Return to Video

Чаму трэба перастаць верыць у зорак на працы

  • 0:01 - 0:04
    Эвалюцыйны біёлаг
    Універсітэту Пердзью
  • 0:04 - 0:07
    Уільям Мур вывучаў кураў.
  • 0:07 - 0:09
    Яго цікавіла найперш прадукцыйнасць --
  • 0:09 - 0:12
    я мяркую гэта тое,
    што тычыцца кожнага з нас, --
  • 0:12 - 0:15
    але кураў прасцей ацаніць,
    бо трэба толькі падлічыць знесеныя яйкі.
  • 0:15 - 0:17
    (Смех)
  • 0:17 - 0:20
    Ён хацеў ведаць, што магло б зрабіць
    ягоных кураў больш прадукцыйнымі,
  • 0:20 - 0:23
    і таму прыдумаў цудоўны эксперымент.
  • 0:23 - 0:27
    Куры жывуць групамі, таму найперш
    ён абраў звычайны статак
  • 0:27 - 0:31
    і пакінуў яго развівацца самому
    на шэсць пакаленняў.
  • 0:31 - 0:33
    Але затым ён стварыў другую групу,
  • 0:33 - 0:35
    якая складалася з найбольш
    прадукцыйных кураў --
  • 0:35 - 0:38
    можна было назваць іх "суперчыкенамі" --
  • 0:38 - 0:40
    ён сабраў іх у суперстатак,
  • 0:40 - 0:45
    і кожнае пакаленне ён адбіраў
    адну найбольш прадукцыйную для вывадка.
  • 0:45 - 0:48
    Пасля змены шасці пакаленняў
  • 0:48 - 0:50
    што ён убачыў?
  • 0:50 - 0:54
    Першая, звычайная група,
    спакойна сабе развівалася.
  • 0:54 - 0:56
    Яны ўсе былі пухнатыя ды апераныя,
  • 0:56 - 0:58
    да таго ж колькасць знесеных яек
    вырасла неверагодна.
  • 0:58 - 1:01
    Што ж стала з другой групай?
  • 1:01 - 1:03
    Па-першае, усе, акром трох,
    падохлі.
  • 1:04 - 1:06
    Яны задзяўблі астатніх на смерць.
  • 1:06 - 1:08
    (Смех)
  • 1:08 - 1:14
    Тыя асабліва прадукцыйныя куры
    дасягнулі ўласнага поспеху,
  • 1:14 - 1:18
    раздушыўшы прадукцыйнасць
    усіх астатніх.
  • 1:18 - 1:23
    Зараз, калі я аб'ездзіла ўвесь свет,
    распавядаючы гэтую самую гісторыю,
  • 1:23 - 1:25
    у абсалютна розных арганізацыях
    ды кампаніях,
  • 1:25 - 1:27
    людзі амаль адразу
    заўважаюць падабенства,
  • 1:27 - 1:30
    падыходзяць да мяне
    і кажуць:
  • 1:30 - 1:33
    "Гэты суперстатак -- гэта ж мая кампанія!"
  • 1:33 - 1:35
    (Смех)
  • 1:35 - 1:38
    Альбо: "Гэта ж мая краіна."
  • 1:38 - 1:40
    Або: "Гэта ж маё жыццё!"
  • 1:40 - 1:42
    Усё жыццё мне казалі, што,
    каб рухацца наперад,
  • 1:42 - 1:45
    трэба спаборнічаць:
  • 1:45 - 1:49
    патрапіць у правільную школу,
    на правільную працу, ускараскацца наверх,
  • 1:49 - 1:52
    але мяне гэтакі шлях
    ніколі асабліва не натхняў.
  • 1:52 - 1:57
    Я распачынала і кіравала прадпрыемствамі,
    бо вынаходніцтва было радасцю,
  • 1:57 - 2:01
    і таму, што працаваць побач з
    выбітнымі, творчымі людзьмі --
  • 2:01 - 2:02
    гэта сапраўдная ўзнагарода.
  • 2:02 - 2:08
    І мяне ніколі ў жыцці не матывавалі
    ні чыесці загады, ні суперчыкены,
  • 2:08 - 2:11
    ні суперзоркі.
  • 2:11 - 2:13
    Але цягам апошніх 50 год
  • 2:13 - 2:17
    мы кіруем большасцю арганізацый
    і некаторымі грамадствамі
  • 2:17 - 2:20
    паводле мадэлі суперчыкенаў.
  • 2:20 - 2:24
    Мы вырашылі, што поспеху можна дасягнуць,
    абраўшы суперзорак,
  • 2:24 - 2:28
    найвыбітнейшых мужчынаў,
    або зрэдку -- жанчынаў,
  • 2:28 - 2:31
    і перадаўшы ў іхныя рукі ўсе рэсурсы
    ды ўсю ўладу.
  • 2:31 - 2:35
    Але вынік апынуўся акурат такім жа,
    як у эксперыменце Уільяма Мура:
  • 2:35 - 2:40
    агрэсія, дысфункцыя ды згубы.
  • 2:40 - 2:45
    Калі найпрадукцыйнейшыя могуць
    дасягнуць поспеху
  • 2:45 - 2:48
    толькі праз падаўленне
    прадукцыйнасці ўсіх астатніх,
  • 2:48 - 2:51
    тады нам трэба як мага хутчэй
    адшукаць лепшыя метады працы
  • 2:51 - 2:54
    і спосабы палепшыць нашае жыццё.
  • 2:54 - 2:59
    (Плясканні)
  • 2:59 - 3:03
    Тады што ж робіць некаторыя групы
  • 3:03 - 3:06
    відавочна больш паспяховымі
    і прадукцыйнейшымі за іншыя?
  • 3:06 - 3:10
    Такое пытанне паставілі сабе
    даследчыкі МІТ [Massachusetts Institute of Technology].
  • 3:10 - 3:12
    Яны сабралі сотні валанцёраў,
  • 3:12 - 3:16
    размеркавалі іх у групы,
    і далі ім цяжкія задачы для вырашэння.
  • 3:16 - 3:19
    І вы дакладна можаце сабе ўявіць,
    што адбылося:
  • 3:19 - 3:22
    адны групы былі нашмат больш паспяховымі
    за іншыя,
  • 3:22 - 3:25
    але што было яшчэ цікавей,
    дык гэта тое, што гэтыя эфектыўныя групы
  • 3:25 - 3:28
    былі не тыя, дзе адзін ці два чалавекі
  • 3:28 - 3:31
    мелі неверагодна высокі IQ.
  • 3:31 - 3:35
    І нават не тыя, дзе сярэдні ўзровень
    IQ быў найвышэйшым,
  • 3:35 - 3:37
    мелі найбольшы поспех.
  • 3:37 - 3:43
    Замест таго, насамрэч паспяховыя каманды
    мелі тры галоўныя рысы.
  • 3:43 - 3:47
    Па-першае, яны дэманстравалі
    высокую ступень сацыяльнай адчувальнасці
  • 3:47 - 3:49
    адно да аднога.
  • 3:49 - 3:52
    Гэта вымяраецца нечым пад назвай
    "Тэст на чытанне думак па вачох."
  • 3:52 - 3:55
    Ён звычайна лічыцца тэстам
    на эмпатыю,
  • 3:55 - 3:57
    і групы, якія набралі найбольш балаў па ім,
  • 3:57 - 3:59
    былі больш паспяховымі.
  • 3:59 - 4:01
    Па-другое, у паспяховых групах
    на кожнага ўдзельніка
  • 4:01 - 4:04
    выпадала прыблізна роўная колькасць часу,
  • 4:04 - 4:06
    так што ніводны голас не дамінаваў,
  • 4:06 - 4:09
    але і не было ніводнага
    пасіўнага "пасажыра."
  • 4:09 - 4:12
    І па-трэцяе, у складзе
    самых паспяховых групаў
  • 4:12 - 4:14
    было больш жанчын.
  • 4:14 - 4:16
    (Плясканні)
  • 4:16 - 4:20
    Ці было гэта таму, што жанчыны
    звычайна набіраюць больш балаў
  • 4:20 - 4:22
    па "Тэсце на чытанне думак па вачох,"
  • 4:22 - 4:25
    і таму вы атрымліваеце падвоены бал
    па шкале эмпатыі?
  • 4:25 - 4:28
    Або гэтак было таму, што яны
    прыўносяць іншы погляд у каманду?
  • 4:28 - 4:32
    Мы сапраўды не ведаем, але
    неверагоднасць гэтага эксперымента ў тым,
  • 4:32 - 4:36
    што ён паказаў тое, што мы ведаем:
    некаторыя групы эфектыўнейшыя за іншыя,
  • 4:36 - 4:39
    але тое, што прывяло да гэтага поспеху --
  • 4:39 - 4:42
    гэта іхная сацыяльная звязанасць
    паміж сабой.
  • 4:44 - 4:46
    Як жа гэта дзейнічае ў рэальным свеце?
  • 4:46 - 4:50
    Напрыклад, гэта азначае, што тое,
    што адбываецца паміж людзьмі --
  • 4:50 - 4:52
    сапраўды важна,
  • 4:52 - 4:56
    бо ў групах, якія найбольш наладжаныя
    і адчувальныя адно да аднога,
  • 4:56 - 4:58
    ідэі могуць нараджацца і развівацца.
  • 4:58 - 5:03
    Людзі не знаходзяцца ў ступары.
    Яны не вытрачаюць сваёй энергіі дашчэнту.
  • 5:03 - 5:07
    Прыклад: Arup -- адна з найпаспяховейшых
    інжынерных фірмаў у свеце,
  • 5:07 - 5:10
    якой было даручана пабудаваць
    конна-спартовы цэнтр
  • 5:10 - 5:12
    для Алімпійскіх гульняў у Пэкіне.
  • 5:12 - 5:14
    У гэты будынак павінны былі прывезці
  • 5:14 - 5:19
    дзьве з паловай тысячы
    самых пародзістых коняў,
  • 5:19 - 5:21
    якія перажылі цяжкія пералёты,
  • 5:21 - 5:25
    і адчувалі сябе не найлепшым чынам
    праз розніцу часу.
  • 5:25 - 5:28
    І праблема, з якой сутыкнуўся інжынер, --
  • 5:28 - 5:32
    на якую колькасць адыходаў разлічваць?
  • 5:33 - 5:37
    Не, гэтаму вас не вучаць
    у інжынерных інстытутах -- (Смех) --
  • 5:37 - 5:40
    але гэта і дакладна не тое, у чым вы
    хацелі б памыліцца,
  • 5:40 - 5:44
    ён мог бы правесці месяцы
    ў размовах з ветэрынарамі, у даследваннях,
  • 5:44 - 5:46
    складаючы эксэльку.
  • 5:46 - 5:49
    Замест гэтага, ён папрасіў аб дапамозе
  • 5:49 - 5:53
    і знайшоў чалавека, які спраектаваў
    Клуб жакеяў у Нью-Ёрку.
  • 5:53 - 5:57
    Праблему вырашылі за паўдні.
  • 5:57 - 6:00
    Arup верыць, што культура ўзаемадапамогі --
  • 6:00 - 6:03
    найважнейшая для іхнага поспеху.
  • 6:03 - 6:07
    І хаця ўзаемадапамога можа гучаць
    вельмі анемічна,
  • 6:07 - 6:11
    затое яна неверагодна важная
    для паспяховых камандаў
  • 6:11 - 6:17
    і яна папросту пераўзыходзіць
    любую асабістую дасведчанасць.
  • 6:17 - 6:20
    Узаемадапамога азначае, што
    я не мушу ведаць усё на свеце,
  • 6:20 - 6:23
    мне проста неабходна
    працаваць сярод людзей,
  • 6:23 - 6:26
    якія ўмеюць дапамагаць і прымаць дапамогу.
  • 6:26 - 6:29
    У кампаніі SAP прынята лічыць,
    што вы можаце адказаць на любое пытанне
  • 6:29 - 6:32
    за 17 хвілін.
  • 6:32 - 6:35
    Але няма ніводнай хай-тэк кампаніі,
    у якой бы я працавала,
  • 6:35 - 6:41
    якая ўяўляе хоць на момант,
    што гэта выключна тэхнічная справа,
  • 6:41 - 6:45
    бо тое, на чым працуе ўзаемадапамога --
    гэта людзі, якія ведаюць адно аднога.
  • 6:45 - 6:51
    Гэта гучыць так натуральна, і мы думаем,
    што гэта адбываецца само сабой,
  • 6:51 - 6:52
    але гэта не так.
  • 6:52 - 6:56
    Калі я кіравала сваёй першай
    ІТ-кампаніяй,
  • 6:56 - 6:58
    я зразумела, што мы б'емся аб сцену.
  • 6:58 - 7:02
    Было шмат супярэчнасцяў,
    і не больш за тое,
  • 7:02 - 7:06
    і я паступова ўцяміла, што
    выбітныя, творчыя людзі, якіх я наняла,
  • 7:06 - 7:08
    папросту не ведалі адно аднога.
  • 7:08 - 7:12
    Яны былі настолькі сканцэнтраваныя
    на сваёй уласнай працы,
  • 7:12 - 7:16
    што нават не ведалі,
    хто сядзеў побач з імі,
  • 7:16 - 7:19
    і толькі калі я настаяла на тым,
    каб мы спынілі працу
  • 7:19 - 7:21
    ды інвеставалі час
    у знаёмства адно з адным,
  • 7:21 - 7:24
    тады ў нас атрымаўся
    сапраўдны імпульс.
  • 7:25 - 7:27
    Гэта адбывалася 20 год таму,
    і зараз я наведваю кампаніі,
  • 7:27 - 7:30
    у якіх забараняюць мець кубкі
    на працоўным месцы,
  • 7:30 - 7:34
    бо яны хочуць, каб людзі тусаваліся
    вакол кава-машынаў
  • 7:34 - 7:36
    і размаўлялі адно з адным.
  • 7:36 - 7:39
    У шведаў для гэтага
    нават ёсць адмысловы тэрмін.
  • 7:39 - 7:42
    Яны называюць гэта "fika", што азначае
    больш, чым кава-брэйк.
  • 7:42 - 7:46
    Гэта азначае калектыўны адпачынак.
  • 7:46 - 7:49
    У Idexx, кампаніі са штату Мэйн,
  • 7:49 - 7:51
    яны стварылі агароды на тэрыторыі,
  • 7:51 - 7:54
    каб людзі з розных аддзелаў кампаніі
  • 7:54 - 7:57
    маглі працаваць разам
    і даведваліся пра ўвесь цыкл працы
  • 7:57 - 7:59
    такім чынам.
  • 7:59 - 8:01
    Яны ўсе што, падурэлі?
  • 8:01 - 8:05
    Акурат наадварот -- яны ўцямілі,
    што калі праца ідзе туга,
  • 8:05 - 8:07
    а яна заўжды будзе ісці туга,
  • 8:07 - 8:09
    калі вы робіце прарыў
    у любой карыснай сферы,
  • 8:09 - 8:12
    тое, што трэба людзям --
    гэта сацыяльная падтрымка,
  • 8:12 - 8:15
    і ім трэба ведаць, да каго звярнуцца
    па дапамогу.
  • 8:15 - 8:20
    У кампаній няма ідэй,
    яны ёсць толькі ў людзей.
  • 8:20 - 8:23
    І што матывуе людзей,
  • 8:23 - 8:27
    дык гэта сувязі, вернасць і давер,
    якія развіваюцца ў адносінах.
  • 8:27 - 8:31
    Што важна, дык гэта вапна,
  • 8:31 - 8:34
    а не толькі цагліны.
  • 8:34 - 8:36
    Цяпер, калі ўсё гэта аб'яднаць,
  • 8:36 - 8:39
    атрымаецца тое, што завецца
    сацыяльны капітал.
  • 8:39 - 8:45
    Сацыяльны капітал -- гэта ўпэўненасць
    і ўзаемазалежнасць, на якіх будуецца давер.
  • 8:45 - 8:48
    Тэрмін прыйшоў ад сацыёлагаў,
    якія вывучалі супольнасці,
  • 8:48 - 8:53
    што паказалі сябе неверагодна
    ўстойлівымі ў стрэсавых сітуацыях.
  • 8:53 - 8:58
    Сацыяльны капітал -- гэта тое,
    што дае кампаніям імпульс,
  • 8:58 - 9:03
    і тое, што робіць кампаніі
    моцнымі.
  • 9:04 - 9:06
    Што гэта азначае на практыцы?
  • 9:06 - 9:11
    Гэта азначае, што час -- гэта ўсё,
  • 9:11 - 9:15
    бо сацыяльны капітал
    складаецца з часу.
  • 9:15 - 9:21
    Таму каманды, якія даўжэй працуюць разам,
    больш паспяховыя, бо на тое,
  • 9:21 - 9:26
    каб развіць патрэбны давер, шчырасць
    і адкрытасць, трэба час.
  • 9:26 - 9:30
    І час -- гэта тое, што стварае каштоўнасць.
  • 9:31 - 9:33
    Калі Алекс Пентланд
    прапанаваў адной кампаніі
  • 9:33 - 9:36
    сінхранізаваць кава-брэйкі,
  • 9:36 - 9:39
    каб у людзей з'явіўся час
    паразмаўляць адно з адным,
  • 9:39 - 9:43
    прыбыткі выраслі на 15 мільёнаў
    даляраў,
  • 9:43 - 9:47
    і задаволенасць працаўнікоў
    вырасла на 10 адсоткаў.
  • 9:47 - 9:50
    Неблагая аддача сацыяльнага капіталу,
  • 9:50 - 9:54
    які расце, нават пакуль вы яго раздаяце.
  • 9:54 - 10:00
    Але размова тут не пра камунікабельнасць,
    і гэта не аддушына для гультаёў,
  • 10:00 - 10:05
    таму што людзі, якія так працуюць,
    звычайна трошкі азлобленыя,
  • 10:05 - 10:09
    нецярплівыя, думаюць толькі пра сябе,
  • 10:09 - 10:13
    таму што гэта іхны ўласны ўнёсак.
  • 10:13 - 10:18
    Канфлікты здараюцца часта,
    бо пануе атмасфера абсалютнай шчырасці.
  • 10:18 - 10:23
    І менавіта так добрыя ідэі
    становяцца выдатнымі,
  • 10:23 - 10:27
    бо ніводная ідэя не нараджаецца
    ў канчатковым выглядзе.
  • 10:27 - 10:30
    Яна нараджаецца паціху,
    быццам дзіця,
  • 10:30 - 10:34
    трохі нязграбная і няпэўная,
    але поўная магчымасцей.
  • 10:34 - 10:41
    І толькі праз дабротны ўнёсак,
    веру і выпрабаванні
  • 10:41 - 10:44
    дасягае свайго найвышэйшага
    патэнцыялу.
  • 10:44 - 10:48
    Вось чаму спрыяе
    сацыяльны капітал.
  • 10:49 - 10:52
    Мы не вельмі прызвычаеныя
    казаць пра гэта,
  • 10:52 - 10:56
    пра талент, пра творчасць,
    у такім выглядзе.
  • 10:56 - 11:00
    Мы прызвычаіліся казаць
    пра зорак.
  • 11:00 - 11:04
    Таму я задумалася,
    калі мы пачнем працаваць такім чынам,
  • 11:04 - 11:07
    ці будзе гэта азначаць канец
    эпохі зорак?
  • 11:07 - 11:10
    Я пайшла пасядзець на праслухоўваннях
  • 11:10 - 11:14
    Каралеўскай акадэміі драматычнага
    мастацтва ў Лондане.
  • 11:14 - 11:17
    І тое, што я ўбачыла,
    неверагодна мяне ўразіла:
  • 11:17 - 11:22
    выкладчыкі не шукалі
    індывідуальных "піратэхнікаў".
  • 11:22 - 11:26
    Яны глядзелі на тое, што адбываецца
    паміж студэнтамі,
  • 11:26 - 11:31
    бо менавіта там пачынаецца тэатр.
  • 11:31 - 11:33
    І калі я размаўляла з прадзюсэрамі
    гітовых альбомаў,
  • 11:33 - 11:36
    яны сказалі: "Вядома, у музыцы
    шмат суперзорак.
  • 11:36 - 11:39
    Справа ў тым, што яны
    доўга не жывуць.
  • 11:39 - 11:43
    Толькі выдатныя камандныя гульцы
    могуць пахваліцца доўгай кар'ерай,
  • 11:43 - 11:47
    бо толькі падкрэсліваючы лепшае ў іншых,
    яны змаглі адшукаць
  • 11:47 - 11:49
    лепшае ў сабе."
  • 11:50 - 11:52
    І калі я наведала кампаніі,
    вядомыя сваёй
  • 11:52 - 11:54
    геніяльнасцю і творчасцю,
  • 11:54 - 11:57
    я не ўбачыла ніводнай суперзоркі,
  • 11:57 - 12:01
    бо там кожны чалавек
    быў вельмі важны.
  • 12:01 - 12:04
    І калі я паглядзела на сваю кар'еру,
  • 12:04 - 12:08
    і ўзгадала ўсіх надзвычайных людзей,
    з якімі мне пашчасціла працаваць,
  • 12:08 - 12:14
    я зразумела, наколькі болей
    мы маглі даць адно адному,
  • 12:14 - 12:19
    калі б мы папросту перасталі намагацца
    стаць суперчыкенамі.
  • 12:20 - 12:25
    (Смех) (Плясканні)
  • 12:25 - 12:31
    Калі вы зразумееце, наколькі
    сацыяльная сама па сабе праца,
  • 12:31 - 12:34
    шмат рэчаў для вас зменяцца.
  • 12:34 - 12:39
    Мэнэджмент у выглядзе шоў талентаў
    проста настроіў
  • 12:39 - 12:41
    працаўнікоў супраць адно аднога.
  • 12:41 - 12:46
    Цяпер прыспеў час замяніць спаборніцтва
    на сацыяльны капітал.
  • 12:46 - 12:49
    Дзесяцігоддзямі мы намагаліся
    матываваць людзей грашыма,
  • 12:49 - 12:52
    нягледзячы на вялікую колькасць
    даследванняў, якія даказалі,
  • 12:52 - 12:56
    што грошы руйнуюць
    сацыяльную спалучанасць.
  • 12:57 - 13:02
    Цяпер мы мусім дазволіць людзям
    матываваць адно аднога.
  • 13:02 - 13:08
    Гадамі мы думалі, што лідары --
    гэта гераічныя салісты, якія мусілі
  • 13:08 - 13:11
    самі па сабе
    вырашыць найскладанейшыя праблемы.
  • 13:11 - 13:14
    Зараз прыйшоў час даць новую
    дэфініцыю лідарству --
  • 13:14 - 13:18
    як дзеянню, у якім
    ствараюцца ўмовы,
  • 13:18 - 13:24
    у якіх кожны здольны на самыя
    смелыя думкі разам.
  • 13:24 - 13:28
    Мы ведаем, што гэта працуе.
  • 13:28 - 13:33
    Калі Манрэальскі пратакол заклікаў
    да паступовай адмовы ад хлорфторвугляродаў,
  • 13:33 - 13:37
    якія сталі прычынай дзіркі
    ў азонавым слаі,
  • 13:37 - 13:39
    рызыка была неверагоднай.
  • 13:39 - 13:42
    ХФВ былі паўсюль,
  • 13:42 - 13:45
    і ніхто не ведаў,
    ці магчыма адшукаць ім замену.
  • 13:45 - 13:51
    Але адна каманда, якая прыняла выклік,
    кіравалася трыма прынцыпамі.
  • 13:51 - 13:55
    Першы: галоўны інжынер, Франк Маслен,
    сказаў,
  • 13:55 - 13:58
    што ў камандзе не будзе зорак.
  • 13:58 - 14:00
    Нам патрэбны кожны.
  • 14:00 - 14:03
    У кожнага ёсць слушны погляд.
  • 14:03 - 14:08
    Другі: мы працуем паводле
    адзінага стандарту --
  • 14:08 - 14:10
    найлепшага, які толькі
    можна ўявіць.
  • 14:11 - 14:14
    Трэці: ён сказаў свайму босу,
    Джэфу Тадхоўпу,
  • 14:14 - 14:16
    што той павінен правальваць,
  • 14:16 - 14:19
    бо сам ведаў,
    наколькі шкоднай можа быць улада.
  • 14:19 - 14:22
    Але гэта не азначае, што Тадхоўп
    нічога не рабіў.
  • 14:22 - 14:23
    Ён прыкрываў каманду
  • 14:23 - 14:28
    і ўважліва сачыў за тым,
    каб яны прытрымліваліся сваіх прынцыпаў.
  • 14:28 - 14:34
    І гэта спрацавала: сярод усіх іншых
    кампаній, якія ўзяліся за гэтую праблему,
  • 14:34 - 14:38
    гэтая група вырашыла яе першай.
  • 14:38 - 14:40
    І на сёння, Манрэальскі пратакол
  • 14:40 - 14:46
    з'яўляецца самым паспяховым міжнародным
    экалагічным пагаджэннем,
  • 14:46 - 14:48
    якое калі-небудзь было ажыццёўлена.
  • 14:49 - 14:52
    Тады шмат было на рахунку,
  • 14:52 - 14:55
    як і зараз знаходзіцца на рахунку таксама,
  • 14:55 - 14:59
    і мы не здолеем вырашыць нашы праблемы,
    калі чакаем, што за іх возьмуцца
  • 14:59 - 15:02
    пару супермэнаў або супержанчынаў.
  • 15:02 - 15:05
    Цяпер нам патрэбны кожны,
  • 15:05 - 15:12
    бо толькі калі мы прызнаем
    каштоўнасць кожнага,
  • 15:12 - 15:19
    тады мы вызвалім энэргію і фантазію
    і так патрэбны нам імпульс,
  • 15:19 - 15:23
    каб стварыць нешта неверагоднае.
  • 15:23 - 15:26
    Дзякуй.
  • 15:26 - 15:30
    (Плясканні)
Title:
Чаму трэба перастаць верыць у зорак на працы
Speaker:
Маргарэт Хэфернан
Description:

Нярэдка арганізацыі працуюць па мадэлі "суперчыкенаў", дзе цэняцца зорныя працаўнікі, якія працуюць лепш за іншых. Тым не менш, гэта не тое, што характарызуе найбольш паспяховыя каманды. Бізнэс-лідарка Маргарэт Хэфернан заўважыла, што менавіта сацыяльная згуртаванасць — падчас кава-паўзы, або калі адзін з калегаў просіць дапамогі ў іншага — прыводзіць з часам да выдатных вынікаў. Гэта радыкальны перагляд нашай матывацыі да найбольш эфектыўнай працы і якасцяў, важных для лідара. Бо Хэфернан падкрэслівае: "У кампаніяў няма ідэй. Яны ёсць толькі ў людзей."

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TEDTalks
Duration:
15:47

Belarusian subtitles

Revisions