Return to Video

Ці прыгнятаюць школы творчасць?

  • 0:00 - 0:07
    Добры дзень! Як справы? Як вам канферэнцыя?
  • 0:07 - 0:11
    Папярэднія выступы вельмі мяне ўразілі.
  • 0:11 - 0:15
    Пасля іх мне няма чаго тут рабіць. (Смех)
  • 0:15 - 0:19
    Цягам канфэренцыі вызначыліся
  • 0:19 - 0:23
    тры тэмы,
  • 0:23 - 0:25
    важныя і для майго выступу.
  • 0:25 - 0:29
    Па-першае, кожная лекцыя і кожны выступоўца
  • 0:29 - 0:32
    ўяўлялі сабой прыклад чалавечай здольнасці
  • 0:32 - 0:35
    да творчасці — неверагодна шырокай
  • 0:35 - 0:38
    і разнастайнай. Па-другое, менавіта дзякуючы творчасці
  • 0:38 - 0:41
    мы зусім не можам уявіць сабе,
  • 0:41 - 0:43
    як будзе выглядаць наша будучыня.
  • 0:43 - 0:45
    Аніякіх абрысаў.
  • 0:45 - 0:48
    Я цікаўлюся адукацыяй;
  • 0:48 - 0:51
    шчыра кажучы, я зразумеў, што адукацыя цікавая ўсім.
  • 0:51 - 0:53
    Гэта даволі займальна:
  • 0:53 - 0:56
    вось вы на вечарыне, і вы згадваеце пра тое,
  • 0:56 - 0:59
    што займаецеся педагогікай.
  • 0:59 - 1:06
    Насамрэч педагогі не так часта бываюць на вечарынах,
  • 1:06 - 1:09
    іх не запрашаюць. (Смех)
  • 1:09 - 1:14
    Цікава яшчэ, што і назад не запрашаюць.
  • 1:14 - 1:16
    Але ўсё ж такі на вечарыне,
  • 1:16 - 1:18
    і хто-небудзь зацікавіўся вашай прафесіяй.
  • 1:18 - 1:20
    Вы адказваеце, што вы педагог,
  • 1:20 - 1:24
    і ў суразмоўца бялее на вачох.
  • 1:24 - 1:30
    "Божа, - думаеце вы, - адзіны выходны за ўвесь тыдзень, а тут патрэбна будзе выратоўваць ад інфаркту!" (Смех)
  • 1:30 - 1:32
    Аднак калі запытацца ў суразмоўцы пра яго ўласную адукацыю,
  • 1:32 - 1:34
    рэакцыя будзе вельмі моцнай... Гэтае пытанне глыбока кранае людзей,
  • 1:34 - 1:37
    ці не так?..
  • 1:37 - 1:40
    Яно накштал пытанняў пра веравызнанне, заробак і да таго падобных.
  • 1:40 - 1:44
    Я вельмі цікаўлюся адукацыяй, як, мяркую, мы ўсе;
  • 1:44 - 1:46
    гэтая тэма такая блізкая нам збольшага таму,
  • 1:46 - 1:49
    што менавіта адукацыя павінна стаць для нас
  • 1:49 - 1:52
    дзвярыма ў тую будучыню, якую мы не здольныя ўявіць.
  • 1:52 - 1:55
    Калі ўдумацца, то дзеці, што ў гэтым годзе пайшлі ў школу,
  • 1:55 - 2:01
    пойдуць на пенсію ў 2065 годзе. Нягледзячы на ўсё тое,
  • 2:01 - 2:04
    што мы пачулі за гэтыя чатыры дні, ніхто не мае аніякага ўяўлення пра тое,
  • 2:04 - 2:06
    якім будзе свет
  • 2:06 - 2:08
    хаця б праз пяць год. І, тым не менш,
  • 2:08 - 2:11
    мы павінны даваць дзецям адпаведныя для будучыні веды.
  • 2:11 - 2:13
    Тут жа нічагусенька нельга спрагназаваць.
  • 2:13 - 2:15
    І па-трэцяе, мы ўсе, мяркую, пагадзіліся,
  • 2:15 - 2:20
    што дзеці здольныя на абсалютна неверагодныя рэчы —
  • 2:20 - 2:23
    яны здольныя ствараць новае.
  • 2:23 - 2:25
    Учора мы бачылі Сірыну - ейныя здольнасці
  • 2:25 - 2:28
    надзвычайныя. Яна - выключэнне з правілаў,
  • 2:28 - 2:33
    але ў пэўным сэнсе яна звычайная - калі можна так сказаць,
  • 2:33 - 2:36
    у маштабе ўсіх дзяцей свету.
  • 2:36 - 2:39
    Мы бачым у ёй спалучэнне рэдкай самаадданасці
  • 2:39 - 2:41
    з прыроджаным талентам. Я мяркую,
  • 2:41 - 2:43
    што надзвычайныя таленты ёсць ва ўсіх дзяцей,
  • 2:43 - 2:45
    а мы безадказна марнатравім іх.
  • 2:45 - 2:48
    Я хацеў бы пагутарыць пра адукацыю
  • 2:48 - 2:51
    і пра творчасць. Мне падаецца,
  • 2:51 - 2:54
    што творчасць зараз настолькі ж важная, наколькі важная пісьменнасць,
  • 2:54 - 2:58
    і мы павінны надаць творчасці адпаведны статус.
  • 2:58 - 3:06
    (Воплескі) Дзякуй. Вось і ўсё, дарэчы.
  • 3:06 - 3:10
    Дзякуй за ўвагу. (Смех). Так, засталося яшчэ 15 хвілін.
  • 3:10 - 3:17
    Ну, я нарадзіўся... не. (Смех)
  • 3:17 - 3:21
    Я вельмі люблю распавядаць адну гісторыю.
  • 3:21 - 3:25
    Шасцігадовая дзяўчынка сядзела за апошняй партай
  • 3:25 - 3:27
    на ўроку малявання і нешта малявала.
  • 3:27 - 3:29
    Увогуле дзяўчынка звычайна не звяртала ўвагі на ўроке,
  • 3:29 - 3:33
    але тады яна працавала з вялікім захапленнем.
  • 3:33 - 3:35
    Настаўніцы гэта спадабалася, яна падышла да дзяўчынкі
  • 3:35 - 3:38
    і спытала: "Што ты малюеш?"
  • 3:38 - 3:41
    Дзяўчынка адказала: "Я малюю Бога".
  • 3:41 - 3:44
    Настаўніца сказала: "Ніхто не ведае, як выглядае Бог."
  • 3:44 - 3:51
    Дзяўчынка адказала: "Зараз даведаюцца."
  • 3:51 - 3:52
    (Смех)
  • 3:52 - 3:57
    Калі мы жылі ў Англіі і майму сыну было чатыры гады...
  • 3:57 - 4:00
    шчыра кажучы, мы шмат дзе жылі, калі яму было чатыры гады. (Смех)
  • 4:00 - 4:06
    Калі быць дакладным, у тым годзе, дзе б ён ні быў, яму заўжды было чатыры гады.
  • 4:06 - 4:08
    Дык вось, ён граў у каляднай пастаноўцы.
  • 4:08 - 4:11
    Вы помятаеце сюжэт? Гэта ж быў блакбастар!
  • 4:11 - 4:14
    Мэл Гібсан зняў працяг,
  • 4:14 - 4:19
    вы напэўна бачылі: "Каляды-2". Джэймс атрымаў ролю Іосіфа,
  • 4:19 - 4:22
    чаму мы былі вельмі радыя.
  • 4:22 - 4:24
    Натуральна, мы лічылі гэтую адной з галоўных роляў.
  • 4:24 - 4:26
    Па ўсёй хаце сноўдаліся прадстаўнікі пастаноўкі ў цішотках
  • 4:26 - 4:29
    "Джэймс Робінсан на ролю Іосіфа!" (Смех)
  • 4:29 - 4:31
    Роля без словаў, але вы памятаеце частку,
  • 4:31 - 4:34
    дзе з'яўляюцца тры вешчуны. Яны прыходзяць з дарамі,
  • 4:34 - 4:36
    прыносяць золата, ладан і міру.
  • 4:36 - 4:38
    Рэальны выпадак. Мы сядзелі ў актавай зале,
  • 4:38 - 4:40
    і, як здалося, вешчуны папросту пераблыталі парадак дароў;
  • 4:40 - 4:42
    прынамсі, пасля пастаноўкі мы спыталі ў аднаго з хлопчыкаў,
  • 4:42 - 4:44
    ці ўсё прайшло добра, і яго вельмі здзівіла пытанне.
  • 4:44 - 4:46
    Яны проста памяняліся адзін з адным месцамі.
  • 4:46 - 4:47
    Дык вось, уваходзяць тры хлапчукі ,
  • 4:47 - 4:49
    кожнаму па чатыры гады, з ручнікамі на галовах,
  • 4:49 - 4:52
    ставяць на падлогу скрынкі,
  • 4:52 - 4:54
    першы кажа: "Я прынёс табе золата",
  • 4:54 - 4:57
    другі кажа: "Я прынёс табе мірры",
  • 4:57 - 5:11
    а трэці кажа: "Дзяцька Ладан даслаў гэта". (Смех)
  • 5:11 - 5:13
    У абедзвюх гісторыях ёсць нешта агульнае — дзеці ўмеюць рызыкаваць;
  • 5:13 - 5:16
    нават калі яны не ўпэўненыя ў нечым, яны ўсё роўна спрабуюць,
  • 5:16 - 5:19
    не баючыся памыліцца. Ці не так?
  • 5:19 - 5:24
    Я, вядома, не сцвярджаю, што ствараць і памыляцца —адно і тое ж,
  • 5:24 - 5:25
    аднак нам вядома,
  • 5:25 - 5:28
    што той, хто не гатовы памыляцца,
  • 5:28 - 5:31
    няздольны ствараць нешта самабытнае.
  • 5:31 - 5:34
    Трэба ўмець памыляцца; але калі дзеці вырастаюць,
  • 5:34 - 5:36
    большасць губляе гэтую здольнасць,
  • 5:36 - 5:39
    ім становіцца жахліва рабіць памылкі.
  • 5:39 - 5:41
    Таксама ж працуюць нашы кампаніі —
  • 5:41 - 5:44
    памылкі не даруюцца.
  • 5:44 - 5:47
    Дый нашыя дзяржаўныя сістэмы адукацыі
  • 5:47 - 5:50
    пабудаваны на недапушчальнасці памылак.
  • 5:50 - 5:53
    У выніку мы адвучваем людзей ад здольнасці
  • 5:53 - 5:56
    да творчасці. Аднойчы Пікаса сказаў,
  • 5:56 - 5:59
    што ўсе дзеці нараджаюцца мастакамі;
  • 5:59 - 6:03
    праблема ў тым, каб застацца мастаком, у працэсе сталення. Я ўпэўнены,
  • 6:03 - 6:05
    што мы не ўзрошваем свае творчыя здольнасці,
  • 6:05 - 6:08
    а, хутчэй, вырастаем з іх. Ці, нават, нас ад іх адвучваюць.
  • 6:08 - 6:10
    Чаму так адбываецца?
  • 6:10 - 6:14
    Да таго, як мы пераехалі ў Лас-Анджалес недзе пяць год таму,
  • 6:14 - 6:16
    я жыў у Стрэтфардзе на Эйване ў Брытаніі,
  • 6:16 - 6:20
    і, як вы можаце сабе ўявіць, па пераездзе мы адразу адчулі сябе як дома.
  • 6:20 - 6:22
    (Смех) Дакладней,
  • 6:22 - 6:24
    мы жылі ў мястэчку з назовам Снітэрфілд,
  • 6:24 - 6:26
    побач са Стрэтфардам. Там нарадзіўся
  • 6:26 - 6:31
    бацька Шэкспіра. Здзівіліся? Я здзівіўся.
  • 6:31 - 6:33
    Вы ж ніколі не думалі пра тое, што ў Шэкспіра быў бацька, праўда?
  • 6:33 - 6:35
    Бо вы ніколі не думалі пра тое,
  • 6:35 - 6:37
    што Шэкспір некалі быў дзіцёнкам, так?
  • 6:37 - 6:40
    Сямігадовы Шэкспір? Мне ніколі такое не прыходзіла на розум.
  • 6:40 - 6:42
    Яму ж было некалі сем гадоў!
  • 6:42 - 6:51
    Нехта навучай яго ангельскай мове! От некаму давялося!
  • 6:51 - 7:05
    (Смех) "Дрэнна працаваў на ўроку". Бацька прымушаў яго своечасова класціся спаць,
  • 7:05 - 7:08
    Шэкспіра! "Ну-ка хуценька ў ложак!" —
  • 7:08 - 7:10
    казаў ён Вільяму Шэкспіру. "Пакладзі аловак
  • 7:10 - 7:18
    і перастань так размаўляць. Цябе ніхто не разумее!"
  • 7:18 - 7:23
    (Смех)
  • 7:23 - 7:26
    Такім чынам, мы пераехалі са Стрэтфарду ў Лас-Анджалес,
  • 7:26 - 7:30
    і я трошкі хачу распавесці пра пярэбары.
  • 7:30 - 7:33
    Мой сын не хацеў ехаць з намі.
  • 7:33 - 7:36
    У мяне двое дзяцей. Сыну зараз 21, дачцэ – 16.
  • 7:36 - 7:38
    Ён не хацеў ехаць у Лас-Анджалес. Ему падабалася задума,
  • 7:38 - 7:43
    але ў Англіі ў яго была дзяўчына. Каханне ўсяго ягонага жыцця, Сара,
  • 7:43 - 7:45
    ён ведаў яе адзін месяц.
  • 7:45 - 7:48
    Нагадаю, што яны адзначылі сваю чацвёртую гадавіну,
  • 7:48 - 7:52
    бо месяц - гэта нямала, калі табе 16 год.
  • 7:52 - 7:54
    Усю дарогу ён вельмі перажываў,
  • 7:54 - 7:56
    казаў, што больш ніколі не адшукае сабе такую дзяўчыну, як Сара.
  • 7:56 - 7:58
    Шчыра кажучы, мы былі хутчэй радыя гэтаму канцу адносінаў,
  • 7:58 - 8:10
    бо мы вырашылі з'ехаць у першую чаргу з-за яе.
  • 8:10 - 8:13
    (Смех)
  • 8:13 - 8:16
    Але калі ты пераязджаеш у Амерыку,
  • 8:16 - 8:18
    ці ўвогуле падарожнічаеш па розных краінах,
  • 8:18 - 8:22
    з пункту гледжання іерархіі дысцыплінаў усе адукацыйныя сістэмы зроблены аднолькава.
  • 8:22 - 8:24
    Усе без выключэння.
  • 8:24 - 8:26
    Здаецца, што павінны быць адрозненні, але іх няма.
  • 8:26 - 8:29
    Пануюць заўжды матэматыка і мовазнаўства,
  • 8:29 - 8:31
    затым ідуць гуманітарныя навукі, а потым ужо мастацтвы,
  • 8:31 - 8:33
    і так — паўсюль.
  • 8:33 - 8:36
    Сярод творчых дысцыплінаў
  • 8:36 - 8:38
    таксама ёсць свая іерархія.
  • 8:38 - 8:40
    Выяўленчае мастацтва і музыка атрымліваюць прыярытэт
  • 8:40 - 8:43
    перад тэатрам і харэаграфіяй. Няма такой адукацыйнай сістэмы,
  • 8:43 - 8:45
    у якой танцавальнае мастацтва
  • 8:45 - 8:48
    выкладалася б як матэматыка, штодзённа. Чаму?
  • 8:48 - 8:50
    Чаму б і не? Мне здаецца, што вучыць танцу — важна.
  • 8:50 - 8:53
    Важна вучыць матэматыцы, але важна вучыць і танчыць.
  • 8:53 - 8:56
    Дзеці пачынаюць танчыць пры першай мажлівасці, як мы ўсе —
  • 8:56 - 8:59
    у нас жа ўва ўсіх ёсць рукі і ногі, ці я недачуў, калі на сходзе іх адмянілі?
  • 8:59 - 9:03
    (Смех) Вось што насамрэч адбываецца:
  • 9:03 - 9:05
    мы паслядоўна пачынаем навучаць дзіця
  • 9:05 - 9:08
    ад паясніцы ўгору, затым цэнтрам нашай увагі становіцца ягоная галава,
  • 9:08 - 9:10
    у асноўным, левая яе частка.
  • 9:10 - 9:14
    Калі зірнуць на нашу адукацыю з пункту гледжання іншапланецяніна
  • 9:14 - 9:17
    і запытацца ў саміх сябе, навошта яна існуе,
  • 9:17 - 9:19
    то, зірнуўшы на вынікі: на тых, хто мае поспех;
  • 9:19 - 9:21
    на выдатнікаў; на дзяцей,
  • 9:21 - 9:23
    якія выконваць усё, што ім скажуць —
  • 9:23 - 9:26
    вы, як іншапланецянін, прыйшлі б да высновы,
  • 9:26 - 9:29
    што мэтай дзяржаўных сістэм адукацыі па ўсім свеце
  • 9:29 - 9:30
    з’яўляецца вытворчасць
  • 9:30 - 9:34
    універсітэцкіх прафесараў. Згодзіцеся?
  • 9:34 - 9:36
    Вось хто атрымліваецца ў выніку.
  • 9:37 - 9:40
    А я калісь быў адзін з іх, ато ж! (Смех)
  • 9:40 - 9:44
    Я нічога не маю супраць прафесуры,
  • 9:44 - 9:48
    але не варта меркаваць, што гэты клас людзей —паказчык дасягненняў чалавецтва;
  • 9:48 - 9:50
    яны проста асобны від,
  • 9:50 - 9:52
    іншая форма жыцця, варта сказаць, дзіўнаватая.
  • 9:52 - 9:54
    Я кажу гэта з любоўю.
  • 9:54 - 9:57
    Большасць вядомых мне прафесараў —
  • 9:57 - 10:00
    не ўсе, але большасць — жывуць унутры сваёй галавы.
  • 10:00 - 10:02
    Там, наверсе, у асноўным у левай частцы.
  • 10:02 - 10:06
    Яны бесцялесныя, практычна літаральна.
  • 10:06 - 10:08
    Яны разглядаюць цела
  • 10:08 - 10:17
    ў якасці сродку транспарціроўкі галавы. Ну не?
  • 10:17 - 10:24
    (Смех) Цела для іх — спосаб дастаўкі галавы на паседжанні.
  • 10:24 - 10:27
    Калі вам спатрэбіцца доказ таго, што магчыма існаваць
  • 10:27 - 10:30
    па-за сваім целам, завітайце на канферэнцыю
  • 10:30 - 10:32
    пажылых вучоных
  • 10:32 - 10:35
    і схадзіце на танцы ў апошні вечар.
  • 10:35 - 10:39
    (Смех) Вы ўбачыце, як дарослыя мужчыны і жанчыны
  • 10:39 - 10:43
    карэчацца, не трапляючы ў рытм,
  • 10:43 - 10:47
    як яны чакаюць заканчэння танцаў, каб прыйсці дадому і напісаць пра ўсё гэта артыкул.
  • 10:47 - 10:53
    Ідэал нашай адукацыйнай сістэмы — вучоны,
  • 10:53 - 10:56
    і на гэта ёсць нагода.
  • 10:56 - 10:58
    Дзяржаўныя сістэмы адукацыі былі пабудаваныя
  • 10:58 - 11:00
    ў дзевятнаццатым стагоддзі практычна на пустым месцы.
  • 11:00 - 11:03
    Яны былі прыстасаваныя
  • 11:03 - 11:04
    да патрэбаў індустрыяльнай рэвалюцыі.
  • 11:04 - 11:07
    Іерархія дысцыплінаў пабудаваная на двух слупах.
  • 11:07 - 11:11
    Па-першае, высокі прыярытэт атрымліваюць дысцыпліны,
  • 11:11 - 11:13
    карысныя для набыцця працоўных навыкаў.
  • 11:13 - 11:15
    У школе вас напэўна мякка адцягвалі ад цікавых вам урокаў,
  • 11:15 - 11:17
    у якасці прычыны выкарыстоўваючы тое, што вы ніколі
  • 11:17 - 11:20
    не можаце зрабіць іх сваёй прафесіяй:
  • 11:20 - 11:22
    "Не займайся музыкай, ты ніколі не станеш музыкам,
  • 11:22 - 11:24
    не малюй, ты ніколі не станеш мастаком."
  • 11:25 - 11:29
    Неблагая парада, але абсалютна памылковая.
  • 11:29 - 11:30
    Зараз такі стан рэчаў па ўсім свеце змяняецца.
  • 11:30 - 11:33
    Па-другое, справа ў навуковай дзейнасці, якая стала для нас
  • 11:33 - 11:34
    прыкладам інтэлектуальных здольнасцяў,
  • 11:34 - 11:37
    бо ўніверсітэты распрацавалі сістэму адукацыі на свой капыл.
  • 11:37 - 11:39
    Калі ўдумацца,
  • 11:39 - 11:41
    дзяржаўная адукацыйная сістэма — гэта расцягнуты працэс
  • 11:41 - 11:43
    паступлення ва ўніверсітэт.
  • 11:43 - 11:46
    У выніку вельмі таленавітыя, здольныя і творчыя людзі
  • 11:46 - 11:48
    не лічаць сябе такімі,
  • 11:48 - 11:50
    бо ніхто ні кроплі не шанаваў тыя школьныя прадметы,
  • 11:50 - 11:54
    якія ім лёгка даваліся. Некаторыя прадметы ўвогуле таўраваліся.
  • 11:54 - 11:56
    Але, як мне падаецца, так пряцягвацца не можа.
  • 11:56 - 11:58
    За наступныя 30 гадоў, калі верыць ЮНЕСКА,
  • 11:58 - 12:01
    універсітэты выпусцяць больш людзей,
  • 12:01 - 12:03
    чым за ўсю гісторыю чалавецтва.
  • 12:03 - 12:05
    Усё гэта — сукупнасць фактараў,
  • 12:05 - 12:07
    пра якія мы казалі раней:
  • 12:07 - 12:10
    уплыў тэхналогіі на прафесійную дзейнасць, дэмаграфія
  • 12:10 - 12:12
    і вялізарны прырост насельніцтва.
  • 12:12 - 12:15
    І раптам дыплом зробіцца нічога не варты, так?
  • 12:15 - 12:19
    У час майго студэнцтва, калі ў цябе быў дыплом, у цябе была праца,
  • 12:19 - 12:22
    а калі працы не было, то толькі таму, што табе не хацелася працаваць.
  • 12:22 - 12:25
    А мне, шчыра кажучы, не хацелася працаваць. (Смех)
  • 12:25 - 12:30
    Зараз жа студэнты адразу пасля выпуску
  • 12:30 - 12:31
    вяртаюцца дамоў гуляць у відэагульні,
  • 12:31 - 12:34
    бо там, дзе раней хапала 5 год ва ўніверсіцеце, цяпер патрабуюць 6-7,
  • 12:34 - 12:37
    а дзе патрабавалі 6-7 — цяпер трэба быць кандыдатам навук.
  • 12:37 - 12:39
    Інфляцыя адукацыі —
  • 12:39 - 12:41
    прыкмета таго, што ўся адукацыйная структура
  • 12:41 - 12:43
    трасецца ў нас пад нагамі. Мы павінны пераасэнсаваць
  • 12:43 - 12:44
    сваё ўяўленне пра розум.
  • 12:44 - 12:46
    Мы ведаем тры рэчы пра розум:
  • 12:46 - 12:49
    па-першае, ён разнастайны. Мы думаем таксама,
  • 12:49 - 12:51
    як і ўспрымаем, то бок зрокавымі вобразамі,
  • 12:51 - 12:54
    гукамі і тактыльнымі адчуваннямі;
  • 12:54 - 12:57
    мы разважаем абстрактна, разважаем праз рух.
  • 12:57 - 12:59
    Па-другое, розум зменлівы.
  • 12:59 - 13:02
    Як вы даведаліся ўчора з шэрагу прэзентацый,
  • 13:02 - 13:05
    мяркуючы па абмене інфармацыяй унутры галаўных мазгоў,
  • 13:05 - 13:07
    яны не падзелены на незалежныя скрыні ,
  • 13:07 - 13:10
    розум узаемадзейнічае паміж усімі часткамі.
  • 13:10 - 13:13
    Акты творчасці, якія я вызначаю
  • 13:13 - 13:15
    як працэс узнікнення новых, вытворчых і карысных ідэй,
  • 13:15 - 13:18
    узнікаюць у выніку ўзаемадзеяння
  • 13:18 - 13:21
    прынцыпова розных спосабаў спазнання свету.
  • 13:21 - 13:23
    Мозг наўмысна... Дарэчы,
  • 13:23 - 13:26
    існуе нэрвовы вузел, які аб'ядноўвае два паўшар'і мозгу,
  • 13:26 - 13:28
    ён называецца мазолістым целам. У жанчын ён таўсцейшы.
  • 13:28 - 13:30
    Падхопліваючы сказанае Хэлен учора, рызыкну дапусціць,
  • 13:30 - 13:34
    што менавіта таму жанчыны лепш спраўляюцца
  • 13:34 - 13:36
    з некалькімі справамі адначасова.
  • 13:36 - 13:39
    Існуе маса доследаў, але я ведаю па сабе:
  • 13:39 - 13:41
    калі мая жонка дома нешта гатуе —
  • 13:41 - 13:45
    на шчасце, гэта рэдкасць —(Смех)
  • 13:45 - 13:48
    яна адначасова — не, з нечым яна цудоўна спраўляецца —
  • 13:48 - 13:50
    дык вось яна адначасова
  • 13:50 - 13:52
    размяўляе з некім па тэлефоне,
  • 13:52 - 13:55
    размяўляе з дзецьмі, фарбуе столі,
  • 13:55 - 13:58
    робіць аперацыю на адкрытым сэрцы...
  • 13:58 - 14:01
    Калія я гатую, дзверы зачыненыя, дзяцей у пакоі няма,
  • 14:01 - 14:04
    тэлефон маўчыць. Калі ўваходзіць жонка, я злуюся,
  • 14:04 - 14:17
    кажу ёй: "Тэры, я, калі што, спрабую падсмажыць яйка, можа хопіць мне замінаць?" (Смех)
  • 14:17 - 14:19
    Вы ж ведаеце гэта выказванне,
  • 14:19 - 14:22
    пра дрэва, якое падае сярод пустога лесу.
  • 14:22 - 14:25
    Калі ніхто не чуў гуку, ці ўпала дрэва насамрэч?
  • 14:25 - 14:28
    Кагадзе я ўбачыў выдатную цішотку з надпісам: "Калі мужчына
  • 14:28 - 14:31
    размаўляе ў лесе і яго не чуе ніводная жанчына,
  • 14:31 - 14:40
    ён і тут неправы?" (Смех)
  • 14:40 - 14:42
    І трэцяе, што я хачу сказаць пра розум,
  • 14:43 - 14:45
    у кожнага ён свой. Я зараз працую над новай кніжкай
  • 14:45 - 14:47
    пад назваю "Адкрыццё". Яна заснавана на серыі інтэрв'ю,
  • 14:47 - 14:49
    прысвечаных таму, як людзі раскрывалі ў сабе талент.
  • 14:49 - 14:51
    Я ўражаны тым, як людзі праходзяць гэты шлях.
  • 14:51 - 14:54
    Да кнігі мяне падштурхнула размова
  • 14:54 - 14:56
    з цудоўнай жанчынай, пра якую большасць людзей
  • 14:56 - 14:58
    ніколі не чула, яе завуць Джыліян Лін.
  • 14:58 - 15:00
    Нехта з вас яе ведае. Яна харэограф,
  • 15:00 - 15:02
    і кожны ведае тое, што яна паставіла.
  • 15:02 - 15:04
    Гэта мюзіклы "Каты" і "Здань оперы".
  • 15:04 - 15:08
    Яна цудоўная. У Англіі я быў у радзе праўлення Каралеўскага балету,
  • 15:08 - 15:10
    што, здаецца, відавочна.
  • 15:10 - 15:12
    Аднойчы за абедам я спытаў у Джыліян,
  • 15:12 - 15:14
    як яна стала танцоркай. Яна распавяла,
  • 15:14 - 15:16
    што ў школе яе лічылі безнадзейнай.
  • 15:16 - 15:19
    Гэта было ў 30-х. Настаўнікі са школы напісалі яе бацькам
  • 15:19 - 15:21
    цэдулку, у якой казалася,
  • 15:21 - 15:23
    што ў дзяўчынкі парушэнні працэсу навучання. Яна не магла засяродзіцца,
  • 15:23 - 15:25
    пастаянна ёрзала. Зараз бы сказалі,
  • 15:25 - 15:29
    што ў яе сіндром дэфіцыту ўвагі. Але ў 1930-ыя гады
  • 15:29 - 15:32
    ніхто не ведаў пра такі сіндром,
  • 15:32 - 15:35
    такім дыягназам нельга было прыкрыцца. (Смех)
  • 15:35 - 15:39
    Ніхто не ведаў, што такі від разладжання нават існуе.
  • 15:39 - 15:43
    Дык вось, яе адвялі да лекара. Пакой, аздоблены дубовымі панэлямі,
  • 15:43 - 15:46
    яна прыйшла туды з маці,
  • 15:46 - 15:49
    яе пасадзілі ў фатэль у дальні кут пакою,
  • 15:49 - 15:51
    дзе яна праседзела, падклаўшы далоні пад ногі
  • 15:51 - 15:53
    цэлых дваццаць хвілін, пакуль доктар размаўляў
  • 15:53 - 15:57
    пра яе праблемы ў школе.
  • 15:57 - 15:59
    Яна ўсім замінала,
  • 15:59 - 16:01
    несвоечасова здавала хатняе заданне,
  • 16:01 - 16:04
    і гэтак далей. 8-гадовае дзіця. У рэшце рэшт доктар сеў побач з Джыліян
  • 16:04 - 16:06
    і сказаў ёй, што выслухаў яе маці,
  • 16:06 - 16:08
    асэнсаваў усе праблемы Джыліян,
  • 16:08 - 16:10
    але цяпер хацеў бы пагутарыць з яе маці сам-насам.
  • 16:10 - 16:13
    Ён папрасіў Джыліян пачакаць трошачкі,
  • 16:13 - 16:15
    і выйшаў разам з маці з пакою.
  • 16:15 - 16:17
    Перад тым, як пайсці, ён уключыў радыё,
  • 16:17 - 16:19
    якое стаяла на стале. Як толькі дарослыя пайшлі,
  • 16:19 - 16:21
    доктар папрасіў маці Джыліян
  • 16:21 - 16:24
    зірнуць на тое, чым займаецца дачка.
  • 16:24 - 16:28
    Тая адразу ж ускочыла на ногі і пачала рухацца ў такт з музыкай.
  • 16:28 - 16:30
    Доктар і маці Джыліян паглядзелі на гэта некалькі хвілінаў,
  • 16:30 - 16:33
    потым доктар павярнуўся і сказаў:
  • 16:33 - 16:37
    "Місіз Лін, Джыліян не хворая. Яна танцоўшчыца.
  • 16:37 - 16:39
    Аддайце яе ў харэаграфічную школу."
  • 16:39 - 16:41
    Я спытаў, што было далей.
  • 16:41 - 16:44
    Яна распавяла, што мама паслухалася парады лекара
  • 16:44 - 16:46
    і што гэта было цудоўна. Яны ўвайшлі ў пакой,
  • 16:46 - 16:49
    дзе былі людзі, падобныя да Джыліян, круцёлкі,
  • 16:49 - 16:52
    людзі, якім, каб думаць, трэба было рухацца.
  • 16:52 - 16:54
    Яны вучыліся балету, стэпу, джазаваму стылю,
  • 16:54 - 16:56
    займаліся мадэрнам і сучасным танцам.
  • 16:56 - 16:59
    З цягам часу яе прынялі ў Каралеўскую балетную школу,
  • 16:59 - 17:01
    яна стала салісткай, зрабіла выдатную кар'еру
  • 17:01 - 17:03
    у Каралеўскай балетнай трупе. З цягам часу яна скончыла
  • 17:03 - 17:05
    Каралеўскую балетную школу
  • 17:05 - 17:08
    і заснавала ўласную трупу
  • 17:08 - 17:11
    пад назвайТанцавальная кампанія Джыліян Лін,
  • 17:11 - 17:13
    і сустрэла Эндру Лойда Вэбера. Джыліян зрабіла
  • 17:13 - 17:18
    адны з самых вядомых музычных
  • 17:18 - 17:21
    пастановак у гісторыі, прынесла радасць мільёнам людзей,
  • 17:21 - 17:25
    і стала мульціміліянеркай. А іншы лекар
  • 17:25 - 17:27
    мог бы пасадзіць яе на таблеткі і прымусіць супакоіцца.
  • 17:27 - 17:30
    Цяпер я думаю... (Воплескі) Я думаю, усё зводзіцца да аднаго:
  • 17:30 - 17:32
    Эл Гор нядаўна чытаў лекцыю
  • 17:32 - 17:35
    пра экалогію і рэвалюцыю, якая пачалася з кнігі Рэйчал Карсан.
  • 17:35 - 17:39
    Я мяркую, што наша адзіная надзея на будучыню —
  • 17:39 - 17:42
    прыняць новую канцэпцыю экалогіі чалавека,
  • 17:42 - 17:46
    такую, унутры якой мы пачалі б пераасэнсаванне
  • 17:46 - 17:48
    багацця чалавечых здольнасцяў.
  • 17:48 - 17:52
    Наша адукацыйная сістэма спустошыла нашы розумы,
  • 17:52 - 17:54
    як мы спусташаем нетры Зямлі, пераследуючы мэты ўзбагачэння.
  • 17:54 - 17:57
    Але мы не можам карыстацца такой сістэмай і надалей.
  • 17:57 - 18:00
    Мы павінны пераасэнсаваць асноўныя прынцыпы
  • 18:00 - 18:02
    навучання нашых дзяцей.
  • 18:02 - 18:06
    Ёнас Салк аднойчы сказаў: "Калі б ўсе казюркі зніклі
  • 18:06 - 18:09
    з твару Зямлі,
  • 18:09 - 18:12
    праз 50 гадоў планета стала б нежывой.
  • 18:12 - 18:15
    Калі б ўсе людзі зніклі з твару Зямлі,
  • 18:15 - 18:19
    праз 50 гадоў усе другія формы жыцця паспяхова развіліся б."
  • 18:19 - 18:21
    Ягоная праўда.
  • 18:21 - 18:24
    TED — гэта даніна павагі чалавечаму ўяўленню.
  • 18:24 - 18:28
    Мы павінны імкнуцца разумна карыстацца
  • 18:28 - 18:31
    гэтым дарам, каб пазбегнуць негатыўнага развіцця падзей,
  • 18:31 - 18:34
    пра які шла гутарка. Адзінае выйсце для нас —
  • 18:35 - 18:38
    шанаваць разнастайнасць нашых творчых здольнасцяў,
  • 18:38 - 18:40
    і шанаваць нашых дзяцей, бо
  • 18:40 - 18:43
    яны — наша надзея. Мы павінны вучыць іх цэласна,
  • 18:43 - 18:46
    толькі так у іх атрымаецца існаваць у будучыні,
  • 18:46 - 18:49
    якую, заўважу, мы можам і не заспець,
  • 18:49 - 18:52
    але яны ўбачаць абавязкова. А мы павінны
  • 18:52 - 18:54
    дапамагчы ім сфарміраваць яе. Дзякуй за ўвагу.
Title:
Ці прыгнятаюць школы творчасць?
Speaker:
Кен Робінсан
Description:

Сэр Кен Робінсан прапаноўвае ствараць адукацыйныя сістэмы, накіраваныя на развіццё, а не прыгняценне творчых здольнасцяў.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TEDTalks
Duration:
19:00
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for Do schools kill creativity?
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for Do schools kill creativity?
Alena Zhaliazniak accepted Belarusian subtitles for Do schools kill creativity?
Alena Zhaliazniak edited Belarusian subtitles for Do schools kill creativity?
Alena Zhaliazniak edited Belarusian subtitles for Do schools kill creativity?
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for Do schools kill creativity?
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for Do schools kill creativity?
Hanna Baradzina added a translation

Belarusian subtitles

Revisions Compare revisions