гэтага спісу
дзяўчына ўсё роўна кажа:
''Не-не, Кэмеран. Хачу быць мадэллю,''
кажу: ''Будзь маёй начальніцай''.
Бо я ні за што не адказваю,
а ты магла б быць галоўнай
рэдактаркай American Vogue,
выканаўчай дырэктаркай H&M,
ці наступным Стывенам Мэйзелам.
Казаць, што хочаш быць мадэллю,
калі вырасцеш --
быццам казаць, што хочаш выйграць
у Powerball, калі вырасцеш.
Ад цябе гэта не залежыць,
і гэта класна.
Але гэта не кар'ера.
Я пакажу зараз свае 10 гадоў
мадэльнага досведу.
Бо ў адрозненні ад кардыяхірургаў,
гэты досвед можа быць
паказаны.
Тут знаходзіцца фатограф,
а вось тут -- святло, сапраўдны ЧМІ.
Кліент кажа: ''Жадаем здымак крочання'',
гэтая нага ўперадзе, прыгожая, даўгая;
гэтая рука ззаду, гэтая ўперадзе.
Галава на 3/4. Вы ідзяце ўзад і ўперад.
А потым трэ глядзець на сваіх
неіснуючых сяброў
300, 400, 500 разоў.
(Смех)
Прыкладна так гэта і выглядае.
(Смех)
Спадзяюся, менш нязручна,
чым здымак пасярэдзіне.
Ён быццам кажа: ''Не ведаю,
што тут адбываецца.''
Нажаль, пасля школы
ў рэзюмэ, акрамя некалькіх
працоўных досведаў
вы больш нічога не можаце дадаць.
Вы хацелі б стаць Прэзідэнтам ЗША,
але рэзюмэ кажа: ''Мадэль
бялізны, 10 гадоў''.
З вас пачынаюць смяяцца.
Наступнае пытанне: ''Ці заўсёды
рэтушуюцца фатаздымкі?''
Так, амаль заўсёды.
Але і гэта не ўсё.
Вось мой першы фатаздымак.
І першы раз, калі я апранула
бікіні.
У мяне тады і менструацый
яшчэ не было.
Ведаю, гэта асабістыя рэчы.
Я была маладой дзяўчынкай.
Вось як я выглядала некалькі
месяцаў да таго, з бабуляй.
А вось я ў дзень фотасесіі.
Да мяне завітала сяброўка.
Вось я на вечарыне за некалькі
дзён да здымкаў French Vogue.
Вось я ў футбольнай
камандзе і ў V Magazine.
Так я выглядаю сёння.
Спадзяюся, вы разумееце,
што гэта -- не здымкі мяне.
Яны з'яўляюцца канструкцыямі,
якія ствараюцца групай прафесіяналаў:
цырульнікаў, грымёраў,
фатографаў, стылістаў,
іх памочнікаў перад-
і пост-прадакшану.
Яны ствараюць гэта.
Гэта не я.
Наступнае пытанне:
''Табе дораць рэчы?''
(Смех)
У мяне ёсць мноства 12-сантыметровых
абцасаў, якія я не нашу.
За выключэннем сённяшніх.
Бескаштоўна я атрымліваю рэчы
і ў звычайным жыцці.
Пра такое мы казаць не любім.
Я вырасла ў Кэмбрыджы.
Аднойчы я пайшла ў краму, але
забыла ўзяць грошы.
Тую сукенку мне падарылі бясплатна.
Я была падлеткам і каталася на
машыне з сяброўкай.
Кіравала яна кепска, праехала
на чырвоны.
Нас спыніла паліцыя.
Мы толькі сказалі: ''Прабачце, спадар'',
як ўжо ехалі далей.
Бескаштоўна рэчы я атрымліваю таму,
што так выглядаю,
а не таму, якая я ёсць на самой справе.
І ёсць людзі,
якія пакутуюць за свой знешні,
а не ўнутраны выгляд.
Я жыву ў Нью-Ёрку.
У мінулым годзе
са 140 000 падлеткаў,
якіх спынілі і абшукалі,
86% былі чорнымі ці лацінасамі.
Большасць з іх -- хлопцы.
У Нью-Ёрку жывуць 177 000 чорных хлопцаў
ды лацінасаў.
Яны ўжо не думаюць, ці будуць спынены,
хутчэй колькі разоў
гэта здарыцца, і калі.
Калі я рыхтавалася да прамовы,
то вынайшла, што 53 адсоткам
13-гадовых дзяўчат
у ЗША не падабаецца сваё цела.
У 17-гадовым узросце такіх
дзяўчат ужо 78%.
Апошняе пытанне, якое мне задаюць:
''Як гэта -- быць мадэллю?''
Адказ, які спадзяюцца атрымаць:
''Калі б ты была трохі худзейшая,
з больш прамяністымі валасамі,
то была б такая шчаслівая і цудоўная.''
Па-за кулісамі мы адказваем
менавіта такім чынам.
Мы кажам: ''Цікава падарожнічаць,
працаваць
з крэатыўнымі, натхнёнымі
і адданымі людзьмі''.
Усё гэта праўда, але толькі напалову.
Тое, што мы ніколі не кажам
на відэакамеру...
Тое, што я ніколі не казала на камеру:
''Я няўпэўнена''.
Няўпэўнена, таму што думаю пра тое,
як выглядаю, кожны дзень.
І калі вы задаяцеся пытаннем:
''Каб б у мяне былі танчэйшыя сцёгны,
ярчэйшыя валасы, была б я шчаслівей?''
Вам проста трэба пазнаёміцца
з групай мадэляў.
У іх самыя тонкія сцёгны, яркія валасы
і найлепшая вопратка.
І ўсё ж яны -- амаль самыя фізічна
няўпэўненныя жанчыны на свеце.
Калі я пісала прамову,
мне было цяжка знайсці
аб'ектыўную раўнавагу.
З аднаго боку
нязручна выйсці і сказаць:
''Я атрымала ўсе гэтыя прывілеі
на сваю карысць''.
Нязручна ж казаць, што ўсё ж яны
''не заўжды дазваляюць мне
адчуваць сябе шчаслівай''.
І яшчэ цяжка казаць
пра спадчыну пола і расісцкую апрэсію,
у якіх я -- адзін з найпершых
выграючых.
Але я радая і ганаруся тым,
што выйшла зараз,
а не праз 10, 20 ці 30 гадоў,
калі б у мяне было нашмат больш
досведу ў кар'еры.
Мабыць тады я б ужо не распавяла
пра тое, як атрымала першую працу,
і як аплочвала ўніверсітэт.
Сёння ж гэта такое
кранальнае пытанне.
Калі ў гэтай прамовы будзе працяг,
спадзяюся, ён у тым, што мы
адчуем сябе зручна,
адчуем вагу вобраза ў нашым
усведамленні поспеху
і няўдач.
Дзякуй.
(Апладысменты)